Дзерачэннік станіслаў станіслававіч



Дата канвертавання06.07.2016
Памер8.25 Kb.
ДЗЕРАЧЭННІК СТАНІСЛАЎ СТАНІСЛАВАВІЧ
Дзерачэннік Станіслаў Станіслававіч нарадзіўся 8 снежня 1962 года ў вёсцы Міжэрычы. У 1978 годзе закончыў Міжэрыцкую сярэднюю школу з залатым медалём. Пасля заканчэння школы паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут. У 1983 годзе быў накіраваны працаваць на Брэсцкі завод “Цветотрон» у якасці інжынера.

У 1987 годзе Станіслаў паступіў у аспірантуру Брэсцкага палітэхнічнага інстытута.

З 1991 па 1994 год Станіслаў Станіслававіч з’яўляўся намеснікам дэкана электронна-механічнага факультэта дадзенага інстытута.

У 1994 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў званне кандыдата тэхнічных навук.

У 1999 годзе атрымаў званне дацэнта па спецыяльнасці “Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка”.

З 2000 года Дзерачэннік С.С. з’яўляецца загадчыкам кафедры электронных вылічальных машын і сістэм.



У 2011 годзе быў выдадзены яго вучэбны дапаможнік “Радыёэлектронная сістэматэхніка”.

Узнагароджаны Ганаровымі Граматамі Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка