Гісторыя беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер144.93 Kb.


міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь


Вучэбная праграма

для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовай навучання


ГІСТОРЫЯ бЕЛАРУСІ

СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА ХV ст.
VI клас

Мінск


Нацыянальны інстытут адукацыі

2015


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Агульная характарыстыка вучэбнага прадмета, яго спецыфіка ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі

У VI класе устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вучні пачынаюць сістэматычнае вывучэнне айчынная гісторыі – гісторыі Беларусі. Згодна з новым вучыбным планам, у VI класе разглядаецца перыяд у гісторыі беларускіх зямель са старажытнасці да канца XV ст. Такім чынам, вучні павінны засвоіць асноўныя факты з гісторыі Беларусі ў першабытнасці і Сярэдневеччы. Найбольшая ўвага надзяляецца разгляду асноўных этапаў развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі: ад узнікнення Старажытнарускай дзяржавы і ўзмацнення Полацкага княства, праз палітычную раздробленасць да фарміравання поліэтнічнай, шматканфесійнай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Гістарычны матэрыял, які прадугледжаны для засваення ў VI класе, размеркаваны паміж 4 раздзеламі, якія адпавядаюць пэўным перыядам у гісторыі беларускіх зямель. Разам з храналагічным падыходам да сістэматызацыі вучэбнага матэрыяла, выкарыстаны і праблемны падыход. Прапанавана разглядаць гісторую грамадства па перыядах у розных аспектах: станаўлення вытворчай гаспадаркі, развіцця дзяржаўнасці і фарміравання розных палітычных інстытутаў, сацыяльна-эканамічнага развіцця, знешняй і ўнутранай палітыкі вярхоўнай улады, асаблівасцяў рэлігійных уяўленняў, этнічнага разуіцця, культурных дасягенняў і асаблівасцяў паўсядзённага жыцця насельніцтва беларускіх зямель.


Месца вучэбнага прадмета ў вучэбным плане

Вучэбная праграма прызначана для арганізацыі навучання айчыннай гісторыі вучняў VI класа. У адпаведнасці з вучэбным планам на 2016/2017 вучэбны год на вывучэнне гісторыі Беларусі перыядаў старажытнасці і Сярэдневечча адводзіцца 1 вучэбная гадзіна ў тыдзень, 35 вучэбных гадзін у год. Прадугледжана магчымасць змянення колькасці вучэбных гадзін на вывучэнне асобных тэм, аднак пры захаванні агульнай колькасці гадзін на вывучэнне аднаго з чатырох раздзелаў.


Мэта і задачы вывучэння вучэбнага прадмета

Мэтай вывучэння гісторыі Беларусі ў VI класе з’яўляецца засваенне навучэнцамі ведаў і ўменняў працаваць з гістарычным матэрыялам па гісторыі беларускіх зямель перыядаў першабатнасці і Сярэднявечча; усведамленне месца і ролі беларускіх зямель у сусветнай гісторыі пазначанага часу.

Да ліку асноўных задач вывучэння гісторыі Беларусі ў VI класе адносяцца:

- засваенне навучэнцамі асноўных факталагічных і тэарэтычных ведаў аб найбольш важных падзеях, з’явах, працэсах і тэндэнцыях развіцця беларускіх зямель у перыяды першабытнасці і Сярэдневечча;

- засваенне навучэнцамі асноўных гістарычных паняццяў;

- выяўленне асаблівасцяў развіцця беларускіх зямель на асобных этапах са старажытных часоў да канца XV ст.;

- асэнсаванне вучнямі сваеасаблівасці развіцця беларускіх зямель, самабытнасці беларускай культуры і ўплыву дасягненняў сярэдневяковай эпохі на наступнае развіццё чалавецтва;

- азнаямленне з дзейнасцю выдатных гістарычных дзеячаў беларускіх зямель перыяду Сярэдневечча, асэнсаванне таго ўкладу, які яны ўнеслі ў іх развіццё;

- фарміраванне інтэлектуальных якасцей асобы, неабходных для пераўтваральнай і творчай пазнавальнай дзейнасці, развіццё гістарычнага мыслення;

- выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да айчыннай гісторыі, разумення ролі гісторыка-культурнай спадчыны сярэдневяковай Беларусі ў сучасным жыцці.
Асобасныя, метапрадметныя і прадметныя вынікі засваення вучэбнага прадмета

Асноўным вынікам вывучэння гісторыі Беларусі ў VI класе з’яўляецца засваенне факталагічных і тэарэтычных ведаў адносна рознабаковага развіцця насельніцтва беларускіх зямель са старажытных часоў да канца XV ст. Разам з тым навучэнцы набываюць і удасканальваюць шэраг агульнавучэбных і спецыяльных гістарычных уменняў. Сістэматычны і комплексны працэс авалодання ведамі і ўменнямі прадугледжвае фарміраванне адукацыйных кампетэнцый. Увогуле кампетэнтнасны падыход вызначае арыентацыю вучняў на набыццё асабістага досведу рашэння задач, звязанага з практычным выкарыстаннем ведаў, навыкаў і ўменняў.

Кожны вучань у выніку актыўнага ўдзелу ў вучэбнай дзейнасці фарміруе сваю кампетэнтнасць. Дзякуючы вывучэнню гісторыі Беларусі, навучэнцы атрымліваюць магчымасць знаходзіць сувязь мінулага з сучасным, вытокі сучасных з’яў у мінулым, разумець абумоўленасць і ўзаемасувязь сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў у мінулым і сучасным.

Акрамя таго, працэсс навучання айчыннай гісторыі па неабходнасці прыводзе да з’яўлення ці ўдасканалення шэрагу канкрэтных кампетэнцый, якія падзяляюць на асобасныя, метапрадметныя і прадметныя.



Асобасныя вынікі вывучэння гісторыі Беларусі ў VI класе закліканы ўмацаваць усведамленне вучнямі сваёй ідэнтычнасці як грамадзян Рэспублікі Беларусь, выхаваць іх нацыянальныя, патрыятычныя і грамадзянскія якасці, акрамя таго ўмацаваць матываванасць і накіраванасць навучэнцаў на актыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць і г.д.

Метапрадметныя вынікі вывычэння гісторыі Беларусі ў VI класе прадугледжваюць фарміраванне ўменняў вучняў вызначаць мэты сваёй пазнавальнай дзейнасці, авалодванне рознымі відамі вучэбнай дзейнасці, здольнасць ацэньваць дакладнасць атрыманай інфармацыі і г.д., што будзе карысна ў тым ліку пры вывучэнні іншых вучэбных прадметаў і ў паўсядзённым жыцці.

Прадметныя кампетэнцыі вучняў фарміруюцца непасрэдна ў рамках вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі” і накіраваны на засваенне прадметнага зместу айчыннай гісторыі перыядаў першабытнасці і Сярэдневечча і засваенне спецыяльных спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці (гл. ніжэй).
Рэкамендаваныя формы і метады навучання і выхавання

Паспяховае засваенне зместу вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі” у VI класе прадугледжвае выкарыстанне разнастайных сродкаў, метадаў і тэхналогій навучання. Мэтазгодна шырока выкарыстоўваць актыўна-дзейнасныя формы навучання, гульнёвыя метады і тэхналогіі, разнастайныя віды нагляднасці. Асаблівую ўвагу трэба надаць прымяненню на ўроках гістарычных карт.

Павышэнню эфектыўнасці працэса навучання можа садзейнічаць выкарыстанне сучасных інфармацыйных адукацыйных рэсурсаў з дапамогай тэхнічных сродкаў: мультымедыйнай тэхнікі, інтэрактыўных дошак, разнастайных электрычных дэвайсаў і кампутараў традыцыйнай пабудовы.

6 КЛАС
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА ХV ст.

(35 г.)


ЗМЕСТ

Уводзіны (1 г.)

Значэнне ведаў па айчыннай гісторыі. Гісторыя Беларусі – частка сусветнай гісторыі. Перыяды ў ранняй гісторыі чалавецтва. Гістарычныя крыніцы.



Раздзел I. Беларускія землі ў старажытныя часы (6 г.)

Старажытнейшыя людзі на беларускай зямлі. Прырода і людзі ў старажытнасці. Каменны век. Пранікненне першых людзей на тэрыторыю Беларусі. Засяленне тэрыторыі Беларусі. Лад жыцця старажытных людзей. Роды і плямёны.

Змены у новым каменным веку. Зараджэнне вытворчай гаспадаркі. З’яўленне жывёлагадоўлі. Першыя земляробы. Узнікненне няроўнасці ў грамадстве. Першабытнае мастацтва.

Пачатак выкарыстання металаў на беларускіх землях. Першыя прылады працы з металу. Здабыча жалеза. Значэнне адкрыцця жалеза. Будаўніцтва гарадзішчаў. Міфы і рэлігійныя ўяўленні.

Насельніцтва беларускіх зямель бронзавага і ранняга жалезнага вякоў. Пачатак рассялення індаеўрапейцаў. Плямёны балтаў. Лад жыцця. Удзел у гандлі. Рамёствы і мастацтва. Суседская абшчына.

Рассяленне славян. Паходжанне славян. Шляхі рассялення на тэрыторыі Беларусі. Славянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі. Вераванні славян.

На шляху да дзяржавы. Князі і вайсковая сіла. Веча. Племянныя княжанні. Заняткі старажытных славян.

Асноўныя паняцці і тэрміны: стаянка, паселішча, збіральніцтва, паляванне, бортніцтва, першабытны чалавечы статак, родавая абшчына, племя, індаеўрапейцы, земляробства, жывёлагадоўля, суседская абшчына, гарадзішча, балты, усходнія славяне, саюз плямён, крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы, князь, дружына, веча, племянное княжанне, падсечна-агнявое земляробства, язычніцтва, свяцілішча, ідал.

Раздзел II. Першыя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў IX – сярэдзіне XIII ст. (10 г.)

Дзяржаўнасць усходніх славян. Паходжанне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Месца беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы. Старажытная Русь – супольная дзяржава ўсходніх славян.

Полацкае княства ў X – XI стст. Старажытны Полацк. Пачатак полацкай княжацкай дынастыі. Умацаванне Полацкага княства. Пачатак уладарання Усяслава Брачыславіча. Бітва на Нямізе. Найвышэйшы ўздым Полацкага княства.

Полацкая зямля ў XII – першай палове XIII ст. Пачатак раздробленасці Полацкай зямлі. Зямля і воласці. Часовы ўздым Менскага княства. Адносіны Полацка і Кіева. Веча ў Полацкай зямлі.

Тураўскае княства. Старажытны Тураў. Адносіны Турава з Кіевам. Здабыццё незалежнасці Тураўскім княствам. Гарады і воласці Тураўскай зямлі.

Беларускія землі ва ўмовах палітычнай раздробленасці. Беларускія землі ў складзе Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Лёс Берасцейшчыны. Узнікненне гарадоў і княстваў у Панямонні. Балцкія суседзі Русі.

Знешняя небяспека ў першай палове XIII ст. З’яўленне крыжакоў ва Усходняй Прыбалтыцы. Напады нямецкіх рыцараў. Супрацьстаянне крыжакам. Саюз Полацка з Ноўгарадам Вялікім. Мангольскае нашэсце і беларускія землі.

Гаспадарка беларускіх зямель. Узнікненне гарадоў. Гаспадарчыя заняткі. Данніцкія абавязкі насельніцтва. Грашовае абарачэнне. Пачатак феадалізма. Шляхі ўзнікнення гарадоў. Гарады на тэрыторыі Беларусі. Гарадскія рамёствы. Гандаль.

Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі. Прычыны прыняцця хрысціянства. Першыя хрысціяне беларускіх зямель. Язычніцтва і хрысціянства. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Вынікі і значэнне распаўсюджання хрысціянства.

Культура беларускіх зямель у Высокім сярэдневеччы. Архітэктура гарадоў. Мураванае дойлідства. Мастацтва. Пісьменнасць. Помнікі пісьменства.

Паўсядзённае жыццё нашых продкаў у IX – першай палове XIII ст. Старажытнарускае грамадства. Паселішчы і жыллё. Харчаванне. Сродкі зносін. Ваенная справа і зброя. Забавы.

Урок абагульнення (1 г.)

Асноўныя паняцці і тэрміны: Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь), старажытнарускае княства, княства-зямля, княства-воласць, Полацкае княства (Полацкая зямля), Тураўскае княства (Турава-Пінская зямля), апалчэнне, рыцарска-манаскі ордэн, крыжакі, манголы, Залатая Арда, верв, ворыўнае земляробства, даніна, палюддзе, волакі, дзядзінец, пасад, торг, царкоўная дзесяціна, фрэска, берасцяная грамата, летапісы, Тураўскае евангелле, жыціе, прытча.

Раздзел III. Беларускія землі ў перыяд узнікнення і ўмацавання ВКЛ (сярэдзіна ХІІІ – канец ХІV ст.) (6 г.)

Вытокі і ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Перадумовы і асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы. Міндоўг – першы ўладар новай дзяржавы. Каранацыя Міндоўга ў Навагрудку. З’яўленне ў Прыбалтыцы Тэўтонскага ордэна. Барацьба за ўмацаванне дзяржавы.

Умацаванне вялікакняскай улады. Барацьба з крыжакамі. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ. Княжанне Гедзіміна. Альгерд і Кейстут. Асноўныя напрамкі крыжацкай агрэсіі. Стараста Давыд Гарадзенскі. Князь Андрэй Полацкі.

Княжанне Ягайлы. Крэўская унія і яе наступствы. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне. Прычыны збліжэння ВКЛ і Польшчы. Крэўская унія і яе ўмовы. 

Дзяржаўны лад ВКЛ. Тэрытарыяльны падзел ВКЛ. Дзяржаўны лад і кіраванне. Мясцовыя органы ўлады.

Гаспадарчае развіццё. Матэрыяльная і духоўная культура. Сельская гаспадарка і промыслы. Гарады і заняткі іх жыхароў. Архітэктура. Побыт насельніцтва. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Этнічнае і канфесійнае становішча ў ВКЛ. ВКЛ як шматэтнічная дзяржава. Роля праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Пачаткі распаўсюджвання каталіцтва.

Урок абагульнення (1 г.)

Асноўныя паняцці і тэрміны: Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Літва, Новагародскае княства, Крэўская унія, прывілей, Востраўскае пагадненне, вялікі князь («гаспадар»), вялікакняжацкая (гаспадарская) рада, удзелы, «дым», рэлігійная цярпімасць, кастэль.

Раздзел IV. Беларускія землі ў складзе ВКЛ у канцы ХІV–ХV ст. (8 г.)

Княжанне Вітаўта. Намаганні Вітаўта па аднаўленні самастойнасці ВКЛ. Знешняя палітыка Вітаўта. Вялікае Княства Літоўскае на вяршыні магутнасці. Спробы Вітаўта атрымаць каралеўскую карону.

Вялікая вайна і Грунвальдская бітва. Узмацненне крыжацкай небяспекі. Падрыхтоўка да рашучага адпору крыжакам. Грунвальдская бітва. Вынікі і гістарычнае значэнне бітвы. Торуньскі мір.

Грамадзянская вайна 1432–1439 гг. Змены ў дзяржаўным ладзе. Супярэчнасці паміж групоўкамі феадалаў у ВКЛ. Змаганне паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Бітва пад Вількамірам і ўсталяванне міру. Казімір Ягайлавіч і яго палітыка.

Войска і ваенная справа. Знешняя палітыка ВКЛ у другой палове ХV ст. Арганізацыя войска. Узбраенне. Асаблівасці знешняй палітыкі. Страта ВКЛ першынства ў «збіранні рускіх зямель».

Развіццё феадальнага грамадства. Фарміраванне саслоўяў ў Вялікім княстве Літоўскім. Землеўладанне і землекарыстанне. Сялянскія павіннасці.  Пачатак запрыгоньвання сялян.

Развіццё гарадоў. Гаспадарчыя заняткі гараджан. Рост гарадоў і іх насельніцтва. Узрастанне ролі рамяства і гандлю. Гарады і замкі на дзядзінцах. Магдэбургскае права. Гістарычная роля гарадоў.

Этнічнае развіццё беларускіх зямель. Царква і рэлігія. Асаблівасці фарміравання беларускага этнасу. Паходжанне назвы «Белая Русь». Этнічныя меншасці ў ВКЛ. Канфесійная палітыка дзяржавы. Становішча праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла.

Культура беларускіх зямель у канцы ХІV–ХV ст. Асноўныя мастацкія стылі. Культавае і абарончае дойлідства. Жывапіс і скульптура. Літаратура.

Урок абагульнення (1 г.)

Асноўныя паняцці і тэрміны: Судзебнік, ваяводства, канцлер, маршалак, падскарбі, паны-рада, сейм (сойм), пагоня, паспалітае рушэнне, харугва, паны, мяшчане, прыгонніцтва, чынш, паншчына, фальварак, магдэбургскае права, магістрат, бурмістры, ратуша, народнасць, «Белая Русь», этнічная тэрыторыя, кагал, кляштар, біскуп, парафія.

Выніковае абагульненне (1 г.)

Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

У выніку асвоення зместу курса гісторыі Беларусі VI класа навучэнцы павінны



ведаць:

- перыядызацыю гісторыі Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст.;

- асноўны змест і характэрныя рысы асобных перыядаў, найбольш важныя падзеі, іх даты, удзельнікаў і агульныя вынікі;

- асноўныя з’явы і працэсы, якія адбываліся ў гісторыі Беларусі ў перыяды першабытнасці і Сярэдневечча;

- азначэнні гістарычных паняццяў гісторыі Беларусі перыядаў першабытнасці і Сярэдневечча;

умець:

- вызначаць паслядоўнасць і працягласць гістарычных падзей, суадносціь падзеі з пэўным гістарычным перыядам;

- растлумачваць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі;

- ажыццяўляць з дапамогай настаўніка параўнанне гістарычных фактаў і з’яў з мэтай выяўлення агульнага і асаблівага ў гісторыі беларускіх зямель і іншых рэгіёнаў свету;

- аналізаваць з дапамогай настаўніка нескладаныя гістарычныя крыніцы і атрымліваць з іх дапамогай неабходныя веды;

- чытаць легенду карты, лакалізоўваць гістарычныя аб’екты і падзеі на карце;

- рыхтаваць паведамленні аб гістарычных падзеях і асобах;

- складаць расказ па гістарычнай ілюстрацыі і працаваць з ёй;

- даваць характарыстыку гістарычных з’яў і дзеячаў з дапамогай адпаведнай тэрміналогіі; выказваць свае адносіны да той або іншай гістарычнай асобы, якая праявіла сябе ў гісторыі Беларусі перыяда Сярэдневечча;

- ацэньваць дасягненні культуры насельніцтва беларускіх зямель у перыяды першабытнасці і Сярэднявечча.



Літаратура

Аповесць мінулых гадоў: старонкі летапісу. Мінск, 1999.

Асветнікі зямлі Беларускай. Х – пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001.

Беларуская міфалогія. Мінск, 2001.

Беларускія летапісы і хронікі. Мінск, 1997.

Бохан Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385–1576. Мінск: Беларусь, 2003.

Бохан Ю.М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV – канцы XVI ст. Мінск: Белнавука, 2008.

Бохан Ю.М. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск: Беларусь, 2010.

Бутэвіч А. Званы Нямігі. Сем цудаў Беларусі. Мінск, 2002.

Варонін В.А. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага: дапаможнік для настаўнікаў. 7 клас. Мінск: Асар, 2010.

Варонін В.А. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага: дапаможнік для вучняў. 7 клас. Мінск: Асар, 2010.

Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя. У 3-х т. Мінск, 2005, 2006, 2010.

Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1. Мінск, 2009.

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: 6-ы кл.: хрэстаматыя / Склад. С.М. Цемушаў. Мінск: Народная асвета, 2012.

Ганцова С.К., Чамярыцкі В.А., Штыхаў Г.В. Ганцова С.К., Чамярыцкі В.А., Штыхаў Г.В.Ганцова С.К., Чамярыцкі В.А., Штыхаў Г.В. Ганцова С.К., Чамярыцкі В.А., Штыхаў Г.В. Сведкі беларускай мінуўшчыны: Зборнік дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі VI – XV стст. Мінск, 1996.

Загорульский Э.М. Белая Русь с середины I тысячелетия до середины XIII века. Минск, 2014.

Калечыц А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі. Мінск, 2007.

Кніга для чытання па гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў (VI—XV стст.). Аўт.-склад. Н.Я.Новік. Мінск, 2003.

Краснова М.А. Бохан Ю.М. Гісторыя Беларусі ў 7 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў. – Мінск, Адукацыя і выхаванне, 2011.

Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: Ад пачатку гаспадарства да Каралеўства Літвы і Русі (1248–1341). Дуумвірат Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў (1341–1377). Гародня-Уроцлаў, 2015.

Левко О.Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие. Мн.: Бел. навука, 2004.

Лысенко П.Ф. Древний Пинск IX–XIII вв. Мн., 1997;

Лысенко П.Ф. Древний Туров. Мн., 2004.

Лысенко П.Ф. Открытие Берестья. Минск, 2007.

Лысенко П.Ф. Сказание о Турове. 2-е изд. Мн., 2007.

Лысенко П.Ф. Туровская земля IX–XIII вв. 2-е изд. Мн., 2001.

Марзалюк І.А. Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (X – XVII стст.)”. Магілёў, 2003.

Марціновіч А. Златавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына? Мінск, 2000.

Марціновіч А. Святая Еврасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля. Мінск, 1999.

Марціновіч А.А. Рагнеда і Рагнедзічы. Мінск, 2010.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі . Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995.

Мяснікоў А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты. Мінск, 2008.

Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 1993.

Плавінскі М.А. Войска Полацкага княства ад часоў Рагвалода да эпохі Усяслава Чарадзея. Мінск: Галіяфы, 2011.

Плавінскі М.А. Узбраенне беларускіх земляў X–XIII стагоддзяў. Мінск: Галіяфы, 2013.

Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. Минск, 1995.

Тарасаў С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мінск, 1991.

Темушев С.Н. Образование Древнерусского государства. М., 2014.

Цемушаў С.М. Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны XIII ст.: дапаможнік для настаўнікаў. 6 клас. Мінск: Асар, 2010.

Цемушаў С.М. Гісторыя Беларусі ў 6 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў. Мінск, 2011.

Чарняўскі М.М. Ілюстраваная гісторыі старадаўняй Беларусі: першабытны перыяд. Мінск, 2003.

Штыхаў Г.В. Археолагі дапаўняюць летапісцаў. Мінск, 2009.









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка