Ёлачныя ўпрыгожванні для лясных жыхароў



Дата канвертавання14.06.2016
Памер32.27 Kb.
Занятак па выкарыстанню нетрадыцыйных тэхнік малявання ў рознаўзроставай групе “ Ёлачныя ўпрыгожванні для лясных жыхароў”

Задачы:


Прадаўжаць вучыць дзяцей маляваць з выкарыстаннем нетрадыцыйных тэхнік:

малодшы ўзрост – ватныя палачкі, пячаткі; сярэдні ўзрост – ватныя палачкі, пячаткі, палачкі з-пад соку.

Развіваць пачуццё кампазіцыі і колеру.

Выхоўваць акуратнасць пры рабоце, жаданне дапамагчы.
Метадычныя прыёмы:

Пытанні, пальчыкавая гімнастыка, сюрпрызны момант, рэлаксацыя, мастацкае слова, аналіз работ.


Папярэдняя работа:

Гутаркі пра зіму, новагодняе свята, разглядванне ілюстрацый святочнай ёлкі, ёлачных упрыгожванняў, вывучэнне пальчыкавай гімнастыкі.

Матэрыялы:

Ватныя палачкі, штампы з бульбы і другой гародніны, палачкі з-пад соку, лісты паперы А5, гуаш жоўтага, чырвонага, сіняга, белага колеру, сурвэткі.


Ход занятку:

Выхавальнік: Падыйдзіце дзеці да мяне (дзеці становяцца ў кружок). Паслухайце, які

вершык я для вас прачытаю:
Лётаюць, сыплюцца

Зоркі-сняжынкі-

Белыя, лёгкія,

Быццам пушынкі

Роўна так сцелюцца

Ў вёсцы і ў полі,

Круцяцца, кружацца

Ціха, паволі.

Лётаюць, сыплюцца

Снежныя зоркі…

Будзем на саначках

Ездзіць мы з горкі.


В: Аб якой пары года гаворыцца ў гэтым вершыку?

(адказы дзяцей)

В: Чаму вы так думаеце?

(адказы дзяцей)

В: Якая зараз пара года? Па чым мы гэта бачым?

(адказы дзяцей)

В: А якое казачнае свята бывае ў нас зімой?

(адказы дзяцей)


Сюрпрызны момант .( Стук ў дзверы. Заходзіць Снягурачка).
Снягурачка: Добры дзень, дзеці!

(адказы дзяцей)

С: Гэта дзіцячы садок?

(адказы дзяцей)

С: Як добра, што я вас хутка знайшла. Мяне да вас адправіў за дапамогай Дядуля Мароз.

В: Снягурачка, а што ў вас здарылася?

С: Пачалі мы з Дзядулям пераглядаць нашы куфэркі, рыхтавацца да Новага года і ведаеце што?

В: Што?


С: Мы не знайшлі там ёлачных ўпрыгожванняў на свята для лясных жыхароў. Самім часу рабіць іх няма. Вось Дзядуля Мароз і кажа:” Ідзі , Снягурка, у дзіцячы садок. Рабяты табе абавязкова дапамогуць!”.

В: Ну што, дзеці, дапаможам Дзеду Марозу і Снягурачцы? Намалюем ёлачныя ўпрыгожванні для лясных жыхароў?

(адказы дзяцей)

В: Паглядзі, Снягурачка, як мы з рабятамі ўпрыгожылі ў групе сваю ёлачку!

(разглядванне елачных упрыгожванняў, замацаванне формы, колеру)

В: Каб хутчэй намаляваць, трэба пальцы нам размяць! Станавіся , Снягурачка, з намі ў гульнёвы карагод.

На дворе снежок идёт,

(руки плавно поднимаем и шевеля пальцами опускаем вниз)

Скоро праздник…

Новый год.

(хлопки в ладоши над головой)

Ёлка в гости к нам придёт.

(обрисовать форму ёлки)

Ёлочка-красавица,

Всем ребятам нравится.

(руки поднимаем и покручиваем кисти рук)

А на ёлочке шары

Вот такой величины

(соединяют кончики пальцев обеих рук, воссоздавая форму шара, овала, треугольника и т.д.).
(Дзеці садзяцца за сталы)

В: А, каб ёлачныя упрыгожванні атрымаліся сапраўды чароўнымі, мы намалюем іх не кістачкамі. Давайце назавём, чым мы будзем іх маляваць.

(адказы дзяцей)

В: Зараз, рабяты, я прапаную вам заплюшчыць вочкі і кожнаму ўявіць, як ён размалюе сваю цацку.

(гучыць музыка)

В: Уявілі? Ну тады за работу!



(Дзеці пад музыку пачынаюць маляваць. Снягурачка і выхавальнік кантралююць працэс малявання, дапамагаюць у выбары выяўленчага матэрыялу)
В: Ёлачныя ўпрыгожванні гатовы, але ім неабходна крышачку падсохнуць. Калі яны высахнуць, мы складзем іх у святочную бандэроль і адправім лясным жыхарам. А зараз давайце разложым іх на стале і разгледзім.
С: Якія цудоўныя ёлачныя ўпрыгожванні атрымаліся!
(Выхавальнік разглядае з дзецьмі некалькі работ, на якіх выяўленчыя спосабы найбольш цікавыя. )
С: Дзякуй, рабяты! Мне неабходна адпраўляцца да Дзядулі Мароза і расказаць яму аб вашых падарунках.

(Снягурачка развітваецца з дзецьмі)
: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка