Г. Мінск Аб зацвярджэнні Палажэння аб курсавых



Дата канвертавання15.05.2016
Памер84.02 Kb.
Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь


Министерство образования

Республики Беларусь



З А Г А Д


235-А ад 22.08.94 г.

г. Мінск

Аб зацвярджэнні Палажэння аб курсавых

экзаменах і заліках у вышэйшых навучальных

установах

У сувязі са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў


З А Г А Д В А Ю:


  1. Зацвердзіць Палажэнне аб курсавых экзаменах і заліках у вышэйшых навучальных установах (дадаецца).

  2. Лічыць не дзеючым на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Палажэнне аб курсавых экзаменах і заліках у вышэйшых навучальных установах СССР, якое зацверджана загадам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР ад 11.06.1973 г. № 513.

  3. Упраўленню ВНУ і педадукацыі (Галко Т.Я.) у месячны тэрмін давесці гэта Палажэнне да ведама ўсіх вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

М і н і с т р В.А.ГАЙСЁНАК

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загадам Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

ад 22.08.1994 г. № 235-А



П А Л А Ж Э Н Н Е

АБ КУРСАВЫХ ЭКЗАМЕНАХ І ЗАЛІКАХ У

ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ


  1. Курсавыя экзамены па дысцыпліне або яе частцы маюць на мэце ацаніць работу студэнта за курс (семестр), атрыманыя таксама тэарэтычныя веды, трываласць, развіццё творчага мыслення, набыццё навыкаў самастойнай працы, уменне сінтэзаваць атрыманыя веды і выкарыстоўваць іх у вырашэнні практычных задач.

  2. Залікі, як правіла, служаць формай праверкі паспяховага выканання студэнтамі лабараторных, разлікова-графічных работ, курсавых праектаў (работ), засваення вучэбнага матэрыялу практычных і семінарскіх заняткаў, а таксама формай праверкі праходжання вучэбнай і вытворчай практык і выканання ў працэсе гэтых практык усіх вучэбных даручэнняў у адпаведнасці з зацверджанай праграмай.

У асобных выпадках залікі могуць устанаўлівацца як па дысцыпліне ў цэлым, так і па асобных яе частках.

  1. Студэнты абавязаны здаць усе экзамены і залікі ў поўнай адпаведнасці з вучэбнымі планамі і зацверджанымі праграмамі, адзінымі для студэнтаў дзённых, вячэрніх і завочных формаў навучання вышэйшых навучальных устаноў.

  2. Студэнты могуць здаваць экзамены і залікі па факультатыўных дысцыплінах, практыкумах і семінарах, і, па іх жаданні, вынікі здачы ўносяцца ў экзаменацыйна-заліковую ведамасць, заліковую кніжку і ў выпіску экзаменацыйна-заліковай ведамасці (дадатак да дыплома).

  3. Курсавыя экзамены на дзённых і вячэрніх факультэтах здаюцца ў час экзаменацыйных сесій, прадугледжаных вучэбнымі планамі.

Дэканы факультэтаў маюць права дазваляць студэнтам, якія добра вучацца, датэрміновую здачу экзаменаў пры ўмове выканання імі ўстаноўленных практычных работ і здачы залікаў па гэтых дысцыплінах без вызвалення ад бягучых заняткаў па іншых дысцыплінах.

Студэнты, якім у парадку выключэння дазволены ў межах агульнага тэрміна навучання індывідуальны графік заняткаў, могуць здаваць залікі і экзамены ў міжсесійны перыяд у тэрміны, устаноўленыя дэканамі факультэтаў.



  1. Тэрміны і колькасць лабараторна-экзаменацыйных сесій для студэнтаў завочнай формы навучання ў кожным вучэбным годзе на кожным курсе ўстанаўліваюцца рэктарам ВНУ, але не болей чатырох на працягу вучэбнага года.

Вышэйшая навучальная ўстанова абавязана арганізоўваць прыём экзаменаў і залікаў, правядзенне лабараторных і аўдыторных кантрольных работ, кансультацый у зручны для студэнтаў час на працягу вучэбнага года. У пачатку вучэбнага года студэнтам накіроўваюцца графікі правядзення гэтых мерапрыемстваў. Для студэнтаў неабходна таксама прадугледзець магчымасць здаць усе ўстаноўленыя курсавыя экзамены і залікі ў канцы вучэбнага года.

Студэнтам завочнай формы навучання дазваляецца, па меры гатоўнасці, здаваць залікі і экзамены па любой дысцыпліне, вывучаемай на адпаведным курсе, незалежна ад іншых дысцыплін.



Даведка-выклік на дадатковы аплочваемы адпачынак для здачы экзаменаў за адпаведны курс навучання накіроўваецца ўсім студэнтам завочнай формы навучання ў пачатку вучэбнага года.

  1. Не дазваляецца накіроўваць студэнтаў-завочнікаў для здачы экзаменаў і залікаў у іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама праводзіць прыём экзаменаў і залікаў у вучэбна-кансультацыйных пунктах.

  2. Студэнты дзённай і вячэрняй формаў навучання дапускаюцца да экзаменацыйнай сесіі пры ўмове здачы ўсіх залікаў, прадугледжаных вучэбным планам, выканання і здачы ўстаноўленых разлікова-графічных і іншых работ па дысцыплінах вучэбнага плану бягучага семестра.

  3. Студэнтам, якія не змаглі здаць залікі і экзамены ва ўстаноўленыя тэрміны па хваробе ці іншых уважлівых прычынах (сямейныя абставіны, стыхійныя бедствы), дакументальна пацверджаных адпаведнымі арганізацыямі, дэкан факультэта ўстанаўлівае індывідуальныя тэрміны здачы экзаменаў і залікаў.

  4. Расклад экзаменаў для ўсіх формаў навучання састаўляецца з улікам прапаноў студэнцкіх груп, зацвярджаецца рэктарам (прарэктарам па вучэбнай рабоце) вышэйшай навучальнай установы і даводзіцца да ведама выкладчыкаў і студэнтаў не пазней, чым за месяц да пачатку сесіі.

Расклад экзаменаў састаўляецца з такім разлікам, каб на падрыхтоўку да экзамена па кожнай дысцыпліне давалася, як правіла, не меней за 3-4 дні.

  1. Пры яўцы на экзамены і залікі студэнты абавязаны мець дакумент, які сведчыць пра асобу, і заліковую кніжку (прад`яўляюцца экзаменатару ў пачатку экзамена).

Экзамены праводзяцца па білетах у вуснай ці пісьмовай форме. Форма правядзення экзамена ўстанаўліваецца кафедрай. Пры правядзенні экзаменаў і залікаў могуць выкарыстоўвацца тэхнічныя сродкі. Экзаменатар мае права задаваць студэнту пытанні звыш білета, а таксама задачы і прыклады па праграме курса. У час экзаменаў студэнты могуць карыстацца вучэбнымі праграмамі, а таксама, з дазволу экзаменатара, даведачнай літаратурай.

  1. Экзамены прымаюцца асобамі, якім у адпаведнасці з дзеючым Палажэннем, дазволена чытанне лекцый, як правіла, лектарам патоку. Прыём экзаменаў асістэнтамі забараняецца. Залікі прымаюцца выкладчыкамі, якія праводзілі практычныя заняткі або чыталі лекцыі па дадзеным курсе.

  2. Залікі па практычных і лабараторных работах прымаюцца па меры выканання апошніх. Па асобных дысцыплінах залікі могуць праводзіцца ў форме кантрольных работ на практычных занятках.

Залікі на семінарскіх занятках могуць выстаўляцца на аснове рэфератаў (дакладаў) або выступленняў студэнтаў на семінарах.

  1. Залікі на асобных дысцыплінах, па якіх вучэбным планам не прадугледжваюцца экзамены, праводзяцца пасля заканчэння лекцый да пачатку экзаменацыйнай сесіі.

  2. Па рашэнні Савета вышэйшай навучальнай установы перад экзаменацыйнай сесіяй можа быць зроблены заліковы тыдзень.

  3. Вучэбная практыка студэнтаў залічваецца выкладчыкамі на аснове справаздач, складзеных студэнтамі ў адпаведнасці з зацверджанай праграмай. Залік па вытворчай практыцы ставіцца на аснове вынікаў абароны студэнтамі справаздач перад спецыяльнай камісіяй, створанай кафедрай з удзелам кіраўніка вытворчай практыкі.

  4. Залікі па курсавых праектах (работах) выстаўляюцца на аснове вынікаў абароны студэнтамі курсавых праектаў (работ) перад спецыяльнай камісіяй, створанай кафедрай, з удзелам кіраўніка праекта (работы).

  5. Прысутнасць на экзаменах і заліках пабочных асоб без дазволу рэктара вышэйшай навучальнай установы, прарэктара па вучэбнай рабоце або дэкана факультэта не дапускаецца.

  6. Паспяховасць студэнтаў вызначаецца наступнымі ацэнкамі: “выдатна”, “добра”, “здавальняюча”, “нездавальняюча”.

У выпадку, калі асобныя раздзелы курса, па якім прадугледжаны адзін экзамен, выкладаюцца некалькімі выкладчыкамі, экзамен можа праводзіцца з іх удзелам, але ставіцца адна ацэнка.

Станоўчыя ацэнкі заносяцца ў залікова-экзаменацыйную ведамасць, заліковую кніжку, нездавальняючая ацэнка ставіцца толькі ў ведамасць.



Няяўка на экзамен азначаецца ў залікова-экзаменацыйнай ведамасці словам “не з`явіўся”. Калі гэта няяўка адбылася без уважлівай прычыны, дэканам факультэта ставіцца нездавальняючая ацэнка.

  1. Вынікі здачы залікаў ацэньваюцца ацэнкай “залічана”, “незалічана”. Залікі з дыферэнцыраванымі ацэнкамі “выдатна”, “добра”, “здавальняюча”, “нездавальняюча” ставяцца па курсавых праектах (работах), вытворчай практыцы, па чарчэнні, а таксама па спецыяльных дысцыплінах ВНУ мастацтва, архітэктуры (жывапіс, малюнак, акцёрскае майстэрства і г.д.). Пералік гэтых дысцыплін вызначаецца Саветам вышэйшай навучальнай установы (факультэта).

  2. Студэнты, якія цалкам выканалі патрабаванні вучэбнага плана курса і паспяхова здалі ўсе экзамены і залікі, пераводзяцца на наступны курс распараджэннем дэкана факультэта.

  3. Для ліквідавання студэнтамі дзённай і вячэрняй формы навучання акадэмічнай запазычанасці па выніках зімовай сесіі дэкан факультэта ўстанаўлівае індывідуальныя тэрміны, але не пазней першага месяца наступнага за сесіяй семестра.

  4. Студэнтам, якія атрымалі ў веснавую экзаменацыйную сесію не больш дзвюх нездавальняючых ацэнак, могуць быць устаноўлены розныя тэрміны ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці, але не пазней дня фактычнага пачатку заняткаў на адпаведным курсе.

  5. Па прадстаўленні дэкана факультэта загадам рэктара студэнты, якія маюць акадэмічную запазычанасць, выключаюцца з вышэйшай навучальнай установы:

а) калі не здалі ў сесію экзамены па трох і болей дысцыплінах;

б) калі не ліквідавалі ва ўстаноўленыя тэрміны акадэмічнай запазычанасці;

в) калі не выканалі праграмы вытворчай практыкі альбо атрымалі нездавальняючую ацэнку на абароне справаздачы і маюць дзве нездавальняючыя ацэнкі па курсавых экзаменах.

  1. Студэнты, якія не выканалі праграму практыкі, або атрымалі адмоўны водгук аб рабоце, або нездавальняючую ацэнку пры абароне справаздачы, накіроўваюцца паўторна на практыку ў перыяд студэнцкіх канікулаў.

  2. Пераздача экзамена з нездавальняючай ацэнкі ў перыяд экзаменацыйнай сесіі, як правіла, не дапускаецца. У асобных выпадках пры наяўнасці ўважлівых прычын дэкан факультэта можа дазволіць студэнтам пераздачу ў перыяд экзаменацыйнай сесіі аднаго экзамена па дысцыпліне, па якой атрымана нездавальняючая ацэнка.

Пераздача экзамена з нездавальняючай ацэнкі па адной і той жа дысцыпліне дапускаецца не больш за два разы. Паўторная здача экзамена з мэтай павышэння станоўчай ацэнкі дазваляецца ў выключных выпадках дэканам факультэта.

  1. Паўторнае навучанне студэнтаў без аплаты дапускаецца ў выпадку выключэння не больш за два разы за ўвесь тэрмін знаходжання яго ў ВНУ.

Рашэнне аб пакіданні студэнта на паўторнае навучанне ў першы раз прымаецца рэктарам паводле прадстаўлення дэкана пры наяўнасці ўважлівых прычын (хвароба, сямейныя абставіны і інш.), пацверджаных дакументальна.

Паўторнае навучанне студэнта ў другі раз дапускаецца толькі на аснове заключэння урачэбна-кансультацыйнай камісіі, на якую студэнт накіроўваецца рэктарам ВНУ паводле прадстаўлення дэкана факультэта.

Студэнт, пакінуты на паўторнае навучанне, павінен зноў выканаць усе заданні, лабараторныя работы, праслухаць курс лекцый і здаць залікі і экзамены па дысцыплінах, па якіх ім атрыманы ацэнкі “здавальняюча”, а таксама, незалежна ад атрыманых ацэнак, па дысцыплінах, устаноўленых рэктарам ВНУ па прадстаўленні дэкана факультэта.


  1. Рэктары вышэйшых навучальных устаноў маюць права ў індывідуальным парадку прадоўжыць студэнтам-завочнікам навучанне (без паўторнага прадстаўлення ільгот за дадзены курс навучання) пры наяўнасці ўважлівых прычын, пацверджаных хадайніцтвамі прадпрыемстваў і арганізацый, дзе яны працуюць, і аплаты кошту паўторнага навучання.

  2. Экстэрны здаюць экзамен і залікі па ўсіх дысцыплінах, прадугледжаных вучэбным планам дзённай формы навучання. У выпадку, калі падобным планам прадугледжана вывучэнне дысцыплін на працягу некалькіх семестраў са здачай экзаменаў і залікаў, экстэрн мае права здаваць залікі і экзамены па праграме кожнага семестра або цалкам па дысцыпліне.

Экзамены і залікі прымаюцца ў экстэрнаў прафесарамі і дацэнтамі толькі па накіраваннях дэканаў факультэтаў.

Пераздача экстэрнам нездавальняючай ацэнкі па адным і тым жа экзамене (заліку) дапускаецца не больш за два разы. Для прыёму пераздачы на кафедры прызначаецца камісія.



  1. Рэктары вышэйшых навучальных устаноў, прарэктары, дэканы факультэтаў і загадчыкі кафедраў у працэсе экзаменацыйнай сесіі вывучаюць якасць падрыхтоўкі студэнтаў і плануюць мерапрыемствы па дальнейшым паляпшэнні навучальнага працэсу.

Вынікі экзаменаў і прапановы па паляпшэнні навучальнага працэсу пасля сесіі абмяркоўваюцца на пасяджэннях кафедраў, саветаў факультэтаў і Савета вышэйшай навучальнай установы.
: fr
fr -> Стыпендыі фонду "Ротары" па магістарскіх праграмах
fr -> Гатычны касцюм вялікага княства літоўскага канца ХІІІ — пачатку ХVI ст. Ганна Барвенава (Мінск)
fr -> 6. Сьвята Трох каралеў у каталікоў Нараджэньне Хрыстова ў праваслаўных
fr -> ∙ 25 красавіка 2016 ∙ уладальнік freemuse award 2016
fr -> С. Ф. Шымуковіч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
fr -> «Штучнае дыханне» 9 чэрвеня, 18. 30 Фільм дэманструюцца на мове арыгінала з беларускімі субтытрамі
fr -> Бурным бела-ружовым цветам
fr -> Людзі на балоце
fr -> Пытанні да экзамену па курсу "гісторыя беларусі"




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка