Этап урока/ выдаткаваны час Дзейнасць настаўніка



Дата канвертавання15.05.2016
Памер71.67 Kb.
Тэхналагічная карта ўрока

Этап урока/
выдаткаваны час


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Прагназуемыя вынікі

Абсталяванне

1.

Арганізацыйна-матывацыйны этап

(3 хвіл.)



Вітае вучняў і паведамляе інфармацыю пра тэму ўрока. Прапануе паглядзець на карціну Яна Матэйкі “Люблінская унія” на экране і выказаць свае думкі аб тым, якія ўражанні зрабіла карціна.

Настаўнік звяртае ўвагу на постаць Яна Хадкевіча, кіраўніка дэлегацыі ВКЛ на Люблінскім сойме. Зачытвае яго словы:



Найсвятлейшы, міласцівейшы кароль!...Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі…Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык няхай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступаць… “

Прапануе паразважаць аб прычынах такого выказвання.


Уважліва разглядаюць карціну, ваказваюць свае ўражанні

Уважліва разглядаюць фрагмент карціны, чытаюць словы і выказваюць свае меркаванні


Наглядны метад

Матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы ўрока

ММП слайд 1-2

ММП слайд 3



2.Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў

(6 хвіл.)



1) Настаўнік прапаноўвае скласці алгарытм вырашэння любой праблемы на прыкладзе паломкі аўтамабіля.

Настаўнік прапаноўвае выкарыстаць алгарытм для вырашэння палітычнай праблемы і вызначыць задачы ўрока, зыходзячы з гэтага алгарытму.



    • прычыны

    • умовы

    • удзельнікі

    • вынік

    • значэнне

2) Настаўнік задае пытанні вучням па дамашняму заданню:



  • Чаму вайну 1558-1583 гг. называюць Лівонскай?

  • Якія краіны ўдзельнічалі ў вайне?

  • У якім становішчы апынулася ВКЛ падчас вайны?

  • Якое выйсце магло быць у такім становішчы?

Настаўнік прапаноўвае сфармуляваць першую прычыну уніі.

Вучні пры дапамозе настаўніка складаюць алгарытм:

- прычына (высвятляем прычыну паломкі)

- умовы (што неабходна зрабіць для выпраўлення механізма)

- удзельнікі (вызначаем кола выканаўцаў)

- вынік (як змянілася сітуацыя)

- значэнне (ці можам выкарыстоўваць машыну)

Называюць задачы ўрока: высветліць прычыны, якія прывялі да уніі; умовы падпісання ўніі; краіны-ўдзельніцы саюза; што сабой уяўляла новая дзяржава; якія змены адбыліся ў ВКЛ у сувязі з падпісаннем уніі

Адказваюць на пытанні

Фармулююць першую прычыну


Прыём “Алгарытм”

НаШтоБуЗу

Прыём “Не падымаем рукі”
Прыём “Пошук адказу ў парах”


Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў з апорай на суб’ектыўны вопыт і на веданне тэмы “Лівонская вайна”, успрыманне вучнямі вучэбнай задачы


ММП слайд 4


ММП слайд 5



3.Аперацыйна-пазнавальны этап

(20 хвіл.)



  1. Настаўнік звяртае вучняў да слоўніка новых паняццяў (на дошцы ці на лістах паперы на кожнай парце):

  • інкарпарацыя

  • федэрацыя

  • прымас

  • “залатыя” шляхецкія вольнасці.

  1. Настаўнік арганізоўвае працу ў групах. У групы вучняў можна пасадзіць перад урокам.

  2. Прэзентацыя працы груп. Прадстаўнікі іншых груп маюць права задаваць пытанні.

Настаўнік прапануе назваць умовы ўніі, якія сведчаць аб тым, што Рэч Паспалітая – федэрацыя.

Настаўнік прапануе назваць пункты алгарытма вывучэння гістарычнай падзеі, якія ўжо высветлілі, якія засталіся.


Працуюць ў групах з заданнямі

Прэзентуюць вынік дейнасці ў групе

Адказваюць на пытанне

Аналізуюць дзейнасць і адказваюць

Часткова-пошукавы, метад аналізу і сінтэзу


Прыём “Не падымаем рукі”


Папярэдняя рэфлексія


Авалоданне сістэмай ведаў па зместу ўрока

ММП слайд 6

ММП слайд 7-8

ММП слайд 9



4.Этап першаснай праверкі разумення і карэкцыі ведаў

(9 хвіл.)



1) Настаўнік арганізоўвае інтэрактыўную гульню. Прапануе вучням выканаць пэўную ролю на Люблінскім сойме: шляхты Польшчы, шляхты ВКЛ, магнатаў ВКЛ, прадстаўнікоў каталіцкай царквы.

Настаўнік падводзіць вучняў да думкі аб складанасці палітычных адносін паміж краінамі і неабходнасці палітычнага кампрамісу.

Настаўнік прапаноўвае знайсці новую дзяржаву на карце ў атласе, ст. 2.

2) Настаўнік задае ключавое пытанне: “Як бы склаўся лёс ВКЛ пры ўмове, што Люблінская ўнія не была падпісана? “

3) Настаўнік прапануе вучням самаправерку ведаў згодна з НаШто Бузу.


Групы займаюць свае пазіцыі і спрабуюць на працягу адной хвіліны адстаяць свае інтарэсы

Выказваюць свае версіі развіцця падзей

Выконваюць тэст, самастойна правяраюць



Інтэрактыўная гульня “Чатыры куты”

Прыём “Ключавое пытанне”


Самаправерка ведаў

Дасведчанасць навучэнцаў і настаўніка аб выкананні вучэбнай задачы

ММП слайд 10


ММП слайд 11

ММП слайд 12


ММП слайд 13-14, тэст самаправеркі для кожнага вучня



5.Дамашняе заданне

(1 хвіл.)



Настаўнік дае кансультацыю па выкананню абавязковага дамашняга задання (§2, пытанні на ст.16) і прапаноўвае творчае заданне:

знайсці прыклады палітычных саюзаў у сучасным свеце.



Запісваюць д/з ў дзённікі




Паспяховае выкананне дамашняга задання



6. Рэфлексія

(6 хвіл.)



1) Настаўнік прапаноўвае ўспомніць, як дзейнічалі вучні, для таго, каб вывучыць тэму ўрока.

2) Настаўнік вяртае вучняў да карціны і фігуры Яна Хадкевіча. Прапаноўвае яшчэ раз выказаць свае думкі наконт прычын сумнага настрою гэтага шляхціча.

Настаўнік дзякуе за цікавыя думкі і прапаноўвае праверыць версіі вучняў на наступным уроку.


Меркаваны адказ вучняў:

  • распрацавалі алгарытм вывучэння гістарычных падзей;

  • высветлілі прычыны уніі;

  • высветлілі, якія варыянты аб’яднання дзяржаў былі прапанаваны;

  • вывучылі ўмовы падпісання уніі;

  • сформулявалі вынік падпісання уніі;

  • разважалі над значэннем уніі

Выказваюць свае думкі




Прыём “Пошук адказа ў парах”



Усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці

ММП слайд 15




: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка