Энеіда навыварат



Дата канвертавання15.05.2016
Памер84 Kb.

ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ

Жыў-быў Эней1, дзяцюк хупавы3,

Хлапец няўвошта украсіў3;

Хоць пан, але удаўсь ласкавы,

Даступен, вецел, неграбіў*.

Ды грэкі вуйму5 нарабілі:

Як ляда, Трою* ўсю спалілі.

Кашэль ён згробшы — науцек,

I, швыдка зробіўшы чаўнок,

Траянцамі яго набіў

Ды ў мора з імі ён паплыў.

Але Юнона', баба злая,—

Адроддзя панскага, ліхая!—

Шукала ўсё яго згубіць,

На дно у пекла пасадзіць.

За тое, бачыш, неўзлюбіла,

Яго Венера9 што радзіла.

Юнона воблак адапхнула

Ды з неба на мара зірнула –

Плыве на чаўнаку Эней!

«Ах ты, някруціна', зладзей!

Вось я цябе скручу ў табаку,

Ражном у мора, як сабаку!»

Панёву10 швыдка нахапіла,

Кашэль сачнямі" налажыла,

Ў калёсы села, пакацілась,

Якраз ў Эола'2 апынілась.

Ўвайшла ў святліцу, села ў кут.

«Здаровы ўсе! Эол ці тут?»

Эол сядзеў тады ля печкі,—

Мязгуіэ скабліў на перапечкі

Ды лапці лыкам падплятаў.

Ен тут аборы падабраў,

Заткнуў за пояс кацатых'4,

Скаціўся з печы ў адзін міг.

«Здарова, свацейка Юнона,

Даўно цябе я не відаў»,—

I тры ёй зробіўшы паклоны,

Мякотнага15на стол падаў.

Яна мякотнага паела,

Уцёршысь, так яму запела:

«Ці ведаеш маё ты гора?

Эней з траянцамі плыве.

Спіхні яго ты, сват, у мора,—

Няхай, паганец, воду п'е!

Мяркую, чуў: Эней — то зводнік,

Буянец, злодзей, канаводнік.

Траянцы такжа ўсе латрыгі",

Ўсе абібокі і юрыгі",

Іх трэба ўсіх са свету звесць!

Калі, сват, зробіш тую чэсць,

То я дзявухну украсіву,

Салодкую, як з мёдам сліву,

Табе за тое прывяду».

Эол расшупіў" тое дзела,—

3 яго аж слюнка пацякла —

Любіў ён цешыць грэшна цела,

Дзявухна па нутру была.

Заскробся, барадой затрос,

Разгладзіў вусы, пацёр нос,

Зажыў у ноздру табаку,

Зачхаўся ўвесь, замармытаў

Ды рэч Юноне ен таку

3 паклонам, віш ты, адказаў:

«Авохці мне, мая Юнона!

Ніводнага ж нет ветру дома!

Што буду робіць я цяпер?

Барэй" з пахмелля, к вапер20,

Ляжыць ў святліцы на казёнцы21,

А Норд22 учора з'ехаў к жонцы,

Зефір35 з дзяўчатамі зайграўся,

А Эўр у батракі наняўся-

Як хочаш тут сабе гадай,

Але дзявухну даставай!

А я ўсё зроблю, грамадзею!

Са ўсіх глуздоў іх сцебану,

3 траянцаў выцісну алею,

На дно у мора заганю!

Твайго ж пабольша ліхадзея,

Некрута гэтага Энея,

Я так папру яго вятрамі,

Аж булькаць будзе пузырамі,

Як сторч у вір ўсіх галавой

Намеснік24 сцягне за сабой!»

I вось Эол, галень схапіўшы,

На паншчыну склікаць пачаў,

I ўсе ён ветры распушчаў,

Бурліць ім мора наказаў.

Калі хто відзеў, ак Бакціха25



Нямецка піва задаець,

Яко яно падымець ліха,

Запеніцца ды розна прэць,—

От так і мора заравела,

Бублілась, пенілась, шумела.

Эней спалохаўся, ўсхадзіўся.

Матуз ад портак аж зваліўся,

Са страху й нюні распусціў

Ды, як у трасцы, ён завыў.

Траянцы ўсе казлы задралі,

Са ўсіх чаўноў яны гукалі,

Ў балоце быдта лісавей,

Ачухаўшысь, ўскрычаў Эней:

«О, цар-царэвіч, тат Нептун"!

Не буду прад табой брахці,

Змілуйся, мора ты зміры.

Картузнай" я прышлю цяртухі28,

Сударскай29 моцнае сівухі,

А грошы з тайстры30 сам бяры!»

Нептун на грошы меў ахвоту,

Гарэлку добра ён сцябаў,

Пачуў, што будзе за работу,

На ветраў строга закрычаў:

«А вон, нячысты некруціны!

3 якой фантазіі вы тут?!

Глядзі, скаштуеце дубіны,

I ноздры вам ражном утруць!»

Вось досыць ветрам тут дзякацца31,-

3 Нептунам зналі, які жарт,—

Дамоўкі сталі убірацца,

Як ад Кутуза Банапарт!.

Тут раптам неба спагадзелась,

Усплыла сонейка, з'яснелась,

Эней, уцёкшы так ад бед,

Састрапаць загадаў абед.

Траянцы ўзялісь за ядзенне,

Як з поля панскія харты33.

Была ў іх з затаўкай крупеня,

Кулагу34 пхалі ў жываты;

Была ў іх гушча і драчона35,

I парасяціна смажона.

Пілі гарэлку не каўшом —

Цягнулі ўволю ўсе набгом.

Усячыны панасцябалісь

Ды на палацях спаць паклалісь.

Венера з кірмашу вярнулась

(На Ўшэсці'6, відзіш ты, была)

Ды аб Энеянку дачулась,

Юнона як яго спрагла".

Андрак з насоўкай апранула,

3 падплётам ўздзела кавярзні",

Анучкі рабыя абула,

Як быццам войта39 селязні;

Твар сыраваткаю абмыла,

Кужэльны ўздзела балахон.

Папранік40 ў хустачку ўлажыла

Пайшла да Зеўса41 на паклон.

А Зеўс тады сядзеў у клеці,

Гарэлку з мёдам там сцябаў,

Без сораму, як малы дзеці,

3 падоння пальцам калупаў.

Прыйшла Венера і завыла,

Саплямі змазала ўсё рыла

Й так зазюзюкала яна:

«А чым перад табою, бацька,

Мой абмішуліўся''2 дзіцяцька?

Зюкні, яка яго віна?

Не ўвідзяць Рыму яго вокі,

Калі Юнону не уймеш!

Звядуць на ростанях сарокі,

Сатрэць яна яго ў кулеш».

Тут Зеўс, гарэлачку дапіўшы,

Ражком ў халяву пастучаў,

Цяртухі моцнае зажыўшы,

Таку гаворку распачаў:

«Дапрэ Энеянка да Рыму

I будзе тама ён царом.

Палепшы Чыжаўскіх харом

Паставіць каменны палаты.

Паны ж не будуць там багаты,

Свае чаны ён завядзе.

I ўсё на водкуп забярэ.

Цяпер завернець к Карпагені44

(Ў Дыдоны45, відзіш, талака),

Папрэ уволю ён смажэні,

Ад'есца з добрага быка,

Папарыцца ён там у бані,

Падпусціць хвігля самай пані,

Закруціць моцна галаву —

На любжу46 прывядзе ўдаву.

Ідзі, дачухна, не турбуйся!

Ды скорамам, глядзі, не псуйсяі

Ні з кім саромна не клянісь

I ў Сташкаў Нілу47 пакланісь!»

Венера тут яму прысела,

Хранцуз паненак як вучыў,

Пайшла, оясельную запела:

Зевес ёй вельмі дагадзіў.

Эней пачухаўся, паскробся,

На ногі лапці падвязаў,

3 палацей да кута дагробся

Ды плыць надкорніку казаў.

Плыў, плыў, аж уваччу зазелянелась,

I мора горш ад талакна прыалась —

Ён ведзьмай на яго глядзеў.

А там пачаў ужо здзікацца

Ды так ні к чому стаў злавацца,

Што я й пісаць тут не пасмеў.

Казаў, што «лепш бы на пагосце

Схаўтурылі мае там косці,

Дарэмна з Троі пакруціўся

Ды валачобнічаць пусціўся».

Ён з гора піпку запаліў,

Ў балону голаву спусціў.

Аж зірк у мора — і сказіўся,

Запеў «Ізбранную»48, заксціўся:

«Глядзеце, братцы, вунь сяло! »

Тут ўсіх за сэрца узяло.

Якраз на бераг прывалілі,

За плот чаўнок свой прыкруцілі,

Па шклянцы выпілі сівухі,

Паелі нашча саладухі49,

Камоў з смятанай і глазухі50,

Пайшлі у гарад пагуляць.

Бягуць, як батракі з прыгону,

А ім ў варотах тыц — Дыдова

Ды стала так на іх казаць:

«ГлядзІ, які ж то абарванцы!

Ці смоль51 вы з Шчучча" вязіцё?!

Ай вы, духоўскія цыганцы!

Курэй з-пад клецця крадзіцё?!

Чаго сюды вас прыкруціла?

Я й так дзесяцкага прыбіла,

Што ён распраўшчыны не знае

Ды без пашпортаў ўсіх пускае».

Як валасні", закапашылісь,

Пластом траянцы павалілісь,

Сачэнь5* Дыдоне падняслі,

Таку гаворку зацяглі:

«Мы ўсе з траянскага прыходу,

СударскІ перад тым былі,

Ды ўвосень прошлага мы году

Ад грэкаў ў мора уцяклі.

Эней канторшчыкам у нас,

Пашпорты дзержыць Апанас.

Газеты ж, панюхна, ты маеш:

Спраглі як Трою, аб тым знаеш,—

То нечага табе й казаць.

О, артыкульная" Дыдонаі

Ты нас у крэпасць запішы56,

Ў нядзелю роб сабе два згоны —

Мы робіць будзем дадушы!

Мы ўсяку паншчыну смякаем:

У бровара глядзець як, знаем,

Загнеткі", сундукі рабіць,

На бочкі абручы набіць.

Піліп наш лепіць гарлачы,

Пракоп жа ступы, таўкачы,

А Саўка зелле ўсяка знае,

Дзяцём ён вогнік адклікае,

Хупаў бабамі варажыць

і скурапею58 адхадзіць.

Глядзі, як мы парасшарпалісь,

Аж сорам свеціцда наскрозь,

Ўсе лапці розна растапталісь,

Сарочкі чорныя, як вось.

Калі ўжо ласка твая будзець,—

Вялі нам лазню пратапіць!

Адзежу трэба нам папрудзіць —

От так кішаць, няможна жыць».

Дыдона румзала і выла.

Цякло, як з лівера'9, з вачэй;

Маністы дзёргала, круціла,

А сэрца — тых-тых-тых у ей!

Яна ўжо чула пра Энея,

Што з гулькаю ў яго і шэя,

Што волас ў галаве скруціўся,

Што нос казюлькай раздваіўся,—

То шупіла60, які тут смак.

I вось кляўшыла61 яна так:

«Калі б Эней ваш схамянуўся

Ды сам ка мне ён падвярнуўся,—

Усячыны б тады дастаў...»

Ен — шмык, як быццам з неба спаў!

Ўзышлі ў святліцу, пераксцілІсь,

Эней і «Вотча»" прачытаў.

За стол ўсе порадам садзілісь,

Мялянік" на стале ляжаў.

Дыдона варыва ўлівала,

Шматкамі мяса ў місы клала

I забяляла малаком.

Трупаціла яна крупеню,

Яечню, руднік", жур65, смажэню,

Каму пячэню з часнаком;

Былі й салодкія пацешкі:

Вяземскі пернікі, арэшкі,

Мязгі й мязюму66 рашаты.

Дуда варлюем67 тут равела,

Сапелка68 гусыняй шыпела,

Скрыпелі скрыпкі, як каткі,

Дзявухны галасу гукалі,

Вясну малоданькі склікалі

I жарты розныя рабілі:

Казу святочную вадзілі,

3 загнеткі лося забівалі,

Дугу у браму прадзявалі,—

Пустоты ўволеньку было!

Расхарапушыўся69 Эней,



Аж іскры сыплюць ад лапцей...









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка