Галосныя гукі: а вымаўляецца пасля цвёрдых зычных на месцы ненаціскнога о, э, а



Дата канвертавання28.06.2016
Памер33.21 Kb.
Як вымаўляць правільна?

Галосныя гукі:

    • А вымаўляецца пасля цвёрдых зычных на месцы ненаціскнога о, э, а (аканне): горача – гарачы, шэрсць – шарсцяны, шэпт – шаптаць. Выключэнне: словы іншамоўнага паходжання, дзе э не пераходзіць у а (жэтон, дэкада); словы са спалучэннямі ро, ло, рэ, дзе не пад націскам вымаўляецца і пішацца ы (блохі – блыха, хрэсьбіны – хрысціць, глотка – глыток, крошка – крышыць).

    • А вымаўляецца пасля мяккіх зычных (т.зв. арфаграфічнае я) на месцы о, э (арфаграфічнае ё, е) у першым складзе перад націскам (яканне): цецерукі – цецяру́к, Сцепаніда – Сцяпа́н, зеленаваты – зялёны. Выключэнне: словы іншамоўнага паходжання (кефір, бетон, сезон). Прыназоўнік без і часціца не вымаўляюцца з яканнем, калі стаяць перад словам, што пачынаецца з націскнога склада: бяз ма́ці, ня трэ́ба.

    • І ў пачатку слова, пасля галоснай або апострафа звычайна вымаўляецца з прыстаўным й: да йіх, за Йіванам. Выключэнне: й не вымаўляецца перад прыстаўным і, а таксама ў запазычаных словах: імчаць, ільняны, інстытут. Пасля зычных і вымаўляецца як ы: з ымі, ад Ывана.

Зычныя гукі:

    • Г вымаўляецца фрыкатыўна, працяжна, пры аглушэнні перходзіць у х: лёгкі - лёхкі. Выключэнне: г вымаўляецца як выбухны ў некаторых запазычаннях: гузік, ганак, гонта, нягеглы, газа, швагер, гвалт, гарнец.

    • Зацвярдзелыя зычныя ж, ш, ч, дж, р, ц вымаўляюцца заўсёды цвёрда.

    • Д і т пры змякчэнні вымаўляюцца як дз’ і ц’ з невялікім адценнем шапялявасці (дзеканне і цеканне): два – дз’ве, цвёрды.

    • Дж, дз’, дз вымаўляюцца як адзін злітны не­па­дзель­ны гук: сяджу, дзесці, пэндзаль. Выключэнне: на сутыку марфем вымаўляюцца раздзельна: ад-зняць, ад-жаць).

    • Падоўжаныя зычныя гукі вымаўляюцца як адзін доўгі гук: палоззе, разводдзе. Выключэнне: на сутыку марфем гукі вымаўляюцца раздзельна: раз-званіць.

    • Гукі з і с перад іншымі мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка (асіміляцыйная мяккасць): без(ь)зямельны, з(ь)мес(ь)ці. Прычым з’ і с’ у нашай мове больш мяккія, чым, напрыклад, у рускай (вымаўляюцца нават з адценнем шапялявасці), але менш мяккія, чым у польскай. Не адбываецца асімілятыўная мяккасць пасля мяккіх г’, к’, х’: раскіс, згінуў.

Спалучэнні гукаў:

    • Звонкія зычныя перад глухімі вымаўляюцца як глухія (аглушэнне): казка - каска, легчы - лехчы.

    • Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца як звонкія (азванчэнне): малацьба -маладзьба, касьба - казьба.

    • Спалучэнні тр, др у словах кшталту кіламетр, літр вымаўляюцца як тар, дар: кіламетар, літар.

    • Шыпячыя зычныя пры вымаўленні прыпадабняюцца да свісцячых: на лыжцы - на лысцы, апранаешся – апранаесся.

    • Свісцячыя зычныя прыпадабняюцца да шыпячых: сшытак - шшытак, бесчалавечны – бешчалавечны.

    • Спалучэнні дц, тц, чц вымаўляюцца як доўгі цц: у лодцы - у лоццы, на рэчцы – на рэццы.

    • Спалучэнні дч, тч вымаўляюцца як доўгі чч: лётчык – як лёччык, выкладчык – як выклаччык.

    • Спрашчэнне груп зычных, калі спалучэнні зс, гс, жс, шс, сц вымаўляюцца як с: французскі – францускі, чэшскі – чэскі, брэсцкі – брэскі.

    • Спалучэнне дс вмаўляецца як ц: гарадскі – як гарацкі.

    • Спалучэнне чн пры вымаўленні захоўваецца: яечня, смачна.

Заданне:

Запішыце паводле афіцыйнага правапісу словы, якія вымаўляюцца наступным чынам:

Ірланцкі - ірландскі

Жжыць - зжыць

Узьлёт - узлёт

Пры йіх - пры іх

На паліццы - на палічцы

Бяз нас - без нас

Пераклаччык - перакладчык

Метар - метр

Ручнік – ручнік

Ня варта - не варта

Пяшчаны - пясчаны

Нозьбіт – носьбіт

У дзесцы – у дзежцы

Аччай – адчай

Нясьвіскі – нясвіжскі

Завацкі – завадскі

Зьбіраесься – збіраешся

Пакашчык – паказчык

Латыскі – латышскі

Шчасце – шчасце

Рашчоска – расчоска

Асьцерагаесься – асцерагаешся

Ежджу – езджу

Шчарсьцьвелы – счарсцвелы

Міністар – міністр



Галанцкі – галандскі

Дошч – дождж
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка