Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела



старонка4/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.5 Mb.
1   2   3   4
Кінуўшы ў намёт заплечнік.

І амаль што выпадкова

Там, дзе нават не чакалі,

Згледзелі на даху слова:

PIZZA-HUT”. – Фартуна з намі!



- З адзінаццаці працуюць.

- Апэтыту нагуляем!

Ў мора нос пасьпеем сунуць,

Пашпарты павызваляем –

І сюды, бо на халяву

На Радзіме не частуюць.

Адпачылі тут на славу

Мы, а успамінаў… будзе

Што згадаць зімовай ноччу

Ці улетку пасьля працы.

Ты назад, дарэчы, хочаш?

- Не.

- Дык трэба заставацца!
Змоўклі хлопец і дзяўчына.

З-за чаго, чаму, здаецца,

Немагчыма? Немагчыма.

Лёгіцы не паддаецца.

Страх угрыз, вісіць на шкірцы,

Не дае узьняцца заду? 43

Не такія баязьліўцы,

Ведаюць, што не прападуць.

Не тупыя і ня зломкі,

Моцныя і маладыя.

Што, гісторыі старонкі

Ім надзвычай дарагія?

Ці зьвязалі і трымаюць

Нейкія магілы продкаў?

На мінулае мяняюць

Будучыню?.. Ідыёты?..

Не, дыягназ ставіць рана.

Можа, крылы ёсьць за сьпінай?

Можа, ім наканавана

Лёс мяняць сваёй краіны?

З той жа сьмеласьцю і той жа

Годнасьцю Зямлі усёй

Даказаць, што ты ня горшы

Разам з нацыяй сваёй,

Не пазбаўленыя шанцаў.

Ў ЗША – краіне грознай –

Лёгка быць амерыканцам.

Быць палякам ў Польшчы проста.

Ды і летувісам, мусіць,

У Летуве быць – ня праца.

А слабо на Беларусі

Беларусамі застацца?..
Сплавалі на разьвітаньне.

Абсушыліся.

Бывай,



Балтыка. Мы ўжо гадаем,

Як сустрэнемся. Чакай!

- Сонца несупынна смаліць,

Клімат стаў – а божа ж мой. 44

Трэба думаць, хутка станем

Мы дзяржаваю марской,

Ёсьцека на тое віды.

У такі ўжо век жывем:

Будзе таяць Антарктыда –

І Эўропа паплыве.

Захлынуцца ўсе галяндцы

І палова немцаў зь імі.

У палякаў будзе працы:

Польшча, мо’, ня ўся загіне.

Не абгарадзіць запрудай

Ўсёй Прыбалтыкі гаротнай.

А на Беларусі будзе

Мора. Недзе пад Гародняй.

  • Пацяпленьне – гэта файна.

А калі узяць яшчэ

Падключыць абагравальнік –

Лёд ракою пацячэ!

  • Ой, трымай, бо павалюся!

Не, ты адкажы канкрэтна:

Дзе ўэяць сілкаваньне мусіш?

  • Як звычайна: у разэтцы!

Ты, хлапец, не забывайся.

Можа, крышку памылюся,

Толькі там палярных станцый

Больш, чым ЦЭЦ на Беларусі!

Так пад навуковы дыспут

Трапілі у “Піцца-хат”.

  • Ну, калі адсюль нас выпруць…

Йдзі, Аандрэй, пытайся, брат.

Не, не выгналі хлапчыну.

Ёсьць рэкляма праўдай чыстай.

І праз нейкую хвіліну

Апынуліся турысты 45

Перад выбарам. Ці знойдзеш

Кампраміс? Хоць з глузду зьедзь:

Больш за піццу ты заплоціш –

Большую халяву мець.

Але не кідаць жа грошы

Нам налева і направа!

Возьмеш менш – ты сэканоміш.

Але ж меншае халява!

  • Ну, ня сьлінай жа душыцца!

Мы адзін квіток патрацім,

Возьмем па сярэдняй піццы,

Пакаштуем і паглядзім…
Як тут зь сілаю злажыцца?

І ня раю спрабаваць

Ў адзіноце злопаць піццу,

Як няма чым запіваць.

Нейкім чынам запіхалі

(Ў нашых не праскочыць міма!),

Зразумелі: замаўляем

Дужу” піццу. Дзеля піва.



Не ад голаду, паверце.

Тут дурныя не жывуць:

З “малай” піццай у камплекце

Піва збан не падаюць.

Так папіць замовіць можна

(Хочаш – мыйся, хочаш – плавай),

Толькі па асобных коштах.

Але дзе ж тады халява!

І Андрусь махнуў дзяўчынцы,

Выцягнуў квіток ляніва:

  • Мы хацелі б “дужу” піццу,

Так, і, калі ласка, піва!

46

Пасьміхнулася дзяўчына

Краем вуснаў ледзьве чутна.

А з якой-такой прычыны –

Стала ясна вельмі хутка.

Па баках зірнуў Андрусь і

Вымавіў, крыху збялелы:

  • Дужа” піцца, мусіць, будзе

Як дьзве тыя, што мы з’елі…

  • Цывілізаваным людзям…

Да культуры звыклым змалку…

У кішэню пхаць ня будзем!

Мусім зьесьці тут і цалкам!
Піва пеніцца паволі,

Асядае нетаропка.

Кожнаму па роўнай долі –

І змагайся паасобку.

- Уяві сабе: даелі,

Піва – толькі на глыток,

Клічаш ты яе яшчэ раз

І выцягваеш квіток…

- Ўбачыўшы, на што мы здатны,

Скажуць нам гаспадары,

Што “чацьверты дрынк” – бясплатны!

Колькі піц мы зьелі? – Тры!

Сьмех прапаў і сьціхлі жарты.

Барацьба не на жыцьцё.

Пасьлядоўна і упарта

Вынішчаюць піццу.

Ўсё! –



Адваліўся ад талеркі

Наш Андрусь. Дзе дых узяць!

Назірае за Аленкай.

Два кавалачкі ляжаць 47

Бы гаротныя сіроткі

Пасярод сваёй бяды,

І відэлец іх самотна

Тузае туды-сюды.

Тонам сьвецкім, нетаропка

Запыталася Алена:

  • Можа вы, спадар, галодны?

Вам пазычыць піццы, не?

Міла пвсьміхнуўся хлопец.

  • Не турбуйцеся, няварта.

Мне ўжо досыць. Мне ўжо хопіць.

Трэба ж выбірацца зрэшты.

Ды Аленку не падняць.

Моўчкі зыркае на рэшткі,

Бы пітон на птушаня.

Каб на гэту піццу трасца!

Ды нічога, умалоцім.

Раз вантробы – пад завязку,

Хай ляжыць сабе у роце!
Крокам няпэўным патрапіць бы ў вузкія дзьверы.

Час праляцеў, а дарога наперадзе ўся.

Моцнае піва. Ці вартыя ногі даверу?

Добра пад’елі, здаецца, да скону жыцьця.

Сонца плыве над шашою – чырвоная пляма.

Шэрае неба ня сыпле надзею на дол.

Шлях – да Варшавы, надалей – на Берасьце прама.

Толькі ніхто не зважае на нашых сяброў.

І паміжсобку ціхутка яны разважаюць,

Дзе ім паставіць намёт і дазволу спытаць.

Раптам машына спыняецца.

  • Пан да Варшавы?

  • Не, я – да Плоньска. 48

  • Дык едзем, ня век жа чакаць!

І, пакідаўшы ў машыну заплечныя грузы –

Ўсё ж не дарма на узбочыне бавілі час –

Едуць па трасе начной спадары-беларусы

З перакананьнем: ёсьць Бог, ён гуляе за нас.

І цераз сон разьбірае Аленка размову

З трэцяга цераз дзесятае. Гэта Андрэй

Удасканальвае ўласную польскую мову.

Раптам спыніліся.

  • Што, вылязаем? О’кей...

Пан на стаянцы спыніўся: заправіцца трэба

Ўсім: пасажырам, машыне, кіроўцу. І вось...

  • Гэй, гаспадар, нам падай тры скарыначкі хлеба,

А да яго...

Тут Аленачцы сесьці прыйшлося.

Есьці? Ізноў? Колькі часу прайшло, як празь сілу

Піццу лопалі? Страўнік надзьмуўся, нібы барабан.

Хлопец, хлопец, спыніся!..

  • Халяву прасілі?

Калі ласка, трымайце. Палезе, убачыш сама.

На халяву, на халяву!

(Пан – цудоўны, што казаць!)

Павячэралі і кавы

Папілі. Аленка – спаць,

Пакуль цёплая машына

Некуды бяжыць праз ноч,

Знай пасопвае дзяўчына.

І Андрэйка спаткі хоча.

Толькі трэба вызначацца,

Дзе ноч бавіць давядзецца.

Пану нельга навязацца:

Пан мясьціцца у кватэрцы...

Начавалі у намёце, на газоне, ля запраўкі.

49

Моцна спаць не давялося:

Гул – нібыта едуць танкі.

Раніцой працерлі вочы –

Зноўку ім пашанцавала:

Фура ад запраўкі коціць.

Пан шыбуе праз Варшаву.

За Варшавай – зноў шанцуе...

Час ляціць, ляціць шаша.

У староначку радную

Йрве бязглуздая душа,

Супраць лёгікі і сонца.

Вецер у вушох трымціць –

То з апошняга кіроўца

Ліха чортава гарыць.

Ад шашы ўзьлятае проста

(Можа, МІГ, а можа – Шаттл).

Дзе было там дзевяноста?

А сто сорак? Пяцьдзесят?

Што кіроўца, што машына

Ў хуткасьці ня мае меж.

Лепей сьцяць павекі шчыльна

І ня бачыць, як памрэш

І душа пакіне цела.

(Толькі не сапсуй паветра:

Ў дзьве гадзіны праляцелі

Больш як дзьвесьце кілямэтраў!..)

Ўсё, дзенькуе, до відзэнья.

Пан – сабе, браткі – сабе.

І знаёмая праблема –

Пераезд праз КПП.

Не ляціць ужо – пляцецца.

Не турыст, а блудны сын.

  • Верыш, не, а застаецца

Мілых сэрцайку мясьцінаў 50

Ззаду проста незьлічона.

І наперадзе – прасьцяг

І чырвоны, і зялёны –

Родны? Беларускі? – сьцяг

Зыркае лясным пажарам.

А пад ім – зямля бацькоў

І насупленыя твары

Беларускіх пагранцоў.

Далей, любы мой харошы,

Ўжо няма чаму дзівіцца.

Аўтастоп? Плаціце грошы.

Транспарт – з клункамі ня ўбіцца.

Што ж, знаёмыя карціны

І ўначы ў вачох стаяць:

Наша нічыя Радзіма.

Наша нічыя зямля,

Дзе за столькі пакаленьняў

Не спатрэбяцца ніяк

Наша нічыё сумленьне,

Гонар, годнасьць нічыя,

І, нібы дурную моду,

Выкінулі з галавы

Нашу нічыю свабоду,

Волю, мужнасьць і правы...

Праўды і сабе ня кажам.

Выгукнеш гады ў рады:

  • Я люблю краніу нашу!.. –

Адлятае. Гук пусты

Сьціхне менш чым за хвіліну.

А яшчэ дадаць хацеў

Лепшае няма краіны”?



Не, ты, дружа, звар’яцеў.

Трэба менш крыху імпэту.

Паспрабуй вось паўтары: 51

- Я жыву ў краіне гэтай... –

Бразьне, нібы кайданы.

  • Тут калісь прыйшоў у сьвет я

І сканаць я мушу тут,

Бо нікуды не паеду... -

Сьцісла, проста, бы прысуд.

Можа, і неаб’ектыўна,

Ды зыходзіць сэрца плачам:

Ты прабач, мая Радзіма.

Горшых месцаў я ня бачыў.

Я ня быў пакуль галодны.

Я ня бачыў неба ў краты.

Ты даруй, мая старонка,

Я так моцна вінаваты,

Што так шчыра я засвоіў,

Як пражыць, ня ўзьняўшы хвалі.

Што ня выплюнуў з крывёю

То, праз што нямымі сталі.

Што у брудзе, на каленях,

Што баяўся і баюся –

Перад сьветам прабачэньня

Я прашу у Беларусі!

ЗАМЕСТ ЭПІЛЁГУ
Можна птушкаю крылы раскінуць.

Ды такія ўжо мы адбыліся:

Хочам жыць у нармальнай краіне,

Але толькі на гэтай зямлі.

Незаўважнаю часткай масовак

Робяць нас літаральна за міг.

А хацелася б – адначасова! –

Беларусамі быць і людзьмі,

Што жывуць не ў адвечным змаганьні,

Але ўжо не дазволяць ніяк,

Каб анучы рабілі сьцягамі

І – ніколі! – анучаю сьцяг.

Не дазволяць, каб выраклісь дзеці

Каранёў, што ва ўчора вядуць.

Бо найгоршым злачынствам у сьвеце

Ёсьць гісторыю кідаць у бруд.

Мы – жывыя. Балюча і страшна

Часам вырашыць, быць ці ня быць.

Толькі мёртвым героям ня цяжка:

Ім памылак ужо не рабіць.

Але мёртвым свой лёс не даручыш.

Давядзецца – і вызначыш сам:

Лепш, калі ты – жывая ануча,

Альбо выліты з бронзы балван.

Лепш змагацца, ламаючы сьпіну,

Ці прагнуцца, ў натоўпе йдучы.

Больш балюча дарэмна загінуць

Ці дарэмна свой век валачыць

Адпаведна джунглёвых законаў:

Як нам лепей, так мусім і жыць.

Чалавек абірае сьвядома,

Хоць сумленьне, бывае, маўчыць.

Ты – вяртаесься. Гэта выдатна,

Хай насуперак гонар узьнік.

Бо, калі быць людзьмі мы няздатны,

Дык ці варта і звацца людзьмі...
53
54

ЛЁС УЧОРАШНЯГА ДНЯ
Цікавы лёс учорашняга дня.

Мінуўшчына даследуецца шчыльна,

Яе імкнуцца часам падмяняць,

Фарбуючы у золата злачынна

Ці попелам прысыпаўшы.

Бо там

Хаваюцца вытокі і наступствы.

І па застылых Вечнасці слядах

Праходзяць,

ушчуваючы за глупства

Ці геній ухваляючы,

і той,

Каму за праўдай йсці наканавана,

І той,

чыёй нядобраю рукой

Да ісціны ужо падмалявана

Дэталяў,

падрабязнасцяў

і рыс

Не уласцівых…

Бараной узняты,

Амаль непазнаваемы абрыс

Гісторыі,

ні ў чым не вінаватай,

Глядзіць з дакорам з глыбіні часоў.

І мы

глядзім задумліва

на рэшткі,

Пакінутыя тымі, хто прайшоў

Бульдозерам

па незлічоных вешках

У памяці… 55

А ўчорашняга дня,

Яшчэ не перасыпанага пылам,

Амаль не датыкнулася

хлусня

Агідным подыхам расцягнутай магілы.

Ён цалкам твой:

святло,

паўзмрок

і цень.

І, пэўна, сапраўды было б і варта

Абараніць свой учарашні дзень

Ад шпарка наступаючага заўтра…


Народжаныя на асфальце



Двухміліённага сяла,

Мы набылі аднойчы памяць

Мінуўшчыны.

Яна прыйшла

Не з калыханкаю бацькоўскай,

З якой наш пачынаўся свет,

А шляхам брудным і няпростым –

З крыклівых аркушоў газэт.

Нам не трызніліся палеткі,

Бары, азёры – хоць ты плач.

Прыроду бачылі мы… ўлетку,

У межах сваякоўскіх дач.

Дзядоўскай хаты мець ня мелі:

Маламетражку атрымаць –

Жыццё!

Патроху ў бога верылі,

Каб ціха святы адзначаць… 56

Ўсё гэта скончылася.

Раптам –

Кліч: “Незалежнасць!” (трэба чуць!)

І вось патокі новай праўды

Нам за каўнер газэты льюць…

І мы у схроны па-за Летай

Адважна адчынялі дзверы.

І мы з упартасцю падлеткаў

Кіпелі верай новай эры.

Мы ж карані свае здабылі!

І годнасцю святлелі твары.

І мы нібыта мелі крылы,

Як у дзіцячай чыстай мары…

Мы – летуценнікі, няйначай:

Нас крылы гэтыя няслі

За новым шчасцем, за удачай.

А Нехта – крочыў па зямлі.

А Нехта сунуўся няспешна,

Ўсё падмінаючы наўкол,

І нас, малых, дурных, бязгрэшных,

І не заўважыў – абышоў.

Нам ціха падмянялі казку,

Падводзячы да кропкі “нуль”:

Ты хочаш марыць? Калі ласка!

Пакуль дазволена. Пакуль…

Пакуль выпроствайце крылы,

Будуйце планы, дзе, калі…

Пакуль не набярэцца сілы

Той, хто стаў першы на зямлі.

І фарбу з акуляраў змыла,

І шмат хто зразумеў з людзей,

Што па зямлі паўзці бяскрылым

Заўжды хутчэй,заўжды зручней. 57
Што быць у хоры безгалосым

Нашмат выгодней і прасцей,

Чым цераз краты у нябёсы

Штораз імкнуцца узляцець.

Нашто, за што, скажы, змагацца?

Так звыкла стаць рабом ізноў…

І спрэс мільёны ампутацый

Рабілі з птушак – паўзуноў.

А тым, што крылы захавалі

Усім вятрам насуперак,

У спіну камяні свісталі

У слушным выглядзе парад:

- Вас мала, гэткіх апантаных.

Нашто ламаць сабе жыццё?

Жывіце, грошы зарабляйце:

Няхутка зменіцца усё…

- Вас мала, а народ – што быдла,

Яму б абы давалі піць…

- Вас мала, вы усім абрыдлі,

Вас вельмі хутка стануць біць…

- Вас мала, вам не хопіць сілы,

Каб нават нешта памяняць…
На жаль, адрэзаныя крылы

У спадчыну не перадаць.

Бывае непрадажнай вера,

Недаравальнаю – хлусня.

І не расці здаровым дрэвам

З абсечанага караня.

На бацькаўшчыну плюнь – утрэцца,

Яны цярпела, і нямала.

Ды калі-небудзь захлынецца

Крывёю той, хто напляваў.

58

А хто мінулае закрэсліў,

Бо тут і зараз жыць зручней,

Той будзе на апошнім месцы

І у душы сваіх дзяцей…
З сумленнем быць хачу у ладзе,

Ды як размеркаваць жыццё?

Жыць доўгаю шчаслівай здрадай

Ці чэсна выйсці ў небыццё?

Жыццё пытае раз за разам,

І лепей вочы не хаваць.

Ды я не ведаю адказаў.

І цяжка. Цяжка выбіраць…

Адкрыты ліст да Аляксандра МілІнкевіча,

палітвязЬня і чалавека.
Адпачынак. Спяшацца няма куды.

На бліжэйшых 15 дзен

Распарадак вядомы (гады у рады!),

Невядома, ці будзе плен.

Абіраў, меркаваў ты, настойваў, хацеў, –

Ці не здолеў ужо мяняць,

Толькі сення твой лес - гэта камер прыцэл

Ды у камеры цішіня.

І калі начале калоны ўстаў

Ды Чарнобыльскім шляхам ішоў,

І калі грэлі рукі кайданак сталь –

Колькі дзен перадумаў зноў?

Ад паверкі першай каля сямі

Да апошняй у двадцать тры –

Падарунак, дадзены лесам тваім:

Час каб думаць і гаварыць,

Час прыйсці да высноў, час памылкі шукаць,

Назапашваць спартовую злость,

Час прызнацца, ці хочаш ты нешта мяняць,

Ці ўжо добра цябе як есць.

Засталося ці шматдарогі тваей?

Ці паспеешь пакінуць знак?
Мала выйсці з паднятую галавой.

Ты не помнік, ты – Лідэр. Ці так?­

ПАСЛАНЬНЕ
Бацькі! Паслухайце!

Жывеце асцярожна,

У думках пра магчымую бяду,

А мне сумленне кажа: так няможна!

І з ім на кампраміс я не іду.

І у мяне, таксама, будуць дзеці,

І страшна будзе мне за іхні лёс.

Мне даражэй за Вас – няма у свеце

Нікога. Але я у поўны рост

Устану над сваім спрадвечным жахам –

Цяпер, не калі-небудзь, а цяпер.

А не змагу – даруйце мне, нашчадкі,

І продкі. Ўсе, хто верыў і не верыў...

60
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка