Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза



Дата канвертавання13.06.2016
Памер112.68 Kb.
1 Уводзіны ў крыніцазнаўства гісторыі Беларусі


  1. Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства.

  2. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц.

  3. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза.

Ходзін, С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка–генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне) / Вучэбны дапаможнік. - Мінск, 1999.

Грицкевич, В.П. Теория и история источниковедения: Пособие для студентов гуманитарных факультетов / В.П. Грицкевич, С.Б. Каун, С.Н. Ходин. — Мн.: БГУ, 2000. — 221 с.

1 Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства.
Гістарычная крыніца і гістарычнае крыніцазнаўства.

Гістарычная крыніца – носьбіт інфармацыі, які з’яўляецца вынікам дзейнасці людзей і уцягнуты ў працэс гістарычнага даследавання. Крыніцы з’яўляюцца ў рэальным жыцці ў сувязі з патрэбамі людзей, для выканання пэўных службовых функцый (грамадскіх ці асабістых).



Гістарычная крыніца і гістарычнае пазнанне

Толькі калі па іх пачынаюць вывучаць гісторыю, дзейнасць людзей, якая ў іх адлюстравалася, толькі тады яны ператвараюцца ў гістарычныя крыніцы. Крыніца мае дзве функцыі , дзве формы – дакрыніцавую і крыніцавую.



Аб’ектыўнае і суб’ектыўнае ў гістарычных крыніцах

Крыніца мае аб’ектыўную прыроду і адлюстроўвае аб’ектыўную рэчаіснасць, але гэта не адзначае, што яна заўсёды адлюстроўвае яе аб’ектыўна, што створаная ёю карціна заўсёды адэкватная рэчаіснасці, супадае з ёю. Крыніцы - гэта толькі аскепкі сведчанняў мінуўшчыны. Каб узнавіць гістарычныя падзеі, інфармацыю пра мінулае трэба выявіць, расшыфраваць, прааналізаваць і вытлумачыць. Спазнанне мінулага злучана з працэдурай яго рэканструкцыі. Крыніца змяшчае ў сябе розныя бакі інфармацыі

Крыніца змяшчае інфармацыю не толькі пра адлюстраваны прадмет, але і пра іншыя прадметы ці з’явы. На гэтай падставе ў крыніцы адрозніваецца непасрэдная і апасрэдаваная інфармацыя. У крыніцы наяўныя яшчэ два бакі інфармацыі – наўмысная (адкрытая) і ненаўмысная (латэнтная), г. зн. такой, якая патрапіла ў крыніцу з намеру аўтара ці такой, якая патрапіла туды па-за намерам. Першая – тое, што гаворыць аўтар проста, і яна нібы ляжыць на паверхні. Другая – гэта тое, чаму аўтар падае інфармацыю.

Гістарычнае крыніцазнаўства - асаблівая галіна гістарычнай навукі, якая вывучае паходжанне гістарычных крыніц, тэорыю і методыку іх выкарыстання ў гістарычных даследаваннях, склад, структуру і функцыянаванне крыніцавай базы гістарычнай навукі.

Усе крыніцы так ці інакш нясуць на сабе адбітак уяўленняў, перакананняў і ідэалаў іх стваральнікаў, адлюстроўваюць іх індывідуальныя погляды, масавыя уяўленні і культуру эпохі. Нават наўмыснае скажэнне ісціны не пазбаўляе крыніцы яе аб’ектыўнай прыроды, бо і тады яна адлюстроўвае ўмовы свайго ўтварэння, намеры аўтара ці калектыва аўтараў.



Аб’ект крыніцазнаўства – гістарычныя крыніца.

Прадмет крыніцазнаўства – сукупнасць усіх гістарычных крыніц ва ўсёй паўнаце змешчанай у іх інфармацыі.

Задачы крыніцазнаўства: пошук і выяўленне новых крыніц; вызначэнне ступені паўнаты, дакладнасці і сапраўднасці звестак крыніц, выпрацоўка метадаў атрымання з крыніц гістарычнай інфармацыі.

Тэорыя і практыка крыніцазнаўства

Тэорыя крыніцазнаўства - сукупнасць сістэматызаваных абагульняючых ведаў пра прадмет, аб’ект, задачы, метадалагічныя прынцыпы, структуру і месца крыніцазнаўства ў гістарычнай навуцы.



Крыніцазнаўчай практыка - пошук, выяўленне і вывучэнне канкрэтных крыніц з мэтай вызначэння іх інфарматыўнай каштоўнасці, а таксама практычнае выкарыстанне запазычаных звестак у канкрэтных гістарычных даследаваннях, г.зн. праца, якую выконвае гісторык пры даследаванні пэўнай праблемы

Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі– гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю, гісторыю і методыку вывучэння гістарычных крыніц, якія захоўваюць іныфармацыю аб нашым Краі.

Прадмет крыніцазнаўства гісторыі Беларусі - сукупнасць крыніц, якія адлюстроўваюць гістарычную мінуўшчыну Беларусі, заканамернасці іх узнікнення і функцыянавання.

Гістарычны факт і гістарычная крыніца. «факт–падзея». Гэта тое, што калісьці адбылося і не можа быць намі зменена. Факт , пра які паведамляе гістарычная крыніца. Факт , які ўяўляе сабой гістарычныя веды, вынік працы гісторыка.

Крыніца і гісторык.Гістарычныя крыніцы падчас гістарычнага пазнання знаходзяцца паміж аб'ектам гістарычнага вывучэння (гістарычнымі з'явамі, падзеямі) і суб'ектам, які вывучае (гісторыкам). Гістарычная крыніца сама па сабе ні пра што не гаворыць, яна толькі адказвае на тыя пытанні, якія ёй задае даследчык

Ці можа гісторык быць бесстаронні? У адрозненне ад звычайнага чалавека, гісторык можа свядома дыстанцавацца ад эмацыйнага і каштоўнаснага ўспрымання мінулага. Аднак ён не ў стане вызваліцца ад яго цалкам. Інфармацыя пазакрыніцавая - сукупнасць ведаў і ўстановак, якія выкарыстоўвае гісторык, уплываюць на яго даследванні і не здабываюцца ім непасрэдна з гістарычных крыніц: звесткі, якія гісторык атрымоўвае з гістарычнай літаратуры; веды, якія набытыя ў іншых навуках; сукупнасць установак часу, ў якім жыве і працуе гісторык.



Інфармацыйная бясконцасць крыніцы

Адзін і той жа дакумент можа быць прачытаны па-рознаму ў залежнасці ад пастаноўкі даследчыцкай задачы. Канчатковага прачытання крыніцы не існуе. Кожны даследчык па-свойму разумее звесткі, інтэрпрэтуе іх, уключае ў сваю сістэму ўяўленняў, каштоўнасцяў, падпарадкоўвае ўласным задачам. Абмежавальнікамі інтэрпрэтацыі служаць правілы і нормы гістарычнай прафесіі.

Аднак крыніцы... невычэрпныя, так што кожны павінен прачытаць кнігі, якія ўжо тысячу разоў эксплуатавалі да яго, таму што кожнаму чытачу і кожнаму стагоддзю яны паказваюць асаблівае аблічча, і свой — кожнаму ўзросту. Можа здарыцца, што, напрыклад, у Фукідыда можна прачытаць пра факт першараднай важнасці, які хтосьці заўважыць толькі праз сотні гадоў (Якаб Бурхард).

Асноўныя метадалагічныя прынцыпы і тэорыі гістарычнага крыніцазнаўства.

гістарычная метадалогія прайшла ў сваім развіцці этапы

рацыяналістычны (XVIII ст.), рамантычны (першая палова XIX ст.), пазітывісцкі (другая палова XIX ст.), культуралагічны (пачатак ХХ ст.), марксісцкі, класава-фармацыйны (савецкі перыяд: 1920-я - 1980-я гады) постсавецкі, цывілізацыйна-культуралагічны (1990-я – пачатак ХХІ ст.).
Гісторыкі-рацыяналісты XVIII ст. лічылі, што крыніца - гэта проста тэкст, які перадае мінулае без скажэнняў і не нясе ў сабе ўтоеных сэнсаў. Стваральнік тэксту ўспрымаўся як просты рэтранслятар (перадатчык) палітычнага мінулага. Аналіз крыніцавай імнфармацыі набыў форму гістарычнай філалагічнай (тэксталагічнай) крытыкі. Ажыццяўлялася яна з пазіцый розуму і здаровага сэнса.

Рамантызм супадаў па часе з уздымам нацыянальных рухаў у еўрапейскіх краінах, з завяршэннем афармлення нацыянальных дзяржаў. Вялікая зацікаўленасць да помнікаў народнай творчасці. Публікацыя сапраўдных і стварэнне падробных помнікаў («Песні Асіяна», «Краледворскі рукапіс», «Слова пра паход Ігараў»?) Неабходнасць крытычнага аналізу крыніц

Распрацоўка гісторыка-крытычнага метаду (Леапольд фон Ранке(1795—1886): гісторык «павінен пісаць гісторыю так, як гэта адбывалася насамрэч». Максімальная акуратнасць і дбайнасць у працы з дакументамі мінулага. Методыка крытыкі гістарычных крыніц дэталёва распрацавана даследнікам антычнасці Бартольдам Георгам Нібурам (1776—1831).

Асноўныя метадалагічныя прынцыпы і тэорыі гістарычнага крыніцазнаўства. Б.- Г. Нібур:

гісторык павінен вызначыць сапраўднасць тэксту, паслядоўна адказаць на пытанні пра яго паходжанне, пра ўплыў на змест дакумента ўяўленняў эпохі, параўнаць усе вядомыя сведчанні для вызначэння сапраўдных абрысаў падзеі і для крытычнай адзнакі сапраўднасці і дакладнасці крыніцы.

Гэта падрыхтавала новы этап развіцця метадалогіі крыніцазнаўчых даседаванняў – пазітывісцкі.

Развіццё крыніцазнаўчай методыкі ў другой палове XIX - пачатку ХХст. у рэчышчы пазітывізму. З пункту гледжання пазітывісцкага мыслення гістарычная навука не павінна будаваць свае высновы, зыходзячы з якіх-небудзь філасофскіх канструкцый. Яе шлях - шлях спазнання праз фіксацыю, апісанне і абагульненне гістарычных фактаў. .

Асновы пазітывісцкай метадалогіі былі выкладзены ў працы Э.Бернгейма «Падручнік гістарычнага метаду» (1889), яго ж «Уводзіны ў вывучэнне гісторыі»(1907) і сумеснай працы Ш.Ланглуа і Ш.Сеньобоса «Уводзіны ў вывучэнне гісторыі" (1897). Пазітывісцкая метадалогія дзяліла гістарычнае даследаванне на два этапы: крыніцазнаўчы аналіз ( крытыку) крыніцы і гістарычны сінтэз (пабудова карціны мінуўшчыны).

Крыніцазнаўчы аналіз меў мэтай вызначэнне сапраўднасці звестак, атрыманне дакладных фактаў і аддзяленне фактаў ад няпэўных паведамленняў. Аналіз складаўся са знешняй і ўнутранай крытыкі крыніцы і яе вытлумачэння. Дакумент як бы раскладаўся на шэраг патрэбных і непатрэбных гісторыку фактаў. Асноўныя метадалагічныя прынцыпы і тэорыі гістарычнага крыніцазнаўства. А.С.Лапа-Данілеўскі (1863-1918 гг.), “Метадалогія гісторыі”(Спб., 1913). Крыніцы як прадукт культуры.. Метадалогія крыніцазнаўства: аднаўленне крыніцы як з'явы культуры свайго часу. На падставе культурнай рэканструкцыі крыніцы аднавіць гістарычную рэчаіснаць. Сцвярджэнне цэласнага сацыякультурнага падыходу да крыніцы.

Савецкая крыніцазнаўчая школа была сінтэзам класава-марксісцкай парадыгмы, метадычных дасягненняў дарэвалюцыйнай навукі і самастойных адкрыццяў савецкіх гісторыкаў і крыніцазнаўцаў.

Сучасная тэорыя, метадалогія і методыка крыніцазнаўства ўяўляе сабою злучэнне- надзейнай старой методыкі і асцярожных спроб яе ўдасканалення шляхам перакладу на культуралагічную аснову

Крыніцазнаўства ў сістэме спецыяльных гістарычных дысцыплін:

Гістарычная лінгвістыка; Гістарычная храналогія; Гістарычная метралогія; Нумізматыка; Баністыка; Сфрагістыка; Геральдыка; Генеалогія; Філігранезнаўства; Фалерыстыка; Дыпламатыка; Эпіграфіка; Гістарычная геаграфія; Гістарычная тапаніміка; Палеаграфія



2 Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц

Сістэматызацыя крыніц – падзел сукупнасці крыніц па знешніх прыкметах, якія адпавядаюць мэце даследавання. Прынцыпы сістэматызацыі: храналагічны, рэгіянальны, этнічны, праблемны, рэлігійны, персанальны, апублікаваныя – архіўныя.

Класіфікацыя крыніц – распарадкаванне адпаведна сутнасных прызнакаў на тыпы, роды, віды. Ё. Дройзен падзяліў усю шматстайнасць крыніц на гістарычныя рэшткі і гістарычныя паданні. А.С.Лапа-Данілеўскі: Рэшткі - крыніцы як частка падзеяў, паданні – крыніцы як апавяданні пра падзеі.

Традыцыйныя (наратыўныя) крыніцы — гэта прадуманыя паведамленні пра мінулыя падзеі; гэта крыніцы, якія «жадаюць» імі быць. Традыцыйныя крыніцы фіксуюць для нашчадкаў такія падзеі, як вайна, (масавы) голад ці іншыя катастрофы.

Яны падзяляюцца на першасныя, у якіх удзельнікі і ахвяры самі апісваюць важныя для іх падзеі, і другасныя, калі сучаснікі распавядаюць пра падзеі не на падставе таго, што яны перажылі, а на падставе аповядаў іншых людзей ці чутак.

Традыцыі супрацьпастаўлена іншая група захаваных тэкстаў і рэчаў, якія могуць быць апісаны як рэшткі і сляды — рэлікты. Яны не «збіраліся» быць крыніцамі, але сталі імі з-за таго, што гісторыкі іх знайшлі і інтэрпрэтавалі; яны не кажуць самі, але іх можна прымусіць загаварыць..

Па спосабу кадавання інфармацыі (Л.Пушкароў, А.П.Пранштэйн, 1970-я гг. ): Рэчавыя, Пісьмовыя, Этнаграфічныя, Вусныя (фальклорныя), Лінгвістычныя (моўныя), Фонадакументы, Фотакінадакументы

Па форме кадавання інфармацыі (І.Дз.Кавальчанка ): Рэчавыя, Пісьмовыя, Выяўленчыя (в.-графічныя, в.-мастацкія, в.-натуральныя), Фанічныя

Па “матэрыяльнай” форме крыніцы (С.О.Шміт): Рэчавыя, Выяўленчыя, Вербальныя, Канвенцыянальныя, Паводзінавыя, Гукавыя і аўдыяльныя.

Відавая класіфікацыя пісьмовых крыніц

I. Дакументальныя крыніцы:

Дакументы заканадаўства

Актавыя крыніцы (дамоўнага характару)

Матэрыялы справаводства

Статыстычныя матэрыялы

ІІ Апавядальныя крыніцы:

Летапісы і хронікі

Мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы (крыніцы асабістага паходжання)

Літаратурныя і публіцыстычныя творы

Перыядычны друк
3 Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза.

Пошук і аналіз гістарычных крыніц

Выяўленне крыніц па тэме даследавання – крыніцазнаўчая эўрыстыка.

Стварэнне крыніцавай базы даследаванння

Па ступені даступнасці пісьмовыя крыніцы падзяляюцца на апублікаваныя і неапублікаваныя (архіўныя) матэрыялы. Апублікаваныя крыніцы захоўваюцца ў бібліятэках. Іх пошук ажыццяўляецца з дапамогай бібліяграфічных даведачнікаў і паказальнікаў.


“…основная масса источников по истории Беларуси была издана специально созданными для этого учреждениями …эти учреждения отбирали материалы для публикации по определенной программе,.. т. е. … публикаторская работа имела весьма определенный политический характер. Изданные документы живут сами по себе, нередко утверждая совсем не то, что хотели доказать составители и редакторы, готовя том к печати. (Мікалай Мікалаевіч Улашчык)

Апублікаваныя крыніцы

1) па зместу публікацыі:

першасныя – публікацыі крыніц («Полное собрание русских летописей», «Літоўская метрыка»), другасныя – публікацыя інфармацыі аб іх (даведнікі, энцыклапедыі, бібліяграфічныя дапаможнікі)



2) па мэце выдання:

Навуковыя, вучэбныя, літаратурна-мастацкія, навукова-папулярныя



3) па выдаўцу:

Афіцыйныя, неафіцыйныя (прыватныя),



Неапублікаваныя пісьмовыя крыніцы захоўваюцца ў архівах, рукапісных аддзелах бібліятэк і музеяў і асабістых калекцыях.

Праца з даведнікам (“Путеводителем”)



Дадатковыя веды:

архівазнаўства (фонд, вопіс, справа)

палеаграфія

сфрагістыка

геральдыка

Крыніцавая база даследавання.

Для аб'ектыўнасці, дакладнасці і паўнаты даследавання крыніцавая база даследавання павінна быць як мага шырэйшай і разнастайнай - рэпрэзэнтатыўнай

Выяўленыя па тэме крыніцы мусяць забяспечваць выкананне пастаўленых даследчыцкіх задач



Крыніцавая база гістарычнага даследавання

Калі сведчанні пра адну і тую ж падзею супярэчаць, то нельга даваць перавагу якойсьці на падставе асабістых эмоцый. Падставы адбору крыніцы і ступень даверу да яе павінны быць удумліва растлумачаны. Гісторык параўноўвае крыніцы паміж сабой, выяўляе і аналізуе суадносіны іх інфармацыі, супярэчнасцяў, дадаткаў і г.д. Гэта доўгая, але неабходная праца.



Прагаліны ў крыніцавай базе

адсутнасць крыніц, што адлюстроўваюць пэўныя гістарычныя з’явы.

Яны бываюць двох відаў – натуральныя і штучныя.

У выпадку, калі наяўныя метады і спосабы не забяспечваюць атрымання рэпрэзэнтатыўнай сукупнасці звестак, неабходна вызначыць немажлівасць даследвання праблемы на існуючым узроўні яе крыніцавага забяспячэння і развіцця навукі



Асноўныя метады і этапы крыніцазнаўчага даследвання.

агульнанавуковыя метады: назіранне, фармалізацыя, лагічны (уяўны) эксперымент і інш.,

метады гістарычнага даследавання (гісторыка-генетычны (рэтраспектыўны), гісторыка-параўнальны, гісторыка-сістэмны і інш.)

Практычныя прыёмы і метады аналізу канкрэтнай гістарычнай крыніцы

Вялікую ролю ў гістарычных даследаваннях атрымоўваюць метады, запазычаныя з іншых навук.

Без крытычнага аналізу крыніц, выкананага па дакладнай строгай методыцы, любыя факты гісторыі - не факты. Крыніцы часта маняць, скажаюць або замоўчваюць праўду

Крыніцазнаўчая крытыка (аналіз) - вырашальная стадыя даследчыцкай працы над дакументамі. Яе мэта - вызначыць ступень поўнасці і дакладнасці фактычнага зместу крыніцы і стварыць перадумовы для атрымання з яе дакладнай інфармацыі.

Методыка крыніцазнаўчага аналізу:

Вызначэнне знешніх асаблівасцяў крыніцы

Вызначэнне паходжання крыніцы:

вызначэнне сапраўднасці помніка,

высвятленне гісторыі тэксту, вызначэнне яго арыгінала і наступных варыянтаў, прачытанне тэксту,

вызначэнне часу і месцы ўзнікнення тэксту, усталяванне яго аўтара (атрыбуцыя),

высвятленне прычын, мэт і гістарычных акалічнасцяў з'яўлення тэксту, вызначэнне яго сацыяльных функцый у мінулым;

Усталяванне сапраўднасці помніка:

Гісторык працуе толькі з сапраўднай крыніцай. Таму рэальны крыніцазнаўчы аналіз пачынаецца пасля вызначэння яго сапраўднасці. Гэта ключавая аперацыя.

Падробкі і фальсіфікацыі былі заўсёды.

Развіццё сучасных тэхналогій пашырае магчымасці для падробак, што патрабуе спецыяльных метадаў аналіза (pdf,fotoshop, exif). Крыніцы падрабляюць па разнастайных карыслівых, па ідэалагічных і палітычных матывах. Якасныя копіі. Містыфікацыі. Нават фальшыўкі, пры ўмове, што гісторык не памыляецца на іх конт, даследчык не мае права ігнараваць

Знешнія асаблівасці пісьмовага помніка дапамагаюць вызначыць яго сапраўднасць і датаваць тэкст, або выявіць падробку.

вызначэнне матэрыялу пісьма (папера, пергамен, тканіна, бяроста і г.д.), прылад пісьма ці друку, выгляду пісьма, почырку ці шрыфта і знешняга афармлення тэксту.

Выкарыстоўваюцца дадзеныя і метады палеаграфіі, сфрагістыкі, філігранезнаўства і шэрагу іншых дапаможных гістарычных дысцыплін.

Інтэрпрэтацыя ці вытлумачэнне тэксту: высвятленне сэнсаў тэксту, правільнае яго разуменне

Вывучэнне фактычнага зместа пісьмовай крыніцы і высвятленне яго адпаведнасці гістарычнай рэчаіснасці



Крыніцазнаўчы сінтэз помніка.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> 2 Гістарычныя ўмовы складвання ў Беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст на Беларусі. Баркалабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Мемуарная літаратура
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Тэма 3 Летапісанне ХІІ -xvi ст як крыніца па гісторыі Беларусі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка