Дзяржаўнай установы адукацыі " Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"



старонка1/6
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.1 Mb.
ТыпПлан работы
  1   2   3   4   5   6




ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне педагагічнага савета

31 жніўня 2012 г.

Пратакол №1

Дырэктар Барунскага ясляў-сада-сярэдняй школы

______________Ф.В.Станулевіч

31.08.2012


ПЛАН работы

дзяржаўнай установы адукацыі

Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”



на 2012 – 2013 навучальны год

І Аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі “Барунскі яслі-сад-сярэдняя школа”

Барунская сярэдняя школа рашэннем Ашмянскага райвыканкама № 359 ад 11.08.2008 г. была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад–сярэдняя школа” і ў гэтым статусе працавала 4-ы год. У ВПК займалася ў мінулым навучальным годзе

*на пачатак года – 178 чал.

*на канец года – 178 чал.

З iх


дашкольнікі – 32 чалавекі

пачатковыя класы – 52 вучняў (сярэдняя напаўняльнасць – 13 чал; 14,8 чал. у 2010/2011 н.г.)

сярэдняе звяно – 72 вучні (сярэдняя напаўняльнасць – 12 чал; 17,6 чал. у 2010/11 н. г.) (спецклас 3 вучні)

старэйшыя класы - 17 вучняў (сярэдняя напаўняльнасць – 8,5 чал; 13 чал. у 2010/11 н. )

сярэдняя напаўняльнасць груп я/с – 16 чал.; 12,5 чалавек у 2010/11 н. г.

сярэдняя напаўняльнасць класаў – 12,2 чал.; 14,7 чалавек у 2010/11 нав. г.


У 2011 – 2012 навучальным годзе ВПК працаваў ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага і 6-дзённага рабочага тыдня для выхаванцаў ясляў-сада і вучняў 1 – 11 класаў ў адну змену.

Педагагiчны калектыў ВПК налiчваў 35 настаўнiкаў і выхавацелі, з іх 3 пенсіянеры (10,3%) і 1 сумяшчальнік

Адукацыйны ўзровень педагагічнага калектыву наступны:



Адукацыя

2010/2011

2011/2012

1

Вышэйшая

26

76,4%

27

79,4%

2

сярэдняя спецыяльная

5

14,7%

7

20,5%

3

з іх вучацца завочна

3




2



2 члены педкалектыву працягвалі атрымоўваць вышэйшую адукацыю завочна (Барысевіч М.І., Шукеловіч А.І.) і ў 2012 годзе атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі.

Якасны склад педагагічных кадраў па катэгорыі:


катэгорыя

2010/2011

2011/2012

вышэйшая

6

17,6%

8

23,5

першая

20

58,8%

20

57,1

другая

6

17,6%

4

11,4

без катэгорыі

2

5,9%

3

8,5

У 2011/2012 навучальным годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі ўсе настаўнікі ў адпаведнасці з планам-графікам РАА:

- Апалінская Г.Т.

- Паўлоўскі А.В.

- Грынкевіч Г.У.

- Станулевіч Т.В.

- Казлоўская Л.У.

План выкананы на 100%.

План работы школы выкананы на 90% у адпаведнасцi з мэтай школы i пастаўленым на 2011/2012 навучальны год задачамi:


  • Забяспечыць сумесную работу педагагічнага калектыву ВПК і сям’і па ўмацаванні здароўя дзяцей і далучэнне іх да здаровага ладу жыцця;

  • Павысіць якасць навучання праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і аптымізацыю сеткі факультатыўных заняткаў;

  • Павысіць ўзровень выхаванасці вучняў праз актывізацыю работы з сям’ёй;

  • Арганізаваць якасную работу па аказанні дадатковых платных паслуг, развіцці інстытута рэпетытарства.

Паказчыкамi паспяховай работы ВПК з’яўляюцца:



  1. Выкананне патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыi:

*усенавучам былi ахоплены ўсе вучнi мiкрараёна школы,

*усе выпускнiкi дапаможнай школы атрымалі пасведчанні аб спецыяльнай адукацыі, выпускнікі базавай школы атрымалi пасведчаннi аб базавай адукацыi,усе выпускнiкi сярэдняй школы - атэстаты аб сярэдняй адукацыi.

2. Адзін вучань закончыў сярэднюю школу з залатым медалём

3.Адсутнасць вучняў, якія б мелі нездавальняючыя адзнакі за год



  1. Паспяховае паступленне выпускнiкоў у ВНУ(44,4%) i ССНУ(40%)

  2. 100% працаўладкаванне выпускнікоў дапаможнай, базавай, сярэдняй школы

  3. Арганізавана работа 7 класаў інтэграванага навучання, афармлены кабінет СБА

  4. Створаны віртуальныя кабінеты хіміі ( 2 месца ў раёне і вобласці), кабінет СБА, распачата работа па стварэнні віртуальных кабінетаў біялогіі, матэматыкі, нямецкай мовы.

  5. Набыты камп’ютары для кабінетаў СБА, нямецкай мовы

Станоўчымi паказчыкамi работы ў мiнулым навучальным годзе былi:

1.Мэтанакiраванае планаванне дзейнасцi школы i аналiз вынiкаў.

2.Вынiковасць праведзеных педсаветаў.

3. Удасканаленне сiстэмы правядзення педкансiлiумаў па рабоце з вучнямі інтэграваных класаў

4. Работа МА настаўнiкаў гуманiтарнага i прыродазнаўча-матэматычнага цыклаў.

5. Работа з бацькамi вучняў.

Прайшлi запланаваныя бацькоўскiя сходы:

* “Што год наступны нам рыхтуе?” (верасень)

*Сям’я – аснова выхавання (лiстапад)

* Дзіцячая агрэсія, яе прычыны і натупствы (снежань)

*Роля дамашняга задання ў развіцці пазнавальнай дзейнасці

*На парозе экзаменаў.(сакавiк)

*Вынiкi навучальнага года.

6. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы школы:

* працягвалася праца па напаўненні класаў і кабінетаў напрацоўкамі па тэмах вучэбных праграм

* працягвалася праца па эстэтызацыі памяшканняў ВПК

* папоўнена прадметна-развіваючае асяроддзе ў я/с

10. Арганізавана работа спецкласа для вучняў з АПФР па праграме дапаможнай школы (2-е аддзяленне), функцыянавалі 7 класаў інтэграванага навучання

Праблемы, якiя патрабуюць далейшага вырашэння:

1. Удасканаленне работы па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў раённых алімпіядах.

2. Удасканаленне падрыхтоўкi i правядзення ўнутрышкольных алiмпiяд па прадметах.

3. Пашырэнне сеткі прапаноўваемых платных паслуг, у тым ліку развіццё рэпетытарства для падрыхтоўкі выпускнікоў да ЦТ.

4. Увядзенне ў дзеянне школьнай майстэрні.

5. Завяршэнне добраўпарадкавання тэрыторыі ВПК

6. Своечасовае выяўленне недабранадзейнасці ў сем’ях, своечасовая пастаноўка на ўлік, актывізацыя прафілактычнай работы з сям’ёй;

7. Сістэматызацыя вывучэння і абагульнення перадавога педагагічнага вопыту, пошук эфектыўных форм яго трасляцыі;

8. Укараненне інтэрактыўных метадаў работы з вучнямі і сям’ёй, праектнай дзейнасці;

9.Павышэнне якасці адукацыі праз павелічэнне сярэдняга бала, рэзультатыўнасці выступленняў вучняў на алімпіядах, удзелу ў ЦТ, пачынаючы з 9 класа;

10.Стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя, зніжэнне колькасці школьназалежных паталогій;

11. Пропускі заняткаў без уважлівых прычын;

12. Максімальна высокі ахоп вучняў фізкультурна-аздараўленчымі мерапрыемствамі ў пры правядзенні дней здароўя;

13. Даабсталяванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі адкрытымі навесамі;

Прыярытэтныя накiрункi работы ВПК:


  1. Абнаўленне зместу адукацыi ў сувязі са змяненнямі ў вучэбным плане адносна замежных моў, падрыхтоўка выпускнікоў школы да здачы дзяржаўнага экзамену за курс сярэдняй школы па замежнай мове.

  2. 100% ахоп падрыхтоўкай да школы праз яслі-сад пяцігадовых дзяцей мікрараёна.

  3. Удасканаленне работы з сям’ей праз дыферэнцыяцыю, iндывiдуальныя і інтэрактыўныя формы работы з мэтай папярэджання сацыяльнай недабранадзейнасці.

  4. Развiццё асобы вучня, падрыхтоўка выпускнiкоў да самастойнага жыцця, 100% працаўладкаванне выпускнікоў.

  5. Стварэнне ўмоў для паспяховай адаптацыі вучняў, вучняў з АПФР.

Метадычная тэма:

Нестандартныя падыходы пры стварэнні навучальнага асяроддзя як умова павышэння якасці адукацыі

Мэта:


Удасканаленне адукацыйнай сістэмы, якая садзейнічае павышэнню якасці адукацыйнага працэсу і фарміраванне сацыяльна кампетэнтнай, грамадска актыўнай, высокамаральнай, фізічна і псіхічна здаровай асобы.
Задачы:

  • мэтанакіравана развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу і структурыраваць асяроддзе для інтэграванага навучання;

  • забяспечыць эфектыўнае развіццё кадравага патэнцыялу праз сістэму неперарыўнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў, абагульненне і трансляцыю перадавога педагагічнага вопыту;

  • укараніць у практыку работы з вучнямі, выхаванцамі ясляў-сада, педагагічнымі работнікамі і бацькамі прагрэсіўныя педагагічныя тэхналогіі;

  • фарміраваць у вучняў станоўчую матывацыю да дасягнення максімальных вынікаў, развіваць патэнцыяльнае жаданне быць паспяховымі ў жыцці праз пашырэнне сесткі адукацыйных паслуг;

  • развіваць канструктыўнае ўзаемадзеянне школы і сям’і па прывіцці навыкаў здаровага ладу жыцця, захавання фізічнага і псіхічнага здароўя, правядзенне прафілактыкі дэвіянтных паводзін.

Плануемыя вынiкi на канец 2012/ 2013 навучальнага года

1. Раскрыццё здольнасцей i творчага патэнцыялу кожнага вучня і дашкольніка, стварэнне магчымасцей для самарэалiзацыi старшакласнiкаў праз поўнае задавальненне адукацыйных паслуг як бясплатнай, так і платнай формы.

2. Умацаванне веры кожнага вучня ў правiльнасцi выбару жыццёвага шляху i ўзмацненне адказнасцi за наступствы сваiх учынкаў праз 100% працаўладкаванне выпускнікоў базавай, спецыяльнай і сярэдняй школы.

3. Фармiраванне патрэбнасцi ў школьнiкаў і дашкольнікаў праяўляць клопат пра ўласнае здароўе, iмкнення да здаровага ладу жыцця праз рэалізацыю праграмы “Здароўе”

4. Рост педагагiчнага майстэрства кожнага настаўнiка і выхавальніка ясляў-сада праз актыўнае ўкараненне інфармацыйных і інтэрактыўных тэхналогій у адукацыйны працэс.

5. Абагульненне вопыту работы настаўніка пачатковых класаў Лугінай Т.Ч.;

6. Распрацоўку на сайце школы метадычнай старонкі “Вопыт педагогаў”;



  1. Стварэнне віртуальных кабінетаў біялогіі, матэматыкі, нямецкай мовы;

  2. Удзел у рэспубліканскім конкурсе “Адкрыты ўрок”, раённых конкурсах прафесійнага майстэрства, конкурсе відэаўрокаў “Урок, якім я ганаруся”

  3. Умацаванне сувязей памiж установай адукацыі i сям’ёй як залог фармiравання асобы вучня праз правядзенне сумесных спартыўна-масавых мерапрыемстваў і ўкараненне інтэрактыўных форм работы.

  4. Забеспячэнне доступу з кожнага камп’ютара ў Інтэрнэт

  5. Абсталяванне майстэрні тэхнічнай працы.

  6. Развіццё інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра.

  7. Пабудова адкрытага навесу на дзічацай гульнявой пляцоўцы.


ІІ Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі


Мерапрыемствы

тэрмін

Адказны

Удакладненне спіскаў усенавуча, поўны ахоп вучняў, якія пражываюць у мікрараёне школы, базавай адукацыяй. Камплектацыя 1 і 10 класаў
Аналіз працаўладкавання выпускнікоў 10 і 11 класаў.

Арганізацыя паглыбленага

медыцынскага агляду вучняў.
Удакладніць спіс вучняў, якія патрабуюць асаблівай увагі.

Правесці інструкцыйна-метадычную нараду па рабоце школы ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага і 6-дзённага рабочага тыдня.


Арганізаваць кантроль за сістэмай дамашніх заданняў вучням з мэтай прадухілення перагрузкі вучняў.
Правесці абследаванне жыллёва-бытавых умоў вучняў і выхаванцаў ВПК са складаннем адпаведных актаў..
Правесці рэйд сумесна з бацькоўскай грамадскасцю ў сям’і з неспрыяльнай сацыяльна-бытавой абстаноўкай.
Забяспечыць школу педагагічнымі кадрамі адпаведнай кваліфікацыі.
Арганізаваць работу бібліятэкі для атрымання своечасова падручнікаў. Вызначыць катэгорыю вучняў, якія будуць атрымліваць падручнікі бясплатна.
Арганізаваць работу клуба “Садружнасць”.
Арганізаваць работу бацькоўскага камітэта, скласці план работы на год.
Правесці нарады па выніках летняй аздараўленчай кампаніі і выканання працоўнай практыкі вучнямі.
Арганізаваць работу класаў інтэгрыраванага навучання.
Па выніках медыцынскага агляду стварыць спецмедгрупу для заняткаў па фізкультуры і арганізаваць яе работу.
Арганізаваць індывідуальную работу з вучнямі, якія маюць праблемы з засваеннем навучальнага матэрыялу для атрымання імі базавай адукацыі.
Забяспечыць засваенне праграмнага матэрыялу вучнямі праз выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій. Дабіцца зніжэння колькасці вучняў, якія маюць нізкі ўзровень засваення матэрыялу
Састаўленне вучэбных планаў агульнаадукацыйнай школы і дапаможнай школы, арганізацыя факультатыўных заняткаў, узгадненне іх з начальнікам РАА
Складанне паспарту падвозу вучняў, удакладненне маршрутаў руху аўтобусаў
Арганізацыя работы з 5-годкамі па абавязковаму наведванню сада і падрыхтоўцы іх да школы



жнівень

жнівень

па графіку

верасень

верасень

на працягу года

верасень,

студзень


кастрычнік

жнівень


жнівень

Верасень
Верасень

Верасень

Верасень

Верасень

на працягу года


на працягу года

чэрвень, жнівень

жнівень


жнівень


Зянкевіч В.С.

Барткевіч В.А

Апалінская Г.Т.

Дырэктар


Кл. кіраўнікі
Адміністрацыя

Сац. педагог

Адміністра-

цыя, бацьк.

камітэт,

сац. педагог


Адміністрацыя

Класныя кіраўнікі

сац. педагог

дырэктар

дырэктар

Мацэвіч Г.У.


нам. дырэктара па ВР

Дырэктар


Якубель І.І.

Свірыда В.К

нам. дырэктара

Дырэктар
Нам. дырэктара


Нам. дырэктара

.
Нам. дырэктара
Якубель І.І.

Свірыда В.К.


Якубель І.І.



Класныя кіраўнікі
Нам. рырэктара па ВР


ІІІ .Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу

№ п/п

Накірунак дзейнасці

Змест работы

Тэрмін выканання

Адказная асоба

1

Забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі

Арганізацыя і забеспячэнне выканання вучэбнага плана школы на 2012/2013 навучальны год

да 01.09.2011

Адміністрац.




Арганізацыя факультатыўных заняткаў

да 01.09.2011

Нд па вуч. р.




Арганізацыя работы гурткоў.

да 01.09.2011

Нд




Арганізацыя правядзення стымулюючых заняткаў.

На працягу года

Нд па вуч. р.




Арганізацыя правядзення падтрымліваючых заняткаў.

На працягу года

Нд па вуч. р.




Арганізацыя і выкананне работы па падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд.

На працягу года

Нд па вуч. р., настаўнікі




Арганізацыя і правядзенне дадатковых заняткаў па падрыхтоўцы вучняў да экзаменаў.

На працягу года

Нд па вуч. р., настаўнікі




Правядзенне ўнутрышкольных прадметных алімпіяд.

Кастрычнік, кожную чвэрць

Нд па вуч. р.




Удзел вучняў у раённых прадметных алімпіядах.

Лістапад, снежань, красавік

Нд па вуч. р.




Падрыхтоўка і ўдзел вучняў у школьнай навукова-практычнай вучнёўскай канферэнцыі.

Красавік

Нд па вуч. р.,




Падрыхтоўка і ўдзел вучняў у раённай навукова-практычнай вучнёўскай канферэнцыі.

Красавік

Нд па вуч. р.




Арганізаваць конкурс на лепшы кабінет

верасень

Якубель І.І.





Працягнуць работу па стварэнні на базе бібліятэкі мэдыятэкі

на працягу года

Мацэвіч Г.У.




Скласці графік правядзення ўрокаў з выкарыстаннем ЭСН

штомесяц

Якубель І.І.




Правесці прадметныя тыдні:

-рускай мовы і літаратуры

- фізікі і матэматыкі

-хіміі і біялогіі

-беларускай мовы і літаратуры

-гісторыі і геаграфіі

-нямецкай мовы

-пачатковых класаў

-дашкольнікаў

кастрычнік

лістапад

снежань


студзень

люты


сакавік

красавік


май

Кузміцкая Т.С.

Розель Т.П.

ПашкоўскіА.С.

Дзерван Г.К.

Лугін А.В.

Шукеловіч А.І.
Наст.пач.кл.

Макей В.І..






Арганізацыя ўдзелу вучняў у прамежкавых этапах цэнтралізаванага тэсціравання для вучняў 9 – 11 класаў

З верасня, на працягу года

Якубель І.І.

Класныя кіраўнікі 9 – 11 класаў






Вывучэнне ўзроўню навучанасці вучняў выпускных класаў

Снежань красавік

Якубель І.І.




Арганізацыя індывідуальнага навучання дома вучняў па медыцынскіх паказчыках

Жнівень, па меры паступлення заяў

Якубель І.І.




Працягнуць патранат выпускнікоў дапаможнай школы

на працягу года

Місюкевіч Н.В.







Арганізаваць работу Папячыцельскага савета, Савета школы, службы здароўя

верасень

Сац. педагог

2

Пераемнасць у навучанні
















Азнаямленне дзяцей 5-гадовага ўзросту са школай, яе традыцыямі, правіламі паводзін у школе

Верасень

Макей В.І.

Нд ВР








Узаеманаведванне заняткаў (выхавальнікамі д/с у школе, настаўнікамі ў д/с)

Кастрычнік

Сакавік


Нд вуч.раб.







Маніторынг вынікаў работы з вучнямі 1 класа і з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту д/с

Май

Нд вуч.раб.

3

Прафарыентацыйная дзейнасць

Правядзенне прафарыентацыйных класных гадзін.

На працягу года

Нд ВР




Сустрэчы вучняў з прадстаўнікамі ПТНУ, ССНУ, ВНУ.

На працягу года

Нд ВР,

кл. кір.





Сустрэчы вучняў з работнікамі КРСУП э/б “Баруны”.

Снежань

Нд ВР, кл. кір




Арганізацыя факультатыва “Маё прафесійнае будучае” для вучняў 9 класа

верасень

Розель Т.П.

Кулак Т.Г.






Складанне планаў прафарыентацыйнай работы з вучнямі выпускных класаў

верасень

Шукяловіч А.І.

Розель Т.П.

Кулак Т.Г.





Экскурсіі на аб’екты КРСУП э/б “Баруны”.

Май

Нд ВР, кл. кір




Абнаўленне стэндаў па прафесіянальнай арыентацыі і папаўненне іх новай інфармацыяй.

Да 01.10.2011

Нд ВР




Арганізацыя прафесіянальнага кансультавання.

На працягу года

Нд ВР




Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне прафесіянальнага самавызначэння вучняў.

На працягу года

Нд ВР,

кл. кір





Медыцынскае суправаджэнне прафесіянальнага самавызначэння вучняў.

На працягу года

Нд ВР,

кл. кір





Удзел вучняў у класных і агульнашкольных выхаваўчых мерапрыемствах.

На працягу года

Нд ВР,

кл. кір





  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка