Электронны сродак агульнаадукацыйнага напрамку Васіленка Алена Дзяцел Юлія Грунтовіч Павел



Дата канвертавання15.05.2016
Памер57.7 Kb.


ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Свіслач»



Электронны сродак агульнаадукацыйнага напрамку

Васіленка Алена

Дзяцел Юлія

Грунтовіч Павел

Вучні 8 класа
Грунтовіч Ірына Сяргееўна

Настаўнік матэматыкі і інфарматыкі

2011

Змест

Уводзіны

Школьны прадмет “Мая Радзіма – Беларусь” які вывучаецца ў 4 класе агульнаадукацыйнай школы арыянтаваны на стварэнне неабходнага фундамента для далейшай грамадска-гістарычнай падрыхтоўкі школьнікаў.


Мэты распрацоўкі праекта і прымянення яго ў вучэбным працэсе:

  • стварэнне электроннага сродку навучання па прадмету «Мая Радзіма - Беларусь»;

  • павышэнне матывацыі да вывучэння прадмета на аснове прывабнасці віртуальнага міра, інтэрактыўнасці і нагляднасці;

  • актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў на рэпрадуктыўным, прадуктыўным і творчым узроўнях шляхам укаранення інавацыйных метадаў.


Задачы праекта:

  • стварэнне праграм на мове праграмавання для арганізацыі вывучэння тэарытычнага матэрыялу па прадмету;

  • стварэнне праграм на мове праграмавання для арганізацыі тэстаў для кантролю і самакантролю ведаў вучняў;

  • стварэнне прэзентацый-распрацовак урокаў;

  • стварэнне аніміраваных малюнкаў, схем і карт РБ.

Прызначэнне праекта

– арганізацыя навучання па прадмету «Мая Радзіма - Беларусь» у 4 классе

Праект падрыхтаваны з улікам праграмных патрабаванняў да прадмета. У рабоце выкарыстаны разнастайныя метады, прыёмы і сродкі навучання, а таксама цікавы матэрыял з гісторыі, геаграфіі, літаратуры.

Прэзентацыі, праграмы на мове Pascal ABC, анімацыйныя малюнкі і схемы, табліцы, фотаальбомы аб’яднаны ў адно цэлае з дапамогай абалонкі AutoPlay Media Studio.

Граматнае выкарыстоўванне інфармацыйных тэхналогій садзейнічае дасягненню мэт навучання з дапамогай сучасных электронных вучэбных матэрыялаў, прызначаных для ўрокаў у пачатковай школе.

Таксама праект прызначаны для развіцця асабістых якасцей і здольнасцей школьнікаў пачатковых класаў, пазнавальнай дзейнасці вучняў праз уздзеянне на іх эмацыянальную сферу, дзякуючы чаму дзеці больш выразна адчуваюць прыгажосць роднага краю, з павагай адносяцца да гістарычнага мінулага і сучаснасці сваёй краіны.



Функцыянальныя характарыстыкі

Пры рабоце над праектам былі выкарыстаны праграмы:



  • Pascal ABC

  • Paint

  • Microsoft Power Point

  • Macromedia Flash MX

  • Microsoft FrontPage

  • Microsoft Word

  • AutoPlay Media Studio 7.5.1000.0 Rus

Технічныя патрабаванні да камп’ютара і знешнім устройствам, тып АС, спецыяльнае праграмнае забяспячэнне:

  • Процессор PIII (Celeron), 2.39 ГГц 512 Мб ОЗУ

  • OC Windows 98/2000/XP,

  • Internet Explorer 6.0,

  • DirectX 8,

  • Macromedia Flash Player 7


Структура праекта

Навучанне

  • Прэзентацыі да ўрокаў

  • Праграма «Карты кожнай вобласці РБ»

  • Праграма «Узнікненне гарадоў»

  • Праграма «Гербы гарадоў»

  • Аніміраванныя малюнкі і карты

Практыкум

  • Праграма «Скласці схему»

  • Праграма-тэст «Стужка часу»

Кантроль

  • Праграма-тэст па тэмах прадмета з выстаўленнем адзнакі і падлікам колькасці правільных адказаў

  • Дапоўніць табліцу

Дадатковы матэрыял

  • Дадатковыя матэрыялы да ўрокаў:

    • прэзентацыі,

    • аніміраваныя мадэлі,

    • відэаэкскурсіі і фотагалерэі

  • Праграма-інтэрактыўны слоўнік

Прадстаўленне блокаў праекта

Галоўная старонка праекта, створаная ў праграме AutoPlay Media Studio



Старонка «Навучанне»


Праграма «Карты абласцей РБ» на мове праграмавання Pascal ABC, прызначана для тэмы “Вобласці РБ”. Карты дапрацоўваліся ў праграме Paint.

Спачатку мы можам выбраць, карту якой вобласці Рэспублікі Беларусь мы хочам убачыць, затым карта, на якой дадзеная вобласць пазначана сваім колерам і на ёй адзначана некалькі вядомых гарадоў, і таксама герб гэтай вобласці. Ёсць магчымасць потым выбраць другую вобласць і ўбачыць карту іншай вобласці. Таксама ёсць магчымасць паглядзецб карту Рэспублікі Беларусь, калі кожная вобласць паказана сваім колерам.

Карта “Узнікненне гарадоў” паказвае гады першага ўпамінання пра асноўныя гарады Беларусі, герб гэтага горада і год, калі данны горад атрымаў Магдэбургскае права.

Старонка «Практыкум».

Праграма-тэст на мове праграмавання Pascal ABC “Стужка часу”, прызначана для самакантролю ведаў дат. Перайсці да наступнага пытання можна толькі адзначыўшы правільна дату на стужцы часу. У праграме ёсць падлік колькасці правільных адказаў. Розныя стужкі часу малявалі ў праграме Paint.

Старонка «Кантроль»

Праграма-тэст на мове праграмавання Pascal ABC па тэме прадмета, прызначана для кантролю ведаў вучняў. У праграме ёсць падлік колькасці правільных адказаў і затым выстаўляецца адзнака. Малюнкі, якія выводзяцца разам з пытаннем, прызначаны для павышення цікаўнасці да прадмета.

Дадатковы матэрыял

Прэзентацыі і фотагалэрэі, створаныя ў праграме Microsoft Power Point, якія можна выкарыстоўваць на ўроках, яны дапаўняюць і пашыраюць веды вучняў.

Праграма-слоўнік на мове праграмавання Pascal ABC, пасля ўводу паняцця атрымаем азначэнне і выявы асоб ці мясцін.



Заключэнне

Праект Электронная падтрымка ўрокаў «Мая Радзіма – Беларусь» прызначаны для работы ў 4 класе агульнаадукацыйных школ. Можа выкарыстоўвацца настаўнікамі пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў, а таксама і вучнямі. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць абагульненню і сістэматызацыі матэрыяла пры вывучэнні прадмета, арганізацыі самастойнай дзейнасці вучняў і правядзенню кантролю і самакантролю. Тэставыя заданні складзены з улікам рознаўзроўневага падыходу да ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў.

Кожная з прапанаваных работ можа служыць розным дыдактычным мэтам: паўтарэнню апорных ведаў, вывучэнню новага матэрыялу, замацаванню ведаў і праверцы ўзроўню засваення вывучанага.

Таксама работа з гэтым праектам можа быць арганізавана ў розных формах: франтальнай, парнай, групавой ці індывідуальнай. Праект можна прымяняць як на ўроках, так і на факультатыве ці самастойна.

Прымяненне мовы праграмавання дазваліла стварыць інтэрактыўныя, зручныя ў выкарыстанні праграмы. Выкарыстоўванне інфармацыйных тэхналогій павышае актыўнасць і ініцыятыўнасць вучняў пачатковай школы на ўроку; спрыяе развіццю інфармацыйнага мыслення і актывізацыі пазнавальнай дзейнасці; садзейнічае павышэнню паспяховасці вучняў і развіццю навыкаў работы на камп’ютары.

Дадзены праект арыянтаваны на стварэнне неабходнага фундамента для далейшай грамадска-гістарычнай падрыхтоўкі школьнікаў.



Спісак выкарыстанай літаратуры

  1. «Мая Радзіма – Беларусь»: падручнік для 4 класа агульнаадукацыйных устаноў/ С.В.Тарасаў і іншыя; пад рэд. П.Ц.Петрыкава.- Мінск, Выд.цэнтр ЮДУ, 2007

  2. Асіпчук, Л.І., Мая Радзіма – Беларусь: тэматычныя распрацоўкі ўрокаў. 4 клас/ - Мазыр: Содействие, 2010

  3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X-XIX стст: энцыклапедычны даведнік./ - Мн., 1995

  4. Тарасаў К. «Тры жыцці княгіні Рагнеды»: (аповесць)

  5. Ягоўдзік, У. Аповесці мінулых гадоў/ - Мн., 1999

  6. http://www.belarus.by/by

  7. http://be.wikipedia.org/wiki/




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка