Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела



старонка1/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.5 Mb.
  1   2   3   4

ГДАНЬСК ПАЧЫНАЕЦЦА Ў НАВАГРАДКУ

ПРАЛОГ




Як заўсёды, сонца мела


Безьліч справаў, што ні крок.

Зранку песьціла праменьнем

Ртутны жвавенькі слупок,

Выпіла расу да донца,

Папляскалася ў рацэ

Й рушыла у шлях бясконцы,

Гонячы наперад цень.

Добра, надта шчыра грэе,

Цэліць кожнага дастаць.

Кепска, горача Андрэю

Пад “васьмёркаю” ляжаць:

Гідрапнеўмааўтаматык

Інжэнер-беспрацаўнік,

Не сьпяшаючыся, ладзіць

Гамавальнік і ручнік.

Пораз поркаецца ў скрынцы,

Думкамі, аднак, не там.

Трэба ластаўцы-машынцы



Добрае зрабіць ТА,

Тое-сёе на заменку,

І тады наступным днём

Забяру сваю Аленку

І на дачу маханём!

Там такі куточак мілы,

Сапраўды, чаму б не жыць?

Эх, шкада, не пагадзілась

Трошкі ў Польшчы адпачыць.

Зь ёй спрачацца – шлях найгоршы.

Ўчора прамаўляла мне:

  • А няма ніякай Польшчы!

Я ня бачыла яе!

1

І ў дадатак заявіла

Так, што супраць не папрэш:

  • Балтыка? Дык гэта ж піва,

Праўда, ты яго ня п’еш!”

Гэта што тут за каленка?



Можа, зь ёю мы знаёмы?

Любая мая Аленка,

Цуда-сонейка маё!”

  • Я крыху паразважала

І прыйшла спытаць у Вас:

Будзе з дачы плёну мала.

Можа, маханём у Гданьск?

Бо на дачу мы пасьпеем

І ў які наступны раз.

Ехаць можна… ў панядзелак!

  • Праз Гародню! – Проста кляс!

  • Да Гародні – на аўтобус,

Да мяжы тралейбус е’,

А далей мы – аўтастопам, -

Фантазіруе Андрэй,

Вылязаючы з-пад колаў.

І Аленку не ўтрымаць:

Навагрудак паказаць.

Дык слабо нам да Гародні

Праз Наваградак? А што!

Шлях ня самы найкароткі,

Дый не праз Ўладзівасток!
Ў панядзелак па камандзе

Руш!”, стартуе апаўдні



Экспэдыцыя у складзе:

Два заплечнікі буйных,

2

Пад два мэтры наш Андрэйка

(Першы, ведама, пілёт),

Мэтар зь кепкаю Аленка

І кішэнны іх намёт.

Смаліць сонейка у плечы,

Быццам паскарае рух,

І харчы з сабой дарэчы,

І настрой паўзе ўгару.

Моладзь – моцная парода,

Два – таксама не адзін.

І адлегласьць да прыгодаў

Крыху менш за пяць гадзін!

НАВАГРАДАК
Угару паўзем марудна.

Нельга хоць з гары шпарчэй?

Прывітаньне, Навагрудак,

Мы ня бачылісь яшчэ!

І Аленка – скок з прыступкі,

Ух! – заплечнік за сьпіну.

  • Так, Андрусь, асадку ў рукі

І расклад сьпісаць. А ну…

Што там збоку напісана

На аўтобусе? Відаць?

Гродна”. Нам наканавана



На наступным ад’яжджаць.

Дык паглядзім, а якой нам

Трэба тут гадзіне быць,

Бо такі тут горад стольны –

Лёгка і застацца жыць!

Я заплечнікі пільную,

Ты давай…Андрэй ідзе 3

Ўздоўж шчыта, дзе шрыфтам буйна

Хто, калі, куды і дзе,

І паволі разумее:

Трэба тут шукаць пастой.

Шанец быць у Гродне мелі

Толькі што. Махні рукой!
Пройдземся тут. Адмыслова марудна.

Побач – ня трэба напружваць зрок –

Подых часоў старадаўніх нячутны,

Псэўдапрагрэсу упэўнены крок.

Колькі такіх раскідана райцентраў?

Колькі зь іх памятаюць пра сябе?

Год закладаньня замшэлых каменьняў –

Лічбавы код, што сьвядомасць міне.

Нуль па гісторыі роднай мясьціны.

Мёртвая памяць без парасткаў думак.

Хіба нашчадкі двуногай скаціны

Продкам знайдуць гістарычны прытулак?

Смецьцем забіта духоўнасьці ніша.

Робяць гісторыю зь меркаю простай:

Плянка імкненьняў, дазволеных іншым,

Недзе на ўзроўні уласнага росту.

Недзе на ўскрайку каўбаснага раю,

Недзе на высьпе над морам гарэлкі

Б’ецца гісторыя роднага краю

І паратунку шукае дарэмна.

Замкі, маёнткі, касьцёлы старыя.

Вулічны брук. Агароджаў муры…

Стогнуць прывіды: нашто абудзілі?

Душы жывых лёгка ўшчэнт разбурыць.



Трэба? Гісторыю брудам закідай

(А пра культуру ужо не кажу).

4

Мы не пакінем уласных прывідаў,

Бо пры жыцьці забіваем душу.
Вежаў руіны і моцныя сьцены.

Памяць жыве тут. І дзякуй таму,

Хто – не за грошы! – з разьбітых каменьняў

Зноў будаваў гэты велічны мур

У абарону душы пакаленьняў,

Тых, каму Бацькаўшчына не належыць.

Колькі каштуе па курсе сумленьня

Кожны каменьчык абрынутых вежаў?
5

Моўчкі Андрэй папраўляе заплечнік.

Што ж у сьвядомасьці трэба мяняць,

Каб вось такія цудоўныя рэчы

І ў галаву не прыйшло разбураць?…

Добра, вайна. А што перад вайною?

Ды і пасьля – вынішчалі да тла

Замкі ды храмы – аплоты гісторыі,

Проста каб памяць пра іх не была.

Можа, і сёньня хтось – быццам у розуме

І пры пасадзе – пасьпелі абраць –

Зноўку дае устаноўку бульдозэру

Нашую годнасьць зь зямлёю зраўняць…

  • Сфатаграфуеш? – Аленка на рэшткі

Вежы палезла, нібы кацяня.

Шчоўк! – А абратна? Давай жа, нарэшце!

  • Любы Андрэйка, зьдымі мяне! Мяу!

Здолеў залезьці – дык мусіш і злезьці…

А пад маўклівым наглядам муроў



Так і гуляюць маленькія дзеці

Тут, на руінах сумленьня бацькоў.

Недзе ж бароняць гісторыю людзі.

Каб былі грошы… А дзе іх узяць?

Можа, пайсьці, пашукаць, хто набудзе

Новы, прыгожы лядовы палац?

Сонца хуценька садзіцца.

Чырванее неба з краю.

Трэба недзе прытуліцца,

Як аўтобус празявалі.

Палязай, цяжар, на сьпіну,

І каб ціха там сядзеў.

Хутка ўжо цябе я скіну

Аж да раніцы. Ды дзе?

Крочаць вуліцай бясконцай

Падарожнікі. Куды? 6

А ужо бракуе моцы…

Нам забіцца б у кусты…

Стоп! Прымай, ляндшафт, турыстаў.

У нізінцы, на адлёце,

Знізу – суха, неба – чыста,

Запіраймася ў намёце!
Не пачуеш нават мышы.

Ні жывёліны. Ні птушкі.

Толькі у вясковай цішы

Зубы выбіваюць туш.

Кроплі ўніз са сьцен спаўзаюць.

І Андрэйка не стрываў:

  • Вылязаю. Прымярзаю!

Лепш бы ўвогуле ня спаў!

Дрыжыкі аж б’юць раз-пораз! –

Вочы угару узняў… -

Божа ж мой! Якія зоры!

Гэткіх я не сустракаў!

І, у росах па калена

(Што там холад, не зважай!),

Лічыць зорачкі Алена.

Зьзяе неба з краю ў край!


  • Трэба неяк вызначацца.

Стопіць будзем па начох,

Ўдзень жа мусім адсыпацца.

Бо загінем, далібог!

  • Хутка, пэўна, разьвіднее…

  • Лепей нават не чакаць…

Ой, ня хочацца Андрэю

Шлях навобмацак шукаць!

Мокнуць, сілы марна траціць.

Добра быў бы сам-адзін… 7

Але трэба, трэба трапіць

На вакзал. У пяць гадзін.

Ну, гайда наверх, ды хутка!

Ах, пасьпець бы да пары.

А ў Наваградку…цяплютка

На высокай на гары!

Праз каго ледзь не загінуў

Наш маленькі караван?

Хто завёў нас у нізіну,

Ў халадэчу і туман!

На высокім спалі б месцы –

Быў бы прыжыцьцёвы рай.

Не, аўтобус гарадзенскі,

І на гэты раз – бывай,

Бо да плошчы ля вакзала

Мы ня трапілі яшчэ:

Ў завулку напаткаў нас

Найсапраўднейшы мячэт!..

- Доўга нам чакаць, падобна.

Да абеду на мяжу

Не патрапім. - Глянь, на Гродна!

Ды спытай, табе кажу!

Так, маршрут зусім няпросты,

Ды ня выпала мяняць:

Навагрудак, далей – Шчорсы,

Навагрудак, Горадня.

Радасна грукоча сэрца,

Ногі, плечы – ва ўнісон:

Адаспацца, адагрэцца –

І за сонцам наўздагон!

З Гродна да Бераставіцы,

І – ў аўтобус трэба зноў –

Наша мэта: Панранічны.

Суткі першыя далоў! 8

БЕЛАСТОК
Гэта ўжо такая доля:

Колькі ні гамуй-чакай,

Братка-беларус ніколі

Не спыняецца. Бывай,

Баязьлівы суайчыньнік.

Дзякуй, перавез мяжу,

Дык і то – не дабрачынна,

Па даляры за душу.

Падымай руку, Андрэйка.

Быць ня можа, каб ніхто

Не спыніўся. Хоць і зрэдку,

Ды шанцуе ўсім. А то б…

Ну, ці ёсьць сумленьня рэшткі?

Эй, хоць на хвілінку збоч,

Бо да Беластоку пешкі

Не патрапіць і за ноч!

Гэй, браткі!.. Наўпрост шыбуюць.

Гэй, паны!.. Паноў няма…

Гэй, ратуйце… Ой, ратуюць!

Беласток! Вязуць! Дарма!

Сіл няма, каб падзівіцца:

Сёньня дзень напругі даў.

Добра ўжо Аленцы сьпіцца,

І Андрэйка задрамаў…

Доўгі шлях быў ці кароткі –

Невядома. Вылязай.

Першая маршруту кропка –

Беласток. Віват! Банзай!

  • Спальнік – першая задача.

Трэ’ пашырыць гаспадарку.

  • Але ў пяць гадзін, ты ж бачыш,

Ані крамы, ані банку… 9

На газоне, пры дарозе

Апрануліся цяплей,

Зьелі ўсё, што засталося,

Ціха рушылі далей.

- Зноўку ўночы люты холад

Давядзецца нам трываць.

Трэба выбрацца за горад -

Гамаваць ці начаваць.

Пачынае заляцацца –

Паўнамёкамі пакуль –

Змрок. І, значыць, нашы шанцы

Недзе ля адзнакі “нуль”.

Згасьне сонечны адбітак,

Цемра спусьціцца, і тут

Аўтастопшчыка з бандытам

Пераблытаць – шэсьць сэкунд.

Хіба стане пан шаноўны

Ў цемры зданяў падбіраць?

Ўночы лепей, безумоўна,

Газаваць, не гамаваць.

  • Ты пастой крыху, любуся.

Недзе ж зьверху ёсьць і Бог…

Той махае: застаюся…

Гэты: еду ў іншы бок…

Соты: не, ня маю месца…

І наступны: еду спаць.

Вольва”: морду клінам чэсна,



Нас ня хоча заўважаць.

Мэрс-500”. Ня з рылам нашым.



Беларус. Не дачакаць.

Немец. Елі мала кашы.

Шэсьцісоты”. Не дагнаць.



Фура грукае прычэпам.

Шмыг Аленка на траву. 10

  • Не хвалюйся, не зачэпіць.

Фуры можна стопіць. Вунь

З развароту пан шыбуе.

Можа, Бог яго даслаў?

Ну, Аленачка, гамуем,

Покуль хуткасьць не набраў…

ПАН ВІТЭК
Перамоваў надта доўгіх

Не патрэбна. Цераз міг,

Запіхаўшы пасьлядоўна

Рэчы і сябе саміх,

Мала дбаючы, дзе выйсьці

(Лёс падкінуў перадых),

Аўтастопшчыкі са сьвістам

Мчаць няведама куды.

Мае стаж у аўтастопе

Наш Андрусь, што і казаць.

І па-польску трохі хлопец

Налаўчыўся размаўляць.

  • Тэраз до Мазуруф едзэм.

А естэмы? Зь Бялорусі.

Пан ківае: быў, суседзі.

Пан пытае: як там людзі?

Хоць Аленцы незнаёма

Мова, як не зразумееш:

  • Лукашэнка – злэ, вядома.

  • Не, і в нас не падал дэшч.

  • З працай як ў краіне вашай?

  • Беспрацоўе ёсьць, але

Працу адшукаць няцяжка -

Праца грошай не дае 11.

Нездарма Андрусь сьпявае,



Паскараючы разьбег:

Пан раптоўна вырашае

Іх завезьці да сябе.

Павячэраць, там пасьнедаць

Прапануе ад душы

І тады перад абедам

Знаў падкінуць да шашы.

А якой захоча долі

Той, хто спальніка ня ўзяў

І ў Наваградку на полі

Позьнім жніўнем начаваў!
Ў сьвеце бачылі нямала.

Хатай цяжка нас зьдзівіць.

Два паверхі, як прыстала,

Так, някепска можна жыць.

У варэльні ладзіць балі,

Дыскатэку ў холе мець,

Ў гасьцявым пакоі спальным -

Стол пэрсон на дваццаць шэсьць…

Стоп! Пытаньне! (для таго, каб

Шок не атрымалі вы!)

Ці жылі вы у “хрушчобе”,

Дзе санвузел “два ў вадным”?

Цяжка чуць такія рэчы.

Не пакрывіўшы душой:

Зьдзек над родам чалавечым

Гэты “сьціпленькі” пакой!

Два ў вадным”! Ці не трызьніцца?



Ванна – мэтры два уздоўж.

Побач – душык у кабінцы

(Крокаў пяць прайсьці, ня больш)…

12

Тры ў вадным”! Я памыліўся:



У другім кутку як раз

Непрыкметна затаіўся

Беласьнежны унітаз!

Толькі азірацца моўчкі.

Толькі голасна ўздыхаць.

Дайце мне такі пакойчык,

Хату можаце забраць!

Па вячэры (еш ад пуза!),

Пасьля піва (іле хцэш!)

Добра сьпіцца (не на лузе,

Не ў намёце – ў ложку! Дзе ж

Сярод поля ці на трасе

Гэткіх зручнасьцяў стае?

Беларусам не падасца

Кепска ў Польшчы, не, ой, не!


ЗНОЎ У ДАРОЗЕ
Нос вышэй трымай пад кепкай

І няма чаго ўздыхаць.

Ў холад была табе кепска –

Добра ў сьпёку вандраваць?

Йдуць і ціха разважаюць.

Часам робяць перадых.

То сьняданак прыгадаюць

(Накармілі назаўжды!),

То экскурсыю, што зранку

Гаспадар прапанаваў

(Не сыходзячы ад ганку

Распавёў і паказаў).

13

Пану Вітэку належаць

Дваццаць пяць гэктар зямлі.

Ладны той кавалак лесу,

Карпы (з сажалкай)…Калісь

Толькі ў кнігах сустракалі,

Толькі бачылі ў кіно:

Пан – памешчык натуральны.

Мо на працу да яго?

Ёсьць дзе жыць і харчаваньне,

Не хаваліся б у цень.

Мабыць, плаціць батракам ён

Не па два даляры ў дзень!

- Трэба, трэба ладзіць бізнэс,

Трэба, трэба фірму мець! –

Штохвілінна, быццам трызьняць.

І няцяжка зразумець.

Вось стаіць дамок. Ня зь лепшых,

Два паверхі. Падышло б?

Бізнэс маеце на першым,

А астатні – пад жытло…
- Пойдзем пешкі ці гамуем?..-

Ўзняўшы пыл на кілямэтр,

Па узбочыне шыбуюць.

Вывучаюць, як цяпер

Стаў па-за савецкім часам

Наш сусед заходні жыць.

Ці няцяжка без калгасаў?

Ці нясмачна вутку піць?

Ці пад плотам начаваць ім

Мулка? Што яшчэ ня так?

І наогул, як убачыць

Тут хоць аднаго мянта?

14

Йшлі няхутка, разважалі,

Паспрачаліся ня раз,

Гамавалі, пад’яжджалі

Кілямэтраў пяць за раз –

Болей зрэдку шанцавала.

Мапу вывучылі скрозь.

Надвячорак напаткалі

У Разогах. Давялось

Шэсьць машын зьмяніць, ці болей

За сто дваццаць тых км.

Да Мазураў так ніколі

Не патрапіць. Дзень міне –

І начуй ізноў, дзе выйдзе.

Нічыёй” зямлі няма,



Сам, лічы, сябе пакрыўдзіў,

Як “злапáюць” да відна.

- Тры гадзіны прастаялі.

У фартуны што, скляроз?

Добра, хоць вады набралі.

- Хутка скончыцца. Завоз

Не прадбачыцца да раньня.

На прыпынку, ля газону

Мы засохнем і сканаем,

Не пабачыўшы азёраў.

- Там па мапе засталося,

Мы ж падлічвалі з табой,

Кіламетраў 68…

- Можа, пойдзем пехатой?

Хто ж такі неасьцярожны

Дасьць параду, што абраць

Паміж “нельга” і “няможна”,

Паміж “рушыць” і “чакаць”?..

- Ну, сьціскай, Андрэйка, волю

У кулак… Апроч мазгоў 15

Канцэнтруем біяполе

І спыняем хоць каго.

Сонца ў вышыні ня ўседзіць –

Скончыўся працоўны час.

- Ён ужо аднекуль едзе…

Ён сьпяшаецца да нас…

Ён ня збочыць, не заблудзіць

На вялізарнай Зямлі…

Ён абавязкова будзе,

Толькі не сказаў, калі…

- Можа, ты крыху пастопіш?

Я хоць колькі пасяджу.

Зноў направа! Што ж тут зробіш.

А вось той – наўпрост! Гляджу,

Нашай трасаю нямала

Хто з іх мусіць праяжджаць.

Трэць тут збочвае направа,

Іншым жа на нас пляваць

Са званіцы. Ў гэтым месцы

Нам няма чаго лавіць:

Сёньня тыя, хто падвезьці

Мог, направа падалісь,

А другія – кліч, ня кліч іх –

Чорты з два нас падвязуць.

- А давай працэнт палічым,

Колькі сволачы складуць!

Свалачамі тых запішам,

Хто наўпрост, але бяз нас.

Выбарка – сто штук.

Дык лічым!



Той – направа. Гэта раз…

Пасьмяяліся, дурэлі,

Што малыя, далі бог.

16

Пачарзе за тых хварэлі

І за іншых, хто каго.

- Выйшла лепш, чым меркавалі.

Йшоў адзін на разварот,

Сорак сем пайшло направа,

Пяцьдзесят адзін – наўпрост

І адзін налева. Значыць,

Толькі пяцьдзесят адзін

Напляваў на нас, як бачым.

Але мы ўсё тут стаім…


Мо’ і гамаваць няварта,-

І Аленка у цішы

Без надзей, але упарта

Цягне руку да шашы,

Хоць малюй яе з натуры.
  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка