Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)



старонка14/32
Дата канвертавання15.05.2016
Памер7.6 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   32

Максім Гарэцкі




Апавяданні


1. У якіх апавяданнях Гарэцкага востра пастаўлены маральныя праблемы?

а) «Дзёгаць»; г) «Панская сучка»;

б) «Прысяга»; д) «Смачны заяц».

в) «У лазні»;


2. У якіх апавяданнях раскрываецца трагедыя чалавека на вайне, паказва­ецца, што ваенныя дзеянні нясуць не толькі матэрыяльныя страты, але і разбура­юць духоўны свет людзей?

а) «Роднае карэнне»; г) «Апостал»;

б) «На этапе»; д) «Рускі»;

в) «Стары прафесар»; е) «Літоўскі хутарок».


3. Як у апавяданні «Літоўскі хутарок» М. Гарэцкі паказаў разбурэнне духоў­нага свету людзей?

а) Сям’я Шымкунаса выгадна выкарыстала, што іхні хутар апынуўся на лініі фронту. Ян і Даміцэля спекуляцыяй нажылі вялікі скарб, а іхнія дочкі Монця і Ядвіся забыліся на ўсякую мараль і весела праводзілі час з рускімі і нямецкімі салдатамі.

б) Сям’я Шымкунаса, якая стаіць у цэнтры ўвагі пісьменніка, перажыла не толь­кі баявыя дзеянні, разрывы бомб, смерць, але яшчэ і цяжкія выпрабавані, знявагі з боку заваёўнікаў-немцаў. Вайна адабрала ў людзей радасць жыцця і пасяліла ў іх душах апа­тыю і безнадзейнасць. Няма радасці ў старога Шымкунаса, гаспадарку якога разбурылі чужыя і свае. Даміцэля пакутуе не толькі за сваіх родных, якія жывуць побач, але і за параненага сына Блажыса. Аднак найбольш пакут перажыла Монця, якая пасля згвал­тавання не хоча жыць.
4. Назваць творы, у якіх нетрадыцыйна малююцца вобразы партыйных кі­раўнікоў – людзей без усякай маралі, прыстасаванцаў, уладалюбцаў, гатовых пра­пагандаваць любую ідэю бальшавікоў:

а) «Апостал»; г) «На этапе»;

б) «Рускі»; д) «Прысяга».

в) «Незадача»;


5. Як у апавяданні «У чым яго крыўда?» раскрываецца праблема нацыя­нальнага адраджэння?

а) На прыкладзе галоўнага героя Касцюка Зарэмбы, які пасля вучобы ў горадзе прыязджае ў родную вёску, аўтар паказвае пакутлівы шлях інтэлігенцыі да нацыяналь­нага адраджэння. Касцюк імкнецца зблізіцца з народам, сярод якога яшчэ нядаўна жыў, але натыкаецца на непаразуменне з боку аднавяскоўцаў, якія бачаць у юнаку ўжо паніча.

б) Касцюк Зарэмба пасля вучобы ў горадзе зразумеў, што ў нацыянальным ад­раджэнні абапірацца на народ – бесперспектыўная справа і адрадзіць нацыю зможа толькі інтэлігенцыя.

в) Студэнт Касцюк Зарэмба знайшоў трывалы грунт у жыцці – ідэю нацыяналь­нага адраджэння, але, перш чым дасягнуць мэты свайго жыцця, яму і іншым маладым інтэлігентам патрэбна вырашыць канфлікт у саміх сябе, спалучыць аснову сялянскага выхавання з новым светабачаннем, якое прыйшло з асэнсаваннем гістарычных шляхоў беларускага народа.



Дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне»


1. У якім з буйных твораў М. Гарэцкага ўпершыню ў беларускай літарату­ры ў жанры аповесці асэнсоўваецца тэма «чалавека і вайны»?

а) «Меланхолія»;

б) «Скарбы жыцця»;

в) «На імперыялістычнай вайне».
2. Вызначыць жанравую адметнасць твора «На імперыялістычнай вайне»:

а) прыгодніцкая аповесць; в) дэтэктыўная аповесць;

б) фантастычная аповесць; г) дакументальныя, мемуарныя запіскі.

3. Што паслужыла асновай для напісання кнігі «На імперыялістычнай вайне»?

а) успаміны сяброў пра вайну;

б) дзённік невядомага салдата;



в) дзённік М. Гарэцкага, напісаны на фронце.
4.  Хто з’яўляецца цэнтральным героем у творы?

а) фельдфебель Хітруноў; в) юнкер Шалапутаў;

б) вольнапісаны Лявон Задума; г) капітан Смірноў.
5. Як у «Запісках…» паказаны чалавек на вайне?

а) На прыкладзе Лявона Задумы аўтар паказаў станаўленне салдата на вайне. Мы бачым, як з маладога непадрыхтаванага навабранца, якога апаноўвае страх, вырастае мужны баец.

б) М. Гарэцкі рамантызаваў гераізм салдата, паказаў, што на вайне заўсёды ёсць месца подзвігу. Галоўнае для чалавека, які ўзяў зброю ў рукі, не праяўляць слабасці.

в) Аўтар паказвае, што гераізм на вайне не з’яўляецца нечым выключным. Таму галоўны герой і не лічыць сябе героем, хоць і быў узнагароджаны георгіеўскім крыжам, бо рабіў сваю справу, як і ўсе салдаты, па загадзе афіцэраў.



г) Пісьменнік псіхалагічна дакладна перадае стан чалавека на вайне, дзе страх з’яўляецца нармальнай з’явай, але адны яго пераадольваюць, а другія хаваюцца за спі­ны падначаленых, як гэта рабілі многія камандзіры. Самым жахлівым, на думку аўтара, з’ўляецца прывыканне да вайны.
6. У чым заключаецца асноўны пафас твора «На імперыялістычнай вайне»?

а) Аўтар паказвае вайну як не патрэбную чалавеку з’яву, якая нясе толькі гора. Ён не рамантызаваў вайну, а наадварот, агаліў усе яе негатыўныя з’явы: знявага чалаве­ка чалавекам, марадзёрства, маладушнасць афіцэраў, адступленне ад гуманістычных прынцыпаў;

б) Пісьменнік-гуманіст паказаў бессэнсоўнасць крывавай вайны, якая адбірае здароўе, душэўную раўнавагу, шчасце і часта жыццё.

в) У першую чаргу Гарэцкі хацеў паказаць гераізм воінаў расійскай арміі, якія змагаліся за справядлівасць і мір у Еўропе.

г) Мастак даводзіў чытачу, што вайна заўсёды з’яўляецца агульнанароднай тра­гедыяй.
7. У чым заключаецца асаблівасць кампазіцыйнай будовы дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне»?

а) Твор складаецца з 20 раздзелаў. Першыя тры раздзелы з’яўляюцца экспазіцы­яй твора, у іх апавядаецца пра пачатак службы Лявона Задумы ў войску, 13 наступных раздзелаў – галоўная частка, кульмінацыяй якой становіцца апошні бой галоўнага ге­роя. Дапісаныя пазней 4 раздзелы апавядаюць пра шпіталь і пабыўку ў роднай вёсцы. Эпілогам з’яўляецца пісьмо саслужыўца Лявона Задумы да галоўнага героя.



б) У творы няма падзелу на раздзелы, проста ў форме дзённіка ўзнаўляюцца ча­сы ваеннага ліхалецця.
Літаратура
1.   Александровіч, С.Х. Пуцявіны роднага слова: праблемы развіцця бе­ларускай літаратуры і друку другой паловы ХІХ – пач. ХХ стст. / С.Х. Александровіч. – Мінск: БДУ, 1971. – 245 с.

2.   Беларуская літаратура: проза 20-х гадоў: хрэстаматыя / Д.Я. Бугаёў [і інш.]; пад рэд. Д.Я. Бугаёва. – 2-е выд. – Мінск: Універсітэцкае, 1997. – 592 с.

3.   Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: хрэстаматыя / С.Х. Александровіч [і інш.]; пад рэд. С.Х. Александровіч. – Мінск: Выш. шк., 1971. – 373 с.

4.   Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: Б. Са­чанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЭ імя Броўкі, 1992 – 1995. – 6 т.

5.   Бугаёў, Д.Я. Максім Гарэцкі: манаграфія / Д.Я. Бугаёў. – 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – 239 с.

6.   Вашко, Л. Гістарызацыя свядомасці: беларуская літаратура і беларуш­чына на пачатку ХХ стагоддзя: навуковая публіцыстыка / Л. Вашко. – Мінск: Б.и., 1997. – 151 с.

7.   Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Бел. навука, 2003. – 583 с.

8.   Гніламёдаў, У.В. Янка Купала: жыццё і творчасць / У.В. Гніламёдаў. – Мінск: Бел. навука, 2002. – 238 с.

9.   Жураўлёў, В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стст. / В.П. Жураўлёў; пад рэд. У.В. Гні­ламёдава. – Мінск: Бел. навука, 2000. – 191 с.

10. Лазарук, М.А. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ стагоддзе (20–50-я гады) / М.А. Лазарук, А.А. Семяновіч; пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск: Выш. шк., 2000. – 511 с.

11. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: ву­чэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў ВНУ. Ч. 1 / А.А. Лойка; пад рэд. Ю.С. Пшыркова. – Мінск: Выш. шк., 1977. – 304 с.

12. Майхрович, А.С. Янка Купала и Якуб Колас: вопросы мировоззрения / А.С. Майхрович; под ред. В.М. Конон. – Минск: Наука и техника, 1982. – 246 с.

13. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст.: вучэбны дапаможнік / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск: Выш. шк., 2001. – 352 c.

14. Мушынская, Т.Ф. Беларуская літаратура 20 – 30-х гадоў / Т.Ф. Мушын­ская. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 160 с.

15. Навуменка, І.Я. Змітрок Бядуля: навуковае выданне / І.Я. Навуменка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995. – 144 с.

16. Навуменка, І.Я. Максім Багдановіч / І.Я. Навуменка. – Мінск: Бел. на­вука, 1997. – 141 с.

17. Пратасевіч, М.І. Пуцявінамі Коласа / М.І. Пратасевіч. – Мінск: Універ­сітэцкае, 2002. – 24 с.

18. Пшыркоў, Ю.С. Летапісец свайго народа: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа / Ю.С. Пшыркоў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 367 c.

19. Старычонак, В.Д. Беларуская літаратура / В.Д. Старычонак. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 350 с.

20. Чыгрын, І.П. Паміж былым і будучым: проза Максіма Гарэцкага / І.П. Чыгрын. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 168 с.

21. Янушкевіч, Я.Я. За архіўным парогам: беларуская літаратура ХІХ – ХХ стст. у святле архіўных пошукаў / Я.Я. Янушкевіч. – Мінск: Маст. літ., 2002. – 381 с.

22. Ярош, М.Р. Пясняр роднай зямлі: жыццё і творчасць Янкі Купалы / М.Р. Ярош. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 344 с.

Модуль 5

ГІСТОРЫКА-ЛІТАРАТУРНАЯ ПАНАРАМА ХХ СТАГОДДЗЯ. МАДЭРНІЗМ І БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
Уводзіны
Модуль дапамагае акрэсліць месца беларускай літаратуры ў сусвет­ным літаратурным кантэксце, разглядае ўплыў вядучых напрамкаў мастацт­ва і літаратуры дадзенага перыяду – мадэрнізму, сацыялістычнага рэалізму і постмадэрнізму – на беларускую літаратуру.

У працэсе вывучэння тэмы студэнты павінны:

1. Засвоіць паняцці:

– дадаізм; сацыялістычны реалізм;

– імажынізм; сюррэалізм;

– мадэрнізм; – узвышэнства;

– маладнякізм; – футурызм;

– постмадэрнізм; – экспрэсіянізм.

2. Характарызаваць з’явы:

– гісторыка-літаратурнай сітуацыі ХХст.;

– літаратурна-грамадскага руху 1920–1930-х гадоў ХХ ст.

3. Аналізаваць і інтэрпрэціраваць працэсы:

– месца і ролі беларускай літаратуры ў сусветным кантэксце.

4. Фарміраваць уменні:

– супастаўлення і характарыстыкі літаратурных з’яў і працэсаў, што адбываліся ў беларускім асяроддзі дадзенага перыяду.
1. Схема вывучэння матэрыялу

(вучэбна-інфармацыйны блок)


Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Від заняткаў

Колькасць гадзін

1. Гістарычная і літаратурная пана­рама ХХ ст. Мадэрнізм і бела­руская літаратура.

Засваенне новых ведаў

Лекцыя

1

2. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў 1920-я гады ХХ ст.

Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў

Семінар-практыкум

2

3. Кантроль узроўню ведаў і ўменняў.

Выніковы кантроль

Пісьмовы залік

2

2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў па модулі

«Гісторыка-літаратурная панарама ХХст.

Мадэрнізм і беларуская літаратура»2
ХХ стагоддзе асэнсоўваецца як эпоха разбуральных войн і рэвалю­цый, якія прайшлі пад знакам грандыёзных сацыяльных эксперыментаў, масавых рухаў і мільённых людскіх трагедый. Адначасова гэта была эпоха геніяльных навуковых адкрыццяў. Аднак усё скончылася вялікім расчара­ваннем у магчымасцях чалавечага розуму змяніць свет і прадчуваннем гла­бальнага крызісу. Мастацкая літаратура глыбока выявіла сэнс гэтых падзей.

Новыя адкрыцці, упэўненае шэсце навукі і тэхнікі, з аднаго боку, па­сялілі ў душах людзей веру ў магчымасці чалавечага розуму, а з другога – выклікалі ў найбольш чулых трывогу, бо узровень культуры і маралі моцна адставаў ад узроўню інтэлекту. Станаўленне найноўшай мастацкай літара­туры ў такіх супярэчлівых умовах выяўлялася ў сутыкненні і супрацьстаян­ні розных літаратурных напрамкаў, плыняў, школ, стыляў.



Менавіта XX стагоддзе пазначана беспрэцэдэнтнымі зрухамі ў літа­ратуры і мастацтве, звязанымі найперш з узнікненнем і ўмацаваннем ма­дэрнізму. Яго гістарычныя і літаратурныя вытокі невыпадкова ўзыходзяць у дэкаданс, які з’явіўся ў другой палове XIX ст. У аснове мадэрнісцкага све­таадчування ляжаць ідэі: а) прынцыповай разнастайнасці жыцця; б) над­звычайнай супярэчлівасці чалавечай натуры; в) творчай (крэатыўнай) пры­роды розуму, здольнага не толькі адлюстроўваць рэчаіснасць, але і змяняць (канструяваць) яе на свой лад; г) пафаснага адмаўлення гармоніі, сіметрыі, нормы, меры як праяў традыцыйнага мыслення; д) пераасэнсавання класіч­най спадчыны і стварэння новай мастацкай мовы.

Мадэрнізм – інакш кажучы, нерэалістычнае мастацтва – свядома ад­кідае літаратурную класіку з яе верай у разумнасць светабудовы. На шля­хах адмаўлення быцця, якое страціла сэнс, мадэрністы сцвярджаюць сваё права на непаўторнае, індывідуальнае бачанне свету, прэтэндуючы на ро­лю бунтаўнікоў і творцаў «цалкам новага мастацтва». У гэтым яны вельмі непадобныя паміж сабой. Адсюль такая шматлікасць асобных плыняў і школ: імпрэсіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм, футурызм, дадаізм, сюррэа­лізм, акмеізм, імажынізм, «плынь свядомасці», экзістэнцыялізм, «новы ра­ман», «тэатр абсурду» і інш. Мадэрнізм адначасова далучае свайго чытача да рэальнасці, даючы яму больш дакладнае, адэкватнае разуменне і адчу­жае яго ад навакольнага свету, у якім існуюць стыхія, абсурд, выпадак. Адказы на выклік XX ст. у прадстаўнікоў розных мадэрнісцкіх школ амаль супрацьлеглыя – ад «чорнага песімізму» да «бязмежнага аптымізму».



Асобнае месца ў літаратуры XX ст. займае так званы сацынялістыч­ны рэалізм. Вызначальны ў яго назве не назоўнік «рэалізм», а прыметнік –«сацыялістычны» (па аналогіі – «сацыялістычны гуманізм», «камуністыч­ная мараль», «буржуазны нацыяналізм») У аснове ляжыць камуністычная (у савецкім варыянце – бальшавіцкая) ідэалогія, класава-партыйны пады­ход да задач і мэт мастацкай творчасці. Цэнтральнае ў рэалізме паняцце «праўды» зводзіцца ад шматлікіх узораў сацрэалізму да паняццяў «праўда­падабенства», «апісанне жыцця ў формах самога жыцця», «паслярэвалю­цыйнай рэчаіснасці ў развіцці». Шмат якія сучасныя даследчыкі, і небес­падстаўна, наогул сумняваюцца ў прыналежнасці гэтай унікальнай у гісто­рыі сусветнай літаратуры з’явы да катэгорый эстэтыкі. Літаратура сацыя­лістычнага рэалізму мае чыста гістарычнае значэнне як мастацкая з’ява перыяду «сацыяльнага эксперыментатарства» і «утапічнага пражэкцёрства».

Апошнія дзесяцігоддзі XX ст. у сусветнай літаратуры прайшлі пад знакам постмадэрнізму. Паводле часу гэты кардынальна новы мастацкі напрамак у гісторыі літаратуры сапраўды ўзнік і сцвердзіў сябе «пасля» («post») эпохі мадэрнізму, якая завяршылася ў 1950-х гадах. Аднак паводле свайго зместу постмадэрнізм дэстанцыруецца не толькі ад класікі, але і ад мадэрнізму, прэзентуючы сябе як «постсучасная літаратура» (мастацтва, культура, філасофія). Прыкметы постмадэрнізму знаходзяць як у блізкай сучаснасці, так і ў далёкай мінуўшчыне. Менавіта там пачынаюць сваё лі­рычнае жыццё такія «постмадэрнісцкія» паняцці-вобразы, як «лабірынт», «бібліятэка», «кніга», «крыж», «кола» і інш. Адна з галоўных асаблівасцяў постмадэрнізму – гэта імкненне ахапіць як мага шырэй усю прастору су­светнай культуры і актыўна выкарыстаць вядомыя ідэі, сюжэты, вобразы, матывы, трансфармуючы іх у адпаведнасці з задумай.

Свет успрымаецца постмадэрністамі як Тэкст, які трэба ўмець чы­таць і разумець. Дзеля параўнання можна прывесці вызначэнне прыхільні­ка класічнага рэалізму Якуба Коласа, якое выразна сведчыць пра яго зна­ёмства з самымі новымі літаратурнымі напрамкамі XX ст.: «Прырода – най­цікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачамі кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мілагучныя напісы – хіба ж гэта не ёсць шчасце? Адно толькі шкада, што наша жыццё несумерна малое для таго, каб начы­тацца гэтай кнігай».



Мадэрнізм не варта разглядаць як асобную плынь альбо стыль літа­ратуры. Мадэрнізм – гэта, хутчэй, сукупнасць тэндэнцый, напрамкаў, твор­чых практык у сусветным мастацтве і літаратуры пачатку XX ст., якую яд­нае наватарскі характар і апазіцыянізм у дачыненні да звыклых напрамкаў у мастацтве (антытрадыцыяналізм). Вызначальнымі рысамі мадэрнізму з’яўляюцца таксама суб’ектывізм, ірацыяналізм, моцная схільнасць да мастацкага эксперыменту, антыэстэтызм, фармалізм.

Тэрмін «мадэрнізм» паходзіць з французскай мовы («moderne» – най­ноўшы) і зноў жа сведчыць пра наватарскі, авангардысцкі характар з’явы, але на сёння, у XXI ст., мадэрнізм – ужо мастацкая класіка, частка культур­най гісторыі цывілізацыі. Мадэрнізм узнік на фоне глабальных грамадскіх катаклізмаў, войн і рэвалюцый, бо знявераная ў традыцыйных каштоўнас­цях цывілізацыя шукала новых шляхоў да самаразвіцця шляхам спроб ды памылак.



Мадэрнісцкай плынню, у той ці іншай меры прыналежнай да выяў­ленчага мастацтва і літаратуры, з’яўляецца футурызм. Назва і стылю пахо­дзіць ад лацінскага futurum, што значыць «будучыня». Футурызм узяў па­чатак у Італіі і Францыі (1909–1911), а яго тэарэтычныя асновы былі зама­цаваныя ў «Маніфесце футурызму» Філіпа Тамаза Марынэці (1876–1944).

Абнаўленне мастацтва футурысты бачылі ў адмове ад класічных тра­дыцый, зліцці мастацтва і тэхнікі; яны апявалі горад і прамысловыя краяві­ды. Спадчына класічных культур была абвешчана футурыстамі «руінамі» і «смеццем», а пафас разбуральніцтва і ачышчэння ад класічнага «друзу» паўставаў як свайго кшталту новы месіянізм. Футурызм імкліва пашыраўся ў краінах Еўропы, спалучаўся з палітычным радыкалізмам і неўзабаве пра­нік у Расію, дзе распаўся на некалькі плыняў. Прадстаўніком эгафутурыз­му лічыўся І. Севяранін, кубафутурызму – У. Маякоўскі і В. Хлебнікаў.

Палітычная «левізна», антытрадыцыяналізм і рэвалюцыйнасць футу­рызму спрыялі яго пашырэнню ў літаратурным асяроддзі Беларусі. Ідэі фу­турызму натхнялі сяброў літаратурнага згуртавання «Маладняк», якія пра­паведвалі культурны нігілізм, апазіцыяналізм у дачыненні да традыцый. Тэрмін «бурапена», упершыню прапанаваны паэтам А. Александровічам у вершы «Новы Менск», стасуецца з паэтычным хуліганствам і эксцэнтры­кай пачынальнікаў футурызму Імкненне расправіцца з «балотам» і «тхлом» старога жыцця, справіць «скокі на могілках», адолець праклятую мінуў­шчыну пры дапамозе ачышчальнай стыхіі агню складае пафас паэзіі лідэра літаратурнай суполкі «Маладняк» М. Чарота, аўтара паэмы «Босыя на вог­нішчы», створанай не без уплыву А. Блока і У. Маякоўскага. Фармальны досвед У. Маякоўскага, у тым ліку яго «лесвічку», засвоілі многія маладыя паэты Беларусі 1920-х гадоў. Беларускай версіяй літаратурнага футурызму можна лічыць таксама творчасць дзеячаў «Беларускай літаратурна-мастац­кай камуны» на чале з П. Шукайлам.

Мае беларускую версію і літаратурны імажызм (паходзіць ад англій­скага image – вобраз), які ўзнік у 1910–1920-х гадах у літаратурах Вяліка­брытаніі і ЗША. Імажысты імкнуліся знайсці эстэтычную процівагу хаосу жыцця праз чысты вобраз, які, будучы самамэтай мастацтва, творыцца пры дапамозе ўскладнёных метафар, адмысловай рытмікі, вольнага верша. У расійскай паэзіі «сярэбранага веку» імажызм трансфармаваўся як імажы­нізм, прадстаўнікамі якога былі А. Марыенгоф, В. Шаршаневіч, А. Кусікаў ды іншыя. Супрацоўніцтва з імажыністамі паэта С. Ясеніна супадае з ба­гемным перыядам яго творчасці, з практыкай паэтычнага хуліганства, хва­лямі песімістычных, надрыўных настрояў.

Імажынізм паўплываў на творчую платформу літаратурнага згурта­вання «Узвышша», прадстаўнікі якога таксама імкнуліся да пашырэння вобразна-паэтычных сродкаў, «жывапісання словам», Асабліва вылучыўся ў вобразатворчасці паэт Я. Пушча, якога часта параўноўваюць з С. Ясені­ным, асабліва за ягоны цыкл вершаў «Лісты да сабакі» (1927). Гэтае пада­бенства, звязанае з матывамі надрыву і адчаю, благіх прагнозаў, толькі част­ковае, бо Я. Пушча з яго падкрэсленай адданасцю беларушчыне, адмысло­вай паэтычнай сімволікай – самабытны і самакаштоўны творца

Дадаізм, які з’явіўся ў літаратўрных колах Швейцарыі, Германіі, Фран­цыі таксама на пачатку XX ст., меў істотны ўплыў на развіццё еўрапейскіх літаратур, у тым ліку і беларускай. Назва паходзіць ад французскага dada, што азначае «драўляны конік» альбо «дзіцячае лепятанне», а, паводле сцвяр­джэнняў некаторых тэарэтыкаў дадаізму, не значыць нічога, бо слова бессэнсоўнае, а нешта значыць толькі гук. Творчай самамэтай дадаісты лічылі рэалізацыю гука, фанем з іх унутранымі рэзервамі; адзначалі, што кожны гук мае свой колер, тэмпературу, уласную характарыстыку.

Прыкладам беларускага дадаізму варта лічыць творчасць паэта А. Разанава, які выкарыстаў творчы досвед рускага паэта В. Хлебнікава і іншых дадаістаў і стварыў свае вершаказы, у якіх імкнуўся дабрацца да са­мых спрадвечных, фанетычных нетраў слова, каб спасцігнуць яго патаем­ны сэнс.

Дадаісты пашырылі магчымасці гукапісу, алітэрацыі, і іх досведам ка­рысталіся беларускія паэты першай («маладнякоўцы», узвышэнцы») і дру­гой паловы XX ст. (Р. Барадулін, А. Разанаў, «бумбамлітаўцы»). Вяршыняй алітэрацыйнай паэзіі слушна лічыцца шэдэўр Р. Барадуліна «Матылёк» (1965), які сведчыць пра творчае засваенне ўрокаў класікі і магутны сама­бытны талент паэта, які са словам можа тварыць літаральна ўсё.

Мадэрнізм, які сёння выглядае часткай класічнай літаратурнай спад­чыны, – усё ж такі з’ява дынамічная. Імёны многіх яго заснавальнікаў за­сталіся ў памяці нешматлікіх філолагаў, гісторыкаў літаратуры. Але твор­чы досвед, мастацкія азарэнні пачынальнікаў мадэрнізму плённа выкарыс­тоўваліся і развіваліся іх больш знакамітымі пераемнікамі. Так адбылося і са спадчынай вынаходнікаў экспрэсіянізму. Самамэтай гэтага літаратур­нага напрамку яго пачынальнікі лічылі самавыяўленне творчага «я» аўтара. Адсюль такія прыкметы стылю, як выразнасць, плакатнасць, кідкасць, аг­рэсія формы. Яны, у трансфармаваным і ўдасканаленым выглядзе, праяві­ліся ў творчасці славутых майстроў сусветнай літаратуры – класікаў XX ст. Плакатнасцю, палітычнай левізной вызначалася і манера многіх аўтараў-«маладнякоўцаў».

Мела свае трансфармацыі і творчая праграма сюррэалізму, прад­стаўнікі якога шукалі аснову быцця і знаходзілі яе ўнутры чалавечага «я». Падставы давала адкрыццё З. Фрэйдам тэорыі псіхааналізу і субстанцыі ін­дывідуальнага несвядомага. У адпаведнасці з гэтым уся разнастайнасць ду­хоўнага, інтэлектуальнага, грамадскага быцця вытлумачвалася сумай ін­стынктаў, комплексаў, неўсвядомленых псіхічных працэсаў чалавека. Яго «я» выглядала неспасцігальнай загадкай на фоне чалавечых ведаў пра сябе і Сусвет. Сюррэалісты абвясцілі чалавечае «я» звышрэальнасцю і паспра­бавалі пранікнуць у яго нетры пры дапамозе мастацтва. Для гэтага былі рас­працаваны спецыфічныя падыходы і прыёмы. Адзін з іх – прынцып аўта­матычнага пісьма. Пісьменнікі спрабавалі занатаваць уласныя падсвядо­масныя працэсы, надаць ім выгляд своеасаблівага мастацкага пратаколу. Асаблівая ўвага надавалася станам чалавечага «я», падлеглага сну, гіпнозу, алкагольнаму альбо наркатычнаму ап’яненню. Аналагічныя досведы пра­водзіў у жывапісе сюррэаліст С. Далі, шматлікія палотны якога ўяўляюць сабой занатаваныя мроі, начныя кашмары.
Мадэрнізм і беларуская літаратура
Паэтычныя спробы французскіх сюррэалістаў паўплывалі на вучнёў­ства М. Танка. «Аўтаматычнае пісьмо», апрабаванае сюррэалістамі, па­спрыяла фарміраванню прыёма «плыні свядомасці», які шырока выкарыс­тоўваўся ў эпічных жанрах літаратуры XХ ст. «Плынь свядомасці», рэалі­заваная ў выглядзе разгорнутых унутраных маналогаў персанажаў, пры­сутнічае ў творах К. Чорнага, В. Быкава, А. Адамовіча, В. Казько, І. Пташ­нікава ды іншых майстроў беларускай прозы.

Беларуская літаратура, такім чынам, не пазбегла ўплыву мадэрнізму нават у варунках частковай культурнай самаізаляцыі ў 1920–1930-я гады. Яна працягвала рухацца і абнаўляцца паводле агульнаеўрапейскай пара­дыгмы, і яе авангардысцкі досвед быў недаацэнены савецкім літаратура­знаўствам толькі з ідэалагічных прычын. Зварот да беларускай літаратуры 1920-х гадоў дазваляе сцвярджаць, што ў ёй склаліся прынамсі дзве нацыя­нальныя версіі літаратурнага мадэрнізму.



Першую можна ўмоўна пазначыць як маладнякізм, і звязаны ён з трансфармацыяй уплываў футурызму, экспрэсіянізму, кубізму, заснаваны на падставах палітычнага радыкалізму і «рэвалюцыйнай радасці», антытра­дыцыянізму. Нацыянальную спецыфіку маладнякізм мае дзякуючы дэкла­раваным прынцыпам «ажыўленства» (вітальнасці) і «бурапены»; у прозе – пошуку «жывога чалавека» (К. Чорны).

Другая мадэль беларускага мадэрнізму пазначаецца тут як узвышэн­ства. Прадстаўнікі літаратурнага згуртавання «Узвышша» абапіраліся на досвед французскіх паэтаў-парнаснікаў, часткова – на праграму расійскіх імажыністаў і акмеістаў (С. Ясенін, М. Гумілёў, Г. Ахматава, С. Гарадзец­кі, В. Мандэльштам, М. Кузмін), на прынцып «чыстае красы» (успрыняты М. Багдановічам), што выявілася ў іх арыентацыі на элітарнасць творчасці, на стварэнне шэдэўраў. Адметнасць узвышэнства падкрэслена ў «Тэзісах» крытыка А. Бабарэкі, які стварыў, па сутнасці, паўнавартасны мастацкі ма­ніфест літаратурнага аб’яднання. Узвышэнцы практыкавалі літаратурны нон­канфармізм, пошук ідэйнай і мастацкай цэласнасці, арыентаваліся на бела­рускую ідэю (адраджэнізм), шукалі стымулы эстэтычнага абнаўлення ў фальклорнай спадчыне, імкнуліся да дынамічнай вобразнасці, звязанай з рухам (на што іх натхняў, безумоўна, сімвал беларускай «Пагоні»). У ад­ным са сваіх тэзісаў А. Бабарэка абгрунтоўвае прынцып аквітызму (ад лац. aqua vita –чыстая вада), які прадугледжваў пераўтварэнне творчай энергіі мас у творчую энергію літаратуры. Асаблівая энергетыка і віталізм, уласцівыя творчасці сябраў літаратурнай суполкі, паказваюць на адмет­насць феномену ўзвышэнства.

Такім чынам, традыцыі мадэрнізму, выяўленыя ў гісторыі еўрапей­скіх літаратур, у тым ліку і беларускай, мелі сваё развіццё на працягу ўсяго ХХ ст.

1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   32


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка