Г д няма варыянтаў. У беларускім алфавіце шаснаццатае месца займае літара: а І. Б о



Дата канвертавання30.06.2016
Памер11.75 Kb.
9 Клас

  1. Выберыце з прыведзеных сказаў толькі двухсастаўныя неразвітыя:

  1. Чомга – невялікая птушка. 2) Яна крыху большая за качку. 3) У яе невялікая галава з тонкай і вострай дзюбай. 4) На галаве ззаду пучкі пер’я, нібы чорныя рожкі. 5) Шыя доўгая, гнуткая.

А) 1,5. Б) 2,4. В) 3,4. Г) 5. Д) няма варыянтаў.


  1. У беларускім алфавіце шаснаццатае месца займае літара:

А) і. Б) о. В) л. Г) у. Д) р.


  1. Што патрэбна ўставіць замест пропуску ў наступных словах:

  1. двух.. ярусны; 2) сузор…е; 3) пад…ёмнік; 4) п…яўка; 5) двукроп…е; 6) узмор…е.

А) літару ы. Б) літару і. В) апостраф. Г) злучок. Д) раздзяляльны мяккі знак.


  1. Колькі знакаў прыпынку патрэбна паставіць у сказе: Пастаяўшы адзін за адным узнімаліся яны (буслы) угару кружыліся там і кжны круг падымаў іх усё вышэй і вышэй. (Паводле Я. Коласа)

А) 2. Б) 3. В) 4. Г) 5. Д) 6.

5. Падбярыце з прыведзеных слоў сінонім(ы) да слова адчай:

1) самастойнасць; 2) безвыходнасць; 3) гераізм; 4) няволя; 5) безнадзейнасць; 6) роспач.

А) няма сінонімаў. Б) 1,3,4. В) 2,5,6. Г) 4,5. Д) 6.

6. Дадзены словы: 1) дзьмуць; 2) дзьвюх; 3) цьмяны; 4) калісьці; 5) дзьмухавец; 6) вязьмо; 7) вядзьмак; 8) ганьбіць; 9) вусьце. У якіх словах памылкова напісаны мяккі знак?

А) ва ўсіх словах. Б) 1,3,5. В) 2,9. Г) 3,6,7,8,9. Д) толькі 9.

7. У народзе пра гэта свята казалі: “Святы… накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам.” Выберыце патрэбнае слова.

А) Юр’я. Б) Багач. В) Пакроў. Г) Марцін. Д) Сцяпан.



8. У 1909 годзе ў Пецярбургу было надрукавана “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Хто з’яўляецца аўтарам гэтай кнігі?

А) Цётка. Б) Максім Багдновіч. В) Якуб Колас. Г) Алесь Гарун. Д) Цішка Гартны.
: olimpleto 2012
olimpleto 2012 -> "Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць ". Як трэба закончыць выраз?
olimpleto 2012 -> 5 клас Якія літары напішаце пасля т, д
olimpleto 2012 -> Клас Вызначце, якая з дадзеных літар у радзе лішняя: А. О.Ў. Ы а няма лішняй літары б а в о г ў д ы як перакладаецца на беларускую мову рускае слова валежник
olimpleto 2012 -> А рысь б трохмачтавы карабель в залатая пчала
olimpleto 2012 -> 1. Выберыце з прыведзеных сказаў толькі двухсастаўныя неразвіты
olimpleto 2012 -> 10 клас Што сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні? Ох, І сеяла Ульяніца… а авёс. Б буракі. В жыта. Г лянок
olimpleto 2012 -> Г д невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем называецца… а балотам. Б крыніцай. В завоінай
olimpleto 2012 -> 1. Колькі назоўнікаў ужыта ў форме назоўнага склону ў вершаваных радках А. Русецкага?




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка