Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)



старонка13/32
Дата канвертавання15.05.2016
Памер7.6 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   32

Алесь Гарун



1. Якое сапраўднае прозвішча Алеся Гаруна?

а) Міцкевіч;

б) Раманоўскі;

в) Прушынскі.


2. Назваць дату нараджэння Алеся Гаруна.

а) 27 лютага 1887 г.;

б) 9 снежня 1891 г.;

в) 3 лістапада 1882 г.


3. На якой мове першапачаткова навучыўся чытаць будучы пісьменнк?

а) на рускай;

б) на беларускай;

в) на польскай.


4. Які твор і якога пісьменніка з’явіўся натхняльнікам таго, што А. Гарун пачаў пісаць па-беларуску?

а) «Мая дудка» Ф. Багушэвіча;

б) «Мора» Цёткі;

в) аповесць «Гапон» В.І. Дуніна-Марцінкевіча.


5. У якую партыю ўваходзіў Алесь Гарун?

а) эсэраў-максімалістаў;

б) сацыял-дэмакратаў;

в) бальшавікоў.



6. У якім годзе і за што арыштавалі Алеся Гаруна?

а) у 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе;

б) у 1905 г. за ўдзел у першай рускай рэвалюцыі;

в) у 1907 г. за нелегальнае выданне антыдзяржаўных лістовак.


7. Які першы верш і калі надрукаваў Алесь Гарун?

а) «Мужык» у 1905 г.;

б) «Маці-Беларусі» ў 1907 г.;

в) «Люблю» ў 1914 г.


8. На які зборнік вершаў Я. Купалы адгукнуўся Алесь Гарун вершам «Янку Купалу»?

а) «Спадчына»; в) «Шляхам жыцця»;

б) «Гусляр»; г) «Жалейка».
9. Як называўся першы зборнік вершаў Алеся Гаруна?

а) «Скрыпка беларуская»; в) «Вянок»;

б) «Матчын дар»; г) «Наша Доля».
10. Каму прысвечаны першы зборнік паэта?

а) роднай зямлі;

б) роднай маці;

в) сябрам па партыі.


11. Дзе і калі памёр паэт?

а) у Сібіры ў 1919 г.;

б) у Ялце ў 1917 г.;

в) у Кракаве ў 1920 г.


12. Якія праблемы падымае Алесь Гарун у вершы «Паэту»?

а) Аўтар ставіць эстэтычную задачу перад маладым паэтам і вучыць яго спалу­чаць у творы тэхнічную і змястоўную дасканаласць.

б) Аўтар заклікае паэта быць вешчуном свайго народа і змагацца за свой уласны лёс.

в) Аўтар заклікае паэта праўдзіва паказваць балючую сучаснасць, спяваць пра рэальнае становішча чалавека.


13. У якой форме напісаны верш «Паэту»?

а) у форме маналога;

б) у форме дыялога;

в) у форме паслання.


14. Якія думкі і настроі гучаць у вершы Алеся Гаруна «Мілая, родная ста­ронка-маці»?

а) Выказваецца клопат паэта пра родную зямлю, гучыць настрой радасці з на­годы хуткай сустрэчы з радзімай.

б) Паэт звяртаецца да вобраза маці і праз яго выказвае сваю любоў і сум па ра­дзіме.

в) Паэт захапляецца прыгажосцю роднай зямлі і выказвае сваю гатоўнасць да яе абароны і барацьбы за яе волю.


15. У загалоўках некаторых вершаў А. Гаруна стаіць слова «думкі». Наз­ваць гэтыя вершы і растлумачыць, што звязвае іх паміж сабой.

а) «Мае думкі», «Думкі – дыяменты, краскі жыцця...». Іх аб’ядноўвае метафа­рычны вобраз думак, які з’яўляецца для паэта-нявольніка адзіна верным і надзейным сябрам. Разам з сацыяльнымі праблемамі паэт разважае над сутнасцю чалавечага існа­вання, разумеючы яе як бясконцую эвалюцыю, пастаянную змену субстанцый жыцця і смерці.

б) «Ночы й думкі», «Думкі ўюцца». Вершы аб’ядноўвае іх філасофскі пафас, у іх раскрываецца ўнутраны свет лірычных герояў, бясконцы роздум над жыццёвай місіяй кожнага чалавечага індывіда.
16. Якія думкі акумулююцца ў загалоўку верша «Кліч»?

а) Паэт адчувае хуткі надыход вясны, як у прамым, так і ў сімвалічным сэнсе.

б) Гэта верш-заклік, паэтычны набат, у якім паэт адкрыта, без метафарычнай за­вуаляванасці, сімвалічнай іншасказальнасці, падтэкстоўнай зашыфраванасці заклікае народы царскай Расіі падняцца на барацьбу супраць сацыяльнай няволі.

в) У вершы гучыць заклік да народа роднай Беларусі згуртаваць свае сілы ў ба­рацьбе за сваю сацыяльную і нацыянальную волю.


17. Назваць вершы паэта інтымнага гучання.

«Ідуць гады», «Асенні спеў», «Паэту», «Дзяўчаці», «Песня», «Два каханні».


18. Якая асноўная тэма верша «Жыццё»?

а) Паэт разважае над паняццем жыцця як катэгорыяй фізічнай і духоўнай.

б) Паэт аналізуе сваё ўласнае жыццё, грамадзяніна-барацьбіта і выгнанніка.

в) Гэта іранічна-сацыяльны твор, у якім паэт разважае пра сэнс чалавечага жыц­ця, яго маральныя крытэрыі, асабістую годнасць.


19. Якія сэнсавыя адметнасці мае верш «Ідуць гады»?

а) Паэт задумваецца ў творы над уласным лёсам і шкадуе, што яго жыццёвыя га­ды праходзяць далёка ад роднай Бацькаўшчыны.

б) Верш напісаны на тэму паэта і паэзіі – у ім асэнсоўваюцца эстэтычныя на­быткі А. Гаруна.

в) Паэт глядзіць на жыццё як на эвалюцыйны працэс, які не можа адбывацца па-за межамі часу.


20. У якой форме пабудаваны названы верш?

а) у форме дыялога; в) у форме паслання;

б) у форме маналога-споведзі; г) у форме роздуму лірычнага героя.
21. Які асноўны змест апавядання «Пан Шабуневіч»?

а) Пісьменнік на прыкладзе ўзаемаадносін пана Шабуневіча і яго жонкі раскры­вае маральна-этычныя праблемы сямейнага жыцця.

б) У творы падымаюцца сацыяльна-палітычныя праблемы, пытанні дэмакраты­зацыі грамадства, якія раскрываюцца на прыкладзе правядзення выбараў у земства і думу.

в) У аснове апавядання – лёс местачковага шаўца, які хоча адкрыць беларускія школы, які мэтай свайго жыцця лічыць змаганне за права звацца беларусам, гаварыць па-беларуску.


22. Ад імя каго вядзецца ў творы апавяданне?

а) ад імя апавядальніка;

б) ад імя пана Шабуневіча;

в) ад імя жонкі пана Шабуневіча.


23. Хто з’яўляецца галоўным героем апавядання «Свята»?

а) лірычны герой; в) старэнькая бабуля;

б) ссыльны Грыневіч; г) нявестка старэнькай бабулі.
24. Чый жыццёвы лёс стаў асновай для стварэння вобраза Грыневіча?

а) вобраз Грыневіча цалкам выдуманы і створаны дзякуючы творчай фантазіі Алеся Гаруна;

б) лёс бацькі пісьменніка;

в) жыццёвы лёс самога пісьменніка.


25. Што найболей уразіла Грыневіча ў час сустрэчы са старэнькай жанчынай?

а) яе светлы розум і добрая памяць;

б) добразычлівасць і гасціннасць да яго, ссыльнага;

в) гаворка па-беларуску, у час якой высвятляецца, што яны – родзічы.


26. Якія моўныя элементы надаюць апавяданню своеасаблівы каларыт?

а) у творы многа неалагізмаў;

б) твор насычаны архаізмамі і гістарызмамі;

в) у апавяданні сустракаюцца русізмы і дыялектызмы.



1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   32


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка