Філасофія Метафізіка — раздзел філасофіі, які вывучае рэальнасць існага. Трансцэндэнцыя



Дата канвертавання28.11.2016
Памер20.67 Kb.
Беларускае мысленне

Мысленне, мысляр (рус. мыслитель)

Філасофія

Метафізіка раздзел філасофіі, які вывучае рэальнасць існага.

Трансцэндэнцыя – тое, што прынцыпова недасяжна доследнаму спазнанню або не грунтуецца на досведзе.

Вусціш – урачысты жах

Вярэда – тое, што турбуе, не дае спакою

Дыскурс – паслядоўны пераход ад аднаго дыскрэтнага кроку да іншага і разгортванне мыслення, якое выказана ў панятках і развагах

Топас – ад старажытнагрэцкага “месца”, “тэма”, “аргумент”

Рэфлексія – 1. роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану; 2. форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў.

Этнас – народ, нацыянальная супольнасць; від устойлівай групоўкі людзей, які ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

Логас панятак філасофіі, які азначае адначасова “слова” (выказванне, маўленне) і “панятак” (меркаванне, сэнс).

Сінтэтызм – у шырокім значэнні “спалучэнне рэальнага і ўяўнага”

Эйдас – “тое, што бачна”

Субстанцыя – аб'ектыўная рэальнасць, матэрыя і адзінства ўсіх формаў яе руху.

Схаластыка – сістэматычная сярэдневяковая філасофія, прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэтычнага абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння.

Апрыёры – 1. “незалежна ад досведу”; 2. “загадзя вядомае”

Архетып – універсальны правобраз, ці першавобраз (маці-зямлі, героя, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі паўсюдна, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей.

Віталізм ідэалістычная плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у арганізмах асаблівай нематэрыяльнай жыццёвай сілы. Віталізм бярэ пачатак ад першабытнага анімізму — уяўленняў пра адушаўлёнасць усіх цел прыроды.

Дэканструкцыя – “разуменне шляхам разбурэння стэрэатыпу ці ўлучэння ў новы кантэкст”

Амбівалентнасць дваістасць адносін да чаго-небудзь

Іманентнасць – “неадымнасць, унутраная сувязь у супрацьлегласць вонкавай”

Ірацыяналізм канцэпцыя, якая адмаўляе ролю розуму ў спасціжэнні свету

Ісціна

Анталагічнасць – раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы быцця, яго найбольш агульныя сутнасці і катэгорыі

Быццё – філасофская катэгорыя, якая абазначае рэчаіснасць, што існуе аб'ектыўна, па-за свядомасцю чалавека і незалежна ад яе.

Постмадэрн – канцэпцыя ўспрыняцця свету ў эпоху постындустрыялізму, якая абапіраецца на недавер да традыцыйных рэалістычных канцэпцый

Універсалія – тэрмін сярэднявечнай філасофіі, які абазначае агульныя паняткі

Парменід (каля 540 да н.э.) — старажытнагрэцкі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб'ектыўнае меркаванне.

Фрыдрых Ніцшэ (1844 — 1900) — нямецкі філосаф, філолаг і паэт, адзін з заснавальнікаў філасофіі жыцця.

Марцін Гайдэгер (Хайдэгер) (1889 — 1976) — нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзістэнцыялізму.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка