Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч



Дата канвертавання17.05.2016
Памер49.6 Kb.
ЭЛЕКТРОННЫ ТЭСТ ЯК СРОДАК МАТЫВАЦЫІ

І СТЫМУЛЯВАННЯ ДА ЧЫТАННЯ
Сіняўскі Сяргей Іванавіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

ДУА “Жодзінская жаночая гімназія”

вул. Савецкая, д.20, г.Жодзіна

Мінская вобласць, 222163

тэл. 8 (01775) 2 36 02,

e-mail: girls.gymn@gmail.com


Мэта праекта: прыцягненне ўвагі настаўнікаў літаратуры да неабходнасці выкарыстання тэста як сродку матывацыі і стымулявання навучэнцаў да чытання.

Задачы праекта:

1. Паказаць праблемы навучэнцаў пры чытанні літаратурных твораў.

2. Даказаць магчымасць выкарыстання тэста як сродку рашэння гэтай праблемы.

3. Даць характарыстыку тэставай абалонкі ADTester і паказаць яе ў працы.

Прадметы гуманітарнага цыклу надзвычай важныя: праз іх у навучэнцаў фарміруецца і ўмацоўваецца чалавечы пачатак. Працэс навучання павінен спрыяць раскрыццю асобаснай значнасці ведаў для кожнага, калі мэты навучання прымаюцца як свае асабістыя, ствараць умовы для самастойнага творчага пошуку. А для гэтага трэба многа і ўдумліва чытаць!

Які наш вучань? У яго кліпавая свядомасць! Каб прачытаць і зразумець да канца фразу, вучню трэба тры секунды. Што адбываецца? Змена малюнка ў рэкламе, у камп’ютары адбываецца праз 1-2 секунды. Свядомасць перарываецца пастаянна, вучань не дачытвае фразу, ён не разумее да канца прачытанае. Мы вучым чытаць дзіця, якое развучылася гэта рабіць. Як вырашыць гэтую праблему? Выкарыстоўваць тэсты!

Перавагі тэсціравання:



  • аператыўнасць праверкі,

  • адначасовы ахоп вялікай групы правяраемых,

  • канкрэтнасць кантраліруемага матэрыялу і г. д.

Дадзеная форма працы спрыяе паўтарэнню і замацаванню матэрыялу, самакантролю, кантролю.

Тэст – гэта праца, па выніках выканання якой робяцца высновы пра веды, магчымасці і здольнасці навучэнцаў

Віды тэстаў:


  • навучальна-кантралюючыя з цвёрдай шкалой адзнак;

  • навучальна-развіваючыя і кантралюючыя з цвёрдай шкалой адзнак.

На сённяшні дзень у Інтэрнэце можна знайсці масу тэсціроўшчыкаў, якія дазваляюць, выкарыстоўваючы гатовую абалонку, скласці ўласны тэст. Аднак не ўсе яны задавальняюць патрабаванням настаўнікаў па стварэнні тэстаў рознай тэматыкі.

Мною было апрабіравана 26 розных тэставых абалонак:



  1. Кроссворд, версия 1.1

  2. MyTest

  3. Тест-мастер 2.01

  4. Тester-85

  5. ADTester

  6. Mirax Test

  7. КРАБ 2

  8. Tester_тренировка

  9. Test Shield

  10. Ассистент II. Версия1.2

  11. Программа «Наставник»

  12. Еxamenator

  13. MegaTest

  14. Комплекс тестирования TestOftheBest (TOB)

  15. TEST.EC

  16. Тestreader

  17. EasyTesting 1.2

  18. PDDtest421

  19. Универсальный тестовый комплекс УТК1.52

  20. jeep4.0

  21. Tester 1.1.0.1 beta

  22. ABCSoftTest

  23. Knowing

  24. Olimp-тестирование

  25. Конструктор тестов 2.5

  26. TestRunner

На аснове большасці з іх мною былі распрацаваны электронныя тэсты па літаратуры для розных класаў:



  • “Свет загадак і цудаў”

  • “Сэрцам народжаны спеў”

  • “Радасць красы адгукнецца ў душы”

  • Дунін-Марцінкевіч. Біяграфія

  • Дунін-Марцінкевіч. “Пінская шляхта”

  • І.Шамякін. Біяграфія

  • І.Шамякін. “Непаўторная вясна”

  • Адраджэнне ў літаратуры

  • Тарас на Парнасе

  • Літаратура 2-ой пал. 19 ст.

  • Нашаніўскі перыяд

  • Ф.Багушэвіч. Біяграфія

  • М.Танк. Біяграфія і творчасць

  • А.Куляшоў. Біяграфія і творчасць

  • К.Чорны. “Пошукі будучыні”

  • І.Купала. “Тутэйшыя”

  • А.Мрый “Запіскі Самсона Самасуя”

  • К.Чорны. Біяграфія

  • І.Купала. Біяграфія

Кожная з гэтых тэставых абалонак па-свойму цікавая і можа быць выкарыстана на некаторых уроках. Аднак мне хацелася знайсці найбольш універсальную праграму, якая б была больш функцыянальнай і простай у выкарыстанні. На сённяшні дзень такой праграмай для мяне з'яўляецца ADTester. Версія 2.88.4. - праграма для стварэння тэстаў і правядзення тэсціравання.

Праграмы пакета:

AD Test Creator - праграма для стварэння тэстаў.

AD Tester - праграма для правядзення тэсціравання.

AD Test Admin Center - праграма адміністравання.

Магчымасці пакета:



  • Неабмежаваная колькасць пытанняў у тэсце і колькасць варыянтаў адказу.

  • Пяць тыпаў пытанняў:

1) адзінкавы выбар;

2) множны выбар;

3) увод адказу з клавіятуры;

4) адпаведнасць;

5) парадак.


  • Магчыма ўсталяваць рэжым тэсціравання: кантроль і навучанне.

  • Кожнае пытанне мае сваю "вагу" (кошт у балах).

  • Кожнае пытанне можа суправаджацца падказкай.

  • Дакладная перадача знешняга выгляду тэстаў.

  • Пытанні могуць суправаджацца: малюнкамі, html і RTF дакументамі, табліцамі, дыяграмамі і рознымі OLE дакументамі.

  • Кантроль адлюстравання статыстыкі карыстальніка.

  • Можна як дазволіць, так і забараніць паказ вынікаў тэсціравання для карыстальніка.

  • Рэдагаванне тэсту можа быць забаронена паролем (зашыфраваным метадам устойлівай крыптаграфіі).

  • Тэсціраванне можа быць абмежавана па часе.

З мэтай высвятлення адносін да тэставай фомы кантролю, вучням было прапанавана ўказаць яго станоўчыя і адмоўныя бакі.

Вынікі апытвання:



Станоўчыя бакі

Адмоўныя бакі

Тэсты на камп’ютары цікава выконваць. Хуткі і просты спосаб атрымаць адзнаку.

Дрэнна тое, што ацэньвае камп’ютар, а з ім не паспрачаешся

Добра тое, што ёсць варыянты адказаў (калі штосьці забыла, то можна па варыянтах адказаў успомніць і даць верны адказ).

Абмежаваны час на выкананне тэста.

Цікавыя пытанні. Варыянты адказаў даюць магчымасць метадам выключэння прыняць правільнае рашэнне.

Цяжкія пытанні

Тэсты прымушаюць чытаць творы ўдумліва, уважліва (не ведаеш змест, не адкажаш на пытанні).




Тэсты – гэта цікава і пазнавальна.




Тэсты развіваюць, прымушаюць думаць.




Такім чынам, хацелася б зазначыць, што выкарыстоўваць тэсты на ўроках беларускай літаратуры мэтазгодна.

Тэсты, безумоўна, неабходны ў вучэбным працэсе!
: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў Багушэвіч Аксана Іванаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка