Гэта што за цуда юда Там схавалася ў траве?



Дата канвертавання02.07.2016
Памер17.37 Kb.
Буквар
Гэта што за цуда - юда

Там схавалася ў траве?

Можа, гэта баракуда,

Дык яна жыве ў вадзе…

І гадае, разбірае ў трывозе машкара-

Дзіўны госць з якога краю

Завітаў у глыб двара.

Сам апрануты ў шаты-

Прыгажун – кафтан стракаты,

Скура белая, як снег,

Мух на ёй паўнюткі мех.

- То драпежніка нашэсце,-

Заключыў рашуча крот,-

Каб каго са смакам з*есці,

Свой адкрыў шырока рот.

- Можа гэта бегемот

Усім паказвае жывот,-

Падхапіла спрэчку муха,

Адмысловая пяюха.

А камар сказаў «ракета»,

Ды паўсюль звінеў пра гэта.

І пасыпаліся градам:

«Леапард», «Жырафа», «Слон»,

«Халадзільнік», «Тэлефон»,

«Барабан», «Падушка», «Мыла»,

«Пыласос», «Вядро», «Зубіла».

Кожны праўду сваю меў,

Хутка луг увесь гудзеў.

Што тут толькі пачалося…

Затрымцела, затраслося.

Гаварыў сваё чарвяк,

Рыхтаваў у бой кулак,

А пасля няшчасны крот

З перапуду лез на плот.

Паспрачаліся сінічкі,

Паскідалі чаравічкі,

Толькі пёры паляцелі,

Дзюбы шаблямі звінелі.

А камар цаляў здалёку-

Джыгануў смаўжу ў вока.

Кожны гонар бараніў,

Хто ж тады вайну спыніў?...

Горка плача з норкі мышка:

- Кіньце біцца, гэта кніжка

Пасварыла жорстка вас,

З ёй ідуць ў першы клас.

Букваром яна завецца

І ўсім тут хопіць месца.

Бо жыве ў ёй іслон,

Бегемот і кашалот,

Барракуда, тэлефон,

Добры дзядзька паштальён.

Я сама ўвосень з ёю

Першы школьны год пачну,

Алфавіт цяжкі засвою,

А пакуль што адпачну.

Па старонках буквара

Шпацыруе машкара,

Стройных літар карагод

Запрашае ў паход.

Важна строй выводзіць жук,

Ё імкнецца да навук,

А дзяўчаты воскі

Распусцілі коскі.

Ім ахвота павучыцца,

Надта дома не сядзіцца.

Тут ў жоўценькіх кашулях

Матылькі гурбой сыпнулі,

А за імі чорны крот,

Бы вады набраўшы ў рот.

Не знайшоў сабе ён пары,

Бо згубіў дзесь акуляры.


У разгорнутую кнігу

Зазірала машкара,

Ды ніяк не разбірала,

Дзе «гарох», а дзе «гара».



«Дзівакі!»,- чуваць наўкола,-

Дапаможа вам тут школа.
: Docs
Docs -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
Docs -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
Docs -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Docs -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
Docs -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Docs -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
Docs -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю
Docs -> Іван Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…
Docs -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка