Э. Р.Іофе (бдпу імя М. Танка) У.І. Пічэта І інстытут беларускай культуры



Дата канвертавання15.05.2016
Памер99.79 Kb.


ИНСТИТУТ БЕЛОРУССКОЙ КУЛЬТУРЫ И СТАНОВЛЕНИЕТ НАУКИ

НАУКИ В БЕЛАРУСИ. Мн., 2012. С.410418

Э.Р.ІОФЕ (БДПУ імя М.ТАНКА)
У.І.ПІЧЭТА І ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Велізарную ролю ў развіцці навукі і культуры на тэрыторыі Беларусі ў 1922-1928 гадах адыграў Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) – вышэйшая шматгалінаваная навукова-даследчая ўстанова БССР.

Першым старшыней Інбелкульта быў С.М.Некрашэвіч. а з 1925 года яго ўзначальваў У.М.Ігнатоўскі.

Да сенняшняга дня застаецца спрэчным пытанне аб даце яго яго заснавання. У гістарычнай літаратуры фігурыруюць тры даты – 30 студзеня, 1 лютага і 20 лютага 1922 года. У афіцыйныя выданні ўвайшла дата 30 студзеня 1922 года, якую назваў былы правадзейны член Інбелкульта, акадэмік АН БССР Г.І.Гарэцкі.

Стварэнне і дзейнасць Інстытута беларускай культуры цесна звязана з імем выдатнага гісторыка-славіста, першага рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесара Уладзіміра Іванавіча Пічэты.

Яшчэ ў студзені 1921 года нарада прадстаўнікоў беларускага грамадства пры Народным Камісарыяце асветы ССРБ. скліканая па ініцыятыве С.М.Некрашэвіча, выбрала камісію на чале з рэдактарам газеты “Савецкая Беларусь” З.Ф. Жылуновічам для выпрацоўкі статуту Інбелкульту. Выпрацаваны гэтай камісіяй праект статуту Інстытуту беларускай культуры “адводзіў толькі шырокае месца культурна-гарамдскім пытанням, надаючы такім чынам, Інбелкульту характар больш грамадзкай, чымся навукова-дасьледаванай установы [1, с.15].

Побач з выпрацоўкай праекта статута Інстытута Беларускай Культуры камісіяй Мінску, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, кіраўнік навуковага аддзела Галоўнага архіўнага ўпраўлення РСФСР. будучы рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Маскве апрацоўвае праект статута Інбелкульта па тыпу навукова-даследчых інстытутаў [2, с.131].

У чэрвені 1921 года для канчатковай выпрацоўкі статута ІБК была створана камісія ў складзе акадэміка Я.Ф.Карскага, Я.Л.Дылы і С.М.Некрашэвіча. Да лістапада 1921 года яна распрацавала статут Інстытута беларускай культуры, які аб’яднаў абодва прынцыпы развіцця інстытута – і як навукова-даследчы, і як культурна-грамадскай установы [3, с.7-8].

Але ў першую чаргу ажыццявілася ідэя і праект статута ІБК, якія прапанаваў Пічэты – развіцце Інбелкульта у першую чаргу як навукова-даследчай установы ССРБ.

У 1924 годзе Уладзімір Івановіч становіцца правадзейным членам Інстытута беларускай культуры.

У пачатку лістапада 1924 года адбылася 3-я сесія ЦВК БССР. На паседжанні 4 лістапада стаяў спецыяльны даклад Народнага Камісарыята асветы аб Інбелкульце. Даклад зрабіў намеснік Наркома асветы рэспублікі А.В.Баліцкі.

Яго тэзісы знайшлі падтрымку ў дыскусійных выступленнях моваведа Я.Лесіка і рэктара БДУ У.Пічэты.

У 1924 годзе была заснавана гістарычна-археалагічная секцыя ІБК, якая ў 1926-1927 годзе атрымала назву секцыі “Сацыяльна-гістарычнай”. На чале яе з пачатку існавання сталі прафесар У.Пічэта і навуковы сакратар В.Дружчыц [4, c.43].

Уладзімір Іванавіч неаднаразова выступаў з цікавымі, змястоўнымі дакладамі на пасяджэннях гісторыка-археалагічнай секцыі. Скупыя радкі газет тых часоў утрымліваюць кароткія паведамленні аб гэтых дакладах. Так, 15 кастрычніка 1924 года быў заслуханы даклад прафесара У.І.Пічэты “А.П.Сапуноў і яго навуковая дзейнасць” ., а 19 лістапада 1924 года члены гісторыка-археалагічнай секцыі заслухалі яго даклад на тэму “Эпоха дваровай гаспадаркі ў Беларусі ХIY-ХY cтcт.”.

Гэта секцыя была,. бадай, самай- актыўнай у складзе Інбелкульта. Даклады як па гістарычных, так і па археалагічных пытаннях , зробленыя на агульных пасяджэннях гістарычна-археалагічнай секцыі, заўседы выклікалі жывы інтарэс і збіралі значную колькасць прысутных. Сярод праслуханых дакладаў варта адзначыць наступныя: прфесар У.Пічэта – “Губернатарская ўлада і сялянскі рух на Беларусі”;праф.С.Кацэнбоген – “Да пытання аб гістарычнай культуры Беларусі”; прафесар Лаўроўскі – “Каменныя помнікі беларусі і іх надпісы”;. Д.Даўгяла – “Адносіны ўрада Паўла I да ўніяцкай царквы на Беларусі” і “Цэх магілеўскіх гуртоўшчыкаў у ХYII в.”; І.Сербаў – “Аб раскопках курганаў ў раене г.Менску”(Рылаўшчына); В.Дружчыц “Месца Менск у ХYI веку”; М.Шчэкаціхін (на сумесным сходзе гістарычна-археалагічнай секцыі і секцыі беларусга мастацтва) – “Беларускія маляры ў Польшчы ў ХY веку і Слуцкія майстэрні паясоў у ХYIII-ХIХ вв.”; А.Шлюбскага -1) “Да пытання аб забароне беларускага друку расийским урадам у ХIХ cталецьці”; 2) “Беларусь у літаратуры рускіх вучоных” і К.Палікарповіча “Аб неалітычных стаянках на р.Сожы” [4. с.46].

У сувязі з 400-леццем беларускага друку, якое адзначалася ў 1925 годзе, гістарычна-археалагчная секцыя Інбелкульта прыняла у падрыхтоўцы да публікацыі і самой публікацыі выдання “Чатырохсотлецце беларускакгпа друку.1525-1925” (Мн., 1926), якое ў той час называлі “Скарынінскім зборнікам”. У гэтай кнізе чатыры даследаванні У.І.Пічэты – “Полацкая зямля ў пачатку ХYI стагоддзя”, “Беларускае адраджэнне ў ХYI стагоддзі”, “Друк на Беларусі ў ХYI і ХYII стагоддзях” і “Scoriniana”.

У пачатку (хутчэй за усе – у лютым-Э.І.) 1925 года ў якасці правадзейнага члена Інбелкульта, старшыні гістарычна-археалагічнай секцыі ІБК, старшыні бібліятэчнай камісіі, рэктара БДУ У.Пічэта разам з загадчыкам Беларускай дзяржаўнай і універсітэцкай бібліятэкай І.Сіманоўскім напісаў службовае пісьмо ў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай ССР аб неабходнасці камплектавання Беларускай дзяржаўнай і універсітэцкай бібліятэкі беларускімі старадрукаванымі кнігамі. Прывядзем тэкст гэтага малавядомага архіўнага дакумента:

“Исполняющееся в марте 1925 г. 400-летие белорусской печати – выхода в Вильне “Апостола” Ф.Скорины должно будет, безусловно, быть ознаменовано как крупнейший исторический праздник белорусской культуры. В этом празднестве Белорусская государственная и уни верситетская библиотека должна будет занять то центральное место, которое ей принадлежит по праву как государственному книгохранилищу БССР.

Однако при всем том росте, который обнаружила библиотека за краткий период своего существования, в силу условий.в которых она выросла. При самых минимальных затратах на ее комплектование в основном отделе библиотеки по белорусоведению остается пробел, который в обычном порядке без затраты огромных средств не может быть восполнен, за исключением отдельных изданий.

Это отсутствие произведений старинной белорусской, так называемой западнорусской печати – издания, например,. самого Скорины отсутствуют совершенно. Это собрание тем более важно, что произведения печати,. вышедшие в пределах Белоруссии в начальный период славянского книгопечатания, составляют не менее половины всех изданий, вышедших за этот период, и наличие его в государственном книгохранилище Белоруссии - необходимо.

Как указано выше, комплектование этого собрания обычным порядком, путем закупки, совершенно невозможно. так как все эти издания представляют собой библиографические редкости.

Между тем, во многих старых книгохранилищах СССР имеется немалое количество этих изданий не в одном, но в нескольких экземплярах. Значительная часть этих экземпляров была в свое время вывезена из пределов Белорусии. Из которой вообще систематически изымались культурные ценности и которая, благодаря этому. Их в настоящее время совершенно лишена.

Помимо существования и ранее в библиотеках, главным образом Ленинграда и Москвы, дублетных экземпляров старопечатных изданий, происшедшее за время революции слияние многочисленных книжных фондов и их централизация еще более увеличило число дублетных, излишних там, экземпляров. Так. например. слиты с российской публичной библиотекой в Ленинграде – библиотека бывшей Петроградской духовной академии, а с бывшей библиотекой Румянцевского музея – библиотека Троицко-Сергиевской Лавры – обе крупнейшие хранилища старопечатных славянских изданий. И здесь, и там, между прочим, имелись одни и те же издания Скорины.

Ввиду изложенного и принимая во внимание огромное кукльтурное значение сосредоточения в белорусской государственной библиотеке собрания произведений старинной белорусской печати, а также необходимост ь приурочения его открытия ко дню исключительного культурного юбилея, Белорусский государственный университет просит ЦИК БССР войти с представлением в ЦИК СССР об издании постановления. Обязующего союзные книгохранилища выделить в одном экземпляре имеющиеся у них дублеты произведений старинной белорусской печати (издание в пределах этнографической Белоруссии или на так называемом западнорусском языке) и передать не позже 15 февраля 1925 г. в Белорусскую государственную и университетскую библиотеку” [5, л..14, 14 об. Заверенная копия].

Восенню 1925 года ў складзе гістарычна-археалагічнай секцыі была арганізавана адпаведная гістарычна-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім.

У пачатку лістапада 1927 года СНК БССР зацвердзіў 14 сапраўдных членаў Інстытута беларускай культуры, сярод якіх па кафедры гісторыі права і гаспадаркі Беларусі быў і Уладзімір Іванавіч [6, с.539-540]. У.І.Пічэта стаў загадчыкам гэтай кафедрай [7, арк.2].

У канцы 1923-пачатку 1924 года ў сістэме Інстытута беларускай культуры было створана Цэнтральнае бюро краязнаўства (ЦБК), у задачы якого ўваходзіла арганізацыя краязнаўчых таварыств і агульнае кіраўні цтва іх дзейнасцю. У першы склад ЦБК, які быў зацверджаны загадам Народнага камісара асветы БССР 28 сакавіка 1924 года, увайшлі такія вядомыя навукоўцы як А.Смоліч. У.Пічэта, С.Скандракоў, М.Азбукін, В.Дружчыц [4, с.84].

Прыкметны ўклад у вывучэнне тэрыторыі БССР ў 1920-я гады ўнеслі члены краязнаўчага таварыства Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Асобныя сітудэнкія гурткі былі аб’яднаны ў 1925 годзе ў адзінае таварыства. Старшыней яго быў выбраны прафесар У.І.Пічэта. намеснікам – Я.Марук.

З 1926 года пачалася арганізаваная дзейнасць студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта па вывучэнню тэрыторыі розных регіенаў рэспублікі. Асноўнай мэтай студэнцкага таварыства з’яўлялася вывучэнне Беларусі ў прыродна-геаграфічным, культурным і гістарычным напрамках. Яно збірала краязнаўчыя матэрыялы у час экспедыцый, экскурсій, нндывідуальных камандзіравак. Таварыства ставіла сваей мэтай і падрыхтоўку з ліку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта метадыстаў і арганізатараў краязнаўчага руху ў БССР. Краязнаўчае таварыства БДУ з’явілася першым таварыствам у вышэйшых навучальных установах СССР. Заслуга правадзейнага члена ІБК, члена Цэнтральнага бюро краязнаўства У.І.Пічэты ў тым, што ў шэрагах студэнцкага кіраўніцтва БДУ вырасла цэлая плеяда здольных энтузіястаў, якія сталі вядомымі краязнаўцамі, асабліва ў галіне архелагічнага краязнаўства., і здзейснілі шэраг навуковых эеспедыцый па вывучэнню розных рэгіенаў Беларусі.

Уладзімі р Іванавіч прыняў дзейсны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеніі ў сакавіку 1924 года Мінскай, а затым і Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі. Ен удзельнічаў у арганізаваных Інбелкультам і Наркамасветы БССР Краязнаўчых з’ездах, а таксама быў камандзіраваны ў якасці дэлегата на ўсесаюзныя з’езды. У пачатку 1928 года Прэзідыум Інбелкульту зацвердзіў склад Рады Аддзелу гуманітарных навук. Яе старшыней стаў С.Некрашэвіч. намеснікам старшыні – прафесар А.Ясінскі, а членамі --прафесар У.Ігнатоўскі. Я.Лесік. прафесар І.Замоцін. прафес ар У.Пічэта, В.Ластоўскі, К.Міцкевіч (Я.Колас), І,Луцэвіч (Я.Купала),.З.Жылуновіч (Ц.Гартны), прафесар С. Матулайціс,. прафесар Б.Эпімах-Шыпіла, прафесар П.Бузук. прафесар В.Дружчыц, А.Цвікевіч і Я.Дыла [2, c.43].

Аддзел гуманітарных навук дзяліўся на два класы – гісторыі і філалогіі, структура каторых у сваю чаргу складалася з кафедраў і камісій.

У справаздачы аб дзейнасці Інбелкульта за 1927/1928 акадэмічны год, які быў напісаны ў час непасрэднага пераўтварэння Інстытута ў Акадэмію навук фіксіруюцца існаванне шасці кафедраў гістарычнага класа:

1.Гісторыя Беларусі (заг. У.Ігнатоўскі) з наступнымі камісіямі: па вывучэнню гісторыі гарадоў і краеў Беларусі (штатныя члены: старшыня В.Дружчыц, сакратар Т.Сцяпанаў, У.Пічэта, Д.Даўгяла, Т.Забела, М.Шчакаціхін, А.Ляўданскі, В.Ландсберг, Г.Аляксандраў...;

па вывучэнню гісторыі Беларусі ХIХ – ХХ стст. (штатныя члены: У.Ігнатоўскі, сакратар Л.Бабровіч, Т.Забела, М.Мялешка; няштатныя – усяго 14 чалавек, у тым ліку У.Пічэта, В.Дружчыц, С.Матулайціс, Д.Даўгяла, Е.Рыўлін);

археаграфічная (старшыня У.Пічэта, Д.Даўгяла) [8, с.10].

III. (заг.У.Пічэта (Відавочная памылка, хутчэй усяго, А.Ляўданскі – Э.І.), А.Ляўданскі, С.Дубінскі, К.Палікарповіч).

Аднак і архіўныя матэрыялы не даюць адназначнай карціны структурнага раздзялення і дзейнасці гістарычнага класа Інбелкульта. Так, адносна старшыні археаграфічнай камісіі У.Пічэты адзначана, што ен з’яўляецца загадчыкам кафедрай права і гаспадаркі Беларусі, у той час як у другім дакуменце кафедра прадстаўлена ў якасці камісіі.

З імем заслужанага прафесара БССР, правадзейнага члена ІБК У.І.Пічэты звязана стварэнне Беларускай Акадэміі навук. Менавіта ен, выступаючы на YIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў 11 красавіка 1927 года, прапанаваў арганізаваць у Беларусі самастойную Акадэмію навук. Уладзімір Іванавіч у сваім выступленні адзначыў:

“Дазвольце яшчэ звярнуць вашу ўвагу вось на што: у сучасны момант у г.Менску і на ўсей тэрыторыі БССР есць шмат усякіх навуковых устаноў, у іх вядзецца вялікая навуковая праца. Працы нашых вучоных друкуюцца ў розных выданнях, як беларускіх, . украінскіх, расійскіх. так і ўзамежных –нямецкіх і французскіх. І мне здаецца, што ў сучасны момант на Беларусі есць шмат такіх выдатных вучоных,. якія маглі-б ўсе свае сілы аддаць на тое, каб заняцца навукаю, каб разьвіваць навуку на Беларусі. Трэба каб Н.К. Асьветы з аднаго боку, і Беларускі ўрад -з другога, падумалі над тым, каб тут, на Беларусі адчыніць Беларускую Акадэмію Навук. Гэта акадэмія стане цэнтрам, вакол якога будуць аб’яднаны ўсе вучоныя Беларусі, у зьвязку з чым навуковы рух пойдзе хуткімі тэмпамі і ў бліжэйшыя гады беларускія вучоныя дадуць шмат усякіх навуковых прац. Адчыненьне Беларускай Акадэміі Навук з’яўляецца бліжэйшай з наступных задач Н.К.Асьветы, гэта з’яўляецца неабходным момантам у разьвіцці нацыянальнай культуры Беларусі” [9, с.266-267].

Пася гэтага выступлення Уладзіміра Іванавіча прайшло паўтара года. 13 кастрычніка 1928 года пастановай ЦВК і СНК БССР Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук (БАН), урачыстае адкрыцце яуой адбылася 1 студзеня 1929 года. Гэтую назву яна мела да 1936 года, калі была перайменавана ў Акадэмію навук БССР.

У ліку заснавальнікаў БАН і першых яе правадзейных членаў быў і выдатны беларускі гісторык У.І.Пічэта. У 1939 годдзе ен быў выбраны членам-карэспандэнтам АН СССР, а ў 1946 годзе - правадзейным членам Акадэміі навук СССР.

Уладзімір Іванавіч Пічэта быў адзіным членам Інстытута беларускай культуры, які стаў “саюзным” акадэмікам або акадэмікам АН СССР.
Літаратура
1. Няміга Г. Інстытут Беларускай Культуры. Беларуская Акадэмія навук – Акадэмія навук Беларускай ССР. Мюнхен, 1957.

2. “Асьвета” - № 2- 1924

3. Петрыкаў П.Ц., Токараў М.У., Галенчык М.І. Стварэнне і дзейнасць Інстытута беларускай культуры //Інстытут беларускай культуры. Мінск, 1993.

4.Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Гісторыя ўзнікненьня. Сучасная структура. Навукова-даследчая дзейнасць. Менск, 1926.

5. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф.15. Воп.1. Спр.1853.

6. СЗ БССР - № 42- 1927

7. Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі. Ф.18. Спр.34.

8. Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929-2009). Минск, 2009.

9. Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (Стэнаграфічная справаздача). Менск, 1927.

.


.


: bitstream -> doc -> 11551
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка