Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)



старонка11/32
Дата канвертавання15.05.2016
Памер7.6 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   32

Максім Багдановіч




Біяграфія


1. Якія з ніжэйпрыведзеных гадоў жыцця беларускіх пісьменнікаў належаць Максіму Багдановічу?

а) 1882–1942; в) 1893–1943; д) 1893–1938;

б) 1887–1920; г) 1891–1917; е) 1900–1944.
2. З якой сям’і паходзіў паэт?

а) сялян; в) інтэлігентаў;

б) дробных рамеснікаў; г) збяднелай шляхты.
3. Чым вызначалася сям’я Багдановічаў, якімі жыла запатрабаваннямі?

а) Бацькі Максіма Багдановіча былі інтэлігентамі з шырокімі інтарэсамі, аднак у кожнага з ix былі свае захапленні, iм не было справы адзін да аднаго. Выхаваннем дзя­цей займаліся няні.

б) Гэта была інтэлігентная сям’я, якую хвалявала грамадскае i культурнае жыццё народа. Бацька займаўся навуковай дзейнасцю, вывучаў этнаграфію i фальклор бела­рускага народа i напісаў працу па гэтай праблеме. Maці мела літаратурны талент. Яна нават апублікавала адно са сваіх апавяданняў.

в) Сям’я Багдановічаў жыла дружна i шчасліва. Бацька працаваў, маці займалася выхаваннем дзяцей. У доме любілі кнiгy, музыку. Адам Ягоравіч меў багатую бібліятэку;

г) Бацькі Максіма надавалі выключную ролю выхаванню дзяцей: шмат гулялі з iмi, чыталі кнігі, музіцыравалі, спявалі, рабілі праходкі.
4. Якія мясціны Беларусі i як звязаны з iмeм Максіма Багдановіча?

а) Орша. Тут нейкі час жыла сям’я Багдановічаў, калі Адам Ягоравіч працаваў у банку.

б) Мінск. У гэтым горадзе ў 1891 г. нарадзіўся паэт. Пасля заканчэння Яраслаў­скага ліцэя ў 1916 г. Максім Багдановіч прыехаў у Мінск, каб быць са сваім народам у гады ваеннага ліхалецця, дапамагчы яму.

в) Гародня. Пазбаўлены магчымасці працаваць настаўнікам з-за хваробы горла, Адам Ягоравіч не змог уладкавацца ў Мінску. Сям’я пераехала ў Гародню. Бацька ўлад­каваўся на працу ў Сялянскі банк. У гэтым горадзе памерлі Марыя Апанасаўна i сястрычка Ніначка.

г) Ракуцёўшчына на Маладзечаншчыне. Сюды ў 1911 г. да В. Лычкоўскага, дзядзь­кі братоў Луцкевічаў, прыязджаў адпачываць Максім Багдановіч;

д) Вёска Падстарынь на Берасцейшчыне. Тут Максім Багдановіч праводзіў лет­нія канікулы, калі вучыўся ў гімназіі і ліцэі.

е) Балачанка. Тут летам адпачывала сям’я Багдановічаў: сябравалі з сялянамі, ха­дзілі ў грыбы, ягады.

ж) Вяззе Асіповіцкага раёна. У гэтай вёсцы жыла сястра Марыі Апанасаўны. Сюды яна і прыязджала з дзецьмі на летні адпачынак.

з) У Карпілаўцы пад Мінскам, сядзібе Ядвігіна Ш. у час першай сусветнай вай­ны паэт наведаў дзіцячы прытулак.
5. Якія выпрабаванні выпалі на долю сям’і Багдановічаў да пераезду ў Расію?

а) Адам Ягоравіч і Марыя Апанасаўна страцілі сваіх бацькоў, якія дапамагалі ім матэрыяльна.

б) Захварэў Адам Ягоравіч, неабходна было мяняць працу. Яе для прагрэсіўна настроенага маладога чалавека ў Мінску не знайшлося. Давялося перабірацца ў Га­родню.

в) На хуткацечныя сухоты захварэла Марыя Апанасаўна пасля родаў дзяўчынкі Ніначкі. Памерлі маці і дзіця.

г) Бацька, які адзін утрымліваў сям’ю, быў звольнены з працы. Сям’я апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы.
6. Чаму Адам Ягоравіч пакінуў Беларусь і пераехаў у Ніжні Ноўгарад на Волзе?

а) Яго перавялі ў гэты рускі горад па службе і абяцалі больш высокія заробкі.

б) Адам Ягоравіч пераканаўся, што ў Гародні яму не зрабіць службовую кар’еру і не рэалізавацца як навукоўцу.

в) Сухоты на той час былі невылечнай хваробай і належалі да ліку спадчынных. Каб уратаваць дзяцей, Адам Ягоравіч пакідае Беларусь, дзе клімат спрыяе развіццю су­хотаў, і пераязджае ў мясцовасць з сухім кліматам.


7. Якую адукацыю атрымаў паэт?

а) Ён закончыў Маскоўскі універсітэт.

б) Першапачатковую адукацыю Максім атрымаў дома. Яго, як і двух другіх бра­тоў, вучыў сам бацька, далучаючы да сусветнага эпасу.

в) Аўтар «Вянка» вучыўся ў Ніжагародскай і Яраслаўскай гімназіях, пазней за­кончыў юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі.

г) Максім Багдановіч паступіў вучыцца ў Пецярбургскі універсітэт, аднак не закончыў яго з-за хваробы.
8. Хто і што спрыяла таму, што, пакінуўшы Беларусь у пяцігадовым узрос­це, Максім Багдановіч ведаў родную мову, пісаў па-беларуску?

а) У Ніжнім Ноўгарадзе жыло шмат беларусаў. Яны арганізавалі прыватную бе­ларускую школу, якую наведваў Максім.

б) Адам Ягоравіч выехаў у Ніжні Ноўгарад не адзін, а разам з сястрой Магдале­най. Яна і ў Расіі прытрымлівалася беларускіх звычаяў і абрадаў. У гэтай цёткі любіў бываць дзіцём Максім. Тут і прыахвоціўся да беларускай мовы і культуры.

в) З дзяцінства Багдановіча вабіў да сябе той далёкі край, дзе навечна ў зямлі за­сталася мама. Каб задаволіць сваю цікавасць, хлопчык чытаў усё пра Беларусь, што бы­ло ў бацькавай бібліятэцы. Па слоўніку І. Насовіча вывучыў мову.

г) Цягу да мовы і культуры продкаў культываваў у сям’і бацька. Ён у гэтым плане быў для Максіма сапраўдным настаўнікам.

д) Ніхто ў сям’і Багдановічаў не падтрымліваў цікавасці Максіма да Беларусі і ўсяго беларускага. Падзяляла погляды і разумела яго памкненні хіба што хросная Сёма­ва, хоць тая і жыла ў Пінску. Яна і выпісвала Максіму беларускія газеты.


9. Які год лічыцца пачаткам літаратурнай творчасці паэта? Які твор і ў якім выданні быў надрукаваны ўпершыню?

а) 1905 г., верш «Мужык», газета «Северо-Западный край»;

б) 1907 г., апавяданне «Музыка», газета «Наша Ніва»;

в) 1913 г., апавяданне «У лазні», газета «Наша Ніва».


10. Чаму не рэалізавалася памкненне Максіма Багдановіча вывучаць бела­русіку ў Пецярбургскім універсітэце, куды запрашаў яго выдатны рускі вучоны А. Шахматаў?

а) Сябры адгаварылі паэта ехаць у Пецярбург, пераканаўшы, што ў Расіі наўрад ці можна атрымаць доступ да такіх першакрыніц, у якіх змешчана праўда пра гісторыю і культуру Беларусі.

б) Максіма не пусціў у Пецярбург бацька, які сваю адмову матываваў матэры­яльным становішчам сям’і, калі па-за домам трэба будзе вучыць двух сыноў. Ён выбраў Лёву, які меў бліскучыя матэматычныя здольнасці. Спасылаўся Адам Ягоравіч і на сла­бое здароўе сына, пераконваючы таго, што сыры клімат Пецярбурга не для хворых лёг­кіх Максіма.

в) Галоўная прычына, аднак, заключалася ў тым, што Багдановіч-старэйшы не верыў у беларускую справу, не бачыў жыццёвай перспектывы для сына ў вывучэнні беларусікі і таму не пусціў яго на вучобу ў паўночную сталіцу Расіі.


11. Якую ролю ў жыцці і творчасці мастака слова адыграла яго паездка ў 1911 г. у Беларусь?

а) Паэт пазнаёміўся ў Вільні з супрацоўнікамі газеты «Наша Ніва», якіх ведаў толькі праз іх публікацыі і па перапісцы. Сяброўскія кантакты з аднадумцамі неабход­ныя кожнаму творчаму чалавеку.

б) У Ракуцёўшчыне юнак пазнаёміўся з Ганнай Какуевай, сваім самым моцным каханнем, якой адрасаваў шэраг выдатных твораў.

в) У Вільні, былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага, Максім Багдановіч ад­крыў для сябе багатую культуру свайго народа. У выніку гэтай паездкі былі напісаны цыклы вершаў «Старая Беларусь», «Згукі бацькаўшчыны».

г) У Ракуцёўшчыне пісьменнік падужэў, паздаравеў, набраўся сіл, адчуў, што яго творчасць патрэбна на радзіме. Таму тут Максіму Багдановічу і добра пісалася.

д) Аўтар «Вянка» сталым чалавекам упершыню трапіў у родную моўную сты­хію, яму ўдалося папрысутнічаць на вясковых вяселлях, на кірмашах, адчуць душу свай­го народа, а гэта вельмі патрэбна мастаку слова. Невыпадкова пасля паездкі ў Беларусь Багдановіч піша вершы беларускага складу.


12. Пасля заканчэння Яраслаўскага юрыдычнага ліцэя перад паэтам паў­стала праблема жыццеўладкавання. Які ён робіць выбар?

а) Максім Багдановіч уладкоўваецца на працу юрыстам у Яраслаўлі.

б) Юнак вяртаецца ў Ніжні Ноўгарад, дзе засталося шмат сваякоў, якія абяцалі паэту падтрымку.

в) Паэт вырашае ехаць у Мінск, які на той час быў фактычна прыфрантавым горадам, каб дапамагаць тым, каго вайна выгнала з родных мясцінаў, хто меў патрэбу ў клопаце і падтрымцы.


13. Чым займаецца паэт у Мінску?

а) Асноўны яго клопат – літаратурная творчасць. Усё астатняе яго мала цікавіць.

б) Максім Багдановіч увесь быў у клопатах пра бежанцаў. Асабліва шмат увагі аддаваў дзецям, наведваў прытулкі, дабіваўся ім дапамогі. На творчасць заставаліся вечары ды ночы.

в) Аўтар «Вянка» ажыццяўляў шматлікія паездкі па гарадах Беларусі, падоўгу гасцяваў у шляхетных сядзібах, дзе весела і бесклапотна бавіў час.

г) Багдановіч у свой апошні прыезд у Мінск жыў клопатам пра адраджэнне Бе­ларусі: сустракаўся з аднадумцамі, наведваў беларускія тэатральныя гурткі, цікавіўся тымі прытулкамі, дзе ўся праца вялася па-беларуску, вывучаў іх патрэбы, пісаў артыку­лы на асветніцкія тэмы, распачаў працу па напісанні беларускага буквара.
14. Чаму Максім Багдановіч пакінуў Мінск і выехаў у Ялту?

а) З Беларусі паэта выгнала вайна. Немцы набліжаліся да горада. Жыхары рата­валіся ўцёкамі.

б) У Ялце знаходзіўся бацька. Ён патрабаваў, каб Максім абавязкова прыехаў у гэты курортны горад.

в) Абвастрыліся сухоты, паэт пачаў кашляць кроўю. Сябры сабралі грошы і вы­правілі яго на поўдзень са спадзяваннем, што гаючы крымскі клімат добра паўплывае на паэта і ён падужэе.


15. Дзе пахаваны паэт?

а) Магіла Максіма Багдановіча ў Мінску, дзе ён нарадзіўся.

б) Чужыя людзі аддалі паэта крымскай зямлі. Там і сёння яго прах.

в) Цела Максіма Багдановіча было перавезена ў Яраслаўль, дзе на той час жыў яго бацька.



1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   32


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка