Гараджанкі насустрач вясне



Дата канвертавання06.07.2016
Памер7.27 Kb.
"Гараджанкі насустрач вясне".

Для ўсіх праспявае вяснянкі

Узрушаны птушкамі Мінск,

Гукалі Вясну гараджанкі --

Стварылі яе відарыс.
Бліскучай іголкі маланкай

І колерных нітак святлом

Вясновыя вышыты ранкі,

Дзе сум, завязаны вузлом.


Пад снегам вільготная глеба,

Дапытлівы след ручаін

Надзея блакітнага неба –

Такі вось вясновы зачын.


Чароўнай вясны калежанкі,

Дзе пяльцы, як кола любві.

Нясіце вясну, гараджанкі,

І ў сэрцы сваім, і ў крыві.


Кацярына Радзько,



ГА “Супрацоўніцтва дзелавых

і творчых жанчын”


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка