Гарадская цывілізацыя ў Беларусі



Дата канвертавання13.08.2016
Памер52.6 Kb.
Метадычныя парады

па вывучэнню спецкурса "Гарадская цывілізацыя ў Беларусі".


У першую чаргу ўвага слухачоў курса звяртаецца на рэгулярнае наведванне лекцыяў, бо спецкурс пакуль не забяспечаны адпаведным дапаможнікам.

Слуханне лекцыі – гэта творчая і даволі нялёгкая праца. Яна пачынаецца з мэтанакіраванай канцэнтрацыі ўвагі. Слухаць лекцыю трэба ўважліва, засяроджана, увесь час сачыць за ходам думкі выкладчыка. Пры слуханні лекцыі ідзе інтэнсіўнае засваенне інфармацыі. Неабходна зразумець навуковую сутнасць тэмы, яе сувязь з жыццём, узаемасувязь дадзенай лекцыі з іншымі лекцыямі і магчыма сумежнымі навукамі, асэнсаваць сфармуляваныя законы і паняцці навукі, прыведзеныя факты, доказы, аргументацыю выдзеленых палажэнняў. Слухачы павінны быць тактоўнымі ў дачыненні не толькі да выкладчыка, але і да сваіх таварышаў. Узнікшыя пытанні задаюцца лектару з яго дазволу, а абмяркоўваюцца паміж сабой -- пасля лекцыі.

Канспектаванне зместу лекцыі істотна аблягчае разуменне і запамінанне матэрыяла. Весці запіс лекцыі не так проста. Тут таксама неабходны валявыя намаганні, праца над сабой. Але трэніроўка і вопыт дапамагаюць пераадолець цяжкасці. Лектар звычайна вымаўляе ад 80 да 100 слоў у мінуту. Навучэнец можа весці дакладны запіс з хуткасцю каля 20 слоў у мінуту. Гэтага дастаткова, каб добра зразумець сэнс пачутага і запісаць галоўнае.

Асаблівую цяжкасць выкліча засваенне тэмы "Ментальнасць беларускіх гараджан у святле сучаснага маркетынгу". Яна патрабуе ведання нацыянальнай псіхалогіі беларусаў і сучаснай эканамічнай кан'юнктуры. Вывучэнне тэмы павінна грунтавацца з выкарыстаннем уласнага вопыту, вопыту сучаснага спажыўца-гараджаніна. Студэнты павінны падрыхтаваць шэраг рэфератаў. Найбольш цікавыя з іх могут увайсці ў канву навучальнага працэсу ў далейшым.

Кульмінацыйным момантам засваення спецкурса з,яўляецца залік. Ён адбываецца па білетах. І тут варта выказаць некалькі парад для студэнтаў. Спачатку ўважліва прачытайце кожнае пытанне білета, удумайцеся ў іх змест. Адказваць трэба нетаропка, спакойна, з высокімі патрабаваннямі да культуры мовы. На заліку не так шмат часу, таму спяшайцеся сказаць выкладчыку самае галоўнае і істотнае. Старайцеся гаварыць асэнсавана, лагічна, перканаўча, з выкладаннем усяго аб,ёма ведаў. Варта звярнуць увагу на раскрыццё практычнай значнасці вывучаемых ведаў, іх актуальнасці.


Метадычнае забеспячэнне

самастойнай работы студэнтаў па засваенню спецкурса
Асновай для падрыхтоўкі навучэнцаў да семінарскіх заняткаў з,яўляецца план заняткаў. У ім даюцца назвы усіх семінарскіх заняткаў з указаннем колькасці выдзеленых на іх разгляд гадзін, пералічваюцца вывучаемыя пытанні, асноўная і дадатковая літаратура.

У падрыхтоўцы да заняткаў выдзяляюцца наступныя этапы:

1. Падрыхтоўчы. Ён уключае азнаямленне з тэмай семінара, вывучэнне зместу плана, вызначэнне аб,ёму працы, выпрацоўку плана падрыхтоўкі.

2. Засваенне асноўнага вучэбнага матэрыяла. Выкарыстоўваецца канспект лекцыі і падручнік, які служыць у якасці ўдакладняючай літаратуры.

3. Паглыбленне ведаў. Спачатку чытаецца найбольш важная, спецыяльная літаратура па тэме, пасля — дадатковая, у тым ліку энцыклапедыі. Па магчымасці праглядаецца Інтэрнет. Пры гэтым робяцца выпіскі па кожнаму з разглядаемых пытанняў тэмы. Пажадана выпісваць таксама незразумелыя словы і выразы з тым, каб пазней удакладніць іх значэнне праз даведачную літаратуру або ў выкладчыка.

4. Заключны этап. Пасля назапашвання матэрыялаў важна асэнсаваць іх, а для таго карысна прадумаць і скласці план выступлення па кожнаму з пытанняў разглядаемай тэмы.

5. Параіцца з выкладчыкам, атрымаць ад яго кансультацыю ці нават неабходную літаратуру.

Семінар стане цікавым і карысным толькі тады, калі кожны студэнт падрыхтуецца да заняткаў настолькі добра, што ў яго ўзнікне неабходнасць выказаць свае меркаванні і падзяліцца сваімі думкамі. Да студэнтаў на семінарскіх занятках прад,яўляюцца наступныя патрабаванні:



  1. Абавязкова прыходзіць на заняткі падрыхтаванымі.

2. Калі ў працэсе падрыхтоўкі да семінара выяўляюцца складанасці, звяртацца за кансультацыяй да выкладчыка.

3. Быць актыўным на занятках, выказваць свае думкі, заўвагі, дапаўняць і ўдакладняць адказы таварышаў, задаваць ім пытанні.

4. Пасля заняткаў унесці неабходныя змены ў канспекты, спіс літаратуры з улікам выступленняў на семінарскіх занятках.

Важна прытрымлівацца агульных патрабаванняў да выступлення на семінарскіх занятках:

1. Скласці план выступлення, надаць яму стройную структуру.

2. Дакладна і лаканічна выкладаць думкі, сачыць за якасцю мовы.

3. Творча выкарыстоўваць усе веды па дадзенаму пытанню, набытыя з розных крыніц -- кніг, лекцый, Інтэрнэта, з асабістага вопыту і назіранняў.

4.Рабіць аргументаваныя, пераканаўчыя і дакладныя высновы.

5.Выступаючы з дапаўненнямі, не паўтараць ужо сказанае таварышамі. Каб пазбегнуць паўтораў, неабходна быць уважлівым і адразу ж уносіць змены ў свой план выступлення.

ІІІ. Падрыхтоўка да залікаў.

Залогам паспяховай сдачы заліку з,яўляецца рэгулярная, добрасумленная праца на працягу ўсяго семестра або навучальнага года. Вядома, што нават найбольш падрыхтаваныя студэнты не ў стане засвоіць увесь вучэбны матэрыял па таму або іншаму курсу “штурмам”. Да таго ж гэта прыводзіць да хуткага забывання матэрыялу.

Аднак якой бы добрай не была арганізацыя вучэбнай працы на працягу навучальнага года, дадатковая падрыхтоўка да з,яўляецца неабходнай. У ходзе яе навучэнцы прыводзяць усе свае веды ў парадак, сістэму.

Арганізацыйныя моманты падрыхтоўкі:

1.У час сесіі асабліва важна строга прытрымлівацца рэжыму працоўнага дня.

2.Вялікую ўвагу трэба надаць абсталяванню рабочага месца, зрабіць усё магчымае, каб не было ніякіх перашкод.

3.Падрыхтоўчую працу неабходна папярэдне спланаваць.

Метады і прынцыпы засваення вучэбных матэрыялаў:

1.Спачатку аналізуецца вучэбная праграма па прадмету. Студэнт адзначае тэмы або раздзелы, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу з-за іх недастатковага засваення на лекцыях і семінарскіх занятках.

2.Выбіраецца парадак выкарыстання крыніц. Пры падрыхтоўцы да заліку ў студэнта ёсць чатыры крыніцы — канспекты лекцый, падручнік, запісы з навуковай літаратуры і зацемкі, зробленыя на кансультацыях або семінарах. Падрыхтоўку трэба пачынаць з чытання канспекта лекцый, пасля можна прыступаць да падручніка і іншых запісаў.

3.Выбіраеццца матад засваення вучэбных матэрыялаў.

-- Самы распаўсюджаны метад – гэта засваенне па білетах або пытаннях. Трэба толькі мець на ўвазе, што ў такім разе парушаецца сістэма ведаў па дысцыпліне, магчымы пропускі асобных тэм або раздзелаў праграмы.

-- Адным з найбольш мэтазгодных метадаў засвойвання вучэбнага матэрыялу з,яўляецца дэтальны паўтор усяго вывучанага па таму або іншаму прадмету. Такі паўтор дазваляе дабіцца трывалых ведаў.

-- Эфектыўным спосабам засвойвання з,яўляецца сістэматызацыя вучэбнага матэрыяла на аснове ўстаноўленых сувязей паміж асобнымі тэмамі і раздзеламі. Для нагляднасці малюецца схема. Гэты спосаб дазваляе засвоіць вучэбны матэрыял як адзінае цэлае.

-- Іншы раз прымяняецца і такі спосаб як беглы прагляд вучэбнага матэрыяла. Ён апраўданы толькі тады, калі студэнт на працягу ўсяго года добрасумленна выконваў вучэбную праграму.

-- Вядома, што адны студэнты пры засваенні вучэбнага матэрыялу чытаюць яго ўслых, а іншыя -- прасябе. Усё залежыць ад індывідульных асаблівасцей навучэнцаў.

4.Прыступаючы да засваення канкрэтнага раздзела, неабходна вызначыць для сябе найбольш важныя паняцці, палажэнні, фармулёўкі, пашукаць жыццёвыя прыклады з тым, каб на экзамене выкарыстаць іх у якасці падмацавання тэарэтычных палажэнняў.



5.Індывідуальныя формы работы мэтазгодна дапоўняць калектыўнымі. Карысна, напрыклад, пераказаць вывучаны матэрыял сваім таварышам, адказаць на іх пытанні, выслухаць іх расказ, самому задаць пытанні.

6. Нават пры тытанічнай працы застаюцца незразумелыя пытанні. Яны выпісваюцца на асобны ліст і высвятляюцца на кансультацыях.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка