Факультатыўны занятак “Незалежнасць. Выпрабаванні” (2 частка). Другая палова 1990-х гг. Кароткае апісанне ходу занятка



Дата канвертавання01.08.2016
Памер94.53 Kb.
Факультатыўны занятак “Незалежнасць. Выпрабаванні” (2 частка).

Другая палова 1990-х гг.

1. Кароткае апісанне ходу занятка:

а) Этап-выклік (вылучэнне на падставе хатняга задання 3-5 ключавых паняццяў, якія найбольш трапна адлюстроўваюць псіхалагічны стан грамадства падчас значных трансфармацый; мэтапакладанне);

б) Этап-асэнсаванне новых ведаў (успрыняцце новых ведаў па тэме і запаўненне лагічнай схемы-ланцужка на іх падставе);

в) Дзелавая гульня “Суд над…” (дзяленне навучэнцаў на 3 групы, першая з якіх “становіцца” беларускім крымінальным судом, другая – міжнародным судом, трэцяя – міжнароднай праваабарончай арганізацыяй. Кожная група выконвае адпаведнае заданне па тэме (гл. канспект занятку) і выкарыстоўвае адпаведныя слайды прэзентацыі;

г) Прадстаўленне і абмеркаванне вынікаў групавой гульні (справаздачы (адлюстроўваюцца на ватманах) прадстаўікоў груп ля дошкі, аналіз, самастойныя высновы, адказы на пытанні настаўніка і таварышаў;

д) Тэматычны кантроль (самакантроль: адказваюць на тэставыя пытанні (пытанні на слайдзе № 10) і ўзаемакантроль: абменьваюцца сшыткамі і правяраюць адзін аднаго па ключы (слад № 11));

е) Рэфлексія (адказ на пытанні: “Ці была цікавай інфармацыя, атрыманая на занятку?” і “Вашы прапановы па правядзенню падобных заняткаў у будучыні”. Праслухванне песні Зміцера Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева “Красуня-вясна”.

2. Мультымедыйная складовая занятку:

Прэзентацыя складаецца са слайдаў, размешчаных па тэматыцы і часе падзей, што асвятляюцца.



Слайды № 1,2 выкарыстоўваюцца падчас этапа-выкліка і мэтапакладання; слайды № 3-9 – на этапе-асэнсаванні новых ведаў; слайды № 8,9 – для прадстаўлення і абмеркавання вынікаў групавой гульні; слайды № 10-11 – для тэматычнага кантролю; слайд № 12 – для рэфлексіі.

3. Канспект занятку:


Арганізацыйная інфармацыя

Тэма занятку

Незалежнасць. Выпрабаванні (2 частка)

Прадмет

Гісторыя Беларусі

Клас, узрост

11-й, 16-17 гадоў

Колькасць удзельнікаў

15-20

Аўтар

Андрэй Кузьмін, настаўнік

Метадычная інфармацыя

Тып занятку

Занятак з выкарыстаннем інфармацыйнай тэхналогіі і тэхналогіі крытычнага мыслення з элементамі дзелавой гульні “Суд над…”


Час занятку

90 хвілін (акрамя гэтага 10-15 хвілін перапынак)

Мэты занятку


  1. Пашырэнне ведаў навучэнцаў па тэме, засяроджванне ўвагі на пытаннях гуманізма, правоў чалавека і ўмення прадбачыць магчымыя паследствы адыходу ад дэмакратыі;

  2. Прадастаўленне ўмоў для выбару асабістай пазіцыі і права яе адстойваць;

  3. Магчымасць праяўлення грамадзянскай пазіцыі;

  4. Праверка сфармаванасці ведаў па тэме.




Задачы занятку


  • Выхаванне:

паглыбіць культуру зносінаў праз сумесную працу, скласці ўмовы для самавызначэння вучняў па архіважных для кожнага беларуса пытаннях, скласці перадпасылкі для абвастрэння пачуцця справядлівасці і жадання адстойваць яго.

  • Навучанне:

удасканаліць веды аб нацыяльным вызваленчым руху ў Беларусі, ацаніць узровень сфармаванасці ведаў, уменняў і навыкаў па тэме.

  • Развіццё:

працягваць развіваць асноўныя разумовыя аперацыі - сінтэз, аналіз, параўнанне, абагульненне, крытычнае і лагічнае мысленне – уменне вылучаць галоўнае, існае, разважаць, а таксама пераносіць атрыманыя веды і ўменні ў новыя сітуацыі.


Веды, уменні, навыкі і якасці, якія актуалізуюць/набудуць/замацуюць навучэнцы падчас занятку


Веды:

  • Этапы дзейнасці вызваленчага руху ў Беларусі ў другой палове 1990-х гг..

  • Імёны дзеячаў вызваленчага руху ў Беларусі.

  • Гісторыя знікнення грамадскіх актывістаў і рэзультаты яго расследвання.

  • Факты канкрэтных мерапрыемстваў у межах вызваленчай барацьбы.

Уменні і навыкі:

  • Вылучаць галоўнае і выстройваць лагічныя ланцужкі.

  • Аналізаваць, параўноўваць, абагульняць, ужываць веды на практыцы.

  • Адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Неабходнае абсталяванне і матэрыялы

Літаратура:

  1. Федута, А. Политические партии Беларуси – необходимая часть гражданского общества / А. Федута, О. Богуцкий, В. Мартинович. - Мн., 2003;

  2. Шеремет, П. Случайный президент / П. Шеремет, С. Калинкина. – М., 2002;

  3. Гісторыя сацыл-дэмакратычнага руха// Народная воля, 9, 10 студзеня 2003

Раздатачны матэрыял, гістарычныя дакументы (з рэсурсаў інтэрнэт), кампутарная прэзентацыя "Незалежнасць. Выпрабаванні" (2 частка), абсталяванне для дэманстрацыі мультымедыйных прэзентацый.









Ход занятка (формы і метады)

Змест

Час

Арганізацыйна-метадычныя ўказанні

1

Этап-выклік

Абапіраючыся на раней падрыхтаванае хатняе заданне (напісанне эсэ "Вызваленне ад таталітарызму") навучэнцы абмяркоўваюць асаблівасці псіхалагічнага стану грамадства падчас пераломных гістарычных момантаў. У выніку абмеркавання неабходна вылучыць 3-5 ключавых паняццяў, якія найбольш трапна адлюстроўваюць псіхалагічны стан грамадства падчас значных трансфармацый. Кампрамісныя ключавыя паняцці запісваюцца на дошцы (да іх трэба будзе вярнуцца напрыканцы занятку).

Вызначэнне мэтаў і задачаў занятку; выпрацоўка плана працы



(Слайды № 1,2)

(10 хвілін)

Каардынацыя працы і асабісты ўнёсак настаўніка – прапанова аднаго з магчымых вызначэнняў стану грамадства – “Няўпэўненасць у будучыні і , як вынік, разгубленасць”

Мэтапакладанне, устаноўчая гутарка.



(Слайды № 1,2)

2

Этап-асэнсаванне новых ведаў

Успрыняцце інфармацыі, якую транслюе настаўнік і, як вынік - запаўненне ў сшытках лагічнай схемы-ланцужка, дзе адсутнічае кожнае другое звяно. Узор схемы знаходзіцца на дошцы. У выніку запаўнення, павінна атрымацца нешта падобнае:

Небывалы для Беларусі росквіт дэмакратыі



Прыход да ўлады А. Лукашэнка



Супрацьстаянне з парламентам



Антыканстытуцыйныя рэферэндумы



Разгон парламенту і ўстанаўленне дыктатуры



Спробы вызваленчага руху канца 1990-х гг. выправіць сітуацыю



Знікненне грамадскіх актывістаў

Тэзісы, пазначаныя тут чырвоным колерам, навучэнцы павінны будуць вылучыць самастойна і запісаць у сябе ў сшытках.

На аснове схемы актуалізуецца наступны этап занятку.



(Слайды № 3-9)

(20 хвілін)

Перадача інфармацыі па тэме з’арганізаваная па плане:

  1. Барацьба за дэмакратычную Беларусь у сярэдзіне 1990-х гг.;

(Слайд № 3)

  1. Страта пазіцый вызваленчым рухам Беларусі ў сярэдзіне 1990-х (перадпасылкі, прычыны, вынікі);

(Слайды № 4,5,6)

  1. Барацьба ў канцы 1990-х гг.;

(Слайд № 7)

  1. Знікненні грамадскіх дзеячаў;

(Слайд № 8)

  1. Агульны аналіз сітуацыі

(Слайд № 9)


3

Дзелавая гульня “Суд над…”


Навучэнцы дзеляцца на 3 групы. Кожная група атрымоўвае розную ролю.

Першая група ўяўляе сабой звычайны крымінальны суд. Яе задача – правесці следства па справе зніклых грамадскіх дзеячаў, знайсці вінаватых і, калі гэта атрымаецца, вынесці вырак.

Другая група ўяўляе сабой своеасаблівы міжнародны суд (не блытаць з судом у Гаазе). Яе задача – даць адзнаку ўзурпацыі ўлады ў Рэспубліцы Беларусь, выпрацаваць адпаведныя захады ў адказ (санкцыі альбо нешта іншае).

Трэцяя група ўяўляе сабой уплывовую міжнародную грамадскую арганізацыю. Яе задача – падрыхтаваць мерапрыемствы па супрацьдзеянню ўзурпацыі ўлады ў Рэспубліцы Беларусь (лісты-звароты да міжнародных структур, мітынгі і пікеты альбо нешта іншае).

Заданні выконваюцца на ватманах (магчыма выкарыстанне маркераў, алоўкаў, стыкераў і іншых матэрыялаў).


(15 хвілін)

Тлумачэнне правіл гульні. Неабходнае кансультаванне па ходзе працы.








П Е Р А П Ы Н А К (10 хв.)







4

Прадстаўленне і абмеркаванне вынікаў групавой гульні

Прадстаўнікі груп выступаюць са справаздачай па дзейнасці сваіх груп ля дошкі.
(Слайд № 8,9)



(25 хвілін)

Каардынацыя выступленняў груп, каментаванне і падсумаванне вынікаў.

Падвядзенне вынікаў дзелавой гульні. Кароткі каментар да зместу справаздачаў і ўмення абгрунтавана агучваць свае прапановы.

Ацэньванне.

(Слайды 8,9)


5

Тэматычны кантроль

Самакантроль: адказваюць на тэставыя пытанні (пытанні на слайдзе № 10).

Узаемакантроль: абменьваюцца сшыткамі і правяраюць адзін аднаго па ключы (слад №11)


(Слайды № 10,11)


(10 хвілін)

Адказы на магчымыя тэхнічныя пытанні.

(Слайды № 10,11)


6

Бліц-апытанне

Клас вяртаецца да паняццяў, якія найбольш трапна адлюстроўваюць псіхалагічны стан грамадства падчас значных трансфармацый (яны напачатку занятка былі запісаны на дошцы). Ахвотныя адказваюць на наступнае пытанне: “Ці з’яўляюцца псіхалагічныя трасфармацыі грамадства ключавымі прычынамі сітуацыі, што склалася ў Беларусі на сённяшні дзень? Альбо прычына ў нечым іншым?”

(5 хвілін)

Каардынацыя адказаў, каментаванне.


7

Рэфлексія

Адказваюць на пытанні: “Ці была цікавай інфармацыя, атрыманая на занятку?” і “Вашы прапановы па правядзенню падобных заняткаў у будучыні”.

Гучыць песня Зміцера Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева “Красуня-вясна”


(Слайд № 12)


(5 хвілін)

Падвядзенне вынікаў працы. Аналіз і адзнака працы навучэнцаў.
(Слайд № 12)



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка