Францыск Скарына



Дата канвертавання15.05.2016
Памер65.79 Kb.
Францыск Скарына

(каля 1490-1551 гг.),


Беларускі і ўсходнеславянскі асветнік-гуманіст, першадру-кар, вучоны, пісьменнік, пера-кладчык, мастак, графік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца. У 1506 г. скончыў Кракаўскі (Ягелонскі) універсітэт, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1512 г. у Падуанскім універсітэце атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. У заснаванай у Празе друкарні ў 1517-19 гг. упершыню выдаў на царкоўна-славянскай мове ў беларускай рэдакцыі 23 кнігі "Бібліі...". Каля 1520 г. ім была заснавана друкарня ў Вільні, дзе каля 1522 і 1525 гг. былі выдадзены "Малая пада-рожная кніжыца" і "Апостал". У прадмовах і пасляслоўях да сваіх выданняў Скарына развіваў многія перадавыя ідэі - аб дзяржаўным суверэ-нітэце, патрыятызме, права-вой роўнасці, рэлігійнай і маральнай свабодзе і адказ-насці, "натуральным праве", самакаштоўнасці зямнога чалавечага жыцця. Служэнне грамадству Скарына прыраў-ноўваў да служэння Богу і сваю перакладчыцкую, пісьменніцкую і выдавецкую дзейнасць трактаваў як духоўную ахвяру Радзіме. Творчасць Скарыны ў значнай ступені абумовіла спецыфіку беларускай культуры XVI - XVII ст., спрыяла пашырэнню кнігадрукавання, Гуманізму і Рэфармацыі. Памяць пра вялікага палачаніна ўвека-вечана ў розных краінах свету, у тым ліку - помнікам у Полацку, мемарыяльнымі дошкамі ў Вільні, Кракаве и Падуі.

Еўфрасіння Полацкая

(свецкае имя Прадслава),

(1102 г., не паздней 1104-1173 гг.),
Князёўна, ігумення полацкага манастыра Св.Спаса, асветніца перыяду Кіеўскай Русі, першая жанчына, кананізаваная праваслаўнай царквой у святыя. Дачка князя Георгія Усяслававіча, унучка полацкага князя Усяслава Чарадзея. Не жадаючы выходзіць замуж, пастрыглася ў манашкі. Займалася перапісваннем царкоўных кніг і, як мяркуюць, пісала таксама летапісныя і арыгінальныя творы. На сродкі Еўфрасінні ў Полацку былі ўзведзены дзве царквы. Яна ж заснавала мужчынскі і жаночны манастыры, што сталі значнымі асяродкамі культуры ў Полацкім княстве. Па яе заказу ў 1161 г. майстрам Лазарам Богшам выраблены крыж, які атрымаў назву крыжа Еўфрасінні Полацкай.


Казімір Семяновіч

(каля 1600 г. - пасля 1651 г.)


Інжынер, славуты тэарэтык артылерыі, Казімір Семяновіч паходзіў з Беларусі. Найбольш вядомы як аўтар выдадзенай у 1650 г. у Амстэрдаме кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі", у якой Семяновіч падсумаваў і развіў вопыт тагачаснай артылерыйскай справы. Кніга атрымала прызнанне і поспех ва ўсей Еўропе. У хуткім часе яе перавыдалі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў. Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра І. Акрамя таго, Казіміру Семяновічу належыць вынаходніцтва спосабу стварэння шматступеньчатых ракет. Ён жа прыдумаў іх дадатковыя рухавікі і стабілізатары.

Мікола Гусоўскі

(каля 1470-1533 гг.),


Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Паходзіў з сям'і паляўнічага. Атрымаў адукацыю на Беларусі, у далейшым паглыбляючы веды ў Вільні, Польшчі і Італіі. У 1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе ў 1522 г. стварыў свой лепшы твор - "Песню пра зубра", прасякнуты любоўю да роднай зямлі, трывогай за яе лёс і гонарам за слаўнае мінулае Вялікага Княства Літоўскага. "Песня пра зубра", як і іншыя творы Гусоўскага, напісаны на лаціне - мове пісьменства тагачаснай Еўропы. Аднак творчасць яго аказала значны ўплыў не толькі на лацінамоўную літаратуру, але і на развіццё х целым такіх жанраў ва ўсходняй Еўропе, як ліра-эпічная, гістарычная і сатырычная паэма, эпіграма, элегія, палемічна-публіцыстычны трактат. Мікола Гусоўскі выступаі таксама не толькі як папулярызатар сваёй Радзімы ў Захаднім свеце, але і як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў свайго часу



Сымон Будны

(1530 - 1593 гг.)


Гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдаўца. Паходзіў з сям'і дробнага шляхціча. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. У 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла кніга Сымона Буднага "Катэхізіс", якая з'явілася першым друкаваным выданнем на землях сучаснай Беларусі. Напісаны і выдадзены "Катэхізіс" на старабеларускай мове. Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказаў свае меркаванні па праблемах веры, аб "мірскім" прызначенні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Меў перадавыя па тых часах погляды, якія распаўсюджваў разам са сваімі аднадумцамі і паплечнікамі, выступаў за ўсебаковае супрацоўніцтва славянскіх народаў.



Пётр Мсціславец

(XVI ст.)


Выхадзец з мяшчанаў, карэнны жыхар горада Мсціслаўля. Так здарылася, што амаль усё жыццё яму давадзілася быць "другім". Пётр Цімафеевіч Мсціславец трапіў у Маскву, калі там ішла падрыхтоўка да стварэння друкарні і паўсюль адшукваліся умельцы, здатныя да "ізображенія кніг іхудожественным тісненіем". Так ён стаў дапамагаць Івану Фёдараву і па сутнасці меў справу з першадрукаваннем. Таленавітая праца Пятра Мсціслаўца, яго шрыфты і арнаменты былі заўважаны і ацэнены нават царом. У кнігах І.Фёдарава і П.Мсціслаўца дзейнасць цара ўхвалялася, але з цягам часу, калі Іван Грозны ўзяў курс на жорсткасць і падаўленне ўсякага іншавер'я, Федараў і Мсціславец пакінулі Маскву і паехалі ў Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў сайго роду пратэст. У Вільні наш суайчыннік абсталяваў друкарню ў доме купцоў Мамонічаў. З гэтага часу разыходзяцца шляхі І.Фёдарава і П.Мсціслаўца. Пачаўшы працаваць асобна, друкары паказалі, што, як майстры, яны вартыя адзін аднаго. У 1575 годзе Пётр Мсціславец выдаў Евангелле - першую працу, дзе яго прозвішча стаяла першым. Ён быў прыхільнікам асветы беларускага народа з дапамогай Слова.

Ілья Капіевіч

(1651 -1740 гг.)


Атрымаў адукацыю ў Слуцкай кальвінскай школе. Па прычыне зямельных спрэчак з езуітамі быў вымушаны пакінуць Радзіму і пасяліцца ў Амстэрдаме, дзе заняўся кнігавыданнем. У Амстэрдаме Капіевіч пазнаёміўся з Пятром І, па даручэнню якога выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове - "Краткое і полезное руковеденіе во аріфметіку". На пачатку XVIII ст. Капіевіч пераехаў у Маскву, дзе выдаў першы падручнік па граматыцы і рыторыцы. За сваё жыццё Ілья Капіевіч напісаў і выдаў больш за 20 фаліянтаў. З дапамогай гэтых кніг насельніцтва Расіі знаёмілася з багаццем еўрапейскай навукі и культуры.


Язэп Руцкі

(1574-1637 гг.)


Непадалёку ад Навагародка, у маёнтку Рута, з'явіўся на свет Язэп Руцкі - выдатны пісьменнік, педагог і рэлігійны дзеяч. Атрымаў адукацыю ў Пражскім і Вюрцбургскім універсітэтах, Грэцкім калегіуме ў Рыме. Пасля вяртання на радзіму яго прызначалі кіраўніком Віленскай семінарыі. Тут Я.Руцкі падрыхтаваў навукапедагагічны трактат "Дыскурсус", у якім абгрунтаваў неабходнасць рэформаў у сферы адукацыі і выхавання. Ён раіў пераймаць вопыт лацінскіх і рымскіх настаўнікаў, але ажыццяўляць навучанне пераважна дома, на радзіме, удасканальваючы свае школы.

1 студзеня 1608 года Руцкі прыняў манаскі пастрыг пад імем Язэпа. З гэтага моманту яго жыццё цалкам знітавалася з Уніятскай царквою. Ён выхоўваў маладых манахаў, чытаў ім лекцыі з багаслоўя, навучаў лацінскай і царкоўнаславянскай мовам. Даволі хутка Язэп Руцкі стаў вельмі ўплывовай асобай сярод віленскіх уніятаў, а неўзабаве - уніяцкім мітрапалітам. Да найбольш значных заслуг Руцкага варта аднесці пабудову новых бажніц, заснаванне манастыроў, далучэнне Менскага Узнясенскага манастыра да Уніяцкай царквы.



Кірыла Тураўскі

(каля 1130 - пасля 1184 гг.),


Нарадзіўся каля 1130 г. у Тураве, там жа атрымаў і адукацыю. Тураў у той час быў магутным асяродкам культуры, у якім былі скрыпторыі (школы) пры манастырах, дзе вывучалі мовы, чыталі кнігі, знаёмілі вучняў з рыторыкай. Дасягнуўшы паўналецця, стаў святаром. Пачаў пісаць малітвы, творы пра манахаў. Калі ў 1148 г. сан кіеўскага мітрапаліта атрымаў Клім Смаляціч - ідэйны апанент Кірылы - Тураўскі замыкаецца ў манастырскай вежы - "стаўпе", робячы подзвіг стаўпніцтва. Гэты час даў яму мажлівасць для роздуму і пісання.
Пасля таго, як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, Кірылу запрашаюць на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд К.Тураўскі напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, казанні на хрысціянска-этычныя тэмы. Магчыма, да гэтага часу належаць яго аповесці "Пра душу і цела", "Слова на Сабор 318 святых айцоў". На схіле веку Кірыла Тураўскі пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў пісьменніцкую дзейнасць да апошніх дзён сваего жыцця.

Памёр ён пасля 1184 г. Хаця пра Тураўскага Залатаслова (так звалі яго сучаснікі) вядома няшмат, але да нас дайшла незвычайна вялікая колькасць яго пропаведзяў, малітваў-павучанняў, канонаў. Яны перапісваліся на працягу XIIІ - XVII стагоддзяў і такім чынам захаваліся.

Вялікі гуманіст старажытнасці К. Тураўскі - сімвал таленту, узнёсласці, паэтычнасці нашага народа, яркае сведчанне глыбіны каранёў нашай культуры

Міхаіл Казімір Агінскі

(1730 - 1800 гг.)


Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Агінскіх, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, нейкі час вандраваў па Еўропе, а ў 1775 г. вярнуўся на Беларусь, дзе пасяліўся ў сваіх уладаннях.

Мастак и цудоўны музыкант, аўтар шэрагу паланезаў і іншых музычных твораў, стваральнік вершаў, баек і сатыраў, сабраных у некалькіх кніг. Будучы слонімскім дзяржаўцам, выдатна праявіў сябе як фундатар і мецэнат. Яго стараннямі быў выкапаны так званы канал Агінскага, які злучаў рэкі Ясельду і Шчару, а таксама праведзены праз балоты тракты са Слоніма да Пінска і ад Пінска на Валынь. У Слоніме ім праводзілася шырокае будаўніцтва, закладанне мануфактур; была ўзведзена друкарня, дзе друкаваліся і яго ўласныя творы. Там жа былі пабудаваны оперны тэатр і капела, куды запрашаліся выдатныя артысты, спевакі, музыканты і мастакі.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка