Г. Мінск Прадмет – хімія Тэма: З’явы фізічныя і хімічныя. Прыметы працякання хімічных рэакцый



Дата канвертавання19.07.2016
Памер71.22 Kb.
Алена Сеген, метадыст ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”

г. Мінск

Прадмет – хімія
Тэма: Зявы фізічныя і хімічныя. Прыметы працякання хімічных рэакцый.

7 клас
Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней: дзеці ведаюць, што наваколь-нае асяроддзе складаецца з розных рэчываў: простых і складаных, арганіч-ных і неарганічных, цвёрдых, вадкіх і газаабразных і з імі ў прыродзе адбыва-юцца змены. З курса фізікі яны ведаюць пра фізічныя з’явы.
Мэты заняткаў:

1) планіруецца, што напрыканцы урока вучні будуць



ведаць: прыметы і ўмовы працякання хімічных рэакцый;

умець: адрозніваць хімічныя рэакцыі ад фізічных з’яў.

2) развіваць уменні праводзіць лабараторныя даследаванні, весці дыялог, працаваць у камандзе.

3) спрыяць выхаванню культуры зносін і творчасці.
Мэты заняткаў на мове вучняў: на ўроках мы даведаемся чым адрозніва-юцца фізічныя з’явы ад хімічных, навучымся праводзіць лабараторныя даследаванні і зможам называць усе прыметы і ўмовы хімічных рэакцый.

НаШтоБуЗУ (што вучні будуць ведаць пасля заняткаў)

1.Розніцу паміж фізічнымі і хімічнымі з’явамі.

2.Прыметы і ўмовы працякання хімічных рэакцый.

3.Практычнае правядзенне лабараторных даследаванняў з захоўваннем правіл бяспечных паводзін.


Абсталяванне: латкі з хімічнымі рэактывамі, мультымедыйная прэзентацыя, раздатачны матэрыял.

Заўвага: Падручнікі на уроку не выкарыстоўваюцца!

Ход урока:


Доказы, да якіх чалавек дадумваецца

сам, звычайна ўпэўніваюць яго

болей, чым тыя, якія прыйшлі ў

галаву другім.

Б. Паскаль

(Эпіграф урока на дошцы)

I этап: падрыхтоўка да ўрока.

Спачатку я хачу прачытаць вам урывак з твора Л.Кэрала “Аліса ў краіне цудаў”:



  • Скажыце, калі ласка, як мне ісці адсюль?

  • А куды ты хочаш трапіць? – спытаў у яе кот.

  • Мне ўсё роўна, – адказала Аліса.

  • Тады аднолькава, куды ісці, – зрабіў вывад кот.

Пытанне класу:Што кот хацеў сказаць гэтым Алісе? Навошта я прачытала гэтыя словы ў пачатку ўрока?

  • Сапраўды, неабходна ведаць мэту сваёй працы, каб працаваць на вынік.

Разам з вучнямі вызначаем мэты ўрока і фармулюем іх, акрэсліваем

На Што Бузу.

Жадаю, каб сёння на ўроку вы зрабілі адкрыццё – а гэта тое, што вы раней не ведалі.



Вучні падзелены на чатыры групы.
II этап: асноўная частка ўрока


  • Пытанні вучням




  • Як называюцца працэсы, якія адбываюцца ў прыродзе? ( з’явы)

  • Якія бываюць з’явы? (палітычныя, сацыяльныя, біялагічныя, фізічныя, хімічныя)

  • Прывядзіце прыклады з’яў, якія адбываюцца вакол нас кожны дзень (дождж, снег, вецер, скісанне малака, кіпячэнне вады, іржавенне жалеза і г.д. ) Усе з’явы, якія прапаноўваюцца вучнямі, запісваюцца на дошцы.

Успомніце з курса фізікі, калі ласка, якія з’явы адносяцца да фізічных.

Кожная група абмяркоўвае свой адказ і выказвае сваю думку.

(на адваротным баку дошкі запісана паняцце фізічнай з’явы, затым настаўнік паказвае правільнае паняцце, дзеці перапісваюць яго ў сшытак)




  • Лабараторнае даследаванне


Заданне групам
Паўтарэнне правіл бяспечных паводзін пры выкананні даследаванняў!!!
Правядзіце наступныя даследаванні, пасля правядзення кожнага даследавання запішыце ў сшыткі, што вы назіралі.

(Лісты з заданнямі раздаюцца групам)
Калі патрэбна дапамога настаўніка, стаўце на стол чырвоную сігнальную картку!


  1. Запаліце запалку і патушыце яе.


Сачыце ўважліва за з’явамі, якія вы назіраеце, і запісвайце, што вы назіраеце!!!
2. Наліце ў адну прабірку няшмат рэчыва (прыблізна 1 мл) з бутэлечкі з надпісам NaOH, затым адну кроплю рэчыва з бутэлечкі з надпісам “фенолфталеін” і затым дадайце няшмат рэчыва з бутэлечкі з надпісам HCl.
3. Пакладзіце ў прабірку парашок мелу (палавіну раздатачнай лыжачкі), а затым дадайце ў яе няшмат рэчыва з бутэлечкі з надпісам HCl.
4. Наліце ў адну прабірку няшмат раствору рэчыва з бутэлечкі з надпісам FeCl3, а затым няшмат рэчыва з бутэлечкі з надпісам NaOH, а пасля ў гэтую ж прабірку дадайце рэчыва з бутэлечкі з надпісам Н2SO4 да растварэння асадку.

Пытанні групам:
Якія прыметы хімічных рэакцый вы назіралі?

Кожная група выказвае сваю думку па адным з даследаванняў.

Як вы лічыце, якія з’явы называюцца хімічнымі?



Кожная група абмяркоўвае свой адказ і выказвае сваю думку.

(настаўнік паказвае на адваротным баку дошкі правільнае паняцце, вучні перапісваюць яго ў сшытак).

Якім чынам, вы лічыце, можна адрозніць фізічную з’яву ад хімічнай?

Кожная група абмяркоўвае свой адказ і выказвае сваю думку.

Правядзенне фізкультмінуткі
Раз - падняцца, усміхнуцца.

Два - сагнуцца, разагнуцца.

Тры - галоўкай паківаць,

На чатыры - рукі шырай.

Пяць – рукамі памахаць.

Шэсць – прысесці і за парту ціха сесці.

Ад душы мы пацягнуліся і на месца зноў вярнуліся.
Настаўнік з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі паказвае наступныя даследаванні:

1) «Выкіданне вулкана»

2) «Узаемадзеянне медзі з азотнай кіслатой»

3) « Гарэнне магнію»



Пытанне групам:

Як вы лічыце, што неабходна для таго, каб працякалі хімічныя рэакцыі?



Кожная група абмяркоўвае свой адказ і выказвае сваю думку.
(Самая галоўная ўмова ўзнікнення хімічных рэакцый – датыкальнасць рэчываў. Напрыклад, іржа ўтвараецца на паверхні жалезнага вырабу, калі ён датыкаецца з вільготным паветрам.

Другая ўмова – драбленне рэчываў. Што лепей гарыць – тоўстае палена альбо тонкія шчэпкі?

Трэцяя ўмова – награванне рэчываў. Каб прайшла рэакцыя медзі з кіслародам, напрыклад, патрэбна награванне.)

З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі настаўнік дэманструе карцінкі (ідзе дождж, спеюць памідоры, на жалезе з’яўляецца іржа, лісты на дрэвах жаўцеюць, свечка гарыць,з’яўленне расы) (гядзі дадатак 1)



Заданне групам:
Разгледзьце карцінкі і адкажыце , якія з’явы вы на іх бачыце. Як вы гэта вызначылі? Дакажыце свае меркаванні.
III. Замацаванне матэрыялу.
Франтальнае апытванне

  1. Якія з’явы называюцца фізічнымі?

  2. Якія з’явы называюцца хімічнымі?

  3. Назавіце прыметы хімічных рэакцый.

  4. Якія ўмовы неабходны для ўзнікнення хімічных рэакцый?

  5. У горадзе працуе тры электрастанцыі: цеплавая (на вуголлі), ветраная і гідраэлектрастанцыя. У якім выпадку для атрымання электрычнасці выкарыстоўваецца энергія хімічных рэакцый?


Тэст «Фізічныя і хімічныя з'явы»

(раздаецца кожнаму вучню, пасля выканання ў групах

праводзіцца ўзаемаправерка)
1. З'явы, пры якіх мяняюцца форма і агрэгатны стан называюцца …

а) хімічныя

б) фізічныя

в) біялагічныя

2. З'явы, пры якіх адбываюцца пераўтварэнне адных рэчываў у іншыя называюцца …

а) хімічныя

б) фізічныя

в) біялагічныя

3. Да фізічных з’яў адносяцца:

а) плаўленне шкла

б) гарэнне драўніны

в) выпарванне вады

г) скісанне малака

д) растварэнне солі ў вадзе

е) пратухванне яек

4. Да хімічных з’яў адносяцца:

а) з’яўленне ржы на жалезе

б) утварэнне туману

в) гніенне садавіны

г) плаўленне воску

д) гарэнне паперы

е) ператварэнне вады ў лёд

5. Укажыце прымету хімічнай рэакцыі, якая працякае пры ўздзеянні воцатнай кіслаты на пітную соду:

а) утварэнне асадку

б) змяненне колеру

в) выдзяленне газу

г) выдзяленне цяпла

6. Укажыце прымету хімічнай рэакцыі, якая працякае пры ржаўленні жалеза:

а) выдзяленне цяпла

б) змяненне колеру

в) выдзяленне газу

г) утварэнне асадку

7. Укажыце прымету хімічнай рэакцыі, якая працякае пры гарэнні драўніны:

а) выдзяленне цеплыні

б) змяненне колеру

в) выдзяленне газу

г) выпраменьванне святла

V. Падвядзенне вынікаў урока

Прырода, часткай якой з’яўляюцца рэчывы, утойвае вакол сябе шмат загадак, а спроба іх раскрыць – вялікая радасць у жыцці чалавека. Чалавек нараджаецца на свет, каб ствараць прыгажосць вакол сябе, каб пакінуць у жыцці добры след, каб вырашаць розныя задачы.

Якія задачы вырашылі сёння вы?

Якія адкрыцці для сябе вы сёння зрабілі?

Што было самым цікавым на ўроку?

Ці задаволены вы сваёй працай?



Ключавое пытанне:

Якое значэнне маюць фізічныя і хімічныя з’явы ў нашым жыцці?



Хатняе заданне

  • Пералічыце ўсе з’явы, якія працякаюць вакол нас і падзяліце іх на фізічныя і хімічныя.

  • Правядзіце дамашні хімічны эксперымент: растварыце ў вадзе няшмат (на кончыку нажа) лімоннай кіслаты і дадайце ў гэты раствор столькі ж пітной соды. Апішыце свае назіранні.Якая гэта з’ява?

: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка