Фальклорнае свята “святое слова “хлеб” (для вучняў пачатковых класаў) Мэта



Дата канвертавання20.05.2016
Памер84.38 Kb.

Хурса С.В., настаўніца пач.класаў

ДУА “Мілявіцкі ВПК дз/с – СШ”,

Мастоўскі раён, Гроденскай вобласці


ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА “СВЯТОЕ СЛОВА “ХЛЕБ”

(для вучняў пачатковых класаў)

Мэта: фарміраванне камунікатыўнай культуры вучняў праз вывучэнне традыцый беларускага народа.

Задачы: выхаванне беражлівых адносін да хлеба, павагі да людзей, дзякуючы якім хлеб аказаўся на нашым стале; расказаць аб тым, які шлях робіць хлеб, каб трапіць на наш стол; пазнаёміць з абрадамі і павер'ямі, якія звязаны з хлебам; выхоўваць любоў і павагу да працы.

Ход мерапрыемства

Настаўнік: Паважаныя госці, сёння ў нас свята. Яно прысвечана хлебу - сімвалу жыцця і працы. Хлеб - слова святое, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, павагу да працавітых рук чалавека; якія вырасцілі яго, і ўдзячнасць за тое, што ён ёсць на стале; што ён корміць нас...

1 вучань: "Будзем з хлебам" -гавораць увосень хлебаробы. І гэта значыць - людзі будуць сытыя, адзетыя, будуць добра жыць і працаваць.

2 вучань: Сёння спытайцеся любога з нас, што больш за ўсё цэніцца з прадуктаў, і вы пачуеце ў адказ - хлеб.

Настаўнік: Хлеб не падае да нас з неба, не з'яўляецца раптам. Каб вырасціць хлебны колас, патрэбна праца дзесяткаў рук.

3 вучань: Пахне хлебная скарынка


Цёплым ветрыкам, хваінкай,

Летнім дожджыкам грыбным,

Лугам, полем аржаным

I асенняй пазалотай;

Ды натхнёнаю работай. А.Дзеружынскі

4 вучань: Зернем нівы заспявалі

Хлебаробы ў весні час,

Сэрцам шчодрым сагравалі, Клапаціліся пра нас.

5 вучань: Над полем блізка загрымела,

І ветрык дожджыку прынёс,

У глебу, што якраз паспела,

Ячмень кладзецца і авёс.

Ракоча трактар цягавіта,

I скрозь чуваць шчаслівы смех.

Цячэ ў жалезнае карыта

Адборным зернем тоўсты мех.

Ад сеялкі ў прасцяг асенні

Ляціць далёка кожны гук,

I прагне чыстае насенне

Такіх жа чыстых душ і рук.



Настаўнік: Хлеб! Якое ёмкае гэта слова, колькі сіл, колькі працы патрэбна для таго; каб вырасціць хлеб. Туг і праца сейбіта, які кінуў зерне ў землю, і праца вучонага, які вывеў гатунак зерня, і праца інжынера, рабочага -стваральніка новай тэхнікі. 3 даўніх часоў хлеб да нашага народа быў святыняй.

  1. вучань: Хлеб у беларусаў быў сямейным талісманам, рэліквіяй, сімвалам жыцця і дабрабыту. Яго абагаўлялі, з ім паводзілі сябе як з жывой істотай.

  2. вучань: Калі выпадкова падаў з рук кавалак хлеба, яго асцярожна падымалі, прасілі прабачэння і з'ядалі, каб не скардзіўся.

Настаўнік: Прыгатаванне хлеба лічылася свяшчэнным дзействам, з якім было звязана мноства абрадаў і павер'яў. Вось некаторыя з іх:

- Перш чым мясіць цеста, жанчына павінна была памыцца і перахрысціцца, пазваўшы ў сведкі Бога, каб хлеб удаўся і добра падышоў.





  • Не раілася расчыняць хлеб у дрэнным настроі, бо гэта ўплывала на яго якасць.

  • Кал іхлеб выпякаўся ў печы, нельга было ў гэты час гучна размаўляць, спрачоцца ў доме, прымаць выпадковых наведвальнікаў.

  • Пры пасадцы хлеба ў печ непажадана было каму- небудзь знаходзіццо на печы, дзеці павінны былі злезці з яе.

1 вучань: Хлеб быў неабходным атрыбутам разнастайных абрадаў і свят- сватаўста, вяселля, радзін, адкрыцця веснавых палявых работ, закладкі новай хаты. Нават, калі адвучвалі дзіця ад малака маці, яму давалі ў руку акраец хлеба і казалі: " Ідзі на свой хлеб".

Інсцэніроўна "3 чым хлеб параўнаць"

Бацька: 3 чым хлеб ты параўнаеш, сынку?

Сын: Хлеб - гэта сонейка часцінка.

Хлеб - гэта радасць шчасце ў хаце,

I ўсіх багаццяў ён багацце!
Аўтар: Задумалася на хвілінку

I хлапчуку сказала мама...


Маці: Няма з чым параўнаць хлеб, сынку,

Што не кажы пра хлеб, то мала. А.Дзеружынскі



Настаўнік: Сімвалы ўраджаю прысутнічалі і ў беларускім арнаменце. Найбольш папулярным быў Жыцень, які нагадваў дажынкавы вянок. А вось як услаўляўся Жыцень у народнай песні:

Дай жа, Боша, на полі снапамі,

На гумне снапамі, на тану ўмалотам,

У клеці - спором,


У млыне - прымолам, у дзяжы - падыходам,

У печы - з падростам, на стале з прыбыткам, з добрым ужыткам


  1. вучань: Слова "жыта" паходзіць ад слова "жыццё". Ёсць хлеб значыць, ёсць і жыццё. Калі жыта вырастае, яго жнуць. На вялікіх палетках камбайнамі, на малых - сярпом.

  2. вучань: За вёскай раніцою золкай,

Ледзь заружовіцца зара,

Напамінае пералёлка,

Што жаць пара,

Што жаць пара.


4 вучань: Жыта - жыта:

Доўгая дарога -

Ад зярнят рассыпістых, малых,

Да буханкі хлеба аржанога,

Да акрайца ў руках тваіх.
Настаўнік: Жніво, як і сяўба - святая справа, таму даўней пачаць яго даручалі самай паважанай жанчыне. Яна ўмывалася, апранала чыстую сарочку і святочную адзежу, брала з сабою хлеб, сыр, грамнічную свечку, вярбу і серп, які абгортвала святочным зеллем. У поўдзень яна ішла на поле, дзе расце жыта, заходзіла ў яго на два - тры крокі ад дарогі, перахрысціўшыся ды памаліўшыся, нажынала два ахапкі і клала іх на зямлю крыж - накрыж. Потым яна ела хлеб, соль, сыр і, нажаўшы маленькі снопік, несла яго дахаты і ставіла на покуці пад абразамі.

5 вучань: Я знайшоў на ржышчы спелы каласок

Гэта нівы летняй сонечны сынок.

Сціплы і маўклівы быў амаль відзён;

А на самай справе скарб вялікі ён.

Бо ў ім ажно сорак казачных братоў.

Кожны з іх па столькі ж адшукаць гатоў.

Каб мы невыводна мелі на стале

Заўтра і заўсёды свежы смачны хлеб.

Як завуць, скажыце, гэтакіх браткоў?

Не кідайце ў полі летам каласоў. М.Пазняноў. Каласок



Гульня "Вянок"

Вучні падзяляюцца на каманды. 3 кожнай выбіраюць по тры прадстаўнікі. Ім трэба ўзяць па стужцы і па сігнале, пераходзячы з месца на месца, не выпуснаючы з рук стужкі, сплесці касу.

Настаўнік : Чалавек і хлеб непарыўна звязаны паміж сабой. I калі мы бачым хлопчыка ці дзяўчынку, якія непаважана адносяцца да хлеба, нам крыўдна за працу тых тысяч людзей, што вырошчваюць хлеб.

Верш "Хлеб"

Аднойчы на кірмаш здалёк

Вандроўнік плёўся ў горад

I наракаў на свой мяшок,

Набіты лустай спорай.

Аж хлеб не вытрымаў і так

Азваўся - Што бядуеш?

Зусім не ты мяне, дзівак.

Але цябе нясу я.

-Ну што ж, пабачым, хто - наго!-

Той запярэчыў строга

I з цяжкага мяшка свайго

Хлеб вытрас на дарогу.

/ сам пашкандыбаў далей,



Нішто не муліць плечы.

Дзень прамільгнуў. Ужо ў імгле

Стаў набліжацца вечар.

Настаў і час перакусіць,

Успомніў хлеб вандроўнік,

Што недзе, кінуты, ляжыць,

Духмяны і цудоўны!

Прылёг на нейнім дзірване,

Каб адпачыць хоць трошкі.

Але галоднаму і ў сне,

Знаць, сняцца хлеба крошні

Цяпер і сам сабе не рад.

Не спіцца, не ляжыцца.

Ці не вярнуцца лепш назад

Ды з хлебам памірыцца?

Устаў вандроўнік і брыдзе

-Ідзе пад зорным небам



На месца пакінутае,дзе

Ён пасварыўся з Хлебам.

О, ян ён рад быў зноў, калі

Сваю пабачыў страту!

I Хлебу нізні, да зямлі,

Аддаў паклон, ян броту. М.Танк

Усе вучні разам: Адценне слоў - не глупства,

Ты ім не пагарджай: Скарынка. Скіба. Луста.

Акраец. Каравай. Акраец - шлях, дарога

I зайцаў хлеб лясны. Скарынка - сум, трывога

I боль былой вайны. А скіба - дзень вясновы.

Ралля. Плугі. Сяўба, Наш хлеб - жыцця аснова,

Працяг і барацьба. А луста - слова сытнае,

Духмянае і шчодрае,

Яно ад ллаці сытнае

Ці наздравата-чорнае.

А каравай - вясельнае,

Святочнае яно.

На ручніку нясеяно

I радасць, і віно.

I справа тут не ў ежы,

А ў смачным змесце слоў,

I ў жытным ветры свежым,

I ў звоне каласоў... П.Панчанна. Хлебныя словы



Рэфлексія

1 вучань: В круг вставай, каравай,

Кого хочешь-выбирай!



Каравай: Пекаря!

Он не грел на печне бок -

Каравай ребятам пёк.

Пекарь, с нами поиграй,

Кого хочешь - выбирай!

Пенарь: Мельника!

Не молол он чепуху,

А смолол зерно в муку!

Мельнак, с нами поиграй,

Кого хочешь - выбирай!

Мельник: Хлебопашца!

Он в тенёчке не лежал,

А хлеба растил и жал!

А награда - урожай!

Всех на праздник приглашай!
П.Руденко. Хлеб

Хлеб в трудах добывается,

Сам собой не родясь.

Хлеб - не просто богатство,

Хлеб - опора для нас.

"Будет хлеб - будет песня!"

Правда в этнх словах.

Будет хлеб полновесный

Будет радость в глазах.

Каждый к хлебу причастен.

Будем бережны все.

Будет хлеб - будет счастье,



Будет жнзнь на земле!



: innov
innov -> Конкурс чытачоў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча Гучыць песня "Раманс". На яе фоне вядучы чытае
innov -> Праект «памяць сэрца»
innov -> Инновационной деятельности
innov -> Урок беларускай мовы, 8 клас
innov -> Аляхновіч С.І., Кулагіна Л. В. (г. Навагрудак, гімназія №1) праект “яна прыйшла да кожнага з нас”
innov -> Мэта: паглыбіць веды вучняў аб сваёй малекнькай Радзіме Задачы
innov -> Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» Мэта: выхоўваць у вучняў працавітасць, грамадскія пачуцці, далучаць ІХ да спадчыны нацыянальнай культуры
innov -> Зямля бацькоў- палі, лясы, крыніцы
innov -> Мы ўзышлі не з насення, што ветрам засеяна, – Мы не дзікай травы самарослыя парасткі
innov -> Край мой беларускі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка