Галіна Каржанеўская дзетак вучаць танцаваць



Дата канвертавання16.06.2016
Памер225.97 Kb.


Галіна Каржанеўская

ДЗЕТАК ВУЧАЦЬ ТАНЦАВАЦЬ
Дзетак вучаць танцаваць:

Станік хораша згінаць,

Ножкай тупаць і круціцца...

Хто жадае навучыцца?


— Я хачу!

— І я хачу!

Ўсіх вас, дзеці, навучу.

Мы станцуем — скок ды скок —

“Гусачок” і “Крыжачок”,

І “Ланцуг”, і “Верабей”...

Сталі парамі хутчэй!

Уладзіслава Луцэвіч

ВАВЁРКА
Сядзіць, сядзіць вавёрка

На арэхавым кусце,

Арэшачкі лушча,

Шкарлупкі кідае,

Вочкамі міргае.

Артур Вольскі

СВЯТА МАМ
Сёння свята нашых мам,

Прыйдуць мамы ў госці к нам.

Мы ўсім садам іх чакалі,

Падарункі рыхтавалі:


Хто хусцінку вышываў,

Хто карцінку маляваў,

Кожнай маме — падарунак,

Кожнай маме — пацалунак.


Павіншуем мы сваіх

Мам любімых, дарагіх.

Дружна шчасця пажадаем,

Дружна песню заспяваем.


Вельмі рад, вельмі рад

Мам сустрэць дзіцячы сад.



Янка Журба

ВАВЁРКА
Я рухавы звярок,

Заўжды весела мне.

Мая хатка — дупло

На высокай сасне.


Я на дубе нарву

Шмат буйных жалудоў

І к зімовай пары

Прынясу іх дамоў.


На галінках сасны

Я грыбоў насушу.

Іх багата к зіме

У свой дом нанашу.


Я рухавы звярок —

Шмат арэхаў знайду,

Самых лепшых нарву

І ў дупло пакладу.


Не баюся зімой

Я марозаў ліхіх:

Спачываю ў дупле

На лісточках сухіх.


А як сонца зірне,

Я скачу па сасне.

Цёпла ў шубе маёй

І суровай зімой.



Павел Місько

Як дзеда дзялілі
Мама слухала-слухала, як Ната і Светка сварацца за дзеда, і не вытрывала, паставіла прас.

— Хопіць мучыць дзеда! Калені вунь пааблузвалі. А то ў куток пастаўлю: адну — у гэты, другую — у той. Да самай «Калыханкі».

— А хай яна не лезе! Гэта мой дзед! — крычала Светка і ўскарабквалася на дзедава калена.

— Не, мой! — лезла на другое калена Ната.

Дзед збянтэжана і расчулена ўсміхаўся, гладзіў унучак па галоўках.

— Ты на гэтым калене сядзі, а ты — на гэтым, — сказаў ён.

— А Натка і так больш коўзалася па табе. На цэлы год больш і яшчэ на палавінку года.

— Ну дык што, калі яна старэйшая? Ёй жа таксама хочацца з дзедам пабыць. Гэта ж і яе дзед, а не толькі твой! — мама зноў пачала прасаваць бялізну.

— Злазь! — крычыць прарэзліва Светка і таўхае ў грудзі большую сястрычку, спіхвае з дзедавых калень. — Дзед будзе мой, толькі мой — год і яшчэ палавінку года! А тады ўжо будзе ўсіхны! Тады можаш лезці!

— У-у-у...— зацягнула з плачам бальшуха Ната.— Яна меншая, дык усё ёй ды ёй! I дзед адной ёй! А ў мяне нікога няма-а! — загаласіла яна.

— Як гэта няма? А я, а тата? А дзве бабулі? Другім разам прыедуць дзве бабулі. Як вы іх будзеце дзяліць? — спытала мама.

— Адна мне, адна Свеце! — сказала Ната.

— А мы і дзеда падзелім! Вось гэта нага будзе мая! — сказала Светка. — Дзядуля, якое імя ў гэтай нагі?

— Левая, унучка, левая.

— А мая — правая! — падгэцнулася на правай дзедавай назе Ната.

— А гэтая рука, што мяне абдымае, мая! — сказала Светка.

— А гэтая, што мяне па галоўцы гладзіць, — мая! — Ната ўлавіла дзедаву руку, зняла са сваёй галавы і пачала цалаваць то далонь, то кожны палец паасобку.

Тады Светка стала на дзедава калена і пацалавала ў шчаку.

— А гэтая шчочка мая! I гэтае вуха маё! I гэ тае вока маё! I броўка! — цалавала Светка ўсё, што называла.

Тое самае зрабіла з праваю шчакою, правым вокам, вухам і брывом Ната.

— Ой, зацалуеце! Ой, пакіньце жывога! — смяяўся дзед ад іх казытлівых пацалункаў і сам цалаваў іх то адну, то другую.

— Дзеду, а чаму ў цябе адзін нос? — спытала Светка.

— А што, бываюць людзі з двума насамі? — спытаў дзед.

Ната зарагатала, а за ёю і Светка.

— З двума насамі не бывае! А як нам дзяліць адзін нос і адзін рот? — спытала Ната.

— А вы іх не дзяліце. Мне пакіньце. А то ўсё падзеліце, а што мне застанецца?

— Ну, добра, — згадзілася, падумаўшы, Светка.

— Не будзем, — сказала і Ната. — А валасы падзелім. Ой, дзядуля, колькі ў цябе яшчэ валасоў!

— А от і не многа, — не згадзілася з ёю Светка. — На самым вяршэчку няма. Дзед, праўда, добра, што на вяршэчку пуста? Гла-а-адзень-ка... — пагладзіла яна дзедаву лысіну.

— Дзіва што добра, — усміхнуўся дзед. — Расчэсваць не трэба. Дзяліце пароўну, кожны валасок лічыце, — сказаў ён сур’ёзна.

— А мы лічыць столькі не ўмеем! Мы да дзесяці ўсяго... Мы проста так падзелім... Во... дасюль — мае... — учапілася рукамі ў дзедавы валасы Ната і пацягнула да сябе.

— А-ай-я-я-я-яй! — заенчыў дзед.

— А з гэтага боку мае! — учапілася аберуч у дзедавы валасы і Светка.

— Аво-я-я-ё-ёй! — залямантаваў дзед яшчэ мацней.

Мама перастала прасаваць бялізну. Узяла фартух і пагрозліва страсянула ім.

— Перастанеце вы здзекавацца з дзеда ці не?! Марш па кутках!

А дзед у гэты час ссаджваў з калень Нату і Светку. Ссадзіў і пайшоў у калідор. Дзеці за ім. Дзед узяў паліто і сказаў:

— Паеду ад вас. У мяне ж яшчэ ўнукі ёсць — Сева і Міша. I яны мяне таксама любяць, але не дзеляць на кавалкі. Буду ім «усіхным» дзедам.

Дзяўчынкі знямелі ад такіх слоў. I раптам дружна зараўлі:

— А мы-ы-ы?! А нам без дзеда астава-ацца?!

Выйшла ў калідор і мама.

— А божа, што сёння за дзень такі... — Прысела каля дачушак, прыгарнула іх да сябе абедзвюма рукамі, зашаптала на вушкі: — Скажыце дзеду, што вы пажартавалі, добра? Што больш не будзеце дзяліць. Праўда ж, вы пажартавалі?

— Ага-а... — Светка падышла і абняла левую нагу дзеда, Ната — правую. А насамі шморгаюць, чмыхаюць.

— Ну, добра, ну, годзе ўжо плакаць. Я ўжо не сярдую... Я таксама пажартаваў... — не ведаў дзед, як іх суцешыць. Павесіў паліто на месца.

— Ой, а чаго ж мы топчамся тут! — нібыта спалохалася мама. — Там жа «Калыханка» пачынаецца!

Усе патупацелі ў пакой. Дзед сеў на мяккае крэсла перад тэлевізарам. Дзяўчынкі зноў залезлі на дзедавы калені — кожная на сваё.

Светка прылашчылася да дзеда, зашаптала:

— Дзеду! Пасля «Калыханкі» мама цябе не пагоніць адразу спаць? Ну і добра... Я цябе памыю нанач: левую шчочку, левае вуха, левую броўку... А нос увесь-увесь! Чысценька!

— Ну што ж, памый! — усміхнуўся дзед. Але Светка тут жа задумалася.

— Не-е, — сказала яна. — Нядобра рабіць работу напалавінку. Я цябе ўсяго памыю. I зубы табе пачышчу. У мяне, ведаеш, якая смачная паста, пахучая? У-у-у! Толькі ты не ўцякай, добра?

— Не буду, — дзед абдымае абедзвюх унучак.

Памірыліся...



Рыгор Барадулін

ТАЛАКА
Мы не ведаем спакою,

Дом будуем талакою.

Талака! Талака!

Не стамляецца рука.


Мы дужэем з кожным разам.

Талакою —

Значыць разам

Талака! Талака!

Смех картавы малатка.
Мы сябрам дапамагаем,

І пілуем, і стругаем.

Талака! Талака!

Дайце дужым малака!


Лапатушкі-хуткамоўкі
І зусім

Не крыллем птушкі —

Языкамі лапатушкі,

Хутка мовячы, лапочуць,

Сакатушкамі сакочуць.
***

Бач,


Як навастрылі вушкі

Хуткамоўкі-балбатушкі.

І балбочуць, і якочуць.

Ці не збегчы з дому хочуць?


***

У нябачанай кватэры

Дзверы

Зробіма з паперы.



Хуткамоўкі змоўкнуць крышку,

Покуль не адчынім кніжку.


***

Пасвішчы на пасвішчы,

Курапатак пасвячы.

А, каркуючы карчы,

Пра харчы карцу крычы.
***

Спакойна шпакоўню ціхую

Шукае шпак са шпачыхаю.
***

Ехалі ў вясёлай згодзе

Параход на карагодзе,

Карагод на параходзе.

Ім казала пара: годзе!
***

Калі жывеш на хутары,

З кампутарам пагутары.
***

Не наступі на золку

На золкую зёлку.
***

Каштуе колькі колкі

Кончык іголкі?
***

Каню не кажы,

Што канюшына ў кашы.
***

Рэха вывалілася з арэха

І паехала ў рэхава.
***

Мулка зроку ў змроку,

Гулка ўранні кроку.
***

Звалілася з вяза ваза,

А з бука

Азбука.
***

У Клічава сваё клічава.

У Крычава сваё крычава.

У Лепеля сваё лепліва.

У Магілёва сваё імглёва.



ЖМУРКІ
На дарожцы слізскай

Шэрыя куркі

Пачалі з ліскай

Гуляць у жмуркі.

Ашукаць хацелі

Ліску-лізуху.

Рыжай для пасцелі

Хопіць пуху.


ГРАМАЦЕЙКА
У маленькай козкі

Рожкі,


Быццам коскі.

Як двухкроп’і,

Капыткі,

Як злучок,

Хвосцік.

Піша сказ

Яна такі

Пра кляновы мосцік.

Як сама

Свой сказ чытае,



Толькі мэкае

Малая.
НОВЫ ГОД


Новы год, Новы год,

Новы снег

І новы лёд.
Зорку зыркую ялінка

Грэе ў даланях яловых.

Ззяе кожная іглінка

У абновах адмысловых.


Рукі ўбокі!

Гэй у скокі!

Дзед Мароз ружавашчокі

З падарункамі, магчыма,

Мех трымае за плячыма.
Покуль смех

Ад нас не збег

Зазірнем у дзедаў мех! Артур Вольскі

КАРУСЕЛЬ
— Вы паспелі?

— Мы паспелі!

— Вы паселі?

— Мы паселі!


I адразу

паляцелі


на вясёлай

каруселі.

Аж за трыдзевяць

зямель


занясе нас

карусель!


Зашасцелі

побач шаты.

Мы ляцім

усё хутчэй.

Дзе там мамы,

дзе там таты?

Ані твараў,

ні вачэй...


Па нязведанай

арбіце


проста ў космас

мы ляцім.

Паглядзіце,

паглядзіце —

сонца блізка ўжо зусім!
Вышыню

палёт дае мне.

Але зноў

зямля заве.

Пасля космасу

прыемна


паваляцца

на траве.



КАЛЯДКІ

Ой, ладачкі-ладкі,

надышлі Калядкі.

Мы дзеля Калядак

напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю

дранікі духмяныя.

Хочаш —

еш са скваркаю,

хочаш —

са смятанаю.


Вось вам,

калі ласка,

з жэрдачкі каўбаска.

Вось кавалак пірага,

каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!

І мядок салодкі

да лясной гарбаткі

наліем у сподкі.

І запахне рутай,

верасам,


чаборам,

каб зімою лютай

нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі

лізунцы,


цукеркі!

Ешце ўволю,

ешце,

ды не псуйце зубкі...



Песняй нас пацешце,

Галубкі,


галубкі!
Бохан —

поўняй яснаю,

яйкі,

бульба,


скваркі.

Гэта ўсё —

з уласнае

нашай гаспадаркі.


Калі вам прысмакі

прыйдуцца да смаку,

прынясіце Богу

шчырую падзяку.


Ой, ладачкі-ладкі —

пляскаем у ладкі!

ой, ладачкі-ладкі —

святкуем Калядкі!


ЗАЙКІНА ХАТКА

Беларуская народная казка
Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык.

Жылі яны непадалёку адзін ад другога. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык — з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісічкіна хатка растала, а зайкіна стаіць, як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкіну хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка з свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.

— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.

— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.

— Не плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.

Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:

— Чаго залезла ў чужую хату? Злазь, ліса, з печы, а то скіну, паб’ю табе плечы.

Не спалохалася лісічка, адказвае воўку:

— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам табе, дык будзе канец.

Перапалохаўся воўк ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў. Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.

— Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.

— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.

— Не плач, зайка: пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.

Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкінай хаткі і крычыць на лісічку:

— Нашто адабрала ў зайкі хатку? Злазь, ліса, з печы, а то скіну, паб’ю табе плечы.

Не спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:

— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.

Спалохаўся мядзведзь ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў. Зноў пайшоў зайка з свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:

— Чаго, зайка, плачаш?

— Ды як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. На­стала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.

— Не плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.

— Ой, Пеценька, — плача зайка, — дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў. Мядзведзь гнаў — не выгнаў.

— А вось жа я выганю. Пойдзем, — кажа пеўнік.

Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе, кукарэкнуў, а потым як закрычыць:
Я — пятух-чабятух,

Я — пявун-лапатун,

На кароткіх нагах,

На высокіх пятах.

Нясу касу на плячы,

Хачу ліску засячы.
А лісічка ляжыць ды кажа:

— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.

Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
Я — пятух-чабятух,

Я — пявун-лапатун,

На кароткіх нагах,

На высокіх пятах.
Нясу касу на плячы,


Хачу ліску засячы.
I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкінай хаткі, а зайка і дзверы зачыніў за ёю.

I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.

Апрацаваў Якуб Колас

ЗЯМЛЯ

Легенда
Святая зямелька корміць і нас, людзей, і ўсялякага звера, і кожную птушку.

Носіць на сваіх плячах, аніколі не наракае, не стогне, а як Бог пашле каму смерць, дык і прыгорне.

Маці-зямля ўсё прымае, а найбольш усякую нечысць, ды яшчэ дзякуе. Калі хочаш ведаць, як яна дзякуе, дык навязі ў поле гною ды пасей на ім жыта, вось і дазнаешся.

Нашы дзяды і прадзеды не дарма казалі: “Тым, што зямля родзіць, падзяліся з ёю!” Гэта значыць, сам еш хлеб, а салому аддай роднай зямельцы…

Няма нікога і нічога багацей за зямлю ― столькі яна родзіць хлеба, столькі дае жалеза дый іншых выкапняў! З яе капаюць гліну на печы і гаршчкі, пясок на грэблі і будоўлі, крэйду на пабелку. А ці мала хавае яна розных скарбаў і грошай? Хто, урэшце, дае чыстую здаровую ваду? Дае святая маці-зямля...

Пераказаў Уладзімір Сіўчыкаў

МЯДЗВЕДЗЬ

Легенда
А ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь?

Мядзведзь раней быў такі самы чалавек, як і ўсе мы, гарапашнікі.

Людзей тады на зямлі было зусім мала. Гэта цяпер народы так памножыліся, што зямля іх ледзьве трымае: каб не ўмерлі, дык неба падперлі.

А даўней людзі жылі зрэдзь па лясах, дзе лавілі звера ды птушак, а ў азёрах ды рэках ― рыбу дый ракаў. Улетку збіралі грыбы і ягады, капалі пажыўнае карэнне і назапашвалі на зіму. А найбольш назапашвалі арэхаў і мёду. Пчол тады было багата, а вяліся яны ў дуплах на дрэвах і ў норах на зямлі.

Людзі шукалі тых пчол у дуплах, і хто першы знаходзіў, таго і былі тыя пчолы. Чалавек абвязваў дрэва, дзе знайшоў пчол, вяроўкаю, і ніхто больш не меў права іх чапаць.

Але жыў адзін гультаяваты чалавек. Ленаваўся ён шукаць пчол, дык стаў выдзіраць чужых. Толькі цяжка было яму ўзбірацца на дрэвы, а праз тое пачаў ён шукаць чараўніка, каб той зрабіў так, каб лягчэй было яму лазіць на дрэвы.

За сямю лясамі ды за сямю балотамі жыў чарадзей, які ўсё мог зрабіць. Пайшоў гультаяваты чалавек да таго чарадзея.

Ішоў ён лясамі, і раптам бачыць ― ліпа абвязаная. Падыйшоў ён бліжэй, аж у нізкім дупле поўна мёду. Выдраў ён тыя соты, з’еў і пайшоў далей.

Бачыць ― другое дрэва абвязанае. Выдраў ён і тых пчол.

Нарэшце дапяў ён зямлянкі знакамітага чарадзея, а таго дома няма.

Агледзеўся гультай, аж пры самай зямлянцы ― дрэва з пчоламі, і давай ён драць поўныя соты.

А тым часам падыйшоў чарадзей, пабачыў тое непатрэбства дый кажа:

― Ну, з гэтае пары і ты сам, і твае дзеці, і ўся твая радзіна будзеце толькі пчол ды маліну драць!

І абярнуў чарадзей таго гультаяватага чалавека ў мядзведзя.

Вось адкуль узяўся мядзведзь.

А хто не верыць, дык няхай зловіць мядзведзя і спытаецца, ці так папраўдзе было.



Пераказаў Уладзімір Сіўчыкаў

Якуб Колас

ЧАМУ Ў СЕНАКОС I Ў ЖНІВО IДЗЕ ДОЖДЖ

Легенда
Прасілі людзі бога, каб даў ім бог дожджыку.

— Пашлі ты ім дождж! — кажа бог да прарока Ільі.

— А куды паслаць дождж? — пытае Ілья (а ён, трэба сказаць, упраўляецца дажджом, снегам і пагодаю).

Туды, дзе просяць.

А Ілья не дачуў, думаў, што бог сказаў паслаць дождж туды, дзе косяць. I паслаў на сена дождж.

— Пашлі туды, дзе ждуць! — кажа бог.

А Iлья ізноў не дачуў і паслаў туды, дзе жнуць. I з таго часу ўсцяж у сенакос і жніво ідзе дождж.

I кажуць: «Святы Ілья нарабіў гнілля».
ГРУШКА”

Беларуская народная гульня
Дзеці бяруцца за рукі, утвараючы круг, усярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта і будзе грушка. Дзеці ходзяць у карагодзе вакол грушкі, спяваюць песню, называючы імя таго, хто стаіць усярэдзіне круга:
― Мы пасадзім грушку

Усе, усе,

Няхай наша грушка

Расце, расце.


Вырасці ты, грушка,

Вось такой вышыні.

Распусціся, грушка,

Вось такой шырыні!


Расці, расці, грушка,

Ды у добры час.

Патанцуй, Марылька,

Паскачы да нас.


А ўжо наша грушка

Распусцілася,

А наша Марылька

Зажурылася.


А мы тую грушку

Ўсе шчыпаць будзем.

Ад нашай Марылькі

Уцякаць будзем.


Грушка ўсярэдзіне круга павінна рабіць усё, аб чым спяваецца ў песні, ― танцаваць, кружыцца. Пры словах песні “вось такой вышыні”, “вось такой шырыні” дзеці паднімаюць рукі ўгору, разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць “а мы тую грушку шчыпаць будзем”, усе набліжаюцца да грушкі, каб ушчыпнуць, і хуценька ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь з дзяцей, ставіць яго на сваё месца ўсярэдзіне круга, і гульня паўтараецца.

ГУСІ ЛЯЦЯЦЬ”



Беларуская народная гульня
Калі маленькія дзеці застаюцца дома с падлеткамі, іх забаўляюць такой гульнёю: усе ставяць указальныя пальцы на стол, у адно месца. Тады старэйшы кажа:

― Гусі ляцяць! ― і паднімае руку ўгору, паказваючы, як гусі ляцяць.

Дзеці адказваюць: “Ляцяць!” ― і таксама паднімаюць рукі.

― Качкі ляцяць!

― Ляцяць!

― Вераб’і ляцяць!

― Ляцяць!

― Мухі ляцяць!

― Ляцяць!

― Шчупакі ляцяць!

Захапіўшыся, дзеці часта адказваюць:

― Ляцяць! ― і паднімаюць рукі.

Старэйшы б’е іх па руках і крычыць:

― Не ляцяць, не ляцяць!

Потым ізноў з пачатку:

­― Гусі ляцяць! Вароны ляцяць! Сарокі ляцяць! Каровы ляцяць!

Але навучаныя вопытам дзеці ўжо не паднімаюць рук на словы “каровы ляцяць” і маўчаць. Тады старэйшы зноў кажа:

― Гусі ляцяць! Лебедзі ляцяць! Салаўі ляцяць! Дубы ляцяць! і г. д.

Гэты своеасаблівы ўрок прыродазнаўства канчаецца тады, калі ўвага лзяцей аслабляецца і яны абы-калі пачынаюць паднімаць рукі.

ЗМЕСТ
ПЕРШАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА (да 3 гадоў)


Сонейка-сонца. З народнага

Верабейчык. З народнага

Белабока-сарока. З народнага

Кую, кую ножку. З народнага

А ты, коцінька-каток. З народнага

*** Наши уточки с утра...

*** Котик серенький присел...

*** Сорока-белобока...

*** Водичка, водичка...

*** Идет коза рогатая...

*** Еду-еду к бабе, к деду...

*** Вот и люди спят...



Гушкі, гушкі, гушкі. З народнага

А ты, каток шэры. З народнага

Жук. З народнага

Уладзіслава Луцэвіч. Птушачка

Вольга Іпатава. Аладкі

Ладкі ладком. З народнага

Апсік, апсік, каточак. З народнага

Баю-баінку, баю. З народнага

Петушок-петушок

Пальчик-мальчик

Курочка-рябушечка, куда идешь?

Михаил Лермонтов. ***Спи, младенец мой прекрасный...

*** Дождик, дождик, веселей...

*** Скок-поскок...

*** Ранним-рано поутру...

*** Ножки вы, ножки...

*** Николенька-гусачок...

*** Зайчишка-трусишка...

Алег Лойка. Верабейчык

Куры. З народнага


ДРУГАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА (3—4 гады)
*** Огуречик, огуречик...

*** Не плачь, не плачь...

*** Из-за леса, из-за гор...

*** Солнышко-ведрышко...

*** А коцічак шэранькі...

*** А брысь, коця, у замор’е...



Божая кароўка. З народнага

Іван Муравейка. Я сама

Канстанцыя Буйло. Дзіцячы сад

Васіль Вітка. Бабіны госці

Лев Толстой. Детям

А. Прокофьев. Солнышко

Елена Благинина. ***Дождик, дождик...

Т. Волгина. *** Загудел паровоз...

Стары мядзведзь на калодзе. З народнага

Загадка

Янка Журба. Дзед Мароз

Якуб Колас. Храбры певень

Станіслаў Шушкевіч. Нашы сябры

Максім Танк. Ехаў казачнік Бай

Янка Журба. Коцік

Алег Лойка. Кураняты

Вожык. З народнага

Ларыса Геніюш. Павучок

Спі, Аленка

Люлі, люлі, люлі... З народнага

Ладу, ладу, ладкі. З народнага

*** У куце сядзіць мядзведзь...


Репка. Русская народная сказка


Екатерина Серова. Колокольчик

Одуванчик

Василий Жуковский. Котик и козлик

Теремок. Русская народная сказка

Лев Толстой. У Розки были щенки

Якуб Колас. Зайчыкі

Константин Ушинский. Васька

Гого, гого, гусачок. З народнага

Верабейчык. З народнага

Ягорачка. З народнага

Янка Брыль. Жыў-быў вожык

Андрэй Хадановіч. Пыласос

Галіна Каржанеўская. Кіска, не падманіш! П’еса-казка

Гномики”. Игра

Тяни-толкай”. Игра


СЯРЭДНЯЯ ГРУПА (4—5 гадоў)
Іван Муравейка. Ладкі

Ласачка. З народнага

Былінка і верабей. Беларуская народная казка

Якуб Колас. На лузе

Каток

Янка Журба. Першыя сняжынкі

Ларыса Геніюш. Мароз

Юры Ярмаш. Маланка і гром

Вольга Іпатава. Янка-запытанка

Николай Суриков. Первый снег

Александр Пушкин. Румяной зарею...

Заяц-хваста. Русская народная сказка

Алексей Толстой. Осень

Кривая уточка. Русская народная сказка

Каток — залаты лабок. Беларуская народная казка

Кукарэку, певунок! З народнага

Рыгор Барадулін. Люблю!

Снегавік

Константин Ушинский. Вместе тесно, а врозь скучно

Ерши-малыши

Дождик-дождик

Лидия Чарская. Мурлыка

Саша Черный. Плакса

Приставалка

Юнна Мориц. Кто сильнее?

Колосок. Украинская народная сказка

Маша и медведь. Русская народная сказка

Снегурушка и лиса. Русская народная сказка

Александр Блок. Зайчик

Лев Толстой. Детям

*** Солнышко...

*** Дождик-дождик, поливай...

*** Ваня, Ванечка! Куда ходил...

*** Пчелы гудят...

*** Иголка, иголка...

*** Ай ду-ду, ду-ду, ду-ду...

*** Жили у бабуси...



Алексей Толстой. Еж

Загадки

Считалки

Сяржук Сокалаў-Воюш. Авечка

Пчолка

Мышаня

Мішка

Артур Вольскі. Куркі

Іван Муравейка. Добра з мамай

Алег Лойка. Жарабяткі

Іван Муравейка. Андрэй, не дурэй

Нэля Тулупава. Кракадзіл

Алесь Пісьмянкоў. Як быць?

Сынок з кулачок. Беларуская народная казка

Сергей Козлов. Мороженое

Михаил Зощенко. Елка

Лев Толстой. Косточка

Агния Барто. Помощница

Александр Блок. Новый год

Нина Саксонская. Где мой пальчик?

Загадки

Новогодняя считалочка

Александр Прокофьев. ***Как на горке, на горе...

Пословицы и поговорки

Загадки

Сяржук Сокалаў-Воюш. З братам трэба сябраваць

Чаравікі

Цукеркі

Андрэй Хадановіч. Шарык

Леанід Пранчак. Валёнкі

Лічылкі

Считалка

Змітрок Бядуля. Гэй, мой конік

Авяр’ян Дзеружынскі. Сані

Алесь Якімовіч. Ліска

Васіль Вітка. Дожджык

Еўдакія Лось. Мая Лялька

Бычок. З народнага

Рыгор Барадулін. Козытка

Валянціна Коўтун. Гусі

Ларыса Геніюш. Вавёрка

Муха-Пяюха. Беларуская народная казка

Данута Бічэль-Загнетава. Мядзведзь

Васіль Вітка. Бусел

Ніл Гілевіч. Добры чалавек

Васіль Зуёнак. Ручаёк

Каляды, Калядкі. З народнага

Вольга Іпатава. Вавёрка

Васіль Вітка. Коця і Каця

Мікола Чарняўскі. Рамонак

Сяргей Новік-Пяюн. Над калыскай

Данута Бічэль-Загнетава. Коцікі

Галіна Каржанеўская. Мароз

Калыханка — Янку

Змітрок Бядуля. Мае забавы

Новогоднее представление

Баба Ёшка”. Беларуская народная гульня

У ката і мышку”. Беларуская народная гульня

Адгадай хто?” Беларуская народная гульня



У ката”. Беларуская народная гульня


СТАРЭЙШАЯ ГРУПА (5—6 гадоў)
Аляксандр Александровіч. Працавітая дзяўчынка

Галіна Каржанеўская. Дзетак вучаць танцаваць

Уладзіслава Луцэвіч. Вавёрка

Кот Максім. Беларуская народная казка

Бацька і сыны. З народнага

Якуб Колас. У полі

Артур Вольскі. Свята мам

Янка Журба. Вавёрка

Борис Житков. Как меня называли. Из книги “Что я видел”

А. Пожарова. Маляры

Михаил Пришвин. Золотой луг

Владимир Маяковский. Что такое хорошо и что такое плохо?

Вера Вярба. Матуліны рукі

Бабуліны казкі

Павел Місько. Як дзеда дзялілі

Елена Благинина. Вот какая мама!

Александр Блок. Ветхая избушка

Скороговорки

Менеск. Паданне

Рыгор Барадулін. Талака

Лапатушкі-хуткамоўкі

Жмуркі

Грамацейка

Новы год

Загадкі

Артур Вольскі. Карусель

Калядкі

Галіна Каржанеўская. Партрэт

Пра клубніцы і пра дубчык

Уладзімір Арлоў. Смелы Падбел

Максім Танк. У школе

Якуб Колас. На лузе


Максім Лужанін. Восень

Васіль Вітка. Жаваранак

Станіслаў Шушкевіч. Пайшоў коўзацца каток


Зайкіна хатка. Беларуская народная казка

Зямля. Легенда

Мядзведзь. Легенда

Якуб Колас. Чаму ў сенакос і ў жніво ідзе дождж

Наталия Бромлей. Главное слово

Арсений Седугин. Тихо-тихо

Валентин Берестов. Читалочка


Джанни Родари. Для чего нужно учиться?

Николай Носов. Леденец

Лев Толстой. Котенок

У солнышка в гостях. Венгерская сказка

Евгений Пермяк. Торопливый Ножик

Елена Благинина. Не мешайте мне трудиться

Самуил Маршак. О мальчиках и девочках


Алесь Пісьмянкоў. Мікоша

Кастусь Цвірка. Коцікі

Андрэй Хадановіч. Нататкі таткі

Шкарпяткі

Капялюш

Цукерка

Шчотка

Як кот звяроў напалохаў. Беларуская народная казка

Вацлаў Ластоўскі. Пра зязюлю. Паданне

Леанід Дайнека. У вясновым лесе

Авер’ян Дзеружынскі. Крапіва

Мікола Чарняўскі. Новы год

Алесь Ставер. На горцы

Еўдакія Лось. Смачныя літары

Канстанцыя Буйло. Градка

Анатоль Грачанікаў. Сон

Загадки

Константин Ушинский. Проказы старухи Зимы

Владимир Даль. Старик-годовик. Сказка-загадка

Николай Некрасов. Снежок

Станіслаў Шушкевіч. Цяжка жабцы жыць без хаты

Леанід Дранько-Майсюк. Песенька Гаспадара пра добрую Мышку і мудрую Кошку

Песенька двух Мядзведзікаў

Якуб Колас. Песня аб вясне

Музыкі

Пімен Панчанка. Ксюша

Каця

Міхась Стральцоў. Гульня

Загадкі

Еўдакія Лось. Скорагаворкі

Мікола Чарняўскі. Раніцай

Мама

Генадзь Бураўкін. Калыханка

Сяргей Новік-Пяюн. Бой

Лічылкі

Скороговорки

Васіль Вітка. Воўк

Народныя прыкметы

Пятро Васючэнка. Новы Калабок. П’еса-казка

Грушка”. Беларуская народная гульня

Гусі ляцяць”. Беларуская народная гульня

Сляпец”. Беларуская народная гульня



Блін гарыць”. Беларуская народная гульня

Мост”. Беларуская народная гульня
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка