Г. Брэст, сш №7 настаўнік пачатковых класаў Прапушняк Ларыса Валянцінаўна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер70.7 Kb.
ЧЫСТАПІСАННЕ Ў 4 КЛАСЕ

г. Брэст, СШ №7

настаўнік пачатковых класаў Прапушняк Ларыса Валянцінаўна
У4 класе настаўнікі пачатковых класаў працягваюць работу па вырабатцы ў вучняў выразнага почырка з адначасовым павелічэннем патрабаванняў да ўзрастання хуткасці пісьма. Для гэтага неабходна замацоўваць навыкі вучняў, удасканальваць выразнасць формы літар, ажыццяўляць правільнае злучэнне літар, дабівацца ў вучняў паралельнасці штрыхоў і нахіла, працаваць над вышынёй літар. Хуткасць і выразнасць пісьма залежаць ад рытмічнасці і плаўнасці рухаў рукі. Развіццё гэтых якасцей пісьма ў вучняў працягвае заставацца важным аспектам работы настаўніка на хвілінках чыстапісання.



шапка кашуля майка капялюш лейка ручай шолах

За справу бярэшся — не бойся і не хваліся.



плывец асцярожна пінжак трывога кардон подпіс

Зялёныя парасяткі прывязаны да градкі. (Агуркі)



слава морква ластаўка мара яблынька месяц

Хутка па лясных ды польных дарогах запыляць аўтамабілі.



Янка Маўр Міхась Лынькоў Мінск Магілёў Японія

Мой родны кут,

Як ты мне мілы!...



Афрыка Аўрамчык Аляксандра Апанасавіч

Адзін дасужы - ды не дужы.



лесвіца раніца хлопец цыбуля палац цацка

Ціха і павольна надыходзіла цёплая ноч.



цукар чыгунка аўтобус Чорны Уладзіслаў Чэрск

Стаіць прыгожая вясновая раніца.



восень след смех слёзы Слуцк Сцёпка Еўропа

У цемры ўспыхнула чароўная песня.



стол мора полаз соль звон пчала гоман

Сонца шчыра сыпала свае промні на абуджаную зямлю.



яблык памідор дуб завіруха бераг завод абрус мёд

У лесе растуць кедры, дубы, ліпы, бярозы і дзікі вінаград.



уюн юнацтва люлька людзі люты юшка

Юнакі і дзяўчаты саджаюць садовыя дрэвы.



канькі школьнік агонь шыя трактарыст ляшчына

Дзень быў хмуры, але даволі яшчэ цёплы.



народ кніжка колас Кандрат Крапіва Нарач

1 рака дыхнула вольна, паднялася, паплыла.



твар птушка пушча гушчар чацвер шышка

Каласіцца на палетку жыта і пшаніца



Віцебск Зельва Венгрыя Васіль Вітка Алесь Звонак

Вецер носіць белыя сняжынкі, ходзіць восень ціхай белай павай.



ураджай жаданне журавель хараство ахапак хваля

Хвалі закіпалі і раўлі, а на поўдзень праляцелі жураўлі.



Эмілія рэха зязюля завіруха трэск рэдкі

На досвітку сінім ярчэе мароз.

/ свеціцца іней на голлі бяроз



Харытон Жанна Жодзіна Хомчанка Журба

Жураўлі праляталі над полем, ды пагульваў вецер на волі.



Францішак Багушэвіч фарба фасоля шафёр

Фама доўга круціўся перад люстэркам у новым футры.



Генадзь Бураўкін Рыгор Барадулін

Бяжыць палявая вузкая дарожка з пагорачка ў лажок.



Генрых Далідовіч Іван Ірына Індыя

Дзікі ласуюцца каранямі раслін і жалудамі.



дождж экран жэрабя экспедыцыя жнівень

Вясной заварушыліся працавітыя мурашкі, жучкі і кужуркі.



моладзь зязюля люстра замова малюнак смоўж

Кацер падышоў так блізка, што можна было разгледзець твары людзей.



цырк дарога жыхары ногі мыш стог

Сонца ўзышло над хмарнай аблогай.



уцякач цукеркі гульня месяц суніца цацка

Дождж цярушыць па-ранейшаму.



хлеб бусел алень шлях ляшчына ялінка паляванне

Над зялёнай вёскаю паміраў чысты летні дзень.



горача выгода вэлюм юнак гоман шчанюк

Ногі слізгаліся па голым абледзянелым каменні і грузлі ў сцюдзёным снезе.



дарога стог лагоднасць погляд таполя рогат

Неспакойна гудзе - вые вецер у голым вецці вярбін.



школьны цішыня вушы дзьме вымераць заметны

На дварэ ўжо сцямнела, і праз замерзлыя шыбы ў хату глядзеў зімовы вечар.



засек масленіца насенне распрацоўка схіл яскравы

Удзень было сонечна і марозна, а перад захадам сонца неба пачало хмурыцца.



Грэцыя Румынія Францыя

Грымнуў стрэл, і цецярук зваліўся на зямлю.



мядзведзь вугаль зязюля лагер матыль людзі

Летам хлопчык гуляў з дзецьмі на вуліцы або купаўся з імі ў возеры.



глушэц злучнік хлопчык злавіць хлусня глыбокі

Хлопчык паказаў дарогу і пабег уперад мяне.



дзверы дзьмухавец удзел

дзіўныя вобразы лунаюць у бясконцым карагодзе.



Фарба расфарбоўка футра

Ярка свяціла сонца, афарбоўваючы ў розныя колеры ваду возера.



убранне твор сцябліна равеснік кветка варажба

Дзе былі непраходныя балоты,зараз каласіцца высокая пшаніца.



веданне гадавіна дзівак задаволенасць наводдаль

Калі вернецца з поля маці, дзяўчынка не ведала.



Шпарка коні імчацца ў полі,

Сумна бомы гудзяць над дугой,

Запяваюць аб долі і волі

Навяваюць у сэрцы спакой.



зеляніна князёўна мяцеліца нязменны пляменнік цянёк

Ляціць — вые, сядзе — зямлю рые. (Жук)



шыба шытво першынство мышаня кошык гарышча

Праз шыбы акон глядзеў зімовы месяц.



веды дзверы медзяны падзея звераня весялун

У голлі заварушылася сонная птушка.



схованка хутчэй жэўжык сэнс жэрдка рэха

Над рэчкай высокай сцяной стаяць хвоі з лахматымі ад інею шапкамі.



афарбоўка бондар дзюба варатар здавальняючы водар

Неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж.



юнак нюх сцюжа лазня сонечны лютасць

Карэннямі ўпіваюцца сасонкі ў дол лясны.



змаганне дамавы камяніца матылёк намаганне

Машына паціху падалася па малаезджанай дарозе.



вогнішча гераічны ягня горыч ячны месяц

Нешта святочнае, замілавана-сардэчнае лунала над лугам.



Усцін Ульяна Чэслаў

У хаце бабы Усцінні кватаравалі два жаўнеры.



Птушкі не спяваюць яшчэ, а як бы пераклікаюцца адна з адной пасля ночы.



паравоз талерка пірог

Пад дубамі мы пасвілі свіней, раскладвалі вогнішчы, пяклі пячонікі.



Ён сядзеў і любаваўся крынічкай. Сачыў, як у празрыстай вадзе віравалі на дне пясчынкі.



На адзін бок вуліцы выстраіліся новыя хаты, абгароджаныя белым штыкетнікам.



У густых верхавінах елак цэлымі днямі кружацца каля гнёздаў крыклівыя вароны.



Нашы продкі не зніклі бясследна. Перадаючы эстафету наступным пакаленням, яны пакідалі скарбы, створанныя іх працавітымі рукамі.



Край мой там, дзе Нёман льецца

Срэбраплыннай паласой.

Там, дзе ўсё-усё смяецца,

Шчасцем хваліцца, красой! А.Гурло



Той, х.то праўды шукае, -

У нас знойдзе яе.

А хто вецер пасее, -

Той буру пажне! М. Танк



Пахне раніца парай,

Якая над лугам дыміцца;

Пахне хмарай,

З якой зашуміць навальніца. П. Макаль



Пуста ў лузе. Толькі стогі

Парыжэўшыя стаяць,

Ды шпакі каля дарогі

Цэлы дзень адно крычаць. Я.Колас

58. Ледзь вясна шчэ наступае -

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст...

Як завецца той артыст? (Шпак)

59. Белавежская пушча - адзінае ў свеце месца, дзе з часоў ледніковага перыяду жыве на волі зубр — дзікі першабытны лясны бык. В. Вольскі

60. Гаманлівае, звонкае лета

Зноў ідзе па духмянай зямлі.

/ паважна збіраюць з кветак

Залатую даніну чмялі. Г. Бураўкін



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка