Францыск скарына біблія1



Дата канвертавання15.05.2016
Памер12.57 Kb.
Францыск СКАРЫНА
БІБЛІЯ1
Гэтая кніга

дзецям і простым людзям —

навука,

а мудрацам і вучоным —



дык дзіваванне.

Яна, як рака цудадзейная,

адначасова

плыткая2

можна па ёй і дзіцяці брысці —

і незвычайна глыбокая —

слон плысці мусіць.
У гэтай кнізе

пачатак і завяршэнне

усёй чалавечай мудрасці:

Бог-уладар

у ёй адкрываецца

для спазнання,

і ўсе законы,

якімі людзі

у жыцці кіравацца мусяць,

напісаны ў ёй,

і ўсе лекі,

якія гояць душу

і ацаляюць цела,

у ёй сабраны...

Чытайма ж, браты, заўсёды

Святое Евангелле

і пераймайма,

чытаючы, справы

нашага Збаўцы Ісуса Хрыста!

I гэтак, з яго дапамогай,

увойдзем

у вечнажывое жыццё

і ў Нябеснае Царства,

што ўгатавана



абранцам Божым.


1 Славуты сын Бацькаўшчыны Францыск Скарына (1490—1552) аддаў свае веды і сілы найвялікшай справе свайго жыцця — перакладу Бібліі на родную мову. Пазна-ёмцеся з паэтычным узнаўленнем выказвання пра Біблію Францыска Скарыны, якое зрабіў Алесь Разанаў, сучасны беларускі паэт.

2 Плыткі — тут: неглыбокі, прыдатны для броду — ходу з аднаго берага на другі.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка