Дзяржаўная ўстанова адукацыі "цэнтр творчасці дзяцей І моладзі "прамень" Г. Гродна"



Дата канвертавання27.07.2016
Памер251.63 Kb.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ЦЭНТР ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ “ПРАМЕНЬ” Г. ГРОДНА”




УЗГОДНЕНА

Першы наместнік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

ад «___» _________________20 г.
В.В.Грышэчка


ЗАЦВЯРДЖАЮ

загад дырэктара УА “ГДАПТДМ»

ад «_14__»____09___________2012 г.

пратакол № _____129______________
Л.А.Валенцюкевіч




ПРАГРАМА

ГУРТКА “ФАЛЬКЛАРЫНКА”

Узрост навучэнцаў: 6-15 гадоў

Узровень адукацыі – базавы

Срок рэалізацыі праграмы: 2 гады


Аўтары-складальнікі:

Сладкова Марына Аляксандраўна,

педагог дадатковай адукацыі;

Таміліна Святлана Іванаўна,

метадыст ДУА “ЦТДМ “Прамень” г.Гродна”

РЭКАМЕНДАВАНА

для апрабацыі на пасяджэнні метадычнага савета УА “ГДПТДМ”

ад «_20__» _____08_____________2012 г.

пратакол № _______1_____________

Гродна 2012






Тлумачальная запіска
Адной з важнейшых задач дадатковай адукацыі з'яўляецца далучэнне падрастаючага пакалення да традыцыйнай народнай культуры. Яна дае магчымасць знаходзіць разнастайныя шляхі аптымізацыі выхаваўчага і развіццёвага навучання, дапамагае рашаць задачы маральнага і эстэтычнага выхавання, развівае творчыя здольнасці вучняў.

Па вызначэнні ЮНЕСКА тэрмін фальклор (англ. folklore – народныя веды, народная мудрасць) азначае народную культуру і ўключае мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, дойлідствы і іншыя віды мастацкай творчасці.

Фальклор – значымы фактар духоўнасці, пераемнасці пакаленняў, далучэнне да жыццёвых нацыянальных вытокаў. Народнае мастацтва – гэта мiнулае, якое жыве ў сучасным. Гэта культурная памяць народа, непарыўная ад самых глыбокіх памкненняў сучаснасці.

Ва ўмовах сучаснай сістэмы навучання і выхавання звузіліся рамкі перадачы новым пакаленням нацыянальна-культурных традыцый, і ў першую чаргу, традыцый фальклорнага мастацтва. Шляхам далучэння падрастаючага пакалення ў фальклорную творчасць з’яўляецца навучанне дзяцей у фальклорным калектыве, які дазваляе забяспечыць культурную пераемнасць, самабытнасць, соцыакультурную ідэнтычнасць дзіцяці і яго арыентацыю ў полікультурнай прасторы.

Асноўныя прынцыпы, тэарэтычныя асновы і спосабы рэалізацыі праграмы гуртка “Фалькларынка” запазычаны з вучэбных праграм для ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей и моладзі: “Юныя фалькларысты” А.Ю. Лозка, “Юныя этнографы” В.С.Цітова і народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Жар-птушка” Л.В.Чадовік, а таксама тыпавых адукацыйных праграмм, зацверджаных Міністэрствам адукацыі РБ.

Асаблівасцю праграмы гуртка “Фалькларынка” з’яўляецца арыентаванасць на комплекснае вывучэнне беларускага фальклору з улікам рэгіянальных асаблівасцей культуры Панямоння.

Праграма з’яўляецца адукацыйнай і прафесійна-арыентаванай. Дапаўняе і паглыбляе веды па гісторыі, літаратуры, маляванню, спевам, працы скіравана на практычнае авалоданне мастацкімі навыкамі, арганізацыю і развіццё дзіцячай фантазіі, творчай актыўнасці. Акрамя таго, праграма здзяйсняе комплекснае навучанне дзяцей акцёрскаму майстэрству, народна-сцэнічнаму танцу, народным спевам і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву на аснове фундаментальных традыцый беларускай культуры.

Праграма разлічана на двухгадовы тэрмін навучання і пабудавана з улікам цыклічнасці народнага календара, перыядычнасці яго абрадаў, святаў і звычаяў, што дазваляе дзецям на працягу двух гадоў вывучаць, паглыбляць, замацоўваць тэарэтычны і практычны матэрыял. Працэс навучання прадугледжвае правядзенне заняткаў з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, улічваючы іх ўзроставыя і псіхалагічныя асаблівасці, таксама прапануе ўдзел бацькоў у дзейнасці гуртка: яны далучаюцца да заняткаў навучэнцаў, дапамагаюць рыхтаваць касцюмы, рэквізіт, дэкарацыі для правядзення фальклорных абрадаў, вечарын і святаў.



На падставе вывучання народнай творчасці праграма “Фалькларынка” з’яўляецца цэнтрам духоўных зносін дзяцей і іх бацькоў. Мудрасць і прастата, якія арганічна спалучаюцца ў фальклоры, дапамагаюць данесці да дзяцей высокія сямейныя каштоўнасці. Выхаванне працавітасці, міласэрнасці, памяркоўнасці, сумленнасці, павагі да старэйшых, клопату аб малодшых – запаведзі, якія служаць своеасаблівым арыенцірам дадзенай праграмы, яе духоўным компасам.
Прынцыпы навучання і выхавання:

  • улік узроставых і фізічных асаблівасцей;

  • сістэматычнасць і паслядоўнасць;

  • даступнасць зместу і спосабаў дзейнасці;

  • асабіста арыентаваны падыход;

  • сатворчасць удзельнікаў педагагічнага працэсу;

  • варыятыўнасць навучання;

  • творчая актыўнасць;

  • узаемасувязь відаў мастацтва;

  • дабравольнасць;

  • апора ў выхаванні на духоўна-маральныя і культурна-нацыянальныя традыцыі Беларусі;

  • выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму;

  • гуманізацыя міжасабовых зносін.


Мэтастварэнне беларускага традыцыйнага асяроддзя для фарміравання агульных культурных інтарэсаў і здзяйснення сумеснай дзейнасці дзяцей і бацькоў праз іх уласную мастацкую дзейнасць у разнастайных галінах народнага мастацтва.
Задачы:

Адукацыйныя:

  • навучыць вучняў асноўным паняццям і тэарэтычным аспектам народнага мастацтва;

  • пазнаёміць з адметнасцямі народнай культуры Панямоння;

  • садзейнічаць авалоданню лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці;

  • пазнаёміць з рознымі тэхнікамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вышыўкай, керамікай, саломапляценнем і інш.);

  • навучыць асноўным этапам беларускай народнай харэаграфіі і музычна-паэтычнай творчасці;

  • садзейнічаць набыццю ведаў у вобласці тэатральнага мастацтва і сцэнічнай граматы.


Развіваючыя:

  • развіваць псіхалагічныя працэсы: увагі, памяці, аналітычнага і прасторавага мышлення;

  • развіваць эстэтычнае ўспрыманне: назіральнасці, эмацыянальнай ўспрымальнасці, пачуццёвасці;

  • развіваць спецыяльныя музычныя здольнасці пры дапамозе музычнага фальклора;

  • фарміраваць выканаўчыя навыкі у вобласці спеваў, танцаў, сцэнічнага майстэрства;

  • фарміраваць працоўныя навыкі ў працэсе дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці;

  • развіваць творчае ўяўленне, імпрывізацыйныя здольнасці і дзяцей, іх самастойнасць і ініцыятывы.


Выхаваўчыя:

  • прывіваць любоў і беражлівыя адносіны да роднага краю, яго багатай традыцыйнай спадчыны і культурных здабыткаў;

  • выхоўваць пачуцці прыналежнасці да свайго народа, яго гісторыі і культуры;

  • фарміраваць маральныя якасці: дабрыню, праўдзівасць, добрасумленнасць, павагу да дарослых і аднагодкаў;

  • садзейнічаць умацаванню добразычлівых сямейных адносін.


Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы
Рэалізацыя праграмы разлічана на 2 гады, адпаведна двум узроставым групам:

  • першая група ўключае дзяцей малодшага школьнага ўзросту (ад 6 да 10 год);

  • другая група ўключае дзяцей сярэдняга ўзросту (ад 11 да 15 год).

Колькасць навучэнцаў у групах – 12-15 чалавек. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень па дзве (тры) гадзіны:

  • першы год навучання – 144 гадзін;

  • другі год навучання – 216 гадзін.

Арганізацыйнымі формамі заняткаў з’яўляюцца: каляктыўная і групавыя. Тэматычныя экскурсіі праводзяцца на працягу года і суправаджаюць вывучэнне раздзелаў вучэбна-тэматычнага плана. Формы падвядзення вынікаў навучальнага працэсу: выніковы, кантрольны, адкрыты занятак; канцэрт, конкурс, выстава, самастойная работа.

Прапанаваная тэматыка заняткаў можа ўдакладняцца, дапаўняцца ў залежнасці ад мясцовых умоў, узроўня падрыхтаванасці вучняў, матэрыяльнай базы гуртка. У летні час работа гуртка можа працягвацца.




Першы год навучання
Першы год навучання - этап “уваходжання” ў народнае мастацтва. Дзеці ўпершыню знаёмяцца з народным календаром, малымі жанрамі фальклору, вучацца працаваць з паперай, глінай, маляваць беларускія ўзоры і арнаменты. Асноўнымі відамі дзейнасці на занятках з’яўляюцца: слуханне-ўспрыйманне, развучванне калыханак, прыказак, прымавак, гульняў, беларускіх песень і карагодаў.

Мэта: сфарміраваць зацікаўленнасць у вучняў да народнага каларыта Панямоння праз рэалізацыю практычна-накіраванай і даследча-пашуковай дзейнасці.

Задачы:

  1. Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі беларускага фальклору;

  2. Навучыць выконваць некаторыя элементы народнай творчасці (гульні, выраб матэрыялаў, абрады і інш.;

  3. Развіваць творчыя здольнасці;

  4. Выхоўваць павагу і гонар да беларускай спадчыны.


Вучэбна-тэматычны план



п/п


Тэмы

Колькасць гадзін

Усяго

Теарэт.

Практ.

I

Уводзіны

2

1

1

II

Народны каляндар. Беларускі дзіцячы фальклор

34

6

28

III

Народныя гульні

38

6

32

Летнія і восеньскія гульні і забавы

10

2

8

Зімовыя гульні і забавы

7

1

6

Вясновыя гульні і забавы

7

1

6

Вясельныя і радзінныя гульні і забавы

7

1

6

Гульні, не звязаныя з календаром і абрадамі

7

1

6

IV

Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

38

4

34

Беларускія выцінанкі

12

1

11

Беларускія пісанкі

12

1

11

Беларуская гліняная цацка

14

2

12

V

Беларускія народныя карагоды

30

4

26




Карагодныя песні

7

1

6




Карагодныя танцы

8

2

6




Ігравыя карагоды

5

1

4




Выніковы занятак

2

1

1




Усяго:

144

22

122



Змест праграмы першага года навучання
Уводзіны. Інструктаж па тэхніцы бяспекі і правілам выкарыстання тэхнічных сродкаў навучання, пажарнай бяспецы, правілам паводзін на занятках.

Фальклор як від мастацкай творчасці. Сямейная традыцыйная абраднасць беларусаў.



Практычныя заняткі: Успаміны бацькоў і дзяцей пра захаваныя ў сям’і звычаі і традыцыі продкаў. Арганізацыя гульнёвых забаў.

Народны каляндар. Беларускі дзіцячы фальклор. Народны каляндар. Жанры беларускага дзіцячага фальклору. Калыханкі Беларускага Панямоння: “А, а, калышу”, “Ой, люлі, люлі, прыляцелі куры”.

Практычныя заняткі: Тэматычныя экскурсіі ў УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі”. Практыкаванні для пастаноўкі вакальнага голасу ў народнай манеры выканання. Развучванне калыханак, пястушак, дражнілак, лічылак, прыказак, прымавак, загадак (па выбары).

Народныя гульні. Паняцце народнай гульні, забаў, ігрышч, каляндарных і абрадавых, танцавальных і карагодных гульняў. Кароткі каляндар народных гульняў па порах года.

Купальскія традыцыі беларусаў. Збор зёлак, дзявочая варажба, скаканне праз агонь, збіванне конскай галавы і інш. “Развіванне вянкоў”, гушканне на арэлях у пятроўскіх традыцыях. Характар асенніх абрадавых гульняў. “Жаніцьба коміна”, “Пячэнне ката”.

Калядныя гульні і ігрышчы: “Золата”, “Арэхі”, “Каралевіч” і інш. Калядныя гульні-паказы. Тэматычны змест “Жаніцьбы Цярэшкі”. Міфалогія “Ваджэння казы”. Хрысціянская і народна-бытавая аснова паказаў “Батлейкі”.

Звычаі і забавы на святы Вялікдзень і Гуканне вясны: “Страла”, “Тураўскі карагод”. Гульні і гульнёвыя абрады праводзін вясны: “Завіванне вянкоў”, “Кумаванне”, гульнёвая варажба.

Гульнёвыя моманты і тэатралізаваныя жартоўныя прадстаўленні ў этапах вяселля. “Рагатка”, “Цыганы” і інш. Месца гульні сярод сямейнай абраднасці і каляндарным земляробчым крузе.

Гульні, не звязаныя з календаром, у якіх выкарыстоўваецца спецыяльны інвентар. Змест гульняў з палкай: “Крэглы”, “Пікар”, “Чыжык”. Гульні з мячом: “Лапта”, “Горад-поле”, “Вышыбайла”. Забавы і гульні з іншым інвентаром (каменьчыкамі, жарабейкамі, сцізорыкам і г.д.): “Гула”, “Кароль”, “Каменьчыкі”, “Класы” і інш.



Практычныя заняткі: Развучванне гульняў, гульнёвых карагодаў і забаў (па выбары). Падрыхтоўка і правядзенне каляднай вечарыны.

Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Асаблівасці беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выцінанкі: разеткавыя, сіметрычныя і рапортнага тыпу. Тэналогія вырабу і дэкор пісанак, глінянай цацкі.

Практычныя заняткі: Тэматычныя экскурсіі ў УК ”Музей гісторыі Гарадніцы” і УК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Выразанне з паперы кветак, сурвэтак, матываў у выглядзе дрэва жыцця, букетаў, фіранак на вокны, аздобаў на рамкі. Традыцыйнае васкаванне, роспіс фарбамі драўляных яек. Выраб з гліны пеўнікаў, конікаў, цацак-свістулек. Выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў гуртка. Развучванне мелодый на свістульках.

Беларускія народныя карагоды. Мелодыка карагодных песень: “Вуліца мала, карагод вялікі”, “Завілася пчолка”, “Машанька”. Паэтычная і музычная будова ігравых карагодаў: “А мы проса сеялі”, “Юрачка”, “Яшчур” і інш. Асаблівасці харэаграфічнай структуры карагодных танцаў: “Лявоніха”, “Таўкачакі”, “Каза”, “Лянок” і інш.

Практычныя заняткі: Практыкаванні для пастаноўкі вакальнага голасу ў народнай манеры выканання. Развучванне асноўных музычна–рытмічных рухаў (прамы галоп, карагодны крок, прыстаўны крок і інш.), карагодных песень і беларускіх народных карагодаў (па выбары).

Выніковы занятак. Падрыхтоўка і правядзенне выніковага канцэрта з удзелам бацькоў.

Прагнозныя вынікі
Па заканчэнні 1-га года навучання вучні павінны ведаць:

  • асноўныя тэарэтычныя звесткі пра фальклор, яго жанры;

  • каляндар народных гульняў, беларускія народныя гульні;

  • беларускія песні, карагоды, гульні і распазнаваць іх па любому фрагменту;

  • асаблівасці выканання народных карагодных песень і танцаў;

  • асноўныя элементы народна-сцэнічных танцаў;

  • тэхналогію вырабу беларускай выцінанкі, пісанкі, глінянай цацкі;

  • этнічныя рысы характару беларуса, спрадвечны ўклад яго жыцця, духоўныя прыарытэты і сямейныя традыцыі;


павінны ўмець:

  • распазнаваць знаёмыя творы беларускага фальклору;

  • слухаць, успрымаць і выконваць беларускія калыханкі, песні;

  • выконваць простыя карагодныя рухі і іх камбінацыі пад музычнае суправаджэнне;

  • вырабляць беларускую выцінанку, гліняную цацку; фарбаваць пісанкі;

  • іграць на свістульках;

  • гуляць у народныя гульні і вадзіць карагоды;

  • выражаць эмоцыі ў словах, міміцы і жэстах;

  • працаваць у калектыве і падпарадкоўвацца агульным правілам.


Другі год навучання
Другі год накіраваны на інтэнсіўнае комплекснае засванне фальклорных традыцый праз дэкаратыўна-прыкладную дзейнасць і пастаноўку святаў, абрадаў і казак. Акцэнтуецца ўвага на рэгіянальныя фальклорныя традыцыі Панямоння, выяўляецца іх спецыфіка і адзінства з беларускай фальклорнай культурай.

Мэта: комплекснае засваенне фальклорнага матэрыялу праз развіццё народнай дэкаратыўна-пракладной творчасці і вывучэнне мясцовага каларыту.

Задачы:

  1. Пазнаёміць вучняў з вуснай народнай і абрадавай творчасцю;

  2. Содзейнічаць вывучэнню і трансляцыі мясцовага каларыту;

  3. Развіваць творчыя здольнасці;

  4. Выхоўваць адказнасць да захавання беларускіх традыцый, патрыятычных якасцей.

Вучэбна-тэматычны план



п/п


Тэмы

Колькасць гадзін

Усяго

Теарэт.

Практ.

I

Уводзіны

3

2

1

II

Вусная народная творчасць

51

11

40

Казкі, леганды, паданні, загадкі

12

2

10

Каляндарна-абрадавыя песні

15

3

12

Сямейна-бытавыя песні

12

3

9

Песні беларускага Панямоння

12

3

9

III

Беларускія промыслы і рамёствы

84

15

69

Роспіс па дрэве. Саломапляценне. Інтэр’ер народнага жылля беларускага Панямоння

48

9

39

Беларуская вышыўка. Аздабленне панямонскага народнага адзення, ручнікоў

36

6

30


IV

Беларускія народныя абрады і святы

75

15

60

Каляндар беларускіх народных святаў

25

6

19

Беларускія абрады

22

3

19

Пастаноўка свята “Гуканне вясны”

28

6

22

V

Выніковы занятак

3

1

2




Усяго:

216

44

172


Змест праграмы другога года навучання
Уводзіны. Інструктаж па тэхніцы бяспекі і правілам выкарыстання тэхнічных сродкаў навучання, пажарнай бяспецы, правілам паводзін на занятках.

Гісторыя, культура і быт беларускага народа. Асаблівасці развіцця культуры беларускага Панямоння.



Практычныя заняткі: замацаванне ведаў, атрыманых у першым годзе навучання, у гульнёвай форме.

Вусная народная творчасць. Жанры вуснай народнай творчасці. Чарадзейныя казкі: “Залаты птах”, “Жаронцы”. Казкі сямейна-бытавыя: “Як ксяндзы вылечыліся”, “Шаптуха”. Казкі пра жывёл: “Каток, пеўнічак і лісічка”, “Казёл і баран”. Леганды і паданні: “Закляты скарб”, “Перунова гара”, загадкі.

Цыкл каляндарна-абрадавых песень: “А ты, вясна, ты, красна”, “А на Купалу…”. Спецыфічныя рысы сямейна-бытавых песень: “А ўчора звячора”, “Караваю, мой раю”. Музычна-стылявыя асаблівасці, тыпы напеваў і асаблівасці народнага выканальніцтва песень Беларускага Панямоння: “Досыць, каліна чырвоненькая”, “Ой ты, вясна, ты, красна” і інш. Інструментальнае суправаджэнне спеваў. Тэхніка ігры на свістульках, дудках, драўляных лыжках, бубнах, трашчотках і іншых інструментах.



Практычныя заняткі: Тэматычныя экскурсіі ў УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі”. Чытанне казак, легендаў і паданняў. Практыкаванні і эцюды-імправізацыі на авалоданне сцэнічнай граматай. Пастаноўка казкі (па выбары). Развучванне і выкананне народных песень адкрытым гукам (па выбары). Падрыхтоўка і правядзенне канцэрта.

Беларускія промыслы і рамёствы. Тэхніка роспісу па дрэве: цацкаванне, сграфіт (прадрапаванне раслінных матываў на зялёным або охрыстым фоне), свабодны роспіс. Асаблівасці стылістыкі дэкору мэблі, посуду, дываноў і дэкаратыўных пано, распрацаваных майстрамі Панямоння. Знешні і ўнутраны выгляд, абсталяванне і начынне народнага жылля беларускага Панямоння.

Развіццё традыцыйнай беларускай вышыўкі. Асаблівасці аздаблення панямонскага народнага адзення і ручнікоў. Тэхнікі вышыўкі: крыжык, лікавая гладзь.



Практычныя заняткі: Тэматычныя экскурсіі ў УК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Стварэнне на паперы ўзораў і арнаментаў у народным беларускім стылі. Роспіс драўляных дошчачак рознымі тэхнікамі. Вышыўка крыжыкам, лікавай гладдзю. Выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў гуртка.

Беларускія народныя абрады і святы. Каляндар беларускіх народных абрадаў і святаў. Святкаванне “Зажынак” і “Дажынак”. Традыцыйныя абрады на Каляды. “Гуканне вясны ” на Беларусі.

Практычныя заняткі. Практыкаванні для пастаноўкі вакальнага голасу ў народнай манеры выканання. Развучванне святочных і абрадавых песень, танцаў, карагодаў. Выраб масак, касцюмаў і рэквізіту. Практыкаванні і эцюды-імправізацыі на авалоданне сцэнічнай граматай. Падрыхтоўка і правядзенне свята “Гукакнне вясны” (з удзелам бацькоў).

Выніковы занятак. Падрыхтоўка і правядзенне выніковага канцэрта і выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з удзелам бацькоў.
Прагнозныя вынікі
У выніку вывучэння дадзенай праграмы вучні павінны ведаць:

  • жанры вуснай народнай творчасці;

  • каляндар беларускіх народных абрадаў і святаў;

  • вобразы і матывы беларускіх казак, песень, абрадаў i святаў;

  • тэхналогію беларускага саломапляцення, роспісу па дрэве і вышыўкі;

  • асаблівасці беларускага народнага адзення і жылля;

  • беларускія музычна-шумавыя інструменты;

  • элементы акцёрскага майстэрства;

  • тэхніку, стыль і манеру выканання народна-сцэнічных песень і танцаў;

  • адметнасці народнай культуры Панямоння;


павінны ўмець:

  • адрозніваць творы розных фальклорных жанраў;

  • выконваць урыўкі беларускіх казак, легендаў, паданняў з захаваннем дыялектных асаблівасцей тэксту;

  • валодаць вакальна-харавымі навыкамі, спяваць беларускія песні адкрытым гукам;

  • выконваць беларускія танцы пад музычнае суправаджэнне;

  • іграць на простых народных інструментах;

  • володаць асновамі сцэнічнага маўлення і пластыкай, свабодна трымацца на сцэне;

  • імправізаваць у драматызацыі, самастойна ствараць пластычны вобраз;

  • выступаць у пастаноўках абрадаў і святочных тэатралізаваных прадстаўленнях на аснове фальклорнага матэрыялу.


Метадычныя ўмовы рэалізацыі праграмы
Асноўнай метадычнай пазіцыяй з’яўляецца мадэляванне працэсу мастацкай творчасці, заснаванай на прынцыпах пабудовы фальклорных заняткаў – імправізацыі, вобразна-гульнёвага "ўваходжання" ў музыку, мастацкага фальклорнага выканання твораў, стварэння вобразна-гульнёвага “фону” на ўсім працягу заняткаў. Педагог павінен ведаць вялікую колькасць песен, пацешак, лічылак, загадак, прымавак, прыказак і ўмела іх выкарыстоўваць на занятках. Валодаць прафесійнымі навыкамі: спяваць, танцаваць, іграць на народных інструментах, валодаць асновамі народных рамёстваў. Ведаць узровень развіцця сваіх навучэнцаў і падбіраць адпаведны рэпертуар.

Арыентыры праграмы:

  1. Стварэнне атмасферы нацыянальнага быту.

Прадметы, характэрныя для беларускага народнага побыту, дазваляюць дзецям з ранняга ўзросту пачуць сябе часткай народа, які мае сваю адметную гісторыю, культуру, звычаі, традыцыі. Навакольныя прадметы робяць уплыў на асабістыя якасці дзяцей, выхоўваюць душэўнасць, шчырасць, пачуццё прыгожага, развіваюць цікаўнасць.

  1. Шырокае выкарыстанне жанраў вуснай народнай творчасці.

У лепшых узорах вуснай народнай творчасці (байках, паданнях, легендах, казках і інш.) дакладна адлюстраваліся рысы беларускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці – уяўленні пра дабрыню, прыгажосць, памяркоўнасць, добразычлівасць. Асаблівае месца займае працавітасць, майстэрства і павага да чалавека працы.

Дзякуючы гэтаму фальклор з’яўляецца багацейшай крыніцай пазнавальнага і маральнага развіцця дзяцей.



  1. Знаёмства з традыцыйнымі беларускімі абрадамі і святамі.

Шматвяковы вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі папярэднікаў, быў для беларуса азбукай і граматыкай усяго яго жыцця. Традыцыйныя абрады і святы шчыльна звязаны з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека. У іх прысутнічаюць гістарычныя назіранні людзей за характэрнымі асаблівасцямі прыроды, зменамі надвор’я, паводзінамі звяроў, птушак, насякомых і раслін. Дзеці, удзельнічаючы у абрадах і святах, атрымліваюць не толькі пазнавальную інфармацыю, але і пранікаюцца любоўю да роднай зямлі, радасцю яе багацця і шчодрасці.

  1. Практычнае авалоданне асновамі народных промыслаў і рамёстваў.

Народ праяўляў свае творчыя памкненні і здольнасці ў стварэнні прадметаў, у якіх адлюстроўвалася духоўнае жыццё народа. Так нараджаліся лепшыя творы беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – выцінанкі, пісанкі, павукі, жаўранкі-свістулькі, узоры ў карунках і вышыўцы, гліняныя цацкі і іншыя. Дзеці з задавальненнем і стараннасцю пераймаюць першапачатковыя навыкі працы з дрэвам, саломай, глінай і іншымі прыроднымі матэрыяламі.

  1. Знаёмства з рэгіянальнымі асаблівасцямі культуры Панямоння.

Беларускае Панямонне – адзін з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, традыцыйная культура якога, з’яўляючыся часткай народнай культуры Беларусі ў цэлым, вызначаецца разам з тым адметнай рэгіянальнай спецыфікай. Дзеці на занятках “Фалькларынкі” пашыраюць свае веды пра мясцовасць, дзе нарадзіліся і жывуць, вызначаюць самабытнасць і адметнасць культурнага асяроддзя (Панямоння), што дапамагае выхаваць у навучэнцаў павагу да гістарычнай спадчыны, усвядоміць яе значнасць для нацыянальнай культуры, адказнасць за сённяшні дзень і будучыню свайго краю.

  1. Выкарыстанне беларускіх народных гульняў.

Беларускія народныя гульні прыцягваюць увагу не толькі як жанр вуснай народнай творчасці. Заключаны ў іх вялікі патэнцыял для фізічнага развіцця дзяцей дазваляе паспяхова выкарыстоўваць народныя гульні ў арганізацыі рухальнай актыўнасці дзяцей на занятках.

Асноўнай формай работы па дадзенай праграме з’яўляюцца фальклорныя заняткі. Практычны і тэарэтычны матэрыял падабраны ў адпаведнасці з тэмамі і ўзроставымі асаблівасцямі дзяцей. На тэарэтычных занятках у бяседзе і назіраннях адбываецца азнаямленне дзяцей з новымі ведамі, фарміраванне ў іх устойлівага інтарэсу да беларускіх народных і рэгіянальных традыцый. Пры авалоданні практычнымі навыкамі і ўменнямі развіваюцца музычныя і творчыя здольнасці дзяцей праз розныя формы народнага фальклору: авалоданне багаццем народнага слова, адлюстраванага ў казках, заклічках, папеўках, асновах дэкаратыўна-прыкладной творчасці і тэатралізацыі.

Важнай і плённай формай работы з’яўляецца фальклорнае свята. Менавіта яно стварае ўмовы, найбольш набліжаныя да натуральнага бытавання фальклору. Формы правядзення свята разнастайныя: музычная казка, сцэнічная пастаноўка, святочны абрад, тэматычны канцэрт. Фальклорнае свята – гэта вялікая гульня, у якой могуць прыняць удзел як дзеці, так і іх бацькі. Сістэма святаў стварае духоўную еднасць дзяцей і дарослых, тую глебу, на якой развіваюцца чалавечыя пачуцці: любоў, дабрыня, узаемадапамога. Удзельнікі міжвольна ўцягваюцца ў працэс гульні, дзе арганічна пазнаюць новыя мастацкія вобразы, набываюць прафесійныя ўменні і навыкі, развіваюць фантазію і творчыя здольнасці ў займальнай, захапляльнай гульнёвай форме.

Гульня з’яўляецца адным з самых цікавых і прыдатных для навучання і выхавання відаў дзейнасці, асноўнай формай правядзення заняткаў, методыкай навучання і выхавання асабліва на занятках з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту. Існаванне мноства традыцыйных народных гульняў дазваляе шырока ўключаць іх у ход заняткаў і значна актывізаваць пазнавальны працэс. Навучальныя методыкі (апавяданне, бяседа, непасрэднае перайманне) дапаўняюць гульнёвы метад там, дзе неабходны карысныя веды і навыкі, што пашыраюць магчымасці дзяцей у навакольным свеце. Найлепш выкарыстоўваць народныя гульні са спевамі і рухамі, што развівае інтарэс да спеваў, пачуццё рытму, уменне правільна перадаваць мелодыю, памяць. У беларускіх народных гульнях дзеці вучацца зносінам, далучаюцца да народных традыцый, праяўляюць узаемавыручку, знаёмяцца з малымі жанрамі фальклору. Гульня аказвае на дзяцей эмацыянальнае ўздзеянне, захоплівае іх, выклікае інтарэс да дзейнасці. Гэтая акалічнасць узмацняе ўздзеянне іншых відаў мастацтва – слова, музыкі, танца, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – у адзіным сінтэзе.

Для рэалізацыі праграмы выкарыстоўваюцца і такія формы арганізацыі навучальнага працэсу:



  • экскурсіі;

  • творчыя майстэрні;

  • фальклорныя гульні;

  • удзел у конкурсах фальклорных калектываў;

  • выніковыя канцэрты.

У праграме прадугледжаны розныя віды дзейнасці: гульня, бяседа, спевы, слуханне-ўспрыманне, работа з музычна-шумавымі інструментамі, развучванне асноў народнага танца, тэатралізацыя, удзел у канцэртнай дзейнасці, выраб масак, дэкарацый, касцюмаў, падзелак з гліны, саломы і іншых матэрыялаў.

Дзеці, якія ўдзельнічаюць у розных відах дзейнасці, адклікаюцца на маляўнічасць і багацце зрокавых вобразаў, з гатоўнасцю прымаюць прапанаваныя ролі і сюжэты, уваходзяць у гульнёвае ўзаемадзеянне з дарослымі. У гэтай сувязі выкарыстоўваюцца наступныя метады навучання і выхавання:



  • наглядныя;

  • практычныя;

  • славесныя;

  • гульнёвыя (пазнавальныя, народныя гульні);

  • традыцыйныя метады народнай педагогікі: перайманне, сумесныя дзеянні (падпяванне, падхопліванне), дыялог;

  • творчай актыўнасці дзяцей;

  • стварэнне “сітуацыі поспеху”;

  • кантролю: назіранне, бяседа, апытанне, аналіз вынікаў дзейнасці навучэнцаў, дыягностыка.

Апіраючыся на беларускую народную педагогіку, якая выпрацавала шматлікія педагагічныя нормы, прыёмы і традыцыі, неабходна:

  • захоўваць паслядоўнасць дзеянняў у навучанні асновам фальклору;

  • гібка прымяняць спосабы развучвання фальклорных твораў - спалучэнне паслядоўнасці апрацоўкі іх фрагментаў з дзеяннямі “за следам” (падпяванне за больш вопытным выканаўцам);

  • пастаянна ўключаць элементы творчасці і варыяцыйнасці ў занятках з дзецьмі, у іх гульнёвую і самастойную дзейнасць;

  • ужываць метад станоўчага прыкладу ў выхаванні;

  • выкарыстоўваць сувязь з бацькамі, сям’ёй.

Пры вывучэнні тэм выкарыстоўваюцца сродкі навучання:

  • наглядныя дапаможнікі, ілюстрацыі;

  • традыцыйныя прадметы дамашняга ўжытку;

  • нацыянальныя касцюмы;

  • практыкаванні і эцюды;

  • комплекс гульняў і заданняў у адпаведнасці з тэмамі раздзелаў;

  • фота-, аўдыа-, відэаматэрыялы.

З мэтай азнаямлення бацькоў з навучальным працэсам у пачатку, сярэдзіне і ў канцы кожнага года праводзяцца адкрытыя заняткі, на якіх педагог раскрывае ўзаемасувязі ўсіх элементаў вучэбнага матэрыялу ў сістэме, дэманструе паспяховасць засваення праграмы, паказвае групавыя і індывідуальныя практыкаванні, гатовыя і рэпетыцыйнныя работы дзяцей, гутарыць з бацькамі. Работа з бацькамі здзяйсняецца ў наступных формах:

  • дні адчыненых дзвярэй;

  • сумесная дзейнасць дзяцей і бацькоў на занятках;

  • бацькоўскія сходы;

  • індывідуальныя гутаркі педагога з бацькамі;

  • адкрытыя заняткі.


Літаратура і інфармацыйны рэсурс для педагогаў

  1. Варфаламеева, Т.Б. Песні Беларускага Панямоння / Т.Б. Варфаламеева; Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мінск: Беларуская навука, 1998.

  2. Віннікава, М.М. Скарбы з вясковых куфраў / М.М.Віннікава, П.А. Богдан. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009.

  3. Касцюкавец, Л.П. Беларускія народныя абрады / Л.П. Касцюкавец. – Мінск: Полымя, 1994.

  4. Леановіч, З.Л. Дзіцячыя фальклорныя гульні / З.Л. Леановіч, Н.А. Рылькова. – Мінск: Народная асвета, 1995.

  5. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 1992.

  6. Пладунова, Т.А. Фальклорная гульнятэка. Прэзентацыя беларускіх народных гульняў і танцаў / Т.А. Пладунова. – Мінск, 2010.

  7. Рапацевич, Е.С. Педагогика: Большая современная энциклопеди / Е.С. Рапацевич. – М.: Современное слово, 2005.

  8. Сахута, Я.М. Народнае мастацтва Беларусі / Я.М.Сахута. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  9. Старжынская, Н.С. Сябруем і гуляем разам / Н.С. Старжынская. – Мінск: Народная асвета, 1994.

  10. Традыцыйная мастацкая культуры беларусаў. Гродзенскае Панямонне. У 2 кн. Кн.2. – Мінск: Вышэйшая школа, 2006.

  11. Учебные программы для учреждений внешкольного воспитания и обуче­ния и общеобразовательных учреждений. Туризм и краеведение / под общ. ред. С.С. Митраховича. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

  12. Фадзеева, В.Я. Беларускі ручнік / В.Я. Фадзеева. –– Мінск: Полымя, 1994.

  13. Чурко, Ю.М. Вянок беларускіх танцаў / Ю.М. Чурко. – Мінск: Беларусь, 1994.

Літаратура для навучэнцаў

  1. Аляхновіч, А.М. Беларускі дзіцячы фальклор / А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў, А.С. Фядосік, Ул.Дзм. Каструлёў. – Мінск: Беларусь, 1994.

  2. Гурскі, А.І. Бяздоннае багацце: Легенды, паданні, сказы / А.І. Гурскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1990.

  3. Разанаў, І.І. Беларускія народныя казкі / І.І.Разанаў. – Мінск: Юнацтва, 1981.

  4. Фядосік, А.С. Народная спадчына / А.С. Фядосік, Г.А Пятроўская. – Мінск: Народная асвета, 1984.







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка