Дзяржаўная ўстанова адукацыі Выканала вучаніца 9 класа Пятрова Дар’я Міхайлаўна Кіраўнік настаўнік беларускай мовы і літаратуры



Дата канвертавання15.05.2016
Памер364.79 Kb.
Дадатак 16

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Выканала вучаніца 9 класа Пятрова Дар’я Міхайлаўна
Кіраўнік настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Іванова Марыя Паўлаўна

Віцебск, 2012

Змест

1. Уводзіны……………………………………………………………… с. 1-3

2. Глава 1. “Без прыказак не пражывеш”………………………………. с. 4-5

3. Глава 2. “Гаспадар і жонка – лепшая суполка”……………………….с. 5- 6

4. Глава 3. “Якая гаспадыня, такі і парадак”……………………………… с. 6-7

5. Глава 4. “Гаспадар – глава ў хаце”………………………………………..с 7

5. Глава 5. “Жаніцца – не вады напіцца”………………………………… с. 7-8

6. Глава 6. “Дзетак угадаваць – не грыбкоў назбіраць”………………… с.8-11

7. Заключэнне……………………………………………………………... с. 11-12

8. Літаратура…………………………………………………………………с.13

9. Дадаткі…………………………………………………………………с.14- 21

Уводзіны
Мы ўзышлі не з насення, што ветрам засеяна, –

Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.

У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,

Нашых душ карані – з вузлякамі ўпартасці.

Ніл Гілевіч

Жыццё кожнага чалавека звязана з сям’ей. У сям’і чалавек нараджаецца, у ёй ён робіць першыя крокі, пазнае першыя радасці і разачараванні. Пры падтрымцы членаў сям’і чалавек пачынае пазнаваць свет, фарміруе свой характар, вучыцца хадзіць, гаварыць, правільна сябе паводзіць, разумець, што такое бескарыслівая любоў і адданасць родных людзей. З сям’і ідзе ў вялікі свет. Да яе імкнецца, калі яму становіцца асабліва няўтульна ў гэтым свеце.

Сям’я – гэта тое месца, дзе мы адчуваем сябе спакойна, упэўнена і заўсёды можам разлічваць на блізкіх людзей. Думка бацькоў з’яўляецца для нас значнай пры вырашэнні разнастайных праблем. З сям’і пачынаецца Радзіма. Таму фарміраванне духоўнага вобліку дзіцяці ў сям’і павінна быць скіравана і праходзіць у атмасферы культу роду, сярод партрэтаў продкаў, радаводаў, паданняў пра славутую даўніну, экспанатаў, што звяртаюцца з мінуўшчыны да сучасніка і спрыяюць выхаванню пачуцця гонару за сваю нацыю і свой народ. Бацькі з першых крокаў дзіцяці павінны прывіваць яму любоў і павагу да роднай зямлі, людзей, што жывуць і жылі на ёй.

Многія мінулыя стагоддзі сям’я добрасумленна выконвала свае функцыі. Але ўсе ж сацыяльныя праблемы сучаснасці, так ці інакш, закранаюць сям’ю. Апошнім часам прыходзіцца сутыкацца з тым, што сям’я перастае быць асноўным выхавальнікам маладога пакалення, носьбітам сямейных традыцый і духоўнасці нацыі. Ва ўнутрысямейных адносінах назіраецца тэндэнцыя змянення зместу міжасабовых адносін мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей. У сувязі з гэтым у маладых людзей змяняюцца і крытэрыі выбару спадарожніка жыцця, а таксама ўяўлення пра сямейнае шчасце і ў цэлым погляды на сутнасць шлюбу.

Выявіць погляды маладых людзей на сямейнае жыццё дапамагло анкетаванне вучняў 11 класа (прымала ўдзел 14 вучняў). 52% апытаных збіраюцца стварыць сям’ю абавязкова, 26% - калі сустрэнуць чалавека па душы, 4% - ствараць сям’ю не збіраюцца.

Юнакі бачаць сваю палавінку разумнай (100%), працалюбівай і без шкодных звычак (89%), прыгожай (78%), добрай (67%), клапатлівай (45%), вернай (33%), багатай (30%). Думка дзяўчат адрозніваецца ад думкі хлопцаў. Ім хочацца бачыць сваю палавінку прыгожым - (75%), працалюбівым - (67%), разумным - (58%), багатым - (53%), клапатлівым - (50%), добрым - (42%), верным і без шкодных звычак - (33%).

Сярэдні ўзрост для замужжа, на думку адзінаццацікласнікаў, 50% - 23-25 гадоў, 25% - 30-35 гадоў, 25% - 18-20 гадоў. 33% апытаных жадаюць мець толькі адно дзіця, 60% - двух, 6% - трох. Як бачым, трэцяе дзіця з’яўляецца ў сям’і рэдка. Але яно неабходна не толькі сям’і, але і грамадству.

У апошні час колькасць незарэгістраваных шлюбаў у нас рэзка павысілася. Станоўча адносяцца да грамадзянскага шлюбу 45% дзяўчат і 48% хлопцаў, адмоўна – 38 % дзяўчат і 28% хлопцаў, адчулі цяжкасць пры адказе на пытанне 17% дзяўчат і 24% хлопцаў. З кожным годам узрастае колькасць разводаў у Беларусі: статыстыка паказвае, што на 10 сямейных пар прыходзіцца прыкладна 6-7 разводаў.

Ацаніўшы сённяшнюю сітуацыю, мяне зацікавілі некаторыя пытанні: як адносіліся да стварэння сям’і нашы продкі, якія патрабаванні прад’яўлялі да сваіх выбраннікаў, якія парады даваліся будучым бацькам, што ляжала ў аснове выхавання дзяцей? Гэтую інфармацыю, на мой погляд, можна знайсці ў прыказках. Людзі іх складалі на працягу стагоддзяў, абапіраючыся на свой вопыт, перадаючы ад аднаго пакалення другому. Аб важнасці зместу прыказак гаворыць сам народ: “Без прыказак не пражывеш”.

На культуру нашай моладзі аказваюць уздзеянне дзве мовы: руская і беларуская. Таму для даследавання былі ўзяты рускія і беларускія прыказкі пра сямейнае жыццё. (ДАДАТКІ 1-6)



Мэта работы: аналіз рускіх і беларускіх прыказак пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці, пра дзяцей і іх ўзаемаадносіны з бацькамі.

Задачы: 1. Прааналізаваць сэнс рускіх і беларускіх прыказак пра сям’ю.

2. Выявіць асаблівасці сямейных адносін, важных для кожнага народа.

3.Вызначыць агульнае і спецыфічнае ў поглядах рускіх і беларусаў на сям’ю.

4. Даць тлумачэнне сучаснаму ўяўленню людзей пра сям’ю.



Аб’ект даследавання – прыказкі беларускага і рускага народаў пра сям’ю.

Гіпотэза: Прыказкі пра сям’ю адрозніваюцца жыццёвай пранікнёнасцю і разуменнем важнасці захавання моцнай і дружнай сям’і, з мірам і гармоніяй у доме. У аснове сучаснага ўяўлення моладзі пра сям’ю і шлюб ляжыць народная мудрасць, закладзеная ў прыказках рускага і беларускага народаў пра ўзаемаадносіны ў сям’і.

Практычная значнасць:

У навукова-практычнай рабоце можна знайсці інфармацыю пра тое, як адлюстраваны ў прыказках погляды беларусаў і рускіх на сямейнае жыццё, узаемаадносіны паміж мужам і жонкай, на выхаванне дзяцей; якое ўздзеянне на сучасных людзей у адносінах стварэння сям’і аказваюць творы фальклору (прыказкі). Даследаванне стала дадатковым інфармацыйным матэрыялам, які можна выкарыстоўваць на ўроках літаратуры, на занятках факультатываў, класных і інфармацыйных гадзінах.



Метады даследавання:

- метад збору інфармацыі;

- анкетаванне, апытванне навучэнцаў;

-аналіз;


- сінтэз;

- параўнанне;

-статыстычныя даследаванні.

Этапы даследчай работы

1. Падрыхтоўчы этап:

- выбар тэмы даследавання;

- фармуліроўка мэты і задач;

-вызначэнне прыёмаў,спосабаў і метадаў даследавання.



2. Першы этап:

- назапашванне матэрыялу:

- праца ў бібліятэцы;

- адбор літаратуры;

- вызначэнне прыказак для аналізу;

- распрацоўка анкет і апытванне школьнікаў;

- складанне спісу дадатковай літаратуры.

3. Другі этап:

- праца з дадатковай літаратурай;

- адбор прыказак па значнасці;

- праца над стылем мовы і над сістэмай пабудовы работы; выпраўленне недахопаў;

- аналіз анкет;

- кампаноўка матэрыялу, вызначэнне слабых і моцных бакоў работы;

- аналіз прыказак.

4. Трэці этап:

- афармленне працы;

- аналіз вынікаў.

5. Заключны этап:

- падрыхтоўка да працы прэзентацыі;

- прэзентацыя.


Глава 1. “Без прыказак не пражывеш”
Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, у развіцці літаратуры і мастацтва. Яна плённа ўплывае і сёння на працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Фальклор нясе ідэі справядлівасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей.

У багацейшай фальклорнай скарбніцы беларусаў і рускіх прыказкі займаюць асобае месца дзякуючы сваёй устойлівасці, багатай змястоўнасці, поліфункцыянальнасці, запатрабаванасці ва ўсе эпохі і "неўміручасці". У высокамастацкай форме прыказкі сканцэнтравалі ў сабе шматвяковы жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць народа, яго погляды на сусвет, прыроду, грамадскія з'явы, сямейныя ўзаемаадносіны, працу, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы, словам, на ўсё, з чым сутыкаўся і сутыкаецца чалавек у розныя гістарычныя перыяды, са многімі пытаннямі, актуальнымі не толькі для таго часу, але і для нашых сучаснікаў.

На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва ішоў працэс адмірання і ўзнікнення новых прыказак, пашырэння іх семантыкі або звужэння значэння.

Прыказкай называецца лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае, устойлівае выслоўе з павучальным зместам, якое мае прамы ці пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая можа асацыятыўна характарызаваць разнастайныя з'явы дзякуючы шырокім абагульненням. Эстэтычнай завершанасцю вызначаецца і мастацкі вобраз прыказкі.

Структура гэтага лагічнага выразу звычайна складаецца з некалькіх сэнсавых частак – адна частка дае характарыстыку з’яве або аб’екту, а другая частка адлюстроўвае думку, ацэнку або вынік якіх-небудзь дзеянняў.

Прыказкі прымушаюць нас задумацца і магчыма нават зразумець якісьці асобы і тайны сэнс. У кожнай прыказцы выказваецца думка аб тым, што адбываецца, для кожнай жыццёвай сітуацыі знойдзецца свая прыказка. Яны запамінаюцца самі па сабе. Гэтыя выказванні выхоўваюць нас усіх, незалежна ад узросту. Прыказка падкажа, аб чым неабходна задумацца, як лепш паступіць пры тых ці іншых абставінах, дасць параду, рэкамендацыі для далейшых дзеянняў: "Не беда ошибиться, беда не исправиться".

Разам з тым, глыбокі сэнс некаторых прыказак не ляжыць на паверхні і яго разуменне прыходзіць не адразу, а пасля роздуму над прачытаным. Вядомы выраз «Колькі людзей, столькі і поглядаў» выкарыстоўваецца, калі ў людзей маюцца розныя думкі аб адной і той жа сітуацыі. Да прыказак гэта таксама можна выкарыстаць. Розныя прыказкі рэкамендуюць разнастайныя варыянты выхаду з аднолькавых праблем. Гэта азначае, што прыказкі складаюцца людзьмі, у якіх адрозніваюцца характары і светаўспрыманне, што і прыводзіць да такой разнастайнасці думак.

Важную ролю на жыццёвым шляху адыгрываюць прыказкі на тэму сямейных каштоўнасцей. Менавіта яны самыя папулярныя ў наш час, бо ў іх закладзены глыбокі сэнс, багацейшы жыццёвы вопыт і мудрасць, накопленыя нашымі продкамі. З прыказках, прыдуманых у даўнія часы, нам перадаліся эталоны выхавання, адносіны паміж людзьмі, у іх апісаны нормы маралі і этыкі. З іх мы даведаемся пра стыль успрыняцця тых або іншых падзей народам, яго думку аб важнасці разнастайных фактараў: дружбы, вернасці, даверу адзін да аднаго, кахання, узаемаразумення.


Глава 2. “Гаспадар і жонка – лепшая суполка”
Для таго, каб выявіць асаблівасці сямейных адносін, вызначыць агульнае і спецыфічнае ў поглядах рускіх і беларусаў на сям’ю, выбрала для аналізу 30 беларускіх (Дадатак 1) і 40 рускіх (Дадатак 6) прыказак пра дзяцей, 40 беларускіх (Дадатак 2) і 60 рускіх (Дадатак 4) прыказак пра бацькоў, 40 беларускіх (Дадатак 3) і 70 рускіх (Дадатак 5) прыказак пра мужа і жонку, узаемаадносіны ў сям’і.

Прааналізаваўшы выбраныя прыказкі, прыйшла да высновы, што погляды рускага і беларускага народаў на сям’ю былі вызначаны эканамічнымі і маральнымі ўмовамі іх жыццядзейнасці.

Спрадвеку сям’я была самай дзейснай крыніцай развіцця народнай педагагічнай думкі, своеасаблівым каталізатарам выхаваўчых ідэй і галоўным сацыяльна-грамадскім інстытутам фарміравання кожнай асобы і людской супольнасці ўвогуле. Ва ўсе часы сям’я заставалася хоць і не адзіным, але асноўным месцам, дзе ажыццяўлялася выхаванне падрастаючых пакаленняў.

Улічваючы тое, што рускія і беларусы здаўна людзі веруючыя, усе шлюбы заключаліся ў царкве. Таму той, хто заключаў шлюб, разумеў, што ен вечны, і трэба рабіць усё магчымае, каб пражыць жыццё як мага лепш: «Женитьба есть, а разженитьбы нет». Гэтыя факты забяспечвалі сям’і ўстойлівасць сярод іншых сацыяльных інстытутаў.

Чытаеш прыказкі і адчуваеш, што ў іх прапагандуецца шлюб. Такія звесткі можна атрымаць з 15% беларускіх і 13% рускіх прыказак. Сапраўды, так цудоўна, калі побач знаходзіцца жонка – чалавек, з якім табе добра і прыемна: “У мужа в хозяйстве толсто и у жены широко”. “Гаспадар і жонка – лепшая суполка”. Аб тым, што статус замужняй жанчыны вышэйшы, сведчыць 10% беларускіх і 4% рускіх прыказак: “Хоть плох муженёк, да затулье моё; завалюсь за него - не боюсь никого», “Хоць вох, ды ўдвох”.

У той жа час адзначаюцца ў прыказках і негатыўныя бакі сямейнага жыцця (17% беларускіх і 11% рускіх прыказак): «Ажанiўся на сваю бяду”, “Ажаніцца- не напасць, каб, ажаніўшыся, не прапасць”, “ Ажаніцца, як і паміраць, не спяшайся”. “Замуж пайсці - гора знаць: позна легчы, рана ўстаць”. «Женишься раз, а плачешься век», «Добрая женитьба к дому приучает, худая от дому отлучает», «Женился на скорую руку, да на долгую муку».

На думку нашых продкаў (7% беларускіх і 4% рускіх прыказак), у аснове ідэальнай сям’і павінна ляжаць:

гармонія ў шлюбе (па 4% беларускіх і рускіх прыказак): «Без мужа, што без галавы; без жонкі, што без розуму», «Доброю женою и муж честен».

згода (7% беларускіх і 4% рускіх прыказак): “Муж и жена – одна сатана”, “Гаспадар і баба – адна рада”, “Гаспадар і жонка – найлепшая суполка”.

Разам з тым, у 10% беларускіх прыказках адзначаецца, што згода трымаецца, па-першае, на безумоўным вяршэнстве мужа, гаранта парадку ў хаце: «Дзе двое гаспадаруюць, там парадку няма», «Муж – гаспадар у хаце»; па-другое, на асвечаным традыцыяй праве мужа «выхоўваць» сваю жонку метадамі насілля і прымусу. Некаторыя прыказкі прама запэўніваюць: калі мужык будзе біць бабу, лупіць кіем, пужкай-жыгужкай, дубцом, лазінаю, то атрымае ідэальную жонку і гаспадыню. Сустракаюцца падобныя прыказкі і ў рускім фальклоры, але іх значна менш (толькі 3%): “Муж в двери ногою, а жена в окно с головою”.

У 8% рускіх прыказак адзначаецца, што многае залежыць ад жонкі: «С доброю женой горе – полгоря, а радость вдвойне», «Добрая жена хозяйству научает, а злая от дома отлучает».

А ў 4% рускіх прыказках сустракаецца пераацэнка каштоўнасцей з узростам: “На костях мясо слаще, а под старость жена милее».

Глава 3. «Якая гаспадыня, такі і парадак”
Аналіз прыказак пра жонку сведчыць, што ў 31% беларускіх і 22% рускіх прыказках даецца станоўчая характарыстыка жонкі ў сям’і. Лічыцца, што галоўная якасць жонкі – гэта працалюбства (адзначаецца ў 17% беларускіх і 11% рускіх прыказках):«Якая гаспадыня, такі і парадак”. “Где муж не может, там жена поможет».

Менавіта на жонцы трымаецца ўся гаспадарка, без жонкі мужык прападзе - гаворыцца ў 7% беларускіх і 4% рускіх прыказках: “Бяда дзеду без бабы, ядуць вошы да скабы”, “ Была б Агата, а будзе хата”. «Без жены, что без рук»; «Добрая жонка і дом збяражэ”, “Жонка тры вуглы дома трымае”. «Жена не сбережет, то мужу и подавно не сберечь».

Ад жонкі залежыць парадак і дабрабыт у доме (7% беларускіх і 4% рускіх прыказак): “Якая гаспадыня, такі і парадак”. «Добрая жена дом сбережет, а худая рукавом растресет», “Выбирай жену не в хороводе, а в огороде».

У 3% рускіх прыказках вялікая ўвага надаецца такой якасці жонкі як самаахвярнасць, дабрыня: «Шей шубу теплее, а жену выбирай добрее», «Лучше хлеб с водой, чем жить со злою женой».

Трэба адзначыць, што ў 9% беларускіх і 9% рускіх прыказках жонка характарызуецца адмоўна. Самае вялікае няшчасце – неразумная жонка (па 3% беларускіх і рускіх прыказак). Таму мужчыну радзяць выбіраць жонку не толькі па знешнасці, але яшчэ і па розуму, па адносінах да працы: «Жонку выбірай і вачыма, і вушыма”, «Краса до венца, а ум до конца», «Без мужа, что без головы; без жены, что без ума»,

Жанчына не павінна камандаваць у хаце (4% беларускіх і 3% рускіх прыказак), бо не будзе пакоя ў сям’і: «Дзе баба панам, там чорт камісарам”. «Жена поет, а муж волком воет», «Не то смешно – жена мужа бьет, а то смешно, что муж плачет».

У 4% беларускіх і 4% рускіх прыказках жонку вінавацяць у здрадзе: «Гаспадар з хаты, а да жонкі кум багаты”.

Сустракаюцца прыказкі, у якіх адлюстравана такая рыса характару жанчыны як лянота: «Муж в поле пахать, а жена руками махать», «”Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што”. Такую інфармацыю знаходзім у 2% беларускіх і 3% рускіх прыказках.



Глава 4. “Гаспадар – глава ў хаце”

Спрадвеку прызначэнне мужчыны – быць гаспадаром, несці адказнасць за сям’ю. Менавіта на гэта звяртаецца ўвага і ў прыказках.

У 27% беларускіх і 24% рускіх прыказках пра мужа яму даецца станоўчая характарыстыка. Ён галава сям’і, нясе адказнасць за жонку і дзяцей, таму “У разумнага мужа і любая жонка недурная”, “У умного мужа и глупая жена досужа”. Такія звесткі можна атрымаць з 10% беларускіх і 8% рускіх прыказак.

Па 12% беларускіх і рускіх прыказак нясуць інфармацыю пра тое, што муж павінен цаніць сваю жонку і быць яе абаронцам: «Не жалуй мужа капралом, да не тронь его жены», «За мужнину жену есть кому вступиться».

Па 4% беларускіх і рускіх прыказак адзначаюць, што ў ім цэніцца дабрыня: «За добрым мужыком і свіння гаспадыня “; “За добрым мужем жена молодеет”.

3% беларускіх і 4% рускіх прыказак прапаноўваюць жонцы закрыць калі-нікалі вочы на выхадкі, здраду мужа, галоўнае, што ён ёсць: «Хоць такі-сякі мужчына, абы дрова і лучына”, “ Хоць кульгавы, хоць насаты, абы хітры і багаты”, «Без мужа не жена». Гэта пацвярджае думку пра тое, што ён – гаспадар, без яго дрэнна: “Без гаспадара жонка заўседы сіротка”, “Гаспадар – глава ў хаце”, «Жена при муже хороша».

У 10% беларускіх і 11% рускіх прыказках мужу даецца адмоўная характарыстыка. Самы вялікі недахоп у мужа – п’янства (8% беларускіх і 4% рускіх прыказак): “Вярнуўся ні п’яны, ні драны, а кажа: на вяселлі быў”, «Муж – пьяница, а жена у него – красавица». Асабліва вялікая колькасць прыказак такой тэматыкі сустракаецца ў беларусаў.

У 4% рускіх прыказках мужык апісваецца як бездапаможны «цюфяк»: « Ни в молодости на потеху, ни в старости на подмогу, ни по смерти на помин души».

Знаходзім у 3% рускіх прыказках пацвярджэнне таму, што чужая жонка лепшая за сваю: “Чужая жена всем девицей кажется».

На мой погляд, становішча жанчыны ў сям’і цалкам залежыць ад мужа: будзе ён добрым гаспадаром, клапатлівым бацькам і мужам, то і жанчына будзе адчуваць сябе ўпэўнена, а калі наадварот, то не будзе шчаслівага замужжа жанчыне: “У плохого мужа жена всегда дура”, “За добрым мужам жонка маладзее”. Такая думка сцвярджаецца ў 4% беларускіх і 6% рускіх прыказках.


Глава 5. “Жаніцца – не вады напіцца”
Сям’я здаўна лічылася сур’ёзнай справай, нялёгка людзям жыць гадамі пад адным дахам, таму ў прыказаках часта гаварылася аб негатыўных баках сямейнага жыцця. “Замуж выйсці – гора знаць: позна легчы, рана ўстаць”.

Як вядома, жонка павінна была жыць у хаце мужа. З-за гэтага ёй прыходзілася цярпець нягоды ад свякрухі. У 3% рускіх і 3% беларускіх прыказках адлюстроўваюцца варожыя адносіны свякрухі і нявесткі. «Все в семье спят, а невестке молоть велят», “У ліхой свякрухі і ззаду вочы”.

У 8% беларускіх і 10% рускіх прыказках паказваецца, што паміж жонкай і мужам адбываюцца спрэчкі, сваркі, якія не прыводзяць да дабра: “Мужык з жонкай сварыцца – у гаршэчку трасца варыцца”. Але прыказкі навучаюць не выносіць “смецце” з хаты: “”Хату мяці, але шуму вон не нясі”, «Муж с женой ругайся, а третий не мешайся».

Нягледзячы на тое, што абзавесціся сям’ей – гэта вельмі адказны крок і дапусціць пры гэтым памылку магчыма, у 3% беларускіх і 4% рускіх прыказках гучыць папярэджанне, што надоўга заседжвацца ў халасцяках і ў дзеўках не трэба: «У дзеўках сівеючы, не будзеш радавацца”, “ Вось праўду кажуць: да дваццаці пяці гадоў хлопец сам жэніцца, з дваццаці пяці да трыццаці - дюдзі, а пасля сам чорт не ажэніць”, “Не откладывай работу на субботу, а женитьбу на старость”.

Шчаслівая жонка, калі мужык у яе добры, не п’е, але гэта было такой рэдкасцю, што часцей за ўсё жанчынам прыходзілася мірыцца са сваёй доляю і задавальняцца тым, што ў яе ёсць.

Аналізуючы такога зместу прыказкі, можна зрабіць вывад, што і ў сучасным грамадстве таксама існуюць такія ж сямейныя праблемы, што з’яўляецца прычынай разводаў. Маладыя людзі, уступаючы ў шлюб, да канца не асэнсоўваюць сур’ёзнасці гэтага кроку, таму, сутыкнуўшыся з малейшымі цяжкасцямі, адразу парываюць адносіны адзін з адным. А вялікая частка маладых людзей зараз нават не спяшаецца абзаводзіцца сям’ёй менавіта з-за баязлівасці зрабіць памылку, часта спасылаючыся на дадзеныя статыстыкі пра разводы і няўпэўненасці ў сваім выбары. Таму тым, хто вырашыў стварыць сям’ю, неабходна ўважліва чытаць прыказкі і прытрымлівацца тых станоўчых парад, якія там прапісаны. Тады шчаслівых сем’яў у нас стане намнога больш. Як кажуць: “Ищи себе мужа для века и выходи замуж, рассмотрев человека”.


Глава 6. «Дзетак угадаваць – не грыбкоў назбіраць”
Паўнацэнная сям’я – гэта не толькі муж і жонка. У ходзе даследавання былі вывучаны прыказкі, якія характарызуюць узаемаадносіны дзяцей і бацькоў. Дзеці – дар Божы, таму раз Бог даў дзяцей, ен дасць і на дзяцей. 11% беларусаў і 8% рускіх ўспрымалі з’яўленне дзіцяці ў сям’і як вялікую радасць. « Дети – благодать божья», «У кого детки, у того и ягодки», «Дасць Бог дзеткі, дасць і на дзеткі”. 6% беларускіх і 4% рускіх прыказак сведчаць аб тым, што шматдзетнасць лічылася нормай і рускай, і беларускай сям’і, а бяздзетнасць – грахом, карай гасподняй: “Пяць пальцаў на руцэ – і ўсіх шкода”.

У 17% беларускіх і 15% рускіх прыказках вялікая ўвага надаецца ролі добрага выхавання ў сям’і: « Не тот отец, мать, кто родил, а тот, кто вспоил, вскормил да добру научил», « Не учили, когда поперёк лавки ложился; а вовсю вытянулся, так не научишь», « Паси, чтоб вскормить; не паси, чтоб озолотить», « Чем терять, так лучше б не рожать», « Умеў дзіця нарадзіць, умей і навучыць».

Сустракаюцца прыказкі-папярэджанні (14% беларускіх і 11% рускіх) пра тое, што з дзецьмі звязаны пэўныя праблемы: шмат клопату ( «У кого детки, у того и заботы (и бедки)», «Дети, дети, да куда ж мне вас дети?»); дзяцей цяжка вырасціць і пракарміць («Сын да дочь, да и тех кормить невмочь» « Дзетак угадаваць – не грыбкоў назбіраць” ; “Дзетак гадаваць – век гараваць”; шмат дзяцей клопатна («Бойконько – детей многонько», « Плодятся и множатся, что голуби»); з узростам дзеці становяцца хужэйшымі і няўдзячнымі (« Маленькие детки – маленькие бедки, а вырастут велики – большие будут», « Малые детки не дают спать, большие не дают дышать», «Малыя дзеці – малы клопат, большыя дзеці – большы клопат”, “Не слухаў малы, ні паслухае і вялікі”).

Калі пачаць займацца выхаваннем дзіцяці? Адказ знойдзем у прыказках. Народ вучыў бацькоў выхоўваць дзяцей з самага нараджэння (па 3% беларускіх і рускіх прыказак). «Не учили, когда поперек лавки ложился, а во всю вытянулся, так не научишь», «Умел дитя родить, умей и научить», “Не слухаў малы, не паслухае і вялікі”.

Выхаванню якіх якасцей надавалася ўвага нашымі продкамі?

Для 4% беларускіх і 4% рускіх прыказак праца была адной з важнейшых выхаваўчых каштоўнасцей: «Без дела жить — небо коптить», «Маленькое дело лучше большого безделья»,«В чужом платье не накрасоваться»,“Жыві век сваім розумам і сваім гарбом”.

У 3% беларускіх і 4% рускіх прыказках асэнсоўвалася неабходнасць і навучання: «Не учась и лаптя не сплетешь»,«Дорог парень, да не учен»,«Незнайка лежит, а знайка далеко бежит», “Лепш з разумным страціць, чым з дураком знайсці”.

У той жа час народная мудрасць беларусаў і рускіх патрабуе ад бацькоў дабрыні і любові (7% беларускіх і 8% рускіх прыказак): «Не все таской, ино и лаской», «Ласковое слово, что весенний день», “Не біце дубцамі, навучайце слаўцамі”, “Добро добро покрывает».

І канешне, прыкладам для дзяцей становяцца самі бацькі, бо “яболочко от яблони недалеко падает”. Бацькоўскі аўтарытэт быў моцным фактарам выхавання - 23% беларускіх і 25% рускіх прыказак гэтай тэматыкі: «Родительское благословение на воде не тонет, в огне не горит»,«Кто родителей почитает, тот вовеки не погибает»,«Не оставляй отца и матери на старости лет, и Бог тебя не оставит», "Бацька і маці ад Бога ў хаце".

4% беларускіх і 7% рускіх прыказак падкрэсліваюць, што бацькі – самыя дарагія людзі на зямлі: “ Другой маткі не знойдзеш”; “ Калі бацькава хата пусцее, сад сірацее”, «Самое ценное и дорогое на свете – это мать и отец”, « На свете все найдешь, кроме отца и матери», « Кто родителей почитает, тот вовеки не погибает».

Прапаноўваюць прыслухоўвацца да бацькоўскага слова 4% беларускіх і 6% рускіх прыказак: “Не навучыць бацька, дык навучыць гора”, “ Родительское слово на ветер не молвится”.

Хто ж у сям’і, паводле прыказак, галоўны выхавальнік? Бацькоўства і мацярынства вызначаліся і ацэньваліся з розных пазіцый. Паводле беларускіх прыказак, мацярынству аддавалася эмацыянальная, псіхалагічная і бытавая сферы, а бацькоўству – грамадская, прычым праца бацькі мела ў вачах грамадства і ўласных дзяцей большую значнасць, чым хатнія заняткі маці: «Хлеба не станець – бацька дастанець”. Праўда, і самаахвярная маці не адвернецца ад дзяцей: «Як не стане, бацька дастане, як не будзе, матка дабудзе». І ўсё ж такі – пестуюць дзяцей маці, а аўтарытэтам карыстаецца бацька: «Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца» . Маці як вобраз ласкавая, пяшчотная, яе «крыло і ў мароз цёплае», а бацька – суровы: «Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле». Заўважу, што прыказкі не цікавяцца прыватнымі якасцямі людзей. Яны адлюстроўваюць тую норму (ці адхіленні ад яе), якая існуе ў грамадскай свядомасці. Так, маці бязмежна шчодрая і адданая дзецям, а бацька больш стрыманы і яго шчодрасць дазіраваная: «Бацькіна дараванне на сняданне, а маткіна на абед» . «Бацькава данне – на адно сняданне», а «Маці падзярэ пазуху, дзецям хаваючы». Праўда, вынік яе бязмежнага клопату часам вельмі сумны: «Маці парве кішэнку, для дзяцей збіраючы, а дзеці парвуць пазуху, ад маці хаваючы».

У рускіх прыказках мацярынства разумеецца як поўная самаадданасць дзецям. Лічыцца натуральнай самаахвярнасць маці: «Мамина молитва со дна моря достает». Роля маці прадугледжвае цесную эмацыянальную сувязь з дзяцьмі, стварэнне для іх жыцця спрыяльных умоў: « Сердце матери отходчиво». Дабрыня, пяшчотнасць, спагадлівасць, спачувальнасць, ласкавасць, мяккасць і да т. п. – дабрачынныя рысы жанчыны, якая гадуе ўласных дзяцей: «Материнская ласка конца не имеет». Карацей кажучы, маці паўстае ў прыказках як эмацыянальны абсалют, нават яе пакаранне «лучше чужой ласки»

Прадстаўляць цікавасць і метады выхавання ў сям’і: «Засиженное яйцо всегда болтун».

Знаходзім у 4% беларускіх і 3% рускіх прыказках звесткі пра тое, што ў народзе былі папулярнымі і фізічныя пакаранні: «Розгой в могилу ребенка не вгонишь, а калачом не выманишь», «Не наказанный сын — бесчестье отцу», «Кулаком да в спину — то и приголубье сыну».

Эмацыянальны фактар выхавання, прывязанасць да дзяцей таксама знаходзяць адлюстраванне ў 6% беларускіх і 4% рускіх прыказках: «Свое дитя и горбато, да мило», «Свой дурак дороже чужого умного», «Кто девку хвалит? Отец да мать».

У ходзе даследавання было вызначана шмат прыказак, пабудаваных на супрацьлегласцях, у аснове якіх “родная маці – мачыха”, “бацькі – дзеці”. Падкрэсліваецца дабрыня, адданасць, самаахвярнасць роднай маці і нянавісць, абыякавасць мачыхі: « Матка дзяцей вучыць, а мачыха сушыць”, “Матка галоўку мые - прыгладжвае, а мачыха мые - толькі скубае, кашулю дае - праклінае”, «Родная мать и высоко замахивается, да не больно бьёт”.

З даўніх часоў вядома, што родную маці ніхто не заменіць, так як маці лічыла сваё дзіцяці часткай сябе, таму і радасць, і боль сваіх дзяцей яна ўспрыняе як сваю: «Дзіця забаўляецца, а матцы сэрца разрываецца”, «У кого есть матка, у того голова гладка».

Сустакаюцца прыказкі (8% беларускіх і 7% рускіх), у якіх бацькі плачуць пра дрэнных дзяцей: «Ни себе на радость, ни людям на послугу», «Дай Бог деток, да дай Бог и путных».

Сапраўды, здараецца так, што, вырастаючы, дзеці хутка забываюць сваіх бацькоў: «Датуль матка міла, пакуль ножкі мыла”,“Харошы сынок: бацька тапіўся, сын глядзеў і не бараніў, бо ў новых ботах быў”, “ Як бацькі кормяць дзяцей, то дзеці скачуць, а як бацькі на дзіцячым хлебе, то плачуць”.

У наш час ёсць прытулкі для старых людзей, у якіх дзядулі і бабулі дажываюць сваё жыццё, нягледзячы на тое, што амаль кожны мае асабістых дарослых дзяцей. Таму гэта пытанне актуальна і зараз.

Што ж неабходна ведаць бацькам, як выхоўваць дзяцей правільна? На гэтыя пытанні знаходзім прыклады ў беларускіх прыказках: “ Гадуй, глядзі, вучы, каб з дзяўчаці не выйшла хлапчаці”, «Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць”, “ Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся”, “ Не слухаў малы, не паслухае і вялікі”, “ Дай дзецям волю, то сам улезеш у няволю”, “ Не біце дубцамі, навучайце слаўцамі”.

На думку беларусаў, бацькі павінны разумець, што да выхавання дзяцей неабходна адносіцца вельмі сур’ёзна, займацца імі пастаянна, падыходы да выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак розныя, метады выхвання – гэта перакананне, а не фізічнае пакаранне. Прыказкі прадракаюць: «Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе», «Не оставляй отца и мать на старости лет, и Бог тебя не оставит”.

Сучасная трактоўка правільнага выхавання дзяцей ў сям’і практычна цалкам супадае з народнай мудрасцю, так што традыцыі працягваюцца. Нельга не пагадзіцца з тым, што ў прыказках падкрэсліваецца аўтарытэт маці ў сям’і. Асабліва адзначаецца яе важная роля ў стварэнні і захаванні сямейнага дабрабыту, праяўлення клопату і любові да дзяцей і мужа. І ў наш час ад жанчыны ў сям’і залежыць многае.


Заключэнне
Прааналізаваўшы рускія і беларускія прыказкі пра сям’ю, можна зрабіць адпаведныя вывады:

1. Погляды рускага і беларускага народаў на сям’ю амаль што супадаюць. Як для беларусаў, так і для рускіх шлюб – гэта адказны крок, гэта не гульня, з якой можна лёгка выйсці: «Жена не гусли: поиграв, на стенку не повесишь», «Жонка- не бот, не скiнеш». У аснове ідэальнай сям’і павінна ляжаць гармонія ў шлюбе, згода. Але насцярожвае той факт, што ў беларускіх прыказках адзначаецца, што згода трымаецца на безумоўным вяршэнстве мужа і на праве мужа “выхоўваць” сваю жонку метадамі прымусу і насілля.

Славяне аддаюць жонцы галоўную ролю ў сям’і. Усё трымаецца на жанчыне: яна павінна добра гатаваць, сачыць за мужам і дзяцьмі, рабіць яшчэ шмат рэчаў, каб захаваць сям’ю.

Разам з тым, у прыказках даецца і адмоўная характарыстыка шлюбу: “Ажаніцца - не напасць, каб ажаніўшыся не прапасць”,” Жена не гусли: поиграв, на стенку не повесишь». Што ж выбіраюць славяне? Што яны прапаноўваюць нашчадкам? «Хоть лыками сшит, да муж», “ Хоць такі-сякі мужчына, абы дрова і лучына”, “ Хоць кульгавы, хоць насаты, абы хітры і багаты”. Усё пазнаецца ў параўнанні. Таму і на сённяшні момант маладыя людзі, якія нядаўна заключылі шлюб, разумеюць, што дапусцілі памылку, але мірацца са сваім лёсам і працягваюць жыць далей разам.

2. У аснове адносін паміж мужам і жонкай павінны ляжаць узаемапавага, узаемаразуменне, імкненне абодвух захаваць сям’ю: “Гаспадар і жонка – найлепшая суполка”,«Без мужа, что без головы; без жены, что без ума». Ад жанчыны залежыў парадак і дабрабыт у доме. Галоўныя якасці гаспадыні – працалюбства, дабрыня, самаахвярнасць, клопат пра мужа і дзяцей: «Доброй жене домоседство не мука», « Не наряд красит жену», “Жонка тры вуглы дома трымае”. Якія ж якасці жанчыны могуць зрабіць жыццё ў сям’і невыносным? Гэта лянота, здрада мужу, імкненне камандаваць у хаце. Жанчыну вінавацяць у тым, што яна “грызе” свайго мужа: “ Женский обычай- не мытьём, так катаньем (а своё возьмёт)», «Дзе баба панам, там чорт камісарам”.

Якога ж мужа хацелася б бачыць жанчынам? Такога, які цэніць сваю жонку, нясе адказнасць за яе і дзяцей, добры: «За мужнину жену есть кому вступиться», “Гаспадар – глава ў хаце”.

І ў рускіх, і ў беларускіх прыказках сцвярджаецца думка, што становішча жанчыны ў сям’і цалкам залежыць ад мужа. Ёй хочацца адчуваць сябе за мужам “як за каменнай сцяной”.

А вось рускія жанчыны незадаволены мужыкамі, якія заглядаюцца на чужых жонак, бездапаможных “цюфякоў”. Беларускія жанчыны баяцца, каб мужык не патрапіў п’яніцца.

Напэўна, і сучасныя дзяўчаты не спяшаюцца выходзіць замуж, асцерагаюцца, таму што колькасць маладых людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, павялічваецца. Ды і не ўсе юнакі самастойна, без дапамогі бацькоў, могуць забяспечыць сваю сям’ю матэрыяльна.

3. У шлюб павінны ўступаць людзі аднаго і таго ж узросту, так як вялікая розніца ва ўзросце можа прынесці толькі гора і разачараванне: “Муж стар, а жена молода – дожидайся детей, муж молод, а жена стара – жди петлей», “ Гаспадар стары, а жонка маладая - то агонь і вада”.

4. Паўнацэнная сям’я тая, дзе ёсць дзеці: « Дети – благодать божья», « Дасць Бог дзеткі, дасць і на дзеткі”. Шмат увагі надаецца выхаванню маладога пакалення.

Асноўная роля ў выхаванні дзяцей адводзіцца маці: «Без отца – полсироты, а без матери и вся сирота», “ Бацька памрэ, то палавіна сіраты, а як маці памрэ, то цэлая сірата”.

Падкрэсліваецца вялікае значэнне поўнай сям’я. Толькі ў ёй дзеці будуць адчуваць сябе шчаслівымі. Сучасным сем’ям неабходна прыслухацца да парад продкаў, бо вялікая колькасць сучасных дзяцей выхоўваецца ў няпоўных сем’ях, дзе дзеці не атрымліваюць у поўнай меры мацярынскай і бацькоўскай любові.

На думку славян, дзеці ў сям’і – гэта ўсё ж такі праблемы: “ У кого детки, у того и заботы (и бедки)», « Малыя дзеці – малы клопат, большыя дзеці – большы клопат”. І на старасці бацькам не заўсёды ад дзяцей хапае дапамогі і ўвагі: « Малые детки не дают спать, большие не дают дышать». “ Як бацькі кормяць дзяцей, то дзеці скачуць, а як бацькі на дзіцячым хлебе, то плачуць”.

Сыходзячы з дадзеных вывадаў, можна зразумець тую асцярожнасць, з якой сучасныя маладыя людзі ўступаюць у шлюб, разумеючы ўсю сур’ёзнасць прымаемага рашэння. У аснове сучаснага ўяўлення моладзі ляжыць народная мудрасць, г.зн. на сенняшні момант на відакоку няспешлівасць у выбары партнераў. Маладыя людзі становяцца больш памяркоўнымі, асцярожнымі. Сапраўды, і хлопцы, і дзяўчаты павінны адчуць усю адказнасць, якая ляжыць на іх плечы пасля заключэння шлюбу.
Літаратура

1. Даль, В.И.Пословицы русского народа / В.И.Даль. – М.:Эскмо, 2003.

2. Лепешаў, І. Я., Якалцэвіч, М.А. Прыказкі як моўныя адзінкі і іх стылістычнае выкарыстанне/ - І. Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. - Гродна, 1995.

3. Янкоўскі, Ф. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы/ Ф. Янкоўскі. - Мінск, 1992.

4. Янсоль, А. Мудрыя дарадцы /А. Янсоль. - Мінск, 1983.

Дадатак 1
Прыказкі пра дзяцей

1. Бацька з маткай на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца.

2. З разумнымі дзеткамі і без грошай хораша.

3. Дасць Бог дзеткі, дасць і на дзеткі.

4. Пяць пальцаў на руцэ(дзяцей) – і ўсіх шкода.

5. Кожнаму сваё дзіця любае.

6. Малыя дзеці – малы клопат, большыя дзеці – большы клопат.

7. Не слухаў малы, ні паслухае і вялікі.

8. Дзетак угадаваць – не грыбкоў назбіраць.

9. Дзетак гадаваць – век гараваць.

10. Гадавала сава дзеці і няма на што глядзець”.

11. Гадуй, глядзі, вучы, каб з дзяўчаці не выйшла хлапчаці.

12. Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.

13. Дзідзятка забаўляецца, а ў маткі сэрца разрываецца.

14. Бацька і маці ад Бога ў хаце.

15. Жыві век сваім розумам і сваім гарбом.

16. бацька не матуля6 не пацалуе і не прытуле.

17. Бацькава данне – на адно сняданне.

18. Маці парве кішэнку, для дзяцей збіраючы, а дзеці парвуць пазуху, ад маці хаваючы.

19. Калі бацькава хата пусцее, сад сірацее.

20. Пасі, каб ускарміць, не пасі, каб азалаціць.

21. Самае дарагое і каштоўнае на свеце – гэта маці і бацька.

22. Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць.

23. Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся.

24. Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.

25. Дай дзецям волю, то сам улезеш у няволю.

26. Не біце дубцамі, навучайце слаўцамі.

27. Датуль матка міла, пакуль ножкі мыла.

28. Харошы сынок: бацька тапіўся, сын глядзеў і не бараніў, бо ў новых ботах быў.

29. Як бацькі кормяць дзяцей, то дзеці скачуць, а як бацькі на дзіцячым хлебе, то плачуць.

30. Якое семя, такое і племя.

Дадатак 2
Прыказкі пра бацькоў
1. Бацька памрэ, то палавіна сіраты, а як маці памрэ, то цэлая сірата.

2. Матка калі б‘е, то вучыць.

3. На дачок матка – батрачка, пакуль рукі сашчэпіць.

4. Якая матка, такое і дзіцятка.

5. Матка – не граматка, за злотку не купіш.

6. Мама ў дачкі адна, а кажа дачка маме Вы.

7. Другой маткі не знойдзеш.

8. Матка дзяцей вучыць, а мачыха сушыць.

9. Матка галоўку мые - прыгладжвае, а мачыха мые - толькі скубае, кашулю дае - праклінае.

10. Дзіця забаўляецца, а матцы сэрца разрываецца.

11. Няма такіх крамачак, дзе б прадавалі мамачак.

12. Матчыны рукі не ведаюць цяжару свайго дзіцяці.

13. Калі бацька прагоніць, маці прыюціць.

14. без роднай мамачкі заклююцт і галачкі.

15. З матчынага слова толькі неразумны сын смяецца.

16. Матка не граматка, за злоту не купіш.

17. Добра ў свеце, лепш пры мамцы.

18. Матчына сэрца заўсёды з тым, каго няма.

19. Матчыны рукі заўсёды мяккія.

20. Дзе бацька – там холад, дзе маці – там цяпло.

21. Бацька за парог, дзеткі за пірог.

22. Які бацька, такое і дзіцятка.

23. Будзь, сынок, тату сынком, а тата – да смерці табе тата.

24. У добрых бацькоў, добрыя дзеці.

25. Яблачка ад ябланькі далёка не адкаціцца.

26. Калі бацькава хата пусцее, сад сірацее.

27. Хлеба не станець – бацька дастанець.

28. Матчыны рукі заўсёды мягкія.

29. Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

30. Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.

31. Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.

32. Які род, такі плод.

33. Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.

34. Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.

35. Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.

36. Не навучыць бацька, дык навучыць гора.

37. Маміна крыло і ў дарозе цёплае

38. Дзіця плача, а ў маці сэрца баліць

39. Пры сонейку цёпла, пры матцы добра

40. Без мамы і сонейка не грэе.



Дадатак 3
Прыказкі пра мужа, жорку, узаемаадносіны ў сям’і

1. Муж ды жана – адна сатана.

2. Гаспадар і баба – адна рада.

3. Гаспадар і жонка – найлепшая сполка.

4. Жонка - не бот, не скiнеш.

5. Жонак на сходзе не выбiраюць.

6. Замуж пайсці- гора знаць: позна легчы, рана ўстаць.

7. Жонку выбірай і вачыма, і вушыма.

8. Ажанiўся на сваю бяду.

9. Ажаніцца- не напасць, каб ажаніўшыся не прапасць.

10. Ажаніцца, як і паміраць, не спяшайся.

11. Якая гаспадыня, такі і парадак.

12. Добрая жонка і дом збяражэ.

13. Жонка тры вуглы дома трымае.

14. Самае вялікае няшчасце чалавеку – неразумная жонка.

15. Дзе баба панам, там чорт камісарам.

16. Гаспадар с хаты, а да жонкі кум багаты.

17. За добрым мужыком і свіння гаспадыня .

18. За добрым мужам жонка маладзее.

19. Хоць такі-сякі мужчына, абы дрова і лучына.

20. Хоць кульгавы, хоць насаты, абы хітры і багаты.

21. Вярнуўся ні п’яны, ні драны, а кажа: на вяселлі быў.

22. У дзеўках сівеючы не будзеш радавацца.

23. Вось праўду кажуць: да дваццаці пяці гадоў хлопец сам жэніцца, з дваццаці пяці да трыццаці- дюдзі, а пасля сам чорт не ажэніць.

24. Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужыком жонка маладзее.

26. Якая гаспадыня, такі і парадак.

27. Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.

28. З тварам да вянца, з розумам да канца.

29. Муж – гаспадар у хаце.

30. Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.

31. Хоць вох, ды ўдвох.

32. Хату мяці, а шуму вон не нясі.

33. Мужык ды баба - адна рада.

34. Каханне і кашаль не схаваеш.

35. Без мужа, што без галавы; без жонкі, што без розуму

36. Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.

37. Што двор, то нораў.

38.Як добра свякроў, то добра і нявестка.

39. Дзе двое гаспадаруюць, там парадку няма

40. Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што.




Дадатак 4
Пословицы о родителях
1. Родительское слово на ветер не молвится.

2. Сам шатун, дети пошаточки.

3. Сам пьян, а дети голодны.

4. Яблочко от яблоньки далеко не падает.

5. На свете все найдешь, кроме отца и матери.

6. Кто родителей почитает, тот вовеки не погибает.

7. Хорошо, как и при старости отец.

8. Отцовским умом жить деткам, а отцовскими деньгами не жить.

9. Не тот отец, мать, кто родил, а тот, кто вспоил, вскормил да добру научил.

10. Не учили, когда поперёк лавки ложился; а вовсю вытянулся, так не научишь.

11. Паси, чтоб вскормить; не паси, чтоб озолотить.

12.Умел дитя родить, умей и научить.

13. Без отца – полсироты, а без матери и вся сирота.

14. У кого есть матка, у того голова гладка.

15. Нет такого дружка, как родная матушка.

16. Материнская молитва со дня моря вынимает.

17. Без матушки родной и цветы не цветно цветут.

18. Маменька родимая - свеча неугасимая

19. Материнская молитва со дна моря вынимает (достаёт)

20. Материнским словам Бог правит.

21. Материнское благословение на воде не тонет, на огне не горит.

22. Материнское сердце в детках, а детское в камне.

23. Материнское слово мимо (на ветер) не молвится.

24. Матка по дочке плачет, а дочка по доске скачет.

25. Мать и бьёт, так гладит, а чужая и гладит, так бьёт.

26. Мать плачет (по детищу) не над горсточкой, а над пригоршней.

27. Мать чешет по шерсти, а мачеха против шерсти.

28. Нет милее дружка, чем родная матушка.

29. При солнышке тепло, при матушке добро.

30. Птица рада весне, а младенец матери.

31.Не учил отец, а дядя не выучит.

32. Умная голова сто голов кормит, а худая и себя не прокормит.

33. Не съел дед отца, не съест отец и тебя молодца.

34. Не учась и лаптя не сплетешь.

35.И отец не поможет, когда сын занеможет.

36.Отец богатый, да сын неудатный.

37.В глупом сыне и отец не волен.

38. Вдовец — деткам не отец, а сам круглый сирота.

39.Глупому сыну и родной отец ума не пришьет.

40. Отец твой – чулок, мать – тряпица, а ты что за птица?

41.С матерью жить - ни скуки, ни горя ни знать.

42. Самое ценное и дорогое на свете - это мать и отец.

43. Сердце матери лучше солнца греет.

44.У кого есть матка, у того голова гладка.

45. Нет такого дружка, как родная матушка.

46. Материнская молитва со дня моря вынимает

47. Что мать в голову вобьет, того и отец не выбьет.

48.Без отца - полсироты, а без матери и вся сирота.

49. Материнская ласка конца не имеет.

50. В материнском сердце про всех детей ласки хватит.

51. Всякой матери своё дитя мило.

52. Родная мать и высоко замахивается, да не больно бьет.

53. Материнский гнев - что весенний снег: и много его выпадает да скоро растает.

54. Птица рада весне, а дитя - матери.

55.Нет такого дружка, как родная матушка.

56. Лучше с умным потерять, чем с дураком найти.

57. Сердце матери отходчиво.

58. У кого есть матка, у того голова гладка.

59. Материнская молитва со дна моря достанет.

60. Что мать в голову вобьёт, то и отец не выбьет.



Дадатак 5
Пословицы о жене, муже
1. Три друга: отец, да мать, да верная жена.

2. Добрую жену взять - ни скуки, ни горя не знать.

3. С доброй женой горе - полгоря, а радость вдвойне.

4. Добрая жена хозяйству научает, а злая от дома отлучает.

5. От хорошей жены раньше смеха весело.

6. Жена не сбережёт, так мужу и подавно не сберечь.

7. Без жены, что без рук.

8. Жена без мужа - что хомут без гужа.

9. Добра жена дом сбережет, а худая рукавом растрясет.

10. Не тот счастлив, у кого много добра, а тот, у кого жена верна.

11. Хорошая жена - полдома.

12. Доброю женой и муж честен.

13. С худой женой - горе, а без жены вдвое.

14. Добрая жена мужа на ноги поставит, а злая и щей на стол не поставит.

15. Где один муж не может, там жена поможет.

16. Почитай отца и мать, а жену - впятеро.

17. Держи жену в ласке, так и ссоры не будет.

18. Хорошая жена - каменная стена, а худай - на голову положенная беда.

19. Плохая жена и хорошего мужа портит.

20. Муж и жена — одна сатана.

21. Больная жена мужу не мила.

22. Хороша жена, да завистлива.

23. Муж пьёт, а жена горшки бьёт.

24. Жене спускать — добра не видать.

25. У плохого мужа жена всегда дура.

26. Жену выбирай не глазами, а ушами.

27. Жена не лапоть: с ноги не сбросишь.

28. Не хвали жену телом, а хвали делом.

29. Брал жену денечек, а плакал годочек.

30. Учи жену без детей, а детей без людей.

31. Какой бы муж не ворона, но жене оборона.

32. Жена мужа не бьёт, а под свой нрав ведёт.

33. Муж с женой ругайся, а третий не мешайся.

34. Как кто хочет, так по своей жене и плачет.

35. Муж пьяница, да жена красавица — все хорошо.

36. Жена не гусли: поиграв, на стенку не повесишь.

37. Добрая жена да жирные щи — другого добра не ищи.

38. Без мужа — что без головы; без жены — что без ума.

39. От плохой жены состаришься, от хорошей помолодеешь.

40. Не то смешно — жена мужа бьёт, а то смешно, что муж плачет.

41. Не надобен и склад, коли у мужа с женой лад.

42. Живут рука в руку, душа в душу.

43. Без жены, как без шапки.

44. Без мужа, что без головы; без жены, что без ума.

45. У мужа и жены мысли одни.

46. Не наряд жену красит - домостройство.

47. Красна пава пером, а жена нравом.

48. Всякому мужу своя жена милее.

49. Жена не рукавица, с руки не сбросишь.

50. Выбирай жену не в хороводе, а в огороде.

51. Муж не башмак, с ноги не сбросишь.

52. Муж возом не навозит, а жена рукавом не разносит.

53. Муж кузнец, жена барыня.

54. Без мужа не жена.

55. Муж — как бы хлеба нажить, а жена — как бы мужа избыть.

56. Муж за хлеб да скатерть, а жена за избу да пляшет.

57. Жена при муже хороша.

58. По старом муже молода жена не тужит.

59. Чуть-чуть мой муж да не прапорщик.

60. Не во всяком камне искра, не во всяком муже правда.

61. Мое дело сторона, а муж мой прав.

62. Муж пьет — полдома горит; жена пьет — весь дом горит.

63. Муж в двери ногою, а жена в окно и с головою.

64. Старый муж ворчит-журит, раздевать, разувать велит.

65. Был бы хлеб да муж, и к лесу привыкнешь.

66. Чужа одежа не надежа, чужой муж не кормилец.

67. Муж кует, жена дует, что-то будет.

68. У нее и муж-то под лавкой валяется.

69. Чужой муж мил, да не жить мне с ним; а свой постыл, волочиться с ним.

70. Муж в поле пахать, а жена руками махать.



Дадатак 6
Пословицы о детях

1. Растёт как из корня идёт.

2. Бойконько – детей многонько.

3. Плодятся и множатся, что голуби.

4. Сын да дочь, да и тех кормить невмочь.

5. Всякому свое дитя милее.

6. Свое дитя и горбато, да мило.

7. Дети – благодать Божья.

8. У кого детки, у того и ягодки.

9. Маленькие детки – маленькие бедки, а вырастут велики – большие будут.

10. Малые детки не дают спать, большие не дают дышать.

11. Отец накопил, а сын раструсил.

12. Дай Бог, кому детей родить, тому их и вскормить.

13. У кого детки, у того и бедки.

14. Дай Бог деток, да дай и путных.

15. Сын да дочь, да и тех кормить не в мочь.

16. Сына корми - себе пригодится; дочь корми - людям снадобится.

17. Ребёнок растёт как пшеничное тесто на опаре.

18. Без детей тоскливо, с детьми хлопотно.

19.Малые соткать, а большие износить не дадут.

20. Сын да дочь домашние гости.

21. У кого детей много, тот не забыт Богом.

22. У самой семеро по лавкам и все седуны.

23. Каша на ложке, молодец на ножки.

24. Хоть по старому, хоть по новому, а всё отец старше сына.

25. Деток родить - не веток ломить.

26. Не учили, когда поперёк лавки ложился; а во всю вытянулся, так не научишь.

27. Умел дитя родить, умей и научить.

28. Детки маленькие поесть не дадут, детки большие пожить не дадут.

29.Без детей горе, а с детьми вдвое.

30. Не устанешь детей рожаючи, устанешь на место сажаючи.

31. Дочь чужое сокровище.

32. Холи да корми, учи да стереги и в люди отдай.

33. Добрый сын всему свету на зависть.

34. Глупому сыну не впрок богатство.

35.Кто мать и отца почитает, тот вовеки не погибает.

36.Не оставляй отца и матери на старости лет, и Бог тебя не оставит.

37.Не тот отец, мать, кто родил, а тот, кто вспоил, вскормил, да добру научил.

38. От худого дитяти у отца голова седеет.

39. Толковый сын - правый глаз отца.



40. Всё купишь, только отца с матерью не купишь.


: e107 files -> public -> test1
test1 -> Дадатак 3 праграма правядзення дыстанцыйнага семінара-практыкума для настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры “Арганізацыя І суправаджэнне навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў”
public -> Сенненскі раённы выканаўчы камітэт
public -> Праграма вывучэння пытання “Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
public -> Урок беларускай мовы у 4 класе па "Па краіне роднай мовы"
public -> Студзёнкаўская дссш
test1 -> Выканала: вучаніца 8 класа Іванова Кацярына Міхайлаўна Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы Пятрова Марыя Іванаўна Віцебск, 2009 Змест
test1 -> Метадычныя рэкамендацыі па кіраванні даследчай работай школьнікаў
test1 -> Крытэрыі ацэньвання навукова-даследчай работы ўдзельнікаў раённай навукова-даследчай канферэнцыі “Эўрыка”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка