Дзённік пастаноў 29 Паз. 638 Дадатак №11



Дата канвертавання15.05.2016
Памер45.92 Kb.
Дзённік пастаноў - 29 - Паз. 638

Дадатак № 11

ПРАВІЛЫ ЗНАХОДЖАННЯ АСОБ У ЧАСОВЫМ ПЕРАХОДНЫМ ПАМЯШКАННІ

§ 1. 1. Асобу, змешчаную ў часовым пераходным памяшканні, інфармуюць аб:


  1. Належных да яе правах і абавязках шляхам азнаямлення з гэтымі правіламі. Асоба, прынятая да часовага пераходнага памяшкання, пацвярджае азнаямленне з правіламі знаходжання шляхам полпісу ў дзённіку азнаямлення з правіламі знаходжання грамадзян у часовым пераходным памяшканні;

  2. Абсталяванні часовага пераходнага памяшкання ў прылады маніторынгу, якія служаць для назірання і рэгістрацыі вобразаў – у выпадку іх мантавання.

2. Асоба можа знаходзіцца ў часовым пераходным памяшканні не больш за 8 гадзін.

3. Асобу прынятую да часовага пераходнага памяшкання на час выканання далейшых службовых аперцый не змяшчаюць у пераходным пакоі.

4. Змешчанай у часовым пераходным памяшканні асобу, якая не ведае польскай мовы, даецца магчымасць размовы аб справах, звязанных са знаходжаннем у часовым пераходным памяшканні пры дапамозе перакладчыка.

5. Калі сувязь з асобай, змешчанай у часовае пераходнае памяшканне, ускладнена расстройствам свядомасці, дзеянні, апісаныя ў раздз. 1, належыць выканаць пасля выгасання прычыны адступлення ад рэалізцыі гэтага абавязка.

6. Калі па прычыне на ўскладнены кантакт з затрыманай асобай, абумоўлены расстройствам яе свядомасці, яна не была паінфармавана аб належных да яе правах, як асобе затрыманай, адпаведна з крымінальным кодэксам, альбо іншымі пастановамі, азнаямленне неабходна выканаць пасля выгасання прычыны адступлення ад рэалізацыі гэтага абавязка. Затрыманы грамадзянін пацверджвае факт азнаямлення з належнымі яму правамі шляхам подпісу ў пратаколе затрымання асобы.

§ 2. 1. Асоба, змешчаная ў часовым пераходным памяшканні:





  1. называе сваё імя і прозвішча, імя па бацьку, дату і месца нараджэння, адрас пражывання, а таксама інфармуе аб стане здароўя

  2. перадае ў камеру захоўвання:

а) плацёжныя сродкі і дарагія прадметы, асабліва пярсцёнкі, сыгнет, гадзіннік,

б) асабістыя дакументы, сродкі сувязі, а таксама тэхнічныя прылады, якія служаць да рэгістрацыі і прайгравання інфармацыі

в) прадметы, якія могуць несці пагрозу парадку альбо бяспецы ў камеры, асабліва прадметы з вострымі краямі ці канцамі, сродкі, якія служаць для абяззбройвання, дапушчаныя ў абарот лячэбныя прэпараты, а таксама алкаголь, шнуркі, папруга, шалік, запалкі і запальнічка; іншыя прадметы, памеры якіх альбо колькасць парушаюць парадак, альбо бяспеку знаходжання ў памяшканні.

2. Асоба, прынятая і змешчаная ў часовае пераходнае памяшканне, падвяргаецца грунтоўнаму дагляду з мэтай адняцця рэчаў, пра якія гаворка ў раздз. 1 пункт 2. Праверку гэтай асобы і яе адзення ва ўмовах захавання яе інтымнасці ажыццяўляе па меры магчымасці паліцэйскі таго ж полу.

§ 3.1. Прадметы, пра якія гаворка ў § 2 раздз. 1 пункт 2, упісваюцца з азначэннем індывідуаьлных прыкметаў у распісцы. Распіску падпісвае асоба, прынятая ў пераходны пакой і паліцэйскі, які аддаў на захаванне акрэсленыя ў ёй прадметы.

2. Адмову, альбо немгчымасць атрымання подпісу асобы, змешчанай у часовае пераходнае памяшканне, запісваюць у распісцы, удакладняючы наяўнасць пры гэтым дзеянні іншага паліцэйскага, які пацвярджае сваю наяўнасць подпісам.

3. Асобе, змешчанай у часовае пераходнае памяшканне, з агаворкай раздз. 4, дазваляецца карыстацца перададзеннымі ў камеру захоўвання прадметамі, аб якіх мова ў § 2 раздз. 1 пункт 2, калі яны не былі затрыманыя, альбо занятыя падчас забяспечвання альбо выканання адміністрацыйнага прысуду, а тая асоба з’яўляецца паўнагадовай і пісьмова ўпаўнаважыла абазначанную асобу ў адборы тых прадметаў з месца іх затрымання.

Дзённік пастаноў - 30 - Паз. 638

4. Прадметы, пра якія гаворка ў § 2 раздз. 1 пункт 2, нельга перадаць чалавеку, які змешчаны ў пераходны пакой.

§ 4. Асобу, змешчаную ў часовае пераходнае памяшканне, інфармуюць аб неабходнасці:



  1. датрымання гэтага спісу правілаў

  2. выканання загадаў паліцэйскага, які выконвае назіранне

  3. выканання правілаў грамадскага парадку

  4. дбаць аб асабістай гігіене і чысціні часовага пераходнага памяшкання

  5. неадкладнага інфармавання паліцэйскага аб з’яўленні пагрозы жыцця альбо здароўю чалавека, знішчэння абсталявання часовага пераходнага памяшкання, альбо іншым, небяспечным наступствамі, здарэнні.

§ 5. Асоба, змешчаная ў часовае пераходнае памяшканне, карыстаецца ўласнай вопраткай, бялізнай і абуткам.

§ 6. Асобе, змешчанай у часовым пераходным памяшканні даецца магчымасць:

1) карыстання з апекі доктара;

2) карыстання з санітарнага абсталявання і сродкаў чысціні, неабходных для захавання ўласнай гігіены;

3) палення тытуня ў акрэсленых месцах згодна правіламі ў справе асаблівых умоў спажывання тытунёвых вырабаў на тэрыторыі аб’ектаў, а таксама ў сродках перавозу асоб, якія падлягаюць міністру унутраных спраў, калі гэта не ўскладняе выкананне паліцэйскімі службовых абавязкаў, якія павінны гарантаваць бяспеку асобам, змешчаным у часовым пераходным памяшканні;

4) ужываць прапісаных доктарам лекаў, якія могуць быць атрыманы толькі за згодай доктара і згодна з дамовай з доктарам; лекі затрыманым грамадзянам перадае доктар альбо паліцэйскі пасля адабрэння доктара;

5) складання просьбаў, скарг і заяваў праз паліцэйскага, які ажыццяўляе нагляд, і кіраўніку арганізацыйнай адзінкі Паліцыі, у распараджэнні якога знаходзіцца гэтае часовае пераходнае памяшканне.

6) Атрыманне напою з мэтай заспакаення смагі

§ 7. 1. Вызваленай асобе з часовага пераходнага памяшкання перадаюцца рэчы з камеры захоўвання

2. З камеры захоўвання не выдаюцца плацёжныя сродкі і прадметы, калі яны былі затрыманы падчас забеспячэння альбо выканання адміністрацыйнага чыну.



3. У выпадку вызвалення асобы з часовага пераходнага памяшкання з мэтай перадачы, сродкі, асабістыя дакументы, тэхнічныя прылады і прадметы, аб якіх гаворка ў § 2 раздз. 1 пункт 2, за выключэннем шнуркоў, папругі і шаліка, прымае на час дастаўкі альбо канвою паліцэйскі, які ажыццяўляе дастаўку альбо канвой.
: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка