Гатычны касцюм вялікага княства літоўскага канца ХІІІ — пачатку ХVI ст. Ганна Барвенава (Мінск)



старонка2/2
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.51 Mb.
1   2
СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ

Аграф (фр. agrave) — святочная спражка ці засцёжка.

Аксаміт (грэч. hex — шэсць, mitos — ніці, шасцінітачны) — святочная дарагая тканіна, бывае затканая па шаўковаму фону залатой ці сярэбранай ніткай. Сёння шаўковая тканіна з кароткастрыжаным густым ворсам.

Атлас (араб. — гладкі) — шчыльная шаўковая, ваўняная ці льняная тканіна атласнага пляцення з гладкай, бліскучай відавой паверхняй.

Банэ (фр. bonnee) — познесярэднявечны высокі мужчынскі галаўны ўбор без палёў.

Берла (лац. berla) — царская ляска, адзнака царскай годнасці.

Гатычная крывая — у сярэднявечнай модзе своеасаблівы выгін жаночай постаці, створаны невялікім адхіленнем галавы і верхняй часткі тулава наперад, завышанай лініяй таліі і шлейфам сукенкі.

Дэкальтэ (фр. d’ecollete) — глыбокі выраз гарлавіны ў жаночай сукенцы.

Кабат (тур. з араб. kaba) — абціслае мужчынскае адзенне ХV–XIV ст., шытае з тканіны, замшы або ласінай скуры, падшытае футрай або падшэўкай, зашпіленае спераду на гузікі.

Каль (франц. kale) — у эпоху ранняга сярэднявечча шапачка ў выглядзе абціслага чэпчыка, падшаломнік. У ХІІІ–ХІV ст. мужчынскі і жаночы галаўны ўбор. Пры выхадзе на вуліцу паверх яго надзявалі шаперон, банэ і іншыя цёплыя галаўныя ўборы.

Кальсэс (ісп. calzes) — вузкія мужчынскія порткі-панчохі ў ХV ст., падвязаныя тасёмкамі да жылета. Нярэдка да кальсэс прышывалі скураныя падэшвы, тады яны служылі адначасова і абуткам.

Каптур (фр. kaptur) — галаўны ўбор, аб’яднаны з вопраткай, прышыўны або ў сярэднявеччы часцей здымны.

Карона (лац. corona) — венцападобны галаўны ўбор, які з’яўляецца сімвалам улады. Кароны мелі розную форму — дыядэмы, ціяры, вянцы, абручы з лістамі, зубцамі і пласцінкамі, шапкі і г.д. Вырабляліся з каштоўных матэрыялаў і багата аздабляліся каштоўнымі камянямі і перлінамі.

Катардзі (фр. cotardie) — вузкае, сціслае па фігуры параднае ўбранне феадалаў ХІV–ХV ст., з засцежкай па цэнтры пераду і нізка размешчаным поясам з пласцінак. Каўнер мог мець форму каптура.

Ке (фр. queen — хвост) — у эпоху сярэднявечча моцна падоўжаная частка туллі шаперона.

Кот (фр., англ. cotte) — сярэднявечнае мужчынскае і жаночае ўбранне. Да ХІІ ст. па прызначэнні адпавядаў кашулі. Даўжыня кота ў мужчын мянялася: да ХІІ ст. — вышэй каленаў, затым ніжэй шчыкалаткі, у ХІV ст. — кот кароткі. Жаночы кот адпавядаў сучаснай сукенцы. З ХIV ст. паверх кота апраналі сюркот.

Мітра (греч. mitra) ––княжацкі галаўны ўбор, высокая, з круглай тулляй шапка, аздобленая рэлігійнымі эмблемамі. Пазней галаўны ўбор вышэйшага праваслаўнага і каталіцкага духавенства.

Мі-парці (фр. mi-parci — падзелены) — гатычны ўбор, які адметны выразным падзелам цэлага адзення ці яго частак напалову рознымі колерамі і гатункам тканіны.

Парча (перс. — матэрыя) — шаўковая тканіна складанага малюнка, якая ва ўтоку змяшчае металічныя ніці з золатам, срэбрам ці імітуючымі іх матэрыяламі.

Парфіра (греч. porhira) — доўгая, пурпурнага колеру мантыя; адзін з сімвалаў улады.

Пулэн (фр. poulaine) — мяккі скураны абутак ХIV–XV ст. (без цвёрдай падэшвы) розных фасонаў, але з вельмі доўгімі дзюбамі. Для захавання формы дзюбаў у іх устаўлялі пласцінкі кітовага вуса і туга набівалі конскім воласам.

Пурпура (грэч., лац. purpura) — прыродны фарбавальнік чырвона-фіялетавага колеру з адценнямі ад аметыставага да сіняга; знаходзіцца ў пурпурных залозах марскіх малюскаў ці пурпурных слімакоў. Гэтаксама называліся тканіны, пафарбаваныя ў гэты колер. Адзенне з пурпуры было знакам адрознення высокіх пасад у грамадстве.

Пурпуэн (франц. pourpoint) — мужчынскае ўбранне, якое абцягвае постаць, падкладзенае ватай, апранаецца пад вайсковыя латы. У ХІІІ ст. пакрой адпавядаў канструкцыі латаў. З 1340 г. пурпуэн становіцца верхнім свецкім адзеннем, і пакрой яго відазмяняецца. У 2-й палове ХIV, ХV і ХVI ст. існаваў шэраг відаў пурпуэнаў; характэрныя асаблівасці — адразны ліф, абціслы па фігуры, баска ад шырокай, закладзенай вакол буйнымі складкамі, да вузкай.

Сыгнэт — персцень з гербам або манаграмай.

Туніка (лац. tunika) — мужчынскае і жаночае ўбранне з доўгімі рукавамі, якое складаецца з прамакутных кавалкаў тканіны, злучаных бакавымі швамі. Пакрой тунікі быў аднолькавы для ўсіх саслоўяў, адрозненне — у даўжыні і якасці тканіны.

Упелянд (фр. huppelande) — верхняя вопратка феадалаў ХIV–XV ст. Існавала два асноўныя віды: шырокі і доўгі з колакалападобнымі рукавамі — для святочных момантаў і кароткі — для танцаў.

Цюрбан (фр. turban ад турэцк.) — мужчынскі і жаночы галаўны ўбор; кавалак тканіны, абгорнуты вакол галавы.

Шаперон (фр. chaperon) — мужчынскі галаўны ўбор ХІІІ–ХV ст., род каптура з доўгім «хвастом». У ХIV ст. мужчынскі сталі насіць з жорсткім аколышам, падоўжыўся «хвост» і стаў драпіравацца над аколышам рознымі спосабамі, пры гэтым вузкая частка была апушчана на плячо.

Шосы (фр. chosses) — доўгія раз’ёмныя нагавіцы-панчохі, якія шчыльна абцягваюць ногі.



Спіс літаратуры

1. Przezdziecki A. Życie domowe Jadwigi i Jagełły z rejestrów skarbowych z lat 1388-1417. — Warszawa, 1854.


2. АВАК Вильна. — 1865. — Т.12.
3. Turska K. Ubiór dworski w Polsce w dobie pierwszych Jagiełłonów. — Wrocław, 1987.
4. Gutkowska-Rychlewska M. Historia ubiorów. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1968.
5. Bochnak A. Groby królowej Jadwigi i królewicza Kazimierza Jagiełłończyka w katedrze wawelskiej // Studia do dziejów Wawelu. — Kraków, 1968. — T. ІІІ. S. 149-173.
6. Błotnicki T. Zarys historji ubiorów z uwzględnieniem historji haftów i tkanin. — Kraków, 1930; Nahlik A. Tkaniny wełniane importowane i miejscowe Nowgrodu Wielkiego X — XV wieku. — Wrocław, 1964.
7. Ciesielska A. Geneza i funkcje purpury w ceremoniale dworskim w okresie średniowiecza // Zamek i dwór w średniowieczu od XI do XV wieku. — Poznań, 2001. S. 136-139.
8. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6-ці т. Т.1: Ад старажытных часоў да другой паловы ХVI ст. — Мн, 1987; Нiкалаеў М.В. Палата кнiгапiсная: Рукапiсная кнiга на Беларусi ў Х — ХVIII стагоддзях. – Мн, 1993.
9. Цітоў А.К. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Мн. 1999.
10. Eberhard von Windecke. Das Leben Konig Sigismundi. — Liepzig, 1899; Eljasz-Radzikowski W. Ubiory w Polsce i u sąsiadów w wieku XIV. -- Kraków, 1899. — T. 3.
11. Piecosiński F. Rachunki dvoru króla Wladysława Jagełły i królowej Jadwigi z lat 1388-1420 / Monumenta medii aevii historica res gestas Poloniae illustrantia. — T. 15. — Kraków, 1896; Przezdziecki A. Op.cit.; Rachunki królewskie z lat 1471-1472; 1476-1478. / Opracowali Gawenda S., Perzanowski Z., Skoreleska A. — Wrocław-Kraków, 1960; Codex Epistoliaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1376-1420 / Wyd. A.Prohaska. — Kraków, 1882.
12. Thiel E. Geschichte des kostüms. — Berlin, 1963.
13. Eljasz-Radzikowski W. Ubiory w Polsce i u sąsiadów w wieku XIV. -- Kraków, 1899. — T. 3.
14. Радзивиловская летопись: В 2 т. -- Факс. воспроизведение рукоп. -- СПб.: Глаголь; М.: Искусство, 1994. – Т. 1-2.
15. Gutkowski J. Sejm Polski. — Warszawa, 1996.
16. Poppe D. Szuba w ubiorze średniowiecznym w Polsce i na Rusi. — Warszawa, 1998.
17. Vitoldiana. Codex privilegiorum Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1386-1430. / Wyd. Ochmański J. — Warszawa-Poznań, 1986.
18. Mickūnaite G. Thecourt of Vitautas: an example of wall-paintings in the palace of Trakai Island-Castle. — Wilnius, 1998. S. 249-263.
19. Maleczyńska E. Rola polityczna królowej Zofii Holszańskiej na tle walki stronnictw w Polsce w latach 1422-1434 // Archiwum towarzystwa naukowego we Lwowie. Wydział 11. Historyczno-filologiczny. — T. XІX. — Lwow, 1973. S. 1—108.
20. Gumowski. M. Pieczęcie Książat Litewskich // Ateneum Wileńskie. R. VII, Z. 3-4. — Wilno, 1930.
21. Рарее F. Alexander Jagiellonczyk. — Kraków, 1949.
22. Turska K. Ubiory w inwentarzu ślubnej wyprawy królewny Anny Jagiellonki z 1491 roku // Ubiory w Polsce / Materiały III Sesji Klubu Kostiumologii i tkaniny Artystzcznej przy Oddziale Warszawskim Stowarzeszenia Historyków Sztuki. — Warszawa, 1994.
23. Kolankowski L. O litewską koroną. // Kwartalnik historyczny. — 1926. — ? 40.
24. Bochnak A. Groby królowej Jadwigi i królewicza Kazimierza Jagiełłończyka w katedrze wawelskiej // Studia do dziejów Wawelu. — Kraków, 1968. — T. ІІІ. — S. 149—173; Studia do dziejów na Wawelu. — Kraków, 1978. — T. IV. — S. 459—473.
25. Wilkus K. Odkrycie grobów królewskich w katedrze wileńskej // Studia do dziejów Wawelu. — T. V. — Krarów, 1991.
26. Лихачёв Н.П. Палеографическое значение бумажных водяных знаков: В 2 ч. — СПб., 1899. — Ч. 1: Исследование и описание филиграней.
27. Gutkowska-Rychlewska M. Historia ubiorów. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1968.
28. Украшения из средневековых могильников 2 пол. ХІІІ—ХV вв. на территории Сербии ( из собрания народного музея Белграда). Каталог выставки. — М., 1982.
29. Daniłowicz J. Skarbiec diplomatów Litwy, Rusi Litewskiej i ościennych im krajów (papieskich, cesarskich, królewskich, książęcych... do dziejów). — Wilno, 1862. — T.II.
30. Базилевич К.В. Имущество Московских князей в XIV – XVI вв. — М., 1978.
31. Луцкевіч І. Альгердаўскі паяс // Крывіч. — 1923. — № 1.
32. Ластоўскі В. Спражка паганскіх часаў // Крывіч. – 1925 -- № 9.
33. Мерцалова М.Н. Костюм разных времён и народов. В 4-х томах. — Т. 1. — М., 1993.
34. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ – ХVІІІ стагоддзяў: Альбом / Аўт. тэксту і склад. Н.Ф.Высоцкая. — Мінск, 1984.
35. Akta Aleksandra króla Polskiego, Wielkiego Księcia Litewskiego i t.d. (1501—1506) / Wyd. F.Papee. — Kraków, 1927.
36. АВАК. — Т. 11.
37. Turnau I. Słownik ubiorów. Tkaniny, wyroby pozatkackie, skóry, broń i kliejnoty oraz barwy znane w Polsce od średniowiecza do początku XIX w. – Warszawa: Semper, 1999.
38. Трусаў А.А., Собаль В.Е., Здановіч Н.І. Стары замак ў Гродне ХІ—ХVІІІ стст.: Гістарычна-археалагічны нарыс. — Мн, 1993.
39. Бебре В.В. Типы кожанной обуви Риги ХІІ-ХІV вв. и их ареалы // КСИА. -1987. -Вып. 190.
40. Ляўко В.М. Абутак з культурнага слоя Віцебска 14—17 стст. // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці.- Мн, 1984.

Кніжка публікуецца на сайце з ласкавай згоды яе навуковага рэдактара
1   2


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка