Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела



старонка2/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.5 Mb.
1   2   3   4

Нехта едзе. І празь міг


Прастагнаў Андрэй: “Ну, фура! 17

Ну, хоць ты! Спыніся!!!” І

Фура бачыць, фура чуе,

Накіроўваецца ў лоб

І да іх, да іх шыбуе,

І у нейкім кроку – стоп!

І Аленка, нібы ў траньсе,

З захапленьнем у вачох

У кабіну падалася,

Ззаду цягнучы мяшок.

Ёй у гэткія памеры

Закахацца вельмі проста.

У яе адзін крытэрый –

Колы ў чалавечы рост

Ці хаця бы у палову,

Каб усюды прахадзіць…

Едзеш па шашы – і зноўку



Сонца проста ў твар глядзіць,

І ў жыцьці надзей ня страціш,

Калі б’е паміж вушэй:

Сонца ёсьць на даляглядзе,

Толькі стань крыху вышэй!

І ужо Аленка марыць:

- Будуць грошыкі у нас -

Мы, Андрэйка, набываем

Альбо “джып”, альбо “БелАЗ”!

- А дазвольце запытацца,

Покуль грошай не стае:

Як ты будзеш паркавацца?

- На “БелАЗе”? Без праблем!

Калі мець такую фуру –

Не бяды, куды руліць!

Хай астатнія мяркуюць,

Як мне месца саступіць!

18

Ці не ў самалёт мы селі?

Нібыта шматтоннай куляй

За гадзіну даляцелі

Да мястэчка Гром. Пакуль!

- Кілямэтры тры – тры зь нечым

Застаецца да начлегу.

Закідай багаж за плечы,

І – пакрочылі-пабеглі!
Цішыня. Старыя сосны.

Сьцежка ўецца пад адхон.

І крывавы промень сонца

Раптам блісьне наўздагон.

Што ні крок – то змрок адвечны

Ўсё шчыльней. І цягне ў сон.

Што ні крок – цяжэй заплечнік,

Стромей схіл, глыбей пясок.

І Андрэй сьціскае лямкі

Ў моцна стомленых рукох.

Не, памылкі у напрамку

Ён ня мог зрабіць. Ня мог…

Думкі стомленыя скачуць.

Ногі кволыя паўзуць.

Недзе тут пан Роман Старчак

Мае кэмпінг. Недзе тут…

Ды Аленка крочыць справа.

Хоць стамілася, але

Дзеля ўласнае забавы

На душу атруту лье:

  • І з якой-такое ласкі

Ён згадае пра цябе?

Хіба верыш ты ў казкі?

Ўсё жыцьцё - у барацьбе…19
Прыкусіў Андрэйка вусны:

Раптам так? Ды адказаў:

- Ведаеш, там зь Беларусі

Надта мала хто бываў!

Да таго ж, вялікіх сродкаў

Нам ня будзе каштаваць

У намёце пад сасонкай

Ночку перакаратаць.

- Добра-добра, я жартую.

Можа, сапраўды твой пан

Ласку зробіць нам такую –

Дасьць прытулак, бы гасьцям.

Калі не – мы там ня будзем

Надта доўга. Адпачнем –

І на Гданьск. Ты ж не забудзься,

Мы – на мора, так ці не?
Недзе за даўнім нязьведаным часам,

Недзе ад самага першага веку

Не заставаўся зь бядою сам-насам

На беларускай зямлі чалавек.

Сьмела ішоў падарожнік у хату.

Ветліваю гаспадыня была

І частавала усім, чым багаты,

Як гаспадар запрашаў да стала.

А ў беларуса заўсёды прыпасы

Меліся добрыя, мелася шмат:

Чарка вялася, да чаркі – каўбасы,

Грэчка ці бульба – размовы няма.

Лішку ня мелі: вялікія ж сем’і,

Цяжкая праца ад сьвету. Але ж

Самі б ніколі вячэраць ня селі,

Госьця пакінуўшы нашча. Пад’еш,

Пераначуй, калі ласка, у хаце 20

(Госьцю – найлепшае месца і спаць.

Дзеці памесьцяцца, трасца ня хваціць.

Можа, самім будзе лёс вандраваць)…

Дзе ж табе зараз такое убачыць?

Хто не спалохаецца адчыніць,

На дапамогу ты клічаш ці плачаш?

Крыкні “Ратуйце!”, навокал зірні…


МАЗУРСКІЯ АЗЁРЫ
Добра ўжо. Што разважаць па-пустому.

Вось вам і плот зь нечасаных жардзін.

Бераг пяшчаны. Намёты наўкола.

Рэдкія сосны. Вось брама. Хадзі

Сьмела. Драўляная хатка з абрэзкаў.

Пара фургонаў. Прычэпаў штук пяць.

Вогнішча згаслае. Ціхае месца.

Возера ўнізе – рукою падаць.

Дзе ж вартаўнік? Турнікеты? Ахова?



Каса квітковая?.. Што за бардак!”

Круціць Аленка вачыма наўкола:

Нешта ня так тут. Нешта ня так…

- Тут яго офіс, - бывалы Андрэйка

Стаў на прыступцы на ганку. Тук-тук?

- Добры вам вечар! Ці ёсьцека нехта?

Пан Роман Старчак, прабачце, ня тут?

- Пан Роман будзе праз дзьве, мо’, гадзіны,-

Хлопец кудлаты на ганку узьнік.

- Стаўце намёт, - запрасіў іх гасьцінна, -

Зранку усё абгаворыце зь ім.

Зноўку Аленка плячыма паводзіць.

- Гэта ж тут можна сядзець і дарма! 21
- Можна, вядома. Ды тут так ня робяць.

Тут, разумееш ты, нашых няма!

Ставім вось тут. А намёт яшчэ мокры!

Хоць бы да ночы абсохнуць пасьпеў.

Пойдзем купацца?

Халодна, нядобра.



Заўтра, на сонцы, на досьвітку, не?

Фары. Машына.

Вось гэта быць мусіць



Ён, - і насустрач падаўся Андрусь.

- Добры вам вечар. Андрэй з Беларусі.

- Пана вітаю! Як там Беларусь?

Гэта салодкае слова: халява!

Зноўку фартуна ўсьміхаецца нам!

Ведае пан беларускія справы,

Не надакучыць з грашыма гасьцям!

Цэлую ноч адсыпаліся ў доме,

Спалі пад коўдрай на ложку – жывем!

Ўчора вячэралі з панам шаноўным.

Зараз сьняданак стаіць на стале.

Хлебам талерку вымазвай чыста.

Можа, кавалак з сабой прыхапіць?

Бо па сьняданку мы будзем турысты,

І за абед ужо трэба плаціць.

Можна, вядома, і зараз на трасу,

Дзесяць даляраў якіх зьберагчы.

Толькі вось не пакупацца ні разу

Ў гэткай чысьцюткай вадзе немагчыма!

- Хцэш запытацца у пана Рамана?

Невыпадкова тут кэмпінг узьнік:

Што ёсьць у возеры, тое і з крану,

Бо тут вада – першы кляс чысьціні!

22

- З возера - піць?! Ды такіх на сучаснай

На Беларусі, бадай, не спаткаць!

Сьвіслач, мо’, пойдзе па шостаму клясу,

Хоць гэтых класаў увогуле пяць!

- Шмат хто з палякаў ня хоча на мора:

Вабіць прырода Мазурскіх азёр.

- Нашы ня ведаюць. Во была б гора,

Каб сюды “руса турыста” папёр!

Бераг назад аддаляецца шпарка,

Іншы насустрач пакуль не ідзе.

Спрытна Аленка кіруе байдаркай,

Зьмейку выпісваючы на вадзе.

То не пілётныя супэрфігуры:

Досьвед малы, каб ня несла убок.

Ды не знайсьці больш упартай натуры

І не дакажаш, што нешта слабо.

Вось і Андрэйка, махнуўшы рукою,

Ззаду грабе, выпраўляючы курс.

Выспу мінаюць… За выспай – другую…

Можа, паўвыспу? Някепска б зірнуть.

- Не малаці ты! Зьбіваесься з такту.

Трэба сынхрон, разумееш ці не?

- Ўсё разумею, і нават выдатна!

Вось і падладзіўся б ты пад мяне!

Паразмаўлялі, як кажуць. І пырскі

Зноўку ўзьляцелі над ціхай вадой,

Быццам сьлязіна празрыстай і чыстай.

Змоклі як мышы? Такою бядой

Не сапсуеш гэта летняе сьвята:

Вецер ня студзіць, далёка ня вечар,

Жнівень на сонца ўдаўся багаты,

Вопратка тут – непатрэбная рэч,

23


Толькі знайдзі патаемную гавань

Там, за паўвыспай. Паўмэтры пяску,

Добрае дно. Распраніся і плавай,

Ўсю прыгажосьць адчуваючы скурай.
Дзень праляцеў непрыкметна і хутка.

- Толькі чацьверты. А колькі ўжо раз

Польшча зьдзівіла раней і ня чутым…

- Гэта ўсё што! Вось патрапім у Гданьск!

24

Мары Андрэйкавы толькі пра мора,

Яхты, вятры і марскія суда.

А вадаёмаў айчынных узоры –

Мінскае мора і Нарач. Бяда!

Што ж, паміраць пацуком сухапутным?

Дзе разгарнуцца марацкай душы?

Хто зразумее хлапцовы пакуты:

Мора кахаць – і на моры ня жыць!

- Трэба нам ехаць. Малы адпачынак.

Спальнік набудзем у Гданьску. Бо тут,

Пэўна, ня будзе. Дык колькі павінны пану?

Пан Роман рукою махнуў.

І па сьняданку паехалі разам

З панам Раманам, гасьцінным такім,

Праз гарадок з добрай назваю Пасым

Проста да трасы, што йдзе на Альштын.
Пасым! Глянь, якое дзіва!

Меншы за любы райцэнтр,

Ды захоўвае рупліва

Ўсю гісторыю па дзень

Заснаваньня.

Забудовы



Ёсьць, што два і больш вякоў

Прастаялі. І нанова

Брукаванку ладзіць той,

Хто разбурыў, каб правесьці

Нейкі кабель ці трубу…

Праўда, год таму пад дзьвесьці

Значна лепей клалі брук! –

Пан распавядае з густам,

Ганарыцца за сваё.

Цяжка, крыўдна беларусам.

Брыдка, зайдрасна – а-ёй! 25

Зноў гамуй і спадзявайся.

Зноў чакай,чакай,чакай.

То блукай уздоўж па трасе,

То мястэчкі прамінай,

Абіраючы кароткі

Шлях да выйсьця на шашу.

- Я ужо, лічы, галодны!

Ды спыняемся, кажу!

Ў супермаркеце пад’елі,

Нешта з рэчаў набылі.

Спальнік адшукаць хацелі

Ды, вядома ж, не знайшлі.

- Ну, пакрочылі паволі.

Ног шкада, ды што рабіць –

Вывучаем навакольле,

Як ня хочуць падвазіць.

Меркавалі гэткім чынам

Не аднойчы. Пакрысе

Перасоўваліся. Ў сьпіны

Пхала сонца. Дзе-нідзе

Шанцавала на кіроўцу.

Дзе-нідзе пешкарус вёз.

Сумаваць не давялося:

Вандраваць – цікавы лёс.

БАЛТЫКА
Вер у моц сваёй прыроды

Больш, чым у надзейнасьць кола,

І тады узнагарода

Будзе. Вось ляжыць вакол

Данцыг. Гданьск. Партовы горад.

З двух бакоў матораў гул. 26

Недзе за дамамі – мора,

Калі хтось не падмануў.

- Трэба ж нейк набыць нам спальнік,

Бо прымерзнем толькі так!

- І пярэдняй сьценкай страўнік

Прыляпіўся да храбта…

Зноў адна і тая ж драма

(Зразумелі, ці сказаць?):

Сем гадзін. Спартовай крамы

Не пасьпелі адшукаць

Два галодныя турысты.

Эх, якая будзе ноч…

- Трэ’ хоць што пад’есьці. Выйсьце

Адшукаецца. Апроч,

Мора дыхае заўсёды,

Награвалась недарма

Летнім сонцам.

- Дый што зробіш:

Калі ўжо мазгоў няма,

Ў чарапок ня ўцісьнеш мяса,

Так бязглуздым і канай.

Дык бяжы, Андрусь, да касы

І паболей замаўляй!

Праз хвілін… ну, можа, дваццаць,

Зьеўшы болей, чым маглі,

Да вакзала прабірацца

Нетаропка пачалі.

Ну, трамвай, аўтобус – добра.

Да мэтро таксама звык.

Мо’, тралейбус ці таксоўка?

Не, ніводзін з тых, што мы

Гарадзкім па звычцы лічым

Транспартам. Адкуль чакаць: 27
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка