Героямі не нараджаюцца, імі становяцца



Дата канвертавання30.06.2016
Памер73.5 Kb.
Героямі не нараджаюцца, імі становяцца.
Краязнаўча-патрыятычная гадзіна, прысвечаная Герою Савецкага Саюза А.І. Чэрнышу.

Пад музыку выходзяць двое вядучых.
1-ы вядучы: Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў, перажылі больш за 14000 войн. 65 год прайшло з таго часу, як на Беларусі адгрымелі апошнія залпы. Але і зараз зямля час ад часу агаляе свае раны.
2-і вядучы: Памяць – ёсць сумленне ў адносінах да мінулага. Чалавеку неабходна пазнаць сваю гісторыю не толькі розумам, але і пачуццём. Нездарма гаварылі мудрацы: “Той, хто не памятае свайго мінулага, будзе вымушаны перажыць яго зноў”. Пры слове “вайна” мы перш за ўсё ўспамінаем воінаў, іх мужнасць, гераізм, трываласць.
Чытальнік: Страціла Радзіма мая

Столькі сыноў,

Колькі ў лесе дубкоў,

Столькі дачок.

Колькі ў небе аблок,

Столькі дзетак,

Колькі ў лузе кветак.

Праліла ў вайну Беларусь

Столькі слёз

Колькі ў полі рос…



А.Грачанікаў.
1-ы вядучы: Чэрныш Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 12 лютага 1917 года ў вёсцы Кромавічы Докшыцкага раёна ў мнагадзетнай сям'і. У Аляксандра Іванавіча было 4 браты і 2 сястры. Самая старэйшая сястра Ніна Іванаўна загінула ў гады вайны: фашысты спалілі яе разам з мужам і дзецьмі. Брат Уладзімір Іванавіч быў сувязным партызанскай брыгады “Жалязняк”. Брат Канстанцін Іванавіч ваяваў на фронце, дайшоў да Кенігсберга, быў паранены.
2-і вядучы: Сястра Яўгенія Іванаўна працавала ўсё жыццё ў саўгасе. Жыве ў вёсцы Кромавічы ў бацькоўскай хаце. Брат Павел Іванавіч пражыў усё жыццё ў Кромавічах, працаваў шафёрам у саўгасе. Адзін з сыноў Паўла Іванавіча пайшоў па слядах дзядзькі – ён прысвяціў усё жыццё служэнню Айчыне. Шмат гадоў быў камандзірам вайсковай часці ў г. Смаргоні, а зараз працуе пры Прэзідзенце Рэспублікі Беларусь. Самы малодшы брат, Віктар Іванавіч, пасля заканчэння ФЗО паехаў у Данецк, працаваў на заводзе, цяжка захварэў і памёр.
1-ы вядучы: Сення шаноўнымі гасцямі нашай сустрэчы з”яўляюцца сястра Яўгенія Іванаўна і брат Павел Іванавіч. Давайце шчыра папрывітаем іх і прадставім слова. Калі ласка.
1-ы вядучы: Кінафільм “Чапаеў” Саша Чэрныш упершыню паглядзеў будучы вучнем 7 класа. З той пары неўміручы вобраз Васілія Іванавіча стаў ідэалам яго жыцця, назаўсёды пасяліўся ў юнацкім сэрцы. “Які валявы характар у гэтага чалавека, а колькі ў ім адвагі, мужнасці, любві да Радзімы. Хочацца хоць крыху быць падобным на яго” – не раз гаварыў сваім сябрам юнак. І ўжо са школьнай парты характар Сашы загартоўваўся, цэментаваўся на ўчынках і паводзінах Чапаева – легендарнага героя грамадзянскай вайны.
2-і вядучы: Пасля заканчэння Шыленскай васьмігодкі Аляксандр паступае ў Мар’інагорскі сельгастэхнікум. Далей яго лёс звязаны з Ленінградскім афіцэрскім вучылішчам, пасля якога яму ў 1938 годзе прысвоена званне лейтэнанта. Хутка пачалася фінская вайна. Лейтэнанта Аляксандра Чэрныша накіравалі на фронт, дзе ён асабіста праявіў мужнасць і адвагу, за што быў удастоены ордэна Чырвонага Сцяга..
1-ы вядучы: Потым Чэрныш прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, а праз год прыехаў на адпачынак у родную вёску Кромавічы. Малодшы брат Аляксандра, Канстанцін, успамінае: “Прыехаў Саша ў водпуск раніцай 21 чэрвеня 1941 года. Назаўтра грымнула вайна. Не паспелі толкам пагутарыць, давялося развітацца”.
Гучыць фанаграма песні: “Священная война”, муз. А.Аляксандрава, сл. У. Лебедзева-Кумача.
2-і вядучы: Спачатку лейтэнант Чэрныш па-геройску змагаўся з фашыстамі на Ленінградскім фронце, абараняў славуты Піцер. Тут ён уступіў у рады Камуністычнай партыі. Потым Аляксандр ваюе на Каўказе, у Бранску. З 1943 года капітан Чэрныш дзейнічае ў складзе 2-га Беларускага фронту. Яго назначаюць камандзірам 9-й стралковай роты 457 палка 129 Арлоўскай Чырвонасцяжнай стралковай дывізіі. Асабліва вызначыўся капітан Чэрныш у баях пад Бабруйскам, дзе вораг стварыў магутную абарону, сканцэнтраваў многа артылерыі, танкаў, адборных пяхотных часцей. Фашысты, заціснутыя нашымі вайскамі ў кальцо, ліхаманкава кідаліся ва ўсе бакі, жадаючы выратавацца.
1-ы вядучы: 28 чэрвеня на шасэ Бабруйск – Магілёў завязаўся цяжкі бой савецкіх воінаў з гітлераўцамі, якія вырашылі на гэтай магістралі вырвацца з “Бабруйскага катла”. На агнявым рубяжы роты капітана Чэрныша фашысты кінулі каля 500 пехацінцаў, узброеных кулямётамі, аўтаматамі, гранатамі. Немцы пачалі акружаць нашых байцоў з трох бакоў. Нягледзячы на перавагу сіл праціўніка, камандзір роты не разгубіўся і прыняў смелае рашэнне: “Заняць кругавую абарону, падпусціць ворага ўшчыльную і расстрэльваць ва ўпор!” Бой цягнуўся некалькі гадзін, а рота капітана Чэрныша стаяла насмерць. Гітлераўцам так і не ўдалося прарвацца. У гэтым баі было забіта 170 фашыстаў і 27 – узята ў палон разам з камандзірам.
2-і вядучы: На наступны дзень капітан Чэрныш атрымаў баявы загад камандавання: прарваць абарону ворага, зайсці яму ў тыл ворага, асядлаць шасэйную дарогу Бабруйск – Мінск і закрыць шлях да адыходу немцаў. У камандзіра 9-й роты, як і ў яго любімага героя Чапаева, было залатое правіла: знаходзіцца там, дзе цяжэй, быць заўсёды ўперадзе. Прадумаўшы да дробязей план, ён асабіста павёў роту ў атаку. Затрашчалі кулямёты, паляцелі гранаты, навокал палаў агонь, узнімаўся чорны дым, бесперапынна рваліся снарады. Раптам Аляксандр адчуў востры боль у левай руцэ: асколкам адарвала два пальцы. Але ён заставаўся ў страі і працягваў камандаваць боем. У гэты дзень рота Чэрныша адбіла 14 контратак танкаў і пяхоты, знішчыла 200 і ўзяла ў палон 80 гітлераўцаў. У гэтым баі загінуў капітан Аляксандр Чэрныш.
Чытальнік: Цёзкі, сваякі, аднафамільцы –

Чалавечай роднасці намёк.

Чым пасля аглядкі пахваліцца

Перад вамі ў споведзі б я мог?


На прывале ў вогнішча падкінуў

Падарожных наламаных дроў.

Першым на плацдарме хтось загінуў.

На паўміга смерць маю адвёў!

Удалося і мяне жалезу

Мігам надзяліць не нажавым

З той мяжы няблізкай я належу

У пэўнай меры – не адным жывым.

Хай жыццё пяе, смяецца, плача,

Вучыць прыгажэй і лепш любіць

На зямлі – адзіная удача:

У вечным слове чалавекам быць.



А.Пысін.
1-ы вядучы: Чорнай ластаўкай прыляцела ў дом Івана Стэфанавіча Чэрныша пісьмо ў казённым канверце, напісанае не рукой любага сыночка, а надрукаванае на машынцы.
Чытальнік чытае тэкст на фоне музыкі.
Чытальнік: «Дорогой Иван Стефанович, мы гордимся Вашим сыном! Он на поле боя в жестокой схватке с немцами показал себя патриотом нашей прекрасной Родины. Великим русским богатырём, имя которого вошло в историю нашей части, и в историю Великой Отечественной войны. Его пример – лучшее доказательство того, на что способны наши сыны любимой Родины в борьбе за честь, свободу и независимость.

В наступательных боях летом 1944 года при форсировании реки Березина, Ваш сын действовал смело и решительно. Он выполнил свой долг перед Родиной – долг воина Красной Армии.

Мы от всего сердца благодарим Вас, дорогой Иван Стефанович, за то, что Вы воспитали своего сына, до глубины преданного своей Родине. Ни на один шаг не отошёл от занятого рубежа, с достоинством и честью выполнил он воинскую присягу, не пожалел ни сил и даже самой жизни в борьбе с заклятым коварным врагом нашего народа и всего прогрессивного человечества.

29 июня 1944 года Ваш сын пал смертью храбрых.

У могилы Вашего сына весь личный состав нашей части поклялся мстить проклятым немцам-варварам и свято выполнять клятву.

Мы клянёмся Вам, дорогой Иван Стефанович, с ещё большей ненавистью и жестокостью отомстить за смерть Вашего сына.

Вечная слава Герою».
2-гі вядучы: Ушануем хвілінай маўчання Івана Стэфанавіча.
Чытальнік: Пяць патронаў у абойме,

Пяць патронаў.

Падымаемся ў бой мы

Ў полі роўным.


У патроне кожным – куля,

Дзевяць грамаў.

Не чакай, мая матуля,

Тэлеграмы,

Ні з санбата палявога,

Ні з пагоста,

Ходзіць ціха (бо дарога!..)

Наша пошта.


Цэлы месяц будзе везці

Праз краіну

Спавяшчэнне ў канверце,

Быццам міну

Цэлы месяц будзеш верыць,

Што жыву я,

Скажаш яблыням і вербам:

Ён ваюе…


А.Пысін.

2-і вядучы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР ад 24.03.1945г. капітану Чэрнышу А.І. пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У верасні 1947 года маці героя атрымала падзячнае пісьмо ад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.


Чытальнік чытае тэкст на фоне музыкі.
Чытальнік: “Уважаемая Елена Фёдоровна! По сообщению военного Командования Ваш сын капитан Черныш Александр Иванович в боях за советскую Родину погиб смертью храбрых.

За геройский подвиг, совершённый Вашим сыном Александром Ивановичем Чернышам в борьбе с немецкими захватчиками, Президиум Верховного Совета СССР Указом от 24 марта 1945 года присвоил ему высшую степень отличия – звание ГЕРОЯ СОВЕТСКОГО СОЮЗА.

Посылаю Вам грамоту Президиума Верховного Совета СССР о присвоении Вашему сыну звания ГЕРОЯ СОВЕТСКОГО СОЮЗА для хранения как память о сыне герое, подвиг которого никогда не забудется нашим народом. Председатель Президиума Верховного Совета СССР Н.Шверник.»
1-ы вядучы: Імя героя прысвоена саўгасу ў Докшыцкім раёне, СПТВ № 95 у горадзе Бабруйску, брыгадзе мэблевай фабрыкі імя Халтурына. Яго імем названы вуліцы ў г.п. Бягомль, Кіраўск, у вёсцы Калініна Бабруйскага раёна. У вёсцы Чарніца Бабруйскага раёна пастаўлены абеліск, у вёсцы Бярозкі Докшыцкага раёна пастаўлены бюст капітану Чэрнышу, а ў вёсцы Кромавічы на доме, дзе нарадзіўся, жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Чытальнік: Па ўсёй зямлі маёй далёка, блізка –

Дзе быў баёў цяжкі раён,

Стаяць маўкліва абеліскі

З імёнамі і без імён.



Е.Лось
Чытальнік: Бяссмертныя іх помнікі крані ты –

І цеплыню адчуеш пад рукой:

Іх высеклі не з камняў, не з граніту –

З людской любві і ўдзячнасці

Людской!
2-гі вядучы: Наш вечар памяці хочацца завяршыць словамі Ніла Гілевіча:
Застаўшыся з маленства на вайне,

Я аднаго хачу мая краіна:

Каб гэта скончылася ўсё на мне.

Каб гэта ўсё не стала доляй сына.


Гучыць песня “Я буду маліцца…”
: blocks -> scenarii
scenarii -> Школьнікам аб праваслаўнай веры” (прэзентацыя кнігі Ф. А. Палачаніна) Бібл
scenarii -> Франтавікі, надзеньце ордэны
scenarii -> Бульбяны банкет. 1-ы вядучы
scenarii -> Дзе памяць сэрца ходзіць басанож”…
scenarii -> Памяці” гартаючы старонкі
scenarii -> Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыві, роднае слова”
scenarii -> У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы: Добры дзень, паважаныя госцІ! 2-і вядучы
scenarii -> Над Белай Руссю белы бусел
scenarii -> Дзецям вайны прысвячаецца …
scenarii -> Падрыхтоўка да ўрока памяці: падрыхтоўка слайд шоу з фотаздымкамі мемарыяла “Хатынь”, “Шунеўка”, помнікамі на месцы спаленых вёсак




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка