Гэта была вясною, Клау гняздо варабейка



Дата канвертавання20.05.2016
Памер9.33 Kb.
ЖАЛЕЙКА
Гэта была вясною,

Клау гняздо варабейка;

На лугу на зялёным

Шчасна пела жалейка.

На лугу на зялёным

Шчасна пела жалейка.


Прыпеу: Грай, жалеечка, грай, грай,

Грай, жалеечка, грай

Грай, жалеечка, грай, грай,

Грай, жалеечка, грай


Гэта была у летку,

Зёрн шукау верабейка;

Хмары з громам стагналi,

Нудна пела жалейка.

Хмары з громам стагналi,

Нудна пела жалейка.


Прыпеу.
Гэта была у восень,

Гнау каршун верабейку;

На слаце-немалодзе

Галасiла жалейка.

На слаце-немалодзе

Галасiла жалейка.


Прыпеу.
Гэта была зiмою,

Мёрз, замёр верабейка;

Легла у снежныя гурбы

Паламанай жалейка...



Легла у снежныя гурбы

Паламанай жалейка...




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка