Гісторыя Беларусі для студэнтаў завочнага навучання тэхн. і эканам спецыяльнасцей 2015/2016 навуч года



Дата канвертавання15.05.2016
Памер47.72 Kb.
Пытанні да дыф. заліку па дысцыпліне

Гісторыя Беларусі

для студэнтаў завочнага навучання тэхн. і эканам. спецыяльнасцей

2015/2016 навуч. года

Складальнік: Малыхіна Л. Ю., канд. гіст. наук, дацэнт кафедры СПіГН




  1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Цывілізацыйныя і фармацыйныя тэорыі гістарычнага развіцця.

  2. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя этапы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.

  3. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Неалітычная рэвалюцыя.

  4. “Вялікае перасяленне народаў”. Рассяленне славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.

  5. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных ўтварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь як лакальная цывілізацыя (862 – 1125 гг). Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы на тэрыторыі Беларусі.

  6. Духоўнае жыццё ўсходніх славян ў эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства.

  7. Перадумовы фарміравання ВКЛ. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

  8. Крэўская унія, яе наступствы. Барацьба ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

  9. Феадалізм як грамадска-эканамічная фармацыя і яго станаўленне ў Еўропе. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у ВКЛ.

  10. Прычыны заключэння Люблінскай уніі 1569 г. Асаблівасці становішча ВКЛ ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

  11. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы. Наступствы войнаў XVI-XVIII стст. для Беларусі. Прычыны палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

  12. Адраджэнне як з’ява глабальнага характару. Роля беларускай культуры часоў ВКЛ ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

  13. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Еўропе. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII стст. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія.

  14. Змест эпохі Асветніцтва і яе ўплыў на развіццё культуры Беларусі.

  15. Асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесійнай палітыкі Расіі ў беларускіх губернях.

  16. План Агінскага 1811 г. Беларусь у вайне 1812 г.

  17. Беларускі нацыянальны рух ў Расійскай імперыі, яго асноўныя мэты, этапы і формы. Фарміраванне беларускай нацыі.

  18. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

  19. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі. Рэформы Кісялёва. Адмена прыгоннага права.

  20. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі: буржуазныя рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст. Сталыпінская рэформа, асаблівасці яе правядзення ў беларускіх губернях.

  21. Уплыў Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. на самавызначэнне народаў Расійскай імперыі.

  22. Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

  23. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у стварэнні СССР.

  24. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. ХХ ст.

  25. Вынікі палітыкі “ваеннага камунізма” на Беларусі. Асаблівасці ажыцяўлення НЭПа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльнага грамадства.

  26. Станаўленне сістэм рэгулюемай эканомікі ў свеце. Прыкметы камандна-адміністрацыйнай эканомікі. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР.

  27. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР і эканамічныя рэформы ў другой палове 40-х – 80-я гг. ХХ ст.

  28. Савецка-польская вайна 1919–1921 гг. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

  29. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, гістарычнае значэнне гэтай падзеі. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны, захоп Беларусі.

  30. Акупацыйны рэжым у Беларусі. Арганізацыя партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Вынікі Вялікай Айчыннай вайны для беларускага народа.

  31. Станаўленне і развіцце савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры ў 1930-я гг.

  32. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 40–80-я гг. ХХ ст. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.

  33. Хрушчоўская адліга. Нарастанне крызісу ідэялагічнай сістэмы ў 50-я – перш. палове 80-х гг. ХХ ст.

  34. Гарбачоўская перабудова, асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

  35. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне яе дзяржаўнага суверэнітэту. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

  36. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця (1990-я – 2000-я гг.).

  37. Шляхі ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Увядзенне прэзідэнтцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг.

  38. Духоўна-культурнае жыццё беларускага народа ў 1990-я гг. – пачатку ХХІ ст.



Студэнты павінны ведаць гістарычныя паняцці і тэрміны:

Гісторыя, сацыяльна-эканамічная фармацыя, цывілізацыя, антычнасць, неаліт, ляднае земляробства, крывічы, дрыгавічы, балты, хрысціянства, Тэўтонскі ордэн, этнагенез, абсалютызм, гуманізм, Паўночнае Адраджэнне, Лівонская вайна, натуральная гаспадарка, пратэстантызм, прышчэпаўшчына, унія, “другое выданне прыгонніцтва”, магдэбургскае права, Смутны час, Асветніцтва, Нясвіжскі фарны касцёл, капіталізм, генерал-губернатарства, план Агінскага, разбор шляхты, Полацкая унія 1839 г., земская рэформа, імперыялізм, дысідэнт, Брэсцкі мір, Антанта, Дэкларацыя праў народаў Расіі, першае і другое узбуйненне БССР, ліберум вета, феадальная рэнта, нацыя, аўтарытарна-таталітарны лад, камандна-адміністрацыйная сістэма, карэнізацыя, харчпадатак, санацыя, стаханаўскі рух, ТБШ, МТС, “СВБ”, экстенсіўны і інтэнсіўны шляхі развіцця эканомікі, партызанская зона, лінія Керзана, генацыд, халодная вайна, жалезная заслона, дэмакратызацыя, рэабілітацыя, жнівеньскі путч, СНД, сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка, прыватызацыя, інфармацыйная прастора, ЕўрАзЭС, фальварак


Студэнты павінны ведаць персаналіі:

Данілеўскі, Шпенглер, Тойнбі, Чайлд, Рурык, Уладзімір Святаслававіч, Рагвалод, Усяслаў Чарадзей, Евфрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Міндоўг, Альгерд, Ягайла, Вітаўт, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Леў Сапега, Скарына, Будны, Стефан Баторы, Канстанцін Астрожскі, Мікалай Радзівіл Чорны, Касцюшка, Каліноўскі, Сталыпін, Карнілаў, Луцкевічы, Варонка, Тарашкевіч, Жылуновіч, Мяснікоў, Ігнатоўскі, Чарвякоў, Тухачэўскі, Панамарэнка, Машэраў, Мазураў, Шушкевіч, Лукашэнка, Філарэт
: wp-content -> uploads -> departments -> spin -> %D0%92%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%8B%20%D0%BF%D0%BE%20%D0%B4%D0%B8%D1%81%D1%86%D0%B8%D0%BF%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D0%B0%D0%BC -> %D0%92%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%8B%202015-2016
uploads -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
uploads -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
%D0%92%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%8B%202015-2016 -> Пытанні да экзамену па гісторыі беларусі для студэнтаў завочнай формы навучання
%D0%92%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%8B%202015-2016 -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для студэнтаў завочнай формы навучання
spin -> Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі для студэнтаў фзн прафесар Стралец М. В




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка