Экскурсия “Значение белорусских символов и узоров”



Дата канвертавання14.12.2016
Памер44.3 Kb.
Экскурсия “Значение белорусских символов и узоров”

(Материал можно использовать для классного часа “Беларускі ўзор”).
Вышыўка – адзін са старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У другой палове 19-пач.20 ст. у Беларусі вышыванне было вельмі распаўсюджаным заняткам. У той ці іншай ступені вышываць умела кожная жанчына. У розных рэгіёнах народная вышыўка беларусаў мела свае адметныя асаблівасці. Па ўзорах на адзенні можна было даведацца пра радавод чалавека і месца яго пражывання .

Вучыць дзяўчынку жаночым рамёствам – прадзенню, ткацтву, вышыванню – пачыналі з пяцігадовага ўзросту. К 15 гадам дзяўчына павінна была сваімі рукамі падрыхтаваць пасаг для вяселля, аздобіць яго вышыўкай .

Калі жанчына садзілася вышываць, яна абавязкова выбірала тэму твора, абдумвала кампазіцыю, каларыт, вызначала галоўныя і дадатковыя вобразы, якія выкарыстоўвала, каб перадаць сваю ідэю. (слайд 1).

А ці ведаеце вы, што ўзоры вышытых вырабаў – гэта зашыфраваная аповесць аб жыцці народа, прыродзе, людзях. Што ні ўзор, то сімвал. Кожны ўзор мае сваё прызначэнне і сваю назву.

А зараз мы пазнаёмім вас з некаторымі сімваламі, якія вышывалі на занятках нашы выхаванцы. Наступны матэрыял можна выкарыстоўваць на класных гадзінах па тэме “Беларускі ўзор”.

(слайд 2) Перад вамі вобраз моцнай дзяржавы, крэпкай сям'і. Кожная цывілізаваная краіна заклапочана ўмацаваннем сям'і. Гэта той падмурак, на якім трымаецца дзяржава. Моцная сям'я – моцная дзяржава. Ручнікі з такімі ўзорамі ахвяраваліся ў царкву, на абраз Маці Божай.

(слайд 3) Дзяржава складаецца з людзей. Чалавек – аснова жыцця на зямлі, прадаўжэння роду, моцы дзяржавы. Сімвалам чалавека ў народнай свядомасці з'яўляецца зорка. «Нарадзіўся чалавек – на небе з'явілася яго зорка. Добры чалавек – яго зорка гарыць ярка» - кажуць людзі. Зорка таксама сімвал славы, росквіту творчых сіл.

(слайд 4) Вобраз роднай Беларусі перадаецца ў выглядзе разеткі, аблемаванай гірляндай кветак. Вышываючы гэты ўзор, майстрыха гаворыць аб сваёй любові да Радзімы, прапануе, каб людзі захапляліся Беларуссю і яшчэ больш шанавалі яе.

(слайд 5) Жыццё нашых продкаў было цесна звязана з лесам. Ён даваў дрэва на будаўніцтва і розныя вырабы, карміў грыбамі і ягадамі, ачышчаў паветра, насычаў яго кіслародам. Таму ў народнай творчасці так часта прысутнічае вобраз дрэва: магутнага волата-дуба, прыгожай удавіцы-рабіны, удалога малайца-клёна. Гэты узор сімвалізуе вечнасць, бясконцае жыцце.

(слайд 6) Вобраз маці характэрны для мастацтва ўсяго свету, але ў беларусаў карыстаецца асаблівай любоўю. Магчыма таму, што працавіты, міралюбівы беларускі народ, які ніколі ні на кога не нападаў, сам не раз цярпеў ад варожых нашэсцяў, якія неслі на беларускую зямлю спусташэнні і смерць. Ратавала народ ад канчатковай пагібелі толькі здольнасць жанчыны нараджаць. Таму і ўслаўлялі нашы продкі жанчыну-маці.

(слайд7) Звычайна жаночая доля ўвасабляецца ў выглядзе пышнага рознакаляровага букета ці вазона. Увогуле гэты сімвал больш правільна было б назваць мараю пра лепшую жаночую долю. А таксама ён сведчыць аб паэтычнасці душы народа, высокім эстэтычным гусце і пачуцці прыгожага.

(слайд 8) У нашых продкаў быў таксама пашыраны культ агню. Увогуле агонь, ачаг у нашай свядомасці звязваецца з домам, сям'ёю. Вытокі гэтых вераванняў – у тых часах, калі чалавек упершыню навучыўся карыстацца сілай агню. У вышыўцы Бог агню Жыжаль паказаны багата распрацаваным матывам, у аснове якога васьміканцовая разетка-зорка. Ад яе адыходзяць стылізаваныя ці досыць раслінныя ўзоры.

(слайд 9) Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве былі птушкі. Так, пачатак кахання, першае знаёмства хлопца з дзяўчынай сімвалізуюць два галубы, павернутыя галовамі ў адзін бок. Калі голуб і галубка вышыты галоўка да галоукі, то гэта значыць, што хлопец і дзяўчына любяць адзін аднаго. Ну, а калі паміж голубам і галубкаю паказаны букет ці вазон, то гэтак жанчына выказвае пажаданне вечнай шчаслівай любові. Птушкі павернутыя галовамі ў розныя бакі – на жаль, каханне скончылася. А яшчэ голуб выступае як сімвал міру і ў хрысціянстве абазначае Святога Духа.

(слайд 10) Гэтым узорам людзі ў знойнае лета прасілі Бога даць ім дажджу. Для гэтага трэба было прынесці ахвяру ці паваражыць. Варажылі так: сыпалі ў калодзеж мак ці , залезшы на дрэва, сыпалі ў раку жыта і казалі замову.

(слайд 11) Галоўнымі багамі для нашых продкаў былі светлае Сонца і Маці Зямля-Карміцелька. Сонца сагравала, асвятляла шлях да праўды. У старыя часы да Сонца як да Бога звярталіся па дапамогу. Узор Сонца меў выгляд ромба з праменнямі. У адных выпадках у цэнтр ромба змяшчаўся крыжык, які абазначаў мары вышывальшчыцы пра сваё шчасце , думы пра душу, надзею на дапамогу сонца. У другіх – маленькі ромбік, які сімвалізуе надзеі на добры ўраджай .

(слайд 12) У народнай свядомасці саюз зямлі і сонца спрадвеку звязваўся з жыццём, цяплом, росквітам прыроды і ўраджаем. Майстрыхі скампанавалі гэты матыў з матыва сонца і зямлі.

(слайд 13) У славянскіх плямёнаў часоў язычніцтва Ярыла лічыўся Богам урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды. З прыняццем хрысціянства яго месца заняў хрысціянскі святы Юрый-Пераможац. Вобраз Ярылы ў народным уяўленні ўвасабляў абуджэнне прыроды пасля зімовага сну, змену зімовага холаду на веснавую квецень. Найбольш папулярны сімвал ураджаю –Жыцень- мае выгляд разеткі ў выглядзе ромба, ад вуглоў якога адыходзяць па два стылізаваныя жытнія каласы. Ён нагадвае дажынкавы вянок, які сімвалізаваў паспяховае заканчэнне жніва. Як сімвал ураджаю, вянок разам з дажынкавым снапом ставілі пад абразы на покуці. Спарыш- чаканы і жаданы госць у сялянскай сям’і. Ён прыносіць вялікі ураджай, поўныя засекі збожжа, дабрабыт у гаспадарцы.

(слайд 14) Сімвалы продкаў. Народ, які шануе сваіх продкаў, вызначаецца асаблівай жыццёвай устойлівасцю ў віхурах гісторыі. Ні войны, ні эпідэміі яго не адолеюць. У беларусаў пашана да продкаў была святым пачуццём. Адно са сведчанняў гэтага – традыцыйныя святы ўшанавання продкаў Дзяды і Радаўніца. Раней людзі казалі, што, калі хочаш па-сапраўднаму ўшанаваць сваіх любімых бацькоў, трэба на Дзяды паставіць у покуці пад абразамі грамнічную свечку і стравы ў місцы. Але лепш – вышыць узор Радаўніцы і душ продкаў, якія прылятаюць на Радаўніцу. Вось гэта і будзе самая вялікая пашана. Сімвалы продкаў розныя і маюць рознае значэнне. Узор дзеда, ці старца вучыць маладых хлопцаў і дзяўчат, каб яны слухалі старых людзей, вучыліся ў іх розуму. Сімвал продкаў, тых хто памёр, нябожчыка. Гэта своеасаблівая малітва, просьба да Бога, каб памерлыя апынуліся ў раі, каб зямля ім была пухам і вечна грэла цёплае сонейка. І непасрэдна узор продкаў увогуле.




: images -> masterclass
images -> Беларуская мова (прафесійная лексіка)
images -> Вучэбная праграма для спецыяльнасці
images -> «магілёўскі інстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»
images -> Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
images -> “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова
images -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
images -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
images -> Пан езус прыгавораны да смерці
masterclass -> Падрыхтавала хаткевіч н. В., Настаўніца беларускай мовы І




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка