Экскурсія “з гісторыі праса”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер240.07 Kb.
ЭКСКУРСІЯ
З ГІСТОРЫІ

ПРАСА”

Гісторыю праса мы пачнём з кароткага расказа пра яго продкаў. Самым старажытным з іх археолагі прызнаюць плоскі, цяжкі камень. На яго адносна роўнай паверхні расцілалі крыху мокраватае яшчэ адзенне, зверху прыкладвалі яшчэ адным каменем і пакідалі да поўнага высыхання. У выніку частка складак знікала.


Людзі заўсёды хацелі выглядаць прыгожа і модна. Дакладна ніхто не ведае, калі і хто вынайшаў тое, што цяпер прынята назваць прасам. Хутчэй за ўсё ён з’явіўся тады, калі з’явілася адзенне з тканіны. Але археолагі сцвярджаюць, што скуры таксама прасавалі – адпліраванай косткай маманта.
У 4-м стагоддзі да нашай эры ў Грэцыі вынайшлі спосаб прасавання хітонаў і тунік з дапамогай нагрэтага металічнага прута. У сярэднявеччы сталі выкарыстоўваць іншыя прыстасаванні. Выглядзелі яны практычна так, як звычайная патэльня: унутры чыгуннай жароўні з ручкай закладваліся гарачыя вугалі і ўсёй гэтай канструкцыяй пачыналі вадзіць па адзенні. Гэты “прас” не адрозніваўся зручнасцю: працаваць з яго дапамогай было небяспечна, іскры і дробныя вугалькі выляталі з жароўні, пакідаючы на адзенні апаліны і дзіркі

Старажытныя рымляне прасавалі свае тунікі і тогі пры дапамозе металічнага малатка: маршчыны на адзенні проста выбіваліся шматлікімі ўдарамі.


Славянскія народы доўга выкарыстоўвалі прасаванне з дапамогай двух інструментаў: невялікай палкі з роўным круглым сячэннем, якая называлася “вальком”, і рыфленай дошкі, якая мела мноства назваў – “рубель”. “рэбрак”, “пральнік”.
Існавалі яшчэ “гаўкі” - шкляныя шары, напоўненыя гарачай вадой металічныя кубкі.
У Расіі цяжкія прасы вядомы з 17-га стагоддзя, а на Захадзе, хутчэй за ўсё, яшчэ раней. Першае пісьмовае сведчанне наяўнасці ў расійскім абіходзе праса датававана 10-м лютага 1636-га года. У кнізе расходаў царскага адзначана: “Кузняцу Івашку Трафімаву
выдана 5 алтын, і ён за тыя грошы змайстраваў у царыцыну палату прас жалезны”. У 18-м стагоддзі ўжо была наладжана прамысловая вытворчасць “духавых” прасаў: іх выраблялі Дзямідаўскі і іншыя ліцейныя заводы.
Яшчэ адна разнавіднасць праса – літыя чугунныя, якія разаграваюцца на адкрытым агні або ў гарачай печы. З’явіліся яны ў 18-м стагоддзі і яшчэ выпускаліся ў нашай краіне нават у 60-я гады дваццатага стагоддзя: нягледзячы на тое, што ўжо даўно быў вынайдзены электрычны прас, у многіх не былі прадугледжаны разеткі.
Чыгунны прас разаграваўся вельмі доўга – не менш за паўгадзіны, а гарачым яго немагчыма было браць без прыхваткі. Пагэтаму такія прасы ўдасканалілі: іх сталі ствараць парнымі – з адной здымнай ручкай на два чугунныя аснаванні. Пакуль адным прасавалі, другое аснаванне награвалася, і працэс прасавання паскараўся.

Вялікія чугунныя прасы важылі да 10 кг і прызначаліся для прасавання грубых тканін. Для прасавання тонкіх тканін і дробных дэталей адзення – манжэт, каўнерыкаў, карункаў – карысталіся маленькімі прасікамі, памерам на паўдалоні.

Прасы былі дарагой рэччу. Пры ліцці іх упрыгожвалі арнаментам, іх перадавалі па спадчыне ад маці да дачкі. Наяўнасць праса ў доме лічылася сімвалам дастатку гаспадароў. Часам прас нават выстаўляўся на сурвэтцы побач з самаварам у якасці ўпрыгажэння на відным месцы і як бы ненарокам, але з гонарам дэманстраваўся ўсім гасцям. Для асоба знатных асоб маглі вырабляцца прасы самых дзівосных форм. Магла быць зроблена і інкрустацыя меддзю па жалезу, а ў прасаў багацейшых – нават серабром. Ручкі звычайна выточвалі з дрэва гладкімі або фігурнымі. Акрамя таго адліваліся прасы маленькія, якія служылі для разгладжвання карункаў і іншых дробных дэталяў.
Паралельна з цэльналітым існаваў прас вуглевы. Такі прас награваўся бярозавым вуголлем, верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках былі адтуліны для паляпшэння цягі. Такі прас называўся “духавы”, бо яго патрэбна было ўвесь час раздуваць. Але прыбор менў істотны недастатак – моцна капціў, выдзяляў угарны газ і гарэлы пах.

У канцы 19 стагоддзя сталі вырабляць газавыя прасы. Прынцып іх работы быў той жа, што і ў газавых пліт: прас разаграваўся ад гарачага газу. У корпус такога праса была ўстаўлена металічная трубка, далучаная другім канцом да газавага балона, а на крышцы праса размяшчаўся насос. З дапамогай насоса газ заганяўся ў нутро праса, дзе, згараючы, награваў гладзільную падэшву. Такія прасы былі вельмі небяспечнымі: па іх віне нярэдка адбывалася ўцечка газа – з усімі выцякаючымі вынікамі: пажарамі, узрывамі, ахвярамі.


У пачатку дваццатага стагоддзя ўсё большай папулярнасцю стаў карыстацца больш бяспечны чым газавы, спіртавы прас. Яго рэкламу можна было сустрэць у часопісах 1913-га года. Змайстраваны ён быў па прынцыпу керасінавай лямпы: паверхня праса награвася спіртам, які наліваўся ўнутр і падпальваўся. Каштоўнасць такога праса была ў тым, што разаграваўся ён хутка, важыў не вельмі шмат, яго можна было выкарыстоўваць як дарожны варыянт. Каштаваў такі прас, што называецца “як чугунны мост”, як невялікі статак авец ці добрая карова…
Днём нараджэння электрычнага праса можна лічыць 6-га чэрвеня 1882-га года. Менавіта ў гэты дзень амерыканец Генры Сілі запатэнтаваў вынайдзены ім электрычны прас.
У першага ў свеце электрычнага праса награвальным элементам была электрычная дуга паміж вугольнымі электродамі, да якіх падводзіўся пастаянны ток.

Раннія мадэлі электрычных прасаў былі, як і газавыя, небяспечныя (з-за недасканаласці канструкцыі яны моцна білі токам) і капрызныя ў абыходжанні, пагэтаму праз 10 гадоў, у 1892-м годзе кампанія “General Electric” і “Crompton @ Co” мадэрнізавалі электрычны прас, пачалі выкарыстоўваць у яго канструкцыі награвальную спіраль.

Такая спіраль, схаваная ўнутры корпуса праса перад яго падэшвай, была надзейна ізалявана ад корпуса. Біць сваіх уладальнікаў токам прасы перасталі і карыстацца імі ужо было не так небяспечна.
Новая канструкцыя прасаў аказалася настолькі ўдалай, што і цяпер прымяняецца ў новых мадэлях прасаў.
У 20-м ст. элекрапрасы былі забяспечаны тэрмарэгулятарам.

У многіх краінах свету існуюць музеі, прысвечаныя гісторыі праса. Самы вядомы – у французскім горадзе Рубе.

Ёсць у Расіі музей праса ў Пераяслаўлі-Залескісм, створаны ў 2002-м годзе мясцовым жыхаром. Антыквары таксама не адстаюць, бо ёсць такія шэдэўры, як хрустальны прас фірмы “Баккара”, якая належала Карлу Дзесятаму.
Прас – гэта маленькі шэдэўр чалавецтва, мастацтва.

ЗАБЕНЬКА МІХАІЛ ЦІМАФЕЕВІЧ
Ураджэнец в. Лукі, 1926-га года нараджэння. Да 1944-га года меў адукацыю: сямігадовую ў польскай школе, 5, 6 класы закончыў у Карэліцкай школе пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Давялося Міхаілу павучыцца і ў горадзе Вільня, у беларускай гімназіі.

Настаўнікамі ў хлопца былі Барыс Кіт, Рамановіч, якімі па праву ганарыцца наш раён.

У 1944-м годзе, пасля вызвалення Мірскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, юнакоў прызвалі на фронт. Міхаіл ваяваў на 2-м Беларускім фронце, 18-я дывізія, 52-я брыгада, 1300-га гаубічна-артылерыскага палка, пад камандаваннем генерала Шапіро. Служыў наводчыкам гарматы, затым – камандзірам гарматы.

Са сваім палком Міхаіл Цімафеевіч ваяваў пад Варшавай, браў пераправу на р. Вісле, ваяваў пад Гдыняй і Гданьскам, дайшоў да Балтыкі.

2 мая 1945-га года быў узяты Берлін. У гэты час Міхаіл Цімафеевіч ваяваў ужо на 1-м Беларускім фронце, куды быў пераведзены ў красавіку 1945-га.

Пасля Перамогі полк, дзе ён служыў, быў пераведзены ў г. Патсдам. Войскі Чырвонай Арміі, якія ваявалі на тэрыторыі Германіі, тэрмінова адпраўляліся па загаду Савецкага камандавання на Далёкі Усход. 18-я дывізія 1-га Беларускага фронту заставалася на тэрыторыі акупіраванай Германіі.

Неабходна было арганізаваць ваенны духавы аркестр. Для гэтай мэты былі вызначаны 36 байцоў, якія мелі музычны слых і мелі навыкі ігры на музычным інструменце.

Для музычнай падрыхтоўкі байцоў быў запрошаны прафесар Берлінскай кансерваторыі. За 6-месячны тэрмін ён сумеў стварыць ваенны аркестр, адабраўшы і падрыхтаваўшы 18 музыкантаў, вывучыўшы іх іграць на розных духавых інструментах. Міхаіл Цімафеевіч у гэтым арекстры іграў на барытоне.

У 1949-м годзе Забенька Міхаіл Цімафеевіч вярнуўся дадому. Яму была прапанавана работа капельмейсцера ў Мірскім харавым калектыве. Але ён выбраў іншы шлях, паступіў у педагагічнае вучылішча, дзе вучыўся на працягу чатырох гадоў. Міхаіл Цімафеевіч працаваў настаўнікам у вёсцы Мінакі, выкладаў прадметы нямецкую мову і фізічную культуру. Затым ён паступіў у Мінскі інстытут замежных моў, у якім вучыўся 4 гады. Праз пэўны прамежак часу паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, які закончыў завочна. Поспехі ў вучобе студэнта завочнага аддзялення былі такія добрыя, што яго паспяховасць параўноўвалася з паспяховасцю студэнтаў стацыянарнага аддзялення і не ўступала дзённаму навучанню.

Усё жыццё Міхаіл Цімафеевіч Забенька працаваў настаўнікам геаграфіі Трошчыцкай сярэдняй школы. Яны з жонкай Антанінай Палікарпаўнай, настаўніцай рускай мовы і літаратуры, Заслужанай настаўніцай Беларусі, выгадавалі траіх дзяцей. Зараз муж і жонка Забенькі на заслужаным адпачынку. У іх ёсць любімы занятак – вывучэнне творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, самымі любімымі з якіх з’яўляюцца Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў.



Да 70-годдзя ўтварэння Карэліцкага раёна


№ п/п

Дата

Класс









































































































































Карэліцукаму раёну - 70

24-26 лістапада мы святкуем 70-годдзе ўтварэння Карэліцкага раёна.

Пасля верасня 1939-га года ў Заходняй Беларусі пачалася работа па юрыдычнаму аб’яднанню з Усходняй Беларуссю. Ствараліся новыя органы ўлады і кіравання, уводзіўся новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Ствараліся вобласці, раёны, сельскія Саветы.

4-га снежня 1939-га года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР па прадстаўленню Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ўтворана пяць новых абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская. Баранавіцкая вобласць стваралася на базе былога Навагрудскага ваяводства, у якое ў свой час уваходзілі восем паветаў: Баранавіцкі, Воложынскі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі, якія 15-га студзеня 1940-га года былі ліквідаваны. Быў утвораны 101 раён, у тым ліку ў Баранавіцкай вобласці – 26: Быценскі, Валеўскі (з 25-га лістапада – Карэліцкі), Валожынскі, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудокскі, Зельвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Казлоўшчынскі, Клецкі, Лідскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мастоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Новамышскі, Нясвіжскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Юрацішкаўскі.



25-га лістапада 1940-га года цэнтр раёна з в. Валеўка быў перанесены ў в. (часам называлі мястэчка) Карэлічы і раён такім чынам стаў называцца Карэліцкі.

12 кастрычнікам 1940-га года Мірскі раён з цэнтрам у г. п. Мір быў падзелены на 12 сельскіх Саветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі. У райцэнтры Мір быў арганізаваны гарсавет, які лічыўся самастойнай адміністрацыйнай адзінкай.

17-га лістапада 1948-га года быў разбуйнены Жухавіцкі сельскі Савет і створаны Мядзвядскі.

Баранавіцкая вобласць , утвораная ў 1939-м годзе, уключала 15 раёнаў, у тым ліку Карэліцкі, была лепшай ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

8 студзеня 1954-га года Баранавіцкая вобласць перастала існаваць як самастойная адзінка. У 1954-м годзе існавала 7 абласцей: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Маладзечанская.

12-га кастрычніка 1940-га года быў утвораны Жухавіцкі сельскі Савет у складзе Мірскага раёна, уключаў вёскі Бурдзевічы, Вялікія і Малыя Жухавічы, Негнічы, Юравічы, Вялікая і Малая Мядзвядка, Засценкі, Хлюпічы – да 1945-га года – Мядзвядскі сельскі Савет.

16-га ліпеня 1954-га года Мядзвядскі сельскі Савет быў далучаны да Жухавіцкага, дзе былі населеныя пункты Вялікая і Малая Мядзвядка, Засценкі і Хлюпічы да 23-га ліпеня 1979-га года, калі адышлі да Мірскага пассавета.

З 1979-га года ў складзе Жухавіцкагаі сельскага Савета вёскі Кожава, Лемнікі, Пясочная, Радунь, Церабостынь, Трашчычы, Уша па прычыне ўзбуйнення калгасаў “Перамога” і Жалезняковіча.

Зараз у склад Жухавіцкага сельскага Савета ўваходзяць вёскі Бурдзевічы, Жухавічы, Кожава, Лемнікі, Негнічы, Пясочная, Радунь, Церабостынь, Трашчычы, Уша, Юравічы.

24-га красавіка 1968-га года рашэннем Гродзенскага аблвыканкама вёскі Малыя Жухавічы і Вялікія Жухавічы аб’яднаны ў адну – Жухавічы.

Край

Карэліцкі

мой…
Край Карэліцкі мой, дарагая зямля,

Як пра ўсё расказаць пастарацца,

Прыгажосць твая кожнаму бачна здаля,

І з сябрамі ты ўмееш вітацца.


Многа тут засталося паданняў, легенд,

Колькі раз ты адмучыць паспела,

А згубіць не змагла свой пратораны след,

Бо да мэты імкнулася смела.


Край Карэліцкі мой, партызанскі размах,

Не жадаў чужаку пакланіцца,

Устаяў у змаганні сваім на нагах,

Змагаром прадаўжаеш лічыцца.


За багатыя нівы, праслаўлены лён,

За надоі, за дружбу і песні,

Быць гасцінным з сябрамі шануеш закон

І душэўны настрой маеш весні.

Іван Вярбіцкі

Карэліцкі край
Карэліцкі край,

Ты чаруеш наўкола

Садамі цудоўнымі,

Дружбай людской,

Палямі, дзе збожжа

Калосіцца ў долах,

Лугоў аксамітных

Прывабнай красой.

Карэліцкі край,

Ты вядомы наўкола

За лён сінявокі,

Што морам шуміць,

За звонкія песні

Ансамбляў і хораў,

З якімісвятлей

Працаваць нам і жыць.

Іван Жук

Праект “Рускія сезоны” – цудоўны сімвал нацыянальнай рускай культуры ХХ стагоддзя, які больш за стагоддзе таму прынёс заслужаны гонар вялікаму рускаму балету ў вядучых еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Парыж, Лондан і Рым. Еўрапейскі глядач захапляўся пастаноўкамі “Балеро”, “Жар-птушкі”, “Тамар”, “Шахеразады”, “Пятрушкі”, “Сіняга бога”.

“Рускія сезоны 21-га стагоддзя” – гэта унікальная з’ява ў свеце сучаснага мастацтва, прадстаўленне на суд гледачоў узноўленых з дакладнасцю версій спектакляў пачатку ХХ стагоддзя. У рамках міжнароднага гастрольнага тура “Рускія сезоны ХХІ стагоддзя” Дабрачынны фонд імя Марыса Ліепы пад кіраўніцтвам зоркі сусветнага балета , вядомага рэжысёра-пастаноўшчыка Андрыса Ліепы прывёз у Беларусь бліскучыя пастаноўкі “Шахеразады” Рымскага-Корсакава і “Жар-птушкі” І. Стравінскага.
У спектаклях былі задзейнічаны майстры балета, зоркі сусветнай сцэны Ілзэ Ліепа, Ірма Ніарадзе, Даніла Корсунцаў, Ілля Кузняцоў, Наталля Балахнічава, Раман Марцішкін, Ігар Піваровіч і іншыя славутыя артысты тэатра “Крамлёўскі балет”, Бальшога і Марыінскага тэатраў.

ЖАР-ПТУШКА

Балет па матывах рускіх народных казак

Прэм’ера адбылася 25 ліпеня 1910-га года ў Парыжы
Царства Кашчэя. Паўзмрок. Удалечыні з’яўляецца вялізны коннік – Ноч. Удалечыні не зусім выразна вырысоўваецца чароўны замак, акружаны запаведным садам і каменнай сцяной. Наступае раніца. На дрэвах загадкавым вогнішчам загараюцца залатыя яблыкі…

У яркім апярэнні – зялёным, чырвоным, залатым з’яўляецца Жар-птушка. Быццам полымя пажару падышла яна да дрэва і кружыць вакол яго, лёгкая і прывабная, не заўважаючы Івана-царэвіча, які пераскочыў агароджу, каб яе злавіць. Нарэшце яму ўдаецца схапіць Жар-птушку…



ШАХЕРАЗАДА

Балет па матывах арабскіх казак “1001 ноч”

Прэм’ера адбылася 4 ліпеня 1910-га года ў Парыжы
Сумуючага султана Шахрыяра забаўляюць адаліскі і яго любімая жонка Забеіда. Атрымашы параду свайго малодшага брата Шахезмена, які ўпэўнены ў жаночай здрадзе, Шахрыяр ад’язджае на паляванне. У гарэме пачынаецца гулянне, у разгар якога нечакана вяртаецца султан…

Праект “Рускія сезоны ХХІ стагоддзя” адрадзіўся некалькі гадоў таму, але яго вядомасць і папулярнасць ва ўсім свеце сведчаць пра неаслабнай цікавасці публікі да вялікага балета, які пранізвае гледача наскрозь ігрой артыстаў, гарманічным спалучэннем чароўнай музыкі і арыгінальных дэкарацый, якія ў выгадным свеце адцяняюцца шармам стагоддзяў гісторыі і сучаснасці.


Рускі балет Сяргея Дзягілева радаваў гледачоў на працягу дваццаці сезонаў, з 1909 да 1929 года. Гэта была сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, якая далёка выходзіла за рамкі агульнапрынятага класічнага балета сваёй багатай пластыкай, раскошай касцюмаў і дэкарацый, нязвыклых гледачам неверагоднымі формамі. Сезоны Дзягілева прынеслі ў Еўропу пачатку дваццатага стагоддзя моду на ўсё рускае. Англійскія танцоўшчыкі, якія былі задзейнічаны ў пастаноўках, бралі сабе рускія псеўданімы. Усё больш еўрапейцаў з’яўлялася на вуліцах і свецкіх мерапрыемствах у традыцыйных рускіх касцюмах.
Сэнс праекта заключаецца ў аднаўленні спектакляў, якія ніколі не ішлі пасля 1929 года, пасля таго, як пайшоў з жыцця Сяргей Дзягілеў, чалавек, які прынёс у пачатку ХХ стагоддзя міжнароднае прызнанне рускаму нацыянальнаму мастацтву.

На цяперашні момант пры падтрымцы выдатных дзеячаў сучаснага мастацтва адноўлена 10 спектакляў, кожны з якіх мае свой непаўторны характар.


ВОСЕНЬСКАЯ ПАНАРАМА
Вехі

культурнага

жыцця

Беларусі”


Эпіграф
Пусть всякий упражняется в том искусстве, которое он знает

Цицерон


Задачы


  • садзейнічаць фарміраванню культуры, павагі да людзей, якія пакінулі пасля сябе добрую памяць




  • садзейнічаць фарміраванню цікавасці да атрымання інфармацыі, павышэнню інфармацыйнай культуры вучняў




  • паказаць ролю і значэнне літаратуры і тэатра ў жыцці кожнага чалавека

Сами Боги покровительствуют театру
Праект “Рускія сезоны” – цудоўны сімвал нацыянальнай рускай культуры ХХ стагоддзя, які больш за стагоддзе таму прынёс заслужаны гонар вялікаму рускаму балету ў вядучых еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Парыж, Лондан і Рым. Еўрапейскі глядач захапляўся пастаноўкамі “Балеро”, “Жар-птушкі”, “Тамар”, “Шахеразады”, “Пятрушкі”, “Сіняга бога”.

“Рускія сезоны 21-га стагоддзя” – гэта унікальная з’ява ў свеце сучаснага мастацтва, прадстаўленне на суд гледачоў узноўленых з дакладнасцю версій спектакляў пачатку ХХ стагоддзя. У рамках міжнароднага гастрольнага тура “Рускія сезоны ХХІ стагоддзя” Дабрачынны фонд імя Марыса Ліепы пад кіраўніцтвам зоркі сусветнага балета , вядомага рэжысёра-пастаноўшчыка Андрыса Ліепы прывёз у Беларусь бліскучыя пастаноўкі “Шахеразады” Рымскага-Корсакава і “Жар-птушкі” І. Стравінскага.


У спектаклях былі задзейнічаны майстры балета, зоркі сусветнай сцэны Ілзэ Ліепа, Ірма Ніарадзе, Даніла Корсунцаў, Ілля Кузняцоў, Наталля Балахнічава, Раман Марцішкін, Ігар Піваровіч і іншыя славутыя артысты тэатра “Крамлёўскі балет”, Бальшога і Марыінскага тэатраў.

ЖАР-ПТУШКА

Балет па матывах рускіх народных казак

Прэм’ера адбылася 25 ліпеня 1910-га года ў Парыжы
Царства Кашчэя. Паўзмрок. Удалечыні з’яўляецца вялізны коннік – Ноч. Удалечыні не зусім выразна вырысоўваецца чароўны замак, акружаны запаведным садам і каменнай сцяной. Наступае раніца. На дрэвах загадкавым вогнішчам загараюцца залатыя яблыкі…

У яркім апярэнні – зялёным, чырвоным, залатым з’яўляецца Жар-птушка. Быццам полымя пажару падышла яна да дрэва і кружыць вакол яго, лёгкая і прывабная, не заўважаючы Івана-царэвіча, які пераскочыў агароджу, каб яе злавіць. Нарэшце яму ўдаецца схапіць Жар-птушку…



ШАХЕРАЗАДА

Балет па матывах арабскіх казак “1001 ноч”

Прэм’ера адбылася 4 ліпеня 1910-га года ў Парыжы
Сумуючага султана Шахрыяра забаўляюць адаліскі і яго любімая жонка Забеіда. Атрымашы параду свайго малодшага брата Шахезмена, які ўпэўнены ў жаночай здрадзе, Шахрыяр ад’язджае на паляванне. У гарэме пачынаецца гулянне, у разгар якога нечакана вяртаецца султан…

Праект “Рускія сезоны ХХІ стагоддзя” адрадзіўся некалькі гадоў таму, але яго вядомасць і папулярнасць ва ўсім свеце сведчаць пра неаслабнай цікавасці публікі да вялікага балета, які пранізвае гледача наскрозь ігрой артыстаў, гарманічным спалучэннем чароўнай музыкі і арыгінальных дэкарацый, якія ў выгадным свеце адцяняюцца шармам стагоддзяў гісторыі і сучаснасці.


Рускі балет Сяргея Дзягілева радаваў гледачоў на працягу дваццаці сезонаў, з 1909 да 1929 года. Гэта была сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, якая далёка выходзіла за рамкі агульнапрынятага класічнага балета сваёй багатай пластыкай, раскошай касцюмаў і дэкарацый, нязвыклых гледачам неверагоднымі формамі. Сезоны Дзягілева прынеслі ў Еўропу пачатку дваццатага стагоддзя моду на ўсё рускае. Англійскія танцоўшчыкі, якія былі задзейнічаны ў пастаноўках, бралі сабе рускія псеўданімы. Усё больш еўрапейцаў з’яўлялася на вуліцах і свецкіх мерапрыемствах у традыцыйных рускіх касцюмах.
Сэнс праекта заключаецца ў аднаўленні спектакляў, якія ніколі не ішлі пасля 1929 года, пасля таго, як пайшоў з жыцця Сяргей Дзягілеў, чалавек, які прынёс у пачатку ХХ стагоддзя міжнароднае прызнанне рускаму нацыянальнаму мастацтву.

На цяперашні момант пры падтрымцы выдатных дзеячаў сучаснага мастацтва адноўлена 10 спектакляў, кожны з якіх мае свой непаўторны характар.



Літаратура – настаўніца жыцця

Важно не сколько у тебя книг, а сколь они хороши.

Сенека


Книги имеют свою судьбу.

Теренциан Мавр


Надо развивать ум, читая много, а не многих авторов.

Квинтилиан

План работы музея
Да 70-годдзя ўтварэння Карэліцкага раёна


№ п/п

Змест работы

Тэрмін правядзення

Адзнака аб правядзенні



Падбор матэрыялу па тэме

Кастрычнік






Падрыхтоўка лекторыя па тэме

Кастрычнік






Падрыхтоўка лектарскай групы

Кастрычнік






Работа лектарскай групы.

Лекцыі для вучняў 1-11 класаў на тэму “Карэліцкаму раёну – 70”



Кастрычнік - лістапад






Падрыхтоўка выставы ў музеі на тэму:

“Карэліцкаму раёну – 70”,

“Жухавіцкаму сельскаму Савету – 70”


Кастрычнік






Правядзенне экскурсій для вучняў 1-11 класаў.

Тэмы:


  1. “Памятныя мясціны раёна”

  2. “Вядомыя людзі раёна”

  3. “Творчасць паэтаў Івана Вярбіцкага і Івана Жука”

  4. “Вядомыя людзі родам з Жухавіч”

Кастрычнік-лістапад






Правядзенне выхаваўчага мерапрыемства “Табе, зямля, прысвячаю…”

26 лістапада





















































Карэлічы маюць свой герб і сцяг
Герб уяўляе сабой “іспанскі” шчыт, на блакітным полі якога размешчаны два залатыя паясы. На залатых паясах сегментарна размешчаны сем блакітных кветак ільну на зялёных кветканожках (чатыры кветкі на верхнім поясе, тры на ніжнім). Тым самым сімвалізуючы не толькі нацыянальныя традыцыі рэспублікі, але і нашага рэгіёна, нашай мясцовасці. Кветкі льну – гэта не толькі наша мінулае, але і сучаснасць, і будучыня. Аснову эканомікі раёна складае сельскагаспадарчая вытворчасць, а льнаводства было і застаецца адной з асноўных галін. З васьмі Герояў Сацыялістычнай Працы, якія праславілі раён, 4 – атрымалі званне Героя за поспехі ў павышэнні вытворчасці і нарыхтоўцы льну.

У аснову праекта герба быў пакладзены факт існавання з сярэдзіны ХVІІІ стагоддзя ў Карэлічах прыватнаўласніцкай мануфактуры па вытворчасці габеленаў, заснаванай Міхаілам Казімірам Радзівілам (Рыбанькай), а таксама ручнікоў і паясоў, якія надалі вядомасць мястэчку, а кветкі лёну сімвалізуюць пастаянства, пераемнасць традыцый, а таксама сведчаць аб творчых і працоўных дасягненнях Карэліччыны.

У геральдыцы кожны колер металаў і эмалей маюць глыбока сімвалічны сэнс. Золата азначае багацце, сілу, вернасць, чысціню, пастаянства; блакітная эмаль (колер) – веліч, прыгажосць і яснасць.

Сцяг – гэта сімвал, які нясе ў сабе элементы герба, у яго фрагментарным і каляровым адлюстраванні.

Сцяг г. п. Карэлічы выраблены з тканіны і ўяўляе сабой прамавугольнае блакітнае палотнішча, суадносіны якога складаюць 1:2, на якіх размешчаны дзве жоўтыя паласы (шырыня адной паласы складае 1/10 шырыні усяго сцяга).

ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА (факультатыў)





ТЭМА

Д.з. Дата

1.

Уводзіны




2.

Міжнароднае становішча напярэдадні вайны




3.

Пачатак Другой Сусветнай вайны




4.

СССР і БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны




5.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны




6.

Крах плана “маланкавай вайны”




7.

Акупацыйны рэжым




8.

Палітыка генацыду, грабяжу і насілля




9.

Антыфашысцкі рух на акупіраванай тэрыторыі




10.

Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан




11.

Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны




12.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў




13.

Савецкі тыл у гады вайны




14.

Разгром фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі




15.

Вынікі і ўрокі вайны




16.

Памяць аб вайне




17.

Урок абагульнення




18.

Паўтарэнне




Если ты в поход собрался,

Что возьмёшь с собою, друг?

В этом надо разобраться,

Может, Альпинистский крюк?
Чтоб была вода попить

И помыть затылки,

Очень важно захватить

В свой поход Бутылки.
Чтоб любые два узла

Связывались ловко,

Вся команда бы взяла

Прочные Верёвки.
Чтобы песни вместе петь,

Барды-тары-бары,

Очень нужно взять успеть...

Правильно, Гитары.
Деньги тоже надо взять,

Пригодятся вроде.

Ежедневник, чтоб была

Память о походе.
Чтоб не ёрзать по камням,

Среди сосен тучных,

Ты из коврика сваргань

Ёрзальник-подштучник.
В борьбе с голодом всегда

Помогают банки,

И сгущёнка, и икра, и горох в Жестянке.
Спички для костра возьми,

Можно Зажигалку,

И Иголку с ниткою,

Вещи тоже жалко.
Йод возьми и буквы вряд

КЛМН тоже,

Кружка - К, и Ложка - Л, Миска - М, Н - Ножик.
Обувь мы возьмём, друзья,

На подошве гладкой.

Без чего в пути нельзя?

Верно, без Палатки.
А ещё без Рюкзака,

Спальника, конечно,

И ещё без Топора,

Он нам нужен вечно.
Надо Удочку, Фонарь,

Хлеба на дорогу,

Целофана взять, как встарь,

От дождя подмогу.

Чугунок, чтоб чай варить,

Шапку от простуды,

Щётку, пасту и шампунь -

Мыться тоже будем.
(Клади на дно груз твёрдый - знакомЫй один сказал,

Клади к спине груз мягкий - знакомый другой сказал.)
Электричек ты возьми

Также расписание,

Чтоб не проводить часы

Даром в ожидании.
Чтоб в пути не заблудиться,

Не отстать от группы вдруг,

Компас точно пригодится.

Знать, где север, а где Юг.
Ну, пожалуй всё собрали,

Доброго пути, друзья!

Только я хочу, чтоб взяли

В этот лагерь и менЯ.
: guhovichi -> library
library -> Мікалай Мітрафанавіч Спадар
library -> План правядзення прадметнага тыдня на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі дуа “Жухавіцкая сярэдняя школа”
library -> Падарожжа па роднаму краю
library -> План-канспект урока працоўнага навучання 4 клас Настаўнік: Арцюх Л. М. Тэма ўрока: Канструяванне дынамічнай цацкі з кардону
library -> Анатолій Іванавіч Бабкоў Ураджэнец в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці
library -> Ляксандр Сафронавіч Долбік Ураджэнец хутара Сенніца Слуцкага павета Мінскай губерніі
library -> Ікалай Мікалаевіч Бурак
library -> Ладзімір Рыгоравіч Лецка
library -> Ураджэнец в. Востухава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка