Гэй, так жыць немагчыма!



Дата канвертавання15.05.2016
Памер14.49 Kb.
Клуб Маладога Праваабаронца-2: новае пакаленне.

Гэй, так жыць немагчыма!" -



Паўтараеш ты сабе кожны дзень.

Але штосьці мяняць ужо страшна і складана,

А можа быць проста лянота?”

МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клуб Маладога Праваабаронцы - 2»

Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне ўзроўню прававой культуры вучнёўскай моладзі Мінска і інтэграцыя яе ў праваабарончую дзейнасць.

Да ўдзелу ў працы Клуба запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ і ССНУ, зацікаўленыя дзейнічаць у беларускім праваабарончым асяродку, альбо проста у абароне сваіх правоў і інтарэсаў.

Працягласць праграмы – 3 месяцы (сакавік 2010 – травень 2010). Мерапрыемствы Клуба складаюцца з трох семінараў працягласцю 1 дзень кожны, якія будуць праводзіцца ў выходныя дні. Першы семінар адбудзецца ўжо 6 – 8-га сакавіка, трэнерамі якога будуць удзельнікі Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (Варонеж, Расія). Пасля правядзення семінараў плануецца распрацоўка і рэалізацыя грамадскай кампаніі.

Праграма Клуба ўключае наступныя раздзелы:

- канцэпцыя Правоў Чалавека;

- механізмы абароны Правоў Чалавека;

- распрацоўка і правядзенне кампаніі ў абарону Правоў Чалавека;

- мадэляванне працы камітэту ААН па Правам Чалавека;

- вядзенне грамадзянскіх дзеянняў;

- знаходжанне альтэрнатыўных шляхоў вырашэння праблемы.

Для ўдзелу ў дзейнасці Клуба неабходна цалкам запоўніць анкету ("Anketa_club_by.doc" альбо "Anketa_club_ru.doc") і даслаць яе на адрас : yhrclub2@gmail.com да 28 лютага 2010.

Не згубіце шанец праявіць сябе ў беларускім праваабарончым сектары!

Дадатковая інфармацыя: students.rada@gmail.com



Кантактныя тэлефоны: (+375-33) 664-36-48 – Віктар

(+375-29) 382-90-02 – Алесь
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка