Дзе толькі туман сапраўдны



Дата канвертавання05.07.2016
Памер36.5 Kb.
Актавіё Пас

(Octavio Paz)


Дзе толькі туман сапраўдны...”

Вершы

Начная вада

(Agua nocturna)


Гэта ноч як вочы каня дрыготкія ўночы,

гэта ноч як вочы вады ў соннай даліне,

яна ў тваіх вачох, падобных да конскіх,

яна ў тваіх вачох вады патаемнай.


Вачох вады змяркання,

вачох вады бяздоння,

вачох вады летуцення.
Спакой і самота,

як двое жывёлін, месяцам гнаныя,

п’юць з гэтых вачэй,

п’юць гэту ваду.


Ты вочы расплюшчыш,

і вырвецца ноч праз імховыя дзверы,

і прыйдзе ўладарства вады патаемнай,

што б’е ключом у самай сярэдзіне ночы.


І калі вочы заплюшчыш,

спакойна й маўкліва рака

ўвальецца ў цябе, затопіць, змрокам запоўніць,

і ноч абмые тваёй душы берагі.




Тут

(Aquí)
Мае крокі на гэтай вуліцы

адгукаюцца

на іншай вуліцы

дзе

я чую, як мае крокі



крочаць па гэтай вуліцы

дзе


толькі туман сапраўдны.


Накцюрн

(Nocturno)


Цемень, дрыготкая цемень гукаў.

Цягне чорная рэчка мармур затанулы.

Як мне выказаць вецер забіты,

словы асірацелыя,

як мне выказаць мрою?
Цемень, дрыготкая цемень гукаў.

Чорная лесвіца лілеяў палымяных.

Як мне выказаць імёны і зоркі,

бялюткіх птушак начных фартэпіяна

і абеліск цішыні?
Цемень, дрыготкая цемень гукаў.

Разбітыя статуі ў месячным ззянні.

Як выказаць, камелія,

з кветак найменшая кветка,

як выказаць чыстую тваю геаметрыю?
Як мне выказаць, о Мроя, тваю цішыню ў гуках?

Гавару: дзею

(Decir, hacer)


Раману Якабсону
Між тым, што бачу і гавару,

Між тым, што гавару і хаваю,

Між тым, што хаваю і сню,

Між тым, што мрою і забываю, —

Паэзія.

Яна цячэ



між “так” і “не”:

гаворыць


тое, што хаваю,

хавае


тое, што гавару,

сніць


тое, што забываю.

Яна не слова —

яна дзея.

Дзея,


што ёсць словам.

Паэзія


бачыць і чуе сябе —

яна рэальная.

А скажу

“рэальная” —



знікае.

Ці робіцца больш рэальнай?

Думку кранеш,

сказанае

некранальна:

Паэзія


сноўдае

між тым, чым ёсць

і чым не ёсць.

Стварае вобраз

і яго разбурае.

Паэзія


Вачыма засейвае старонкі,

Засейвае словамі вочы.

Вочы кажуць,

Словы глядзяць,

Пагляды разважаюць.

Чуць


разважанні,

бачыць,


тое, што кажам,

кранаць


цялеснасць

думкі.


Вочы

заплюшчылі

Словы раскрыліся.


Вуліца

(La calle)

Вось вуліца доўгая і маўклівая.

Крочу ў цемры, спатыкаюся й падаю,

Зноў уздымаюся і ступаю слепа

Па нямым каменні і засохлым лісці,

А нехта за мною ўслед ступае:

Дзе прыпынюся, спыніцца,

Дзе пабягу, пабяжыць. Аглянуся — нікога.

Наўкола цямрэча і выйсця нябачна,

І я, блукаючы, за рог

хутчэй заварочваю, на вуліцу,

Дзе ніхто мяне не чакае, за мной не ідзе.

Дзе я іду за чалавекам, які спатыкаецца,

Падае і кажа, мяне заўважыўшы: “Нікога”.


пераклад з гішпанскай — Юля Цімафеева

© Юля Цімафеева, пераклад, 2014
: storehouse -> authors
authors -> 1547 — пасля 1590 Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі
authors -> Саламея Пільштынова
authors -> 1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага
authors -> Эдгар Алан По Філасофія кампазіцыі
authors -> Ўільям Батлер Ейтс / William Butler Yeats
authors -> Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі
authors -> Хорас Ўолпал (Horace Walpole) 1717—1797 Замак Отранта
authors -> Чарлз Кослі (Charles Causley) 1917—2003 Прывіды Мілерз-Энда
authors -> Обры Бёрдслі/ Aubrey Beardsley 1872 – 1898
authors -> Жэрар дэ Нэрваль/ Gérard de Nerval




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка