Г перадаваўся як пры дапамозе h, так і пры дапамозе g; в – як w



Дата канвертавання23.11.2016
Памер31.59 Kb.
Асноўныя правілы беларускай лацінкі

Беларуская лацінка на працягу сваёй больш чым 400-гадовай гісторыі мела некалькі варыянтаў. Для прыкладу, характэрны для беларускай мовы фрыкатыўны г перадаваўся як пры дапамозе h, так і пры дапамозе g; в – як w і як v, а цвёрды л – як ł ці проста як l, але ў апошнім выпадку для перадачы мяккасці трэба было ставіць над l крэску - ĺ.

У 2007 годзе падчас падрыхтоўкі 6-тамовага даведніка па назвах населеных пунктаў была прынята новая, афіцыйная рэдакцыя беларускай лацінкі. Менавіта гэта графічная сістэма транслітарацыі была ўхваленая і рэкамендваная для міжнароднага карыстання на канферэнцыі ААН па стандартызацыі геаграфічных назваў (2012). Сёння яе можна ўбачыць, напр., на некаторых мапах, а таксама ў назвах вуліц і схемах беларускага метрапалітэна.

Сучасная беларуская лацінка грунтуецца на класічным лацінскім алфавіце з элементамі чэшскай і польскай графічных сістэмаў. Так, шыпячыя гукі перадаюцца пры дапамозе надрадковых “гачэкаў” у выглядзе птушачак ж – ž, ш – š, ч – č: žyta, šycht, čas. Звярніце ўвагу на тое, што гук х перадаецца спалучэннем літар ch: chutka, chvilina. А літара h служыць для перадачы нашага фрыкатыўнага г: hety, hrošy.

Мяккасць зычных паказваецца пры дапамозе крэскі над літарай, якая выглядае як націск: loś, hraź, koń. Цікава, што мяккасць l перадаецца двума рознымі спосабамі. У афіцыйнай лацінцы, прынятай у 2007 годзе, мяккасць l перадаецца пры дапамозе крэскі над літарай: šyÍda, stoÍ. Таксама пашырана перадача l мяккага і цвёрдага на ўзор польскай мовы: мяккая літара l пішацца лацінкай без аніякіх дадатковых значкоў, а цвёрдая – перакрэсленая ł: šylda, stol, але stoł, łyžka.

Асаблівую ўвагу варта звярнуць на запіс лацінкай літар е, ё, ю, я. Пасля зычных яны перадаюцца пры дапамозе спалучэння галосных е, о, u, а з папярэднім і, напр.: lios, nie, ziamlia. У пачатку слова, пасля галосных і раздзяляльнага мяккага знака ці апострафа - спалучэннем галосных е, o, u, a з папярэднім j, напр.: jon, maja, zjava.

Гукі дз і дж у лацінскім варыянце таксама ўяўляюць сабой спалучэнне дзвюх літар (дыграфы) dz і , а падоўжаны дз спалучэнне трох літар ddz, напр.: dzie, chadžu, stahoddzie. Гук ў перадаецца пры дапамозе лацінскай ŭ з дужкай над ёй: chadziŭ, poŭnia. Гук ы запісваецца лацінскай y: byŭ, myla.

Заданне

Запішыце лацінкай наступныя загадкі і адгадкі да іх:

Адно бяжыць, другое ляжыць, а каб усталі, то і да неба дасталі. – Adno biažyć, druhoje liažyć, a kab ustali, to da nieba dastali. (Raka I daroha)

Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае. – Haršočak razumny, choć I siem dzirak maje. (Halava).

У адной дзежцы два хлебцы. – U adnoj dziežcy dva chliebcy. (Jajka)

Вышэй за ўсіх стаіць, навокал глядзіць, люльку курыць. – Vyšej za ŭsich staić, navokal hliadzić liuÍku kuryć. (Komin)

Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. – Viečaram naradžajecca, noč žyvie, a ranicaj pamiraje. (Rasa)



Малы малышак упаў з вышак, ён не забіўся, толькі шапачкі пазбыўся. – Maly malyšak upaŭ z vyšak, jon nie zabiŭsia, toÍki šapački pazbyusia. (Žolud)

Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты. – Perja najelasia, u kašuliu adzielasia, spić u achvotu načnaja istota, liažyć, dzie i ty, čatyry ruki I dva žyvaty. (Paduška)


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка