Экскурсія ў этнаграфічны міні-музей “сялянская хатка”



Дата канвертавання04.07.2016
Памер49.89 Kb.
ЭКСКУРСІЯ Ў ЭТНАГРАФІЧНЫ

МІНІ-МУЗЕЙ

СЯЛЯНСКАЯ ХАТКА”



(АЗНАЯМЛЕННЕ З ПРАДМЕТАМІ БЫТУ,

ПРЫЛАДАМІ ПРАЦЫ)

Праграмны змест:

-пазнаёміць з гісторыяй заснавання музея, расказаць пра гісторыю з'яўлення экспанатаў;

-даць уяўленне аб жыцці, быце, занятках продкаў;

-выхоўваць цікавасць, павагу да гістарычнага мінулага Беларусі.


Ход занятку

Выхавальнік расказвае пра гісторыю заснавання музея, пера-ходзячы з дзецьмі ад аднаго экспаната да другога, знаёміць з іх прызначэннем.

— Першымі экспанатамі музея былі наступныя прадметы: ночвы, металічны прас, лапці, вырабы з саломкі, саматканыя ручнікі, вышытыя бабулямі і інш. Усё, што прадстаўлена ў музеі, сабрана супрацоўкамі дашкольнай установы сумесна з бацькамі.

А ведаеце, рабяты, чаму было вырашана аформіць этнаграфічны пакой у выглядзе сялянскай хаты і падворка? Хата — наша калы-ска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль «вылятаем мы ў вырай», куды вяртаемся з далёкіх і блізкіх дарог. Нездарма ў народзе кажуць: «Чужая хата не грэе, а свая хатка як родная матка».

У вясковай хаце ёсць кут, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар. Покуць — так называецца гэта пачэснае месца. Тут, на покуце, пад столлю вісяць абразы. Яны маўклівай малітваю асвяшчаюць хату і жыццё людзей у гэтай хаце.

Заходзячы ў святліцу,

Што ты ўбачыш там?

Бажніцу!


Ручнік на бажніцы

Набожнікам звалі,

I покуць у хаце ім аздаблялі.

Многа людзі працавалі:

Сеялі, палолі, рвалі,

Як вялося здавён,

Шаўкавіты лён.

А вось абрус, сняжысты да бяла.

Яго да свята бабка берагла,

Начэй не спала, вышывала

Цвяток радзімы васілька.

Пра покуць складзены прымаўкі: «Сівой барадзе месца на куце», «Добраму чалавечку добра і ў запечку, а ліхаце кепска і на куце».

Доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі жанчыны ўсіх узростаў, а таксама дзяўчаты пралі, ткалі, шылі, вышывалі.

Прасніца — драўляная прылада для прадзення воўны, кудзелі. Папрадуха левай рукой выцягвала з «барады» валасіню-валаконца, а правай круціла верацяно, навіваючы на яго нітку. Ёсць больш уда-сканаленая прасніца — калаўрот-самапрадка. Бытавалі калаўроты-стаякі і калаўроты-лежакі. Прасці на калаўротах было куды лягчэй і хутчэй.

Кросны — самаробны ткацкі станок. Ткалі найчасцей з лёну. Для гэтага лён мялі, трапалі, часалі, пралі. Затым бялілі або фарбавалі пражу, снавалі яе. I толькі потым прыносілі станок і пачыналі ткаць. Рыпелі панажы, стукала бёрда з набліцамі, хадзілі ўверх-уніз ніты, ткалася палатно, белае ці расквечанае яркімі ўзорамі.

Руплівая, як маладуха, У куточку хаты

Жыла тут бабка-папрадуха. Прасніца стаяла.

Ёй, руплівай папрадусе, Бабцы кужаль прасці

Не было спачыну, мусіць — Дачка памагала.

Дзень і ночку шчыравала, Ставіла новыя

Нітак тоненькіх напрала. Кросенцы кляновыя.

Самапрадка ля акна — Хутка бегаў чаўнок,

Як той чмель! гула яна. Рабіў тоненькі радок.

I матала, і круціла Бёрда ўмела, бёрда дбала

Пражу-ніткі матавіла. Той радочак прыцікала.

Зімку ўсю бабуля ткала, Праткам адкалачу.

Ткала, ціха прымаўляла: Панясу на сенажаць —

— Ручнікоў натку, Хай на сонцы паляжаць.

Панясу на раку, Пабялеюць ручнікі

У ваду намачу, На травіцы ля ракі.

— Усе мы выйшлі з калыскі. Калыска — дзіцячы ложак. Плялі яго з лазовых дубцоў, чырвонай ракіты, ядлоўцавых каранёў. Альбо рабілі так: збівалі чатыры брускі і абцягвалі іх саматканай льняной тканінай, падвешвалі да столі. Такую калыску маглі браць з сабой у поле. Рабілі калыскі і на ножках, падбітых паўкруглымі брускамі. Маці ставіла такую калыску побач са сваім ложкам і, калі дзіця ноччу прачыналася, ціха калыхала, не ўстаючы з ложка.

Ад калыскі люлькі ўтульнай

Кожны дзень па гэты час

Наша любая матулька

Усе клапоціцца пра нас.

Малаком усмак напоіць,

Укладае песняй спаць.

Роднай мове яна вучыць,

Словы добрыя казаць.

— А вось куфар. У даўніну яго выкарыстоўвалі замест шафы. Яшчэ сёння ў вясковай хаце можна ўбачыць куфар, дзе ляжыць скарб, вытканы рукамі вясковых жанчын. Такіх абноў у краме не купіш: у іх — жыццё, натхненне, душа таленавітых народных майстрых.

— Драўляныя ночвы, або начоўкі. У іх раней мылі бялізну, гатавалі мяса для калбас, трымалі шаткаваную капусту перад тым, як ссыпаць у бочку. I самае галоўнае назначэнне ночваў — купанне малых дзяцей.

I цясляр, і дрывасек,

Дзед пайшоў, асіну ссек.

Ссек асіну на начоўкі

I прывёз яе дамоўкі.

Дзяўбаў ён асіну не адну часіну.

Не дарэмна шчыраваў —

Усё ж ночвы змайстраваў.

Цэбар — круглая драўляная пасудзіна, з якой кармілі жывёлу.

Ступа — прылада для апрацоўкі зерня на крупы.

Рэшата служыла для ачысткі зерня, сіта — для прасей-вання мукі.

Здаўна людзі карысталіся гліняным посудам. Выраблялі яго майстры-ганчары. Збаны, гарлачыкі, глякі, міскі, кружкі — усё гэта ўпрыгожвалася, абпальвалася і доўга служыла людзям.

Калі ласка — гладышы Халодны і празрысты,

Выбірайце для душы. Бы з крынічкі самай чыстай.

Малако ў іх налівайце — А пузаценькі гаршчок

Ганчароў успамінайце. Грэе ў печы круглы бок.

Як нальеце квасу ў гляк — Кашу смачную гатуе —

Незвычайны будзе смак: Усіх-усіх пачастуе.

— А зараз адгадайце, калі ласка, загадку:

Яна галодная — хата халодная,

Яна пад'ела — у хаце пацяплела.

(Печ.)

— Сялянскую хату нельга ўявіць без печы. Печ карміла, сагра-вала, лячыла ад прастуды, таму яна, як чарадзейная істота, жыве ў народных казках, прымаўках і прыказках.

А вось і печ — ласкавая матуля,

Што кожнага пяшчотаю атуліць,

Сустрэне ўсіх прыветна ля дзвярэй,

Сагрэе і прастуду адбярэ.

I пыхкае ў ёй барвяны жар...

Ах, печ, ты сонца зыркае без хмар.



— На прыпечку вымуроўвалася ямка, куды зграбалі гарачае ву-голле. Прысыпанае попелам, яно доўга не гасла і выкарыстоўвалася замест запалак. Гэты «вечны агонь» у ачагу быў для беларусаў сямейнай святыняй, сімвалам дабрабыту. На покуце, пад абразамі гарэў другі агонь, які саграваў душу. Быў яшчэ і трэці агонь, які служыў людзям для асвятлення хаты доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі. Яго называлі комін, або пасвет.

— Вось і скончылася наша сёняшняя экскурсія. Спадзяюся, што вам спадабалася «Сялянская хатка», у якой шмат цудоўных рэчаў. Давайце ўзгадаем гэтыя рэчы. Як яны называюцца і для чаго выкарыстоўваюцца. (Дзеці адказваюць на пытанні, выхавальнік удакладняе адказы.)
: ddu103grodno -> library
library -> Сцэнарый фальклорнага свята (група "фантазёры")
library -> «Веселые капельки» День здоровья в группе
library -> Адзенне (гульня-занятак) Праграмны змест
library -> Беларуская батлейка каляндарныя I абрадавыя гульнi
library -> Гукайце, дзеці, Масленіцу! Сцэнарый свята для другой малодшай групы
library -> Люблю мой край, старонку гэту
library -> Канспект комплекснага занятку па далучэнні дзяцей группы “Чамучкі” да беларускай культуры Праграмны змест
library -> Занятак – падарожжа ў сялянскую хату “да бабы васіліны
library -> Этналагічная спадчына беларусі першыя жыхары беларускай зямлі
library -> Мастацкая дзіцячая цацка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка