Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)



старонка32/32
Дата канвертавання15.05.2016
Памер7.6 Mb.
1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32

першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945–1955)
У спецыфічных умовах развівалася і адлюстроўвала свет беларуская пасляваенная драматургія. Яна сцвярджала сябе пераважна ў жанры гераіч­най драмы, засяродзіўшы асноўную ўвагу на мастацкім асэнсаванні героі­ка-трагедыйнага матэрыялу Вялікай Айчыннай вайны. Аднак гераічная драма, больш за іншыя жанры, патрабавала пэўнай аддаленасці ад канкрэт­ных падзей і часавай абстрагаванасці.

А. Маўзону належыць мастацкае ўвасабленне вобраза К. Заслонава ў аднайменнай п’есе «Канстанцін Заслонаў» (1947). Былому акцёру і рэжы­сёру ў цэлым удалося знайсці сродкі драматызацыі гістарычнай асобы, своеа­саблівымі сценічнымі прыёмамі паяднаць псіхалагізм падпольнай дзейнас­ці з сімволіка-легендарнымі элементамі. П’еса адзначана Дзяржаўнай прэ­міяй СССР за 1948 г. Драматург не адлюстроўвае распаўсюджаны плакат­ны паказ варожага лагера. Аўтар вытрымлівае меру гераічнага і псіхалагіч­на-бытавога ў творы з выразным выяўленнем жанру аптымістычнай тра­гедыі.

Найбольш вопытны драматург К. Крапіва на спецыфічным матэрыя­ле ўсё ж спрабуе падыходзіць да асваення гераічнай тэмы з боку псіхалагіч­най драмы. Яго п’еса «З народам» (1948) прысвечана лёсу інтэлігенцыі ў найдраматычных умовах трохгадовай акупацыі. Драматург, як гэта дыкта­валася бязлітаснай ваеннай рэальнасцю, маляваў падзеі, палярызуючы па­дзел людзей на патрыётаў і калабарантаў. Савецкая літаратура не магла зразумець гэтага непазбежнага «трэцяга», што сёння мы завем культурай беларускага замежжа.

У складаным пераадоленні матэрыялу прыходзіў да вырашэння ваен­най тэмы К. Губарэвіч (аптымістычная трагедыя «Брэсцкая крэпасць» – па­чатковая назва «Цытадэль славы», 1952). Сумесна з І. Дорскім аўтар зрабіў спробу напісання лірычнай камедыі «Алазанская даліна» (1947), якая наду­манасцю сюжэта, адсутнасцю жыццёвага матэрыялу і значнай жыццёвай калізіі паказвала на неасвоенасць аўтарамі выбранай тэматыкі.

Веліч подзвігу можа быць раскрыта толькі пры адлюстраванні ўсяго трагізму ваенных умоў. Пры лакіроўцы іх гераічнае нават у самім жыцці выглядае больш узвышаным за яго сцэнічную інтэрпрэтацыю. Канфлікт вай­ны пры яго мастацкім увасабленні заключаецца не толькі ў палярызацыі ва­рожых сіл, але і ў кантрасце героікі і трагедыі, у пераадоленні апошняй най­вышэйшымі высілкамі чалавечага духу.

Звядзеннем канфлікту толькі да яго вонкавых праяў, ігнараваннем мас­тацкай спецыфікі выяўлення гераічнага тлумачацца няўдачы п’ес Ю. Рудзь­ко «Слава дружбе» (пастаўлена ў 1949) і А. Кучара «Гэта было ў Мінску» (1950). Вядомыя тагачасныя п’есы Ю. Рудзько «Дарагі госць» (1947), В. Віткі «Прамень будучыні» (1948), М. Горцава і М. Паслядовіча «Кветкі Цянь-Ша­ня» (1949), І. Гурскага «Хлеб» (1949), напісаныя не без ведання матэрыялу; яны нясуць прыкметы ілюстрацыйнай зададзенасці і ўтойвання пасляваен­ных цяжкасцей, не ўздымаюцца ў вырашэнні канфлікту вышэй за пераа­доленне добрага яшчэ лепшым.

Ненадоўга змаглі заваяваць сімпатыі пасляваеннай аўдыторыі напіса­ныя ў жанры лірычнай камедыі п’есы К. Губарэвіча «Алазанская даліна» (1947) – у сааўтарстве з І. Дорскім – і «Простая дзяўчына» (1953); В. Па­лескага «Песні нашых сэрцаў» (1949). Хоць камедыйная жанравая форма дазваляла пераносіць дзеянне ў ідэалізавана-лірычную сферу, аднак праз адсутнасць канфлікту і псіхалагічнага раскрыцця характараў творы далёкія ад дасканаласці. Сваімі мастацкімі вартасцямі выдзялялася з п’ес прыгада­най тэматыкі лірычная камедыя К. Крапівы «Пяюць жаваранкі» (1950), а сатырычная камедыя «Мілы чалавек» (1945) па агульнай значнасці сацыяль­най ідэі і арыгінальнасці яе сцэнічнага вырашэння ўвайшла ў класічны фонд беларускай літаратуры ў якасці наватарскага твора. Прэцэдэнт выкры­вальнай сатыры дадзенага твора і тэарэтычныя выступленні ў абарону жан­ру камедыі вылучылі беларускіх драматургаў ва ўсесаюзны авангард напя­рэдадні «адлігі» 1960-х гадоў. Раней за іншыя літаратуры ў беларускай драматургіі пасля застойнай пары з’явілася сатырычная камедыя А. Мака­ёнка «Выбачайце, калі ласка!» (1953) – выкрыццё хібаў ў сацыялістычным будаўніцтве з яго шаблонным кіраўніцтвам, якія спрыялі панаванню за­стойных з’яў у развіцці краіны.
Беларуская драматургія 1956–1970-х гадоў
Кожны этап развіцця беларускай драматургіі мае свае адметнасці, свае дамінанты творчых пошукаў. Адзначаны перыяд развіцця характарызаваў­ся імкненем пазбавіцца ад творчай несвабоды, што рэалізоўвалася ў настой­лівай барацьбе з тэорыяй бесканфліктнасці. Усесаюзны рэзананс мелі ар­тыкулы К. Крапівы «Аб сатырычнай камедыі» (1953) і «Канфлікт – аснова п’есы» (1954), бо вопытны пісьменнік бачыў шкоду бесканфліктнасці ва ўсіх літаратурных жанрах, асабліва ў драматургіі. Пісьменнікі часта працавалі насуперак закону жанру – адсюль паслабленне псіхалагізму, кампазіцыйная аморфнасць, збедненасць пафасу, драбната характараў і тэм.

А. Макаёнак таксама рэзка выступаў за права драматургаў на свабоду мастакоўскага самавыяўлення, аднак няўрымсліваму аўтару даводзілася часам таксама адступаць (вострасатырычная камедыя «Каб людзі не журы­ліся», 1957). У творы бліскуча выкрывалася тэма бюракратызму і бяспраў­нага становішча калгаснага працаўніка. Знялі спектакль па гэтай п’есе з рэ­пертуару тэатра імя Я. Купалы адразу пасля прэм’еры, не зважаючы на вы­сокія мастацкія вартасці твора і яго выдатнае сцэнічнае ўвасабленне.

Дадзены час адметны прыходам у драматургію маладога пакалення аўтараў, якія не ведалі спецыфікі адлюстравання гераічнага пачатку духоў­нага вобліку героя ў п’есах, таму арыентаваліся на пасляваенныя савецкія сцэнічныя «бестсэлеры». Далёка не кожнаму аўтару ўдавалася раскрыць праблему гераізацыі і псіхалагізацыі чалавечых характараў. З гэтай віда­вочнай цяжкасцю сутыкнуліся А. Гутковіч і У. Хазанскі пры напісанні дра­мы «Юныя мсціўцы» (1957), у якой яны хацелі паказаць беларускіх мала­дагвардзейцаў (Обальскае падполле). Арыентуючыся перш за ўсё на па­дзею, аўтары ігнаравалі драматычны характар, што само па сабе з’яўляец­ца нонсенсам для такога літаратурнага жанру, як драма.

Прыроду няўдач беларускай драматургіі ў распрацоўцы гераічнай тэ­матыкі добра разумеў К. Крапіва, які паспрабаваў пазбегнуць шаблоннасці ў творы «Людзі і д’яблы» (1958) – новым для беларускай літаратуры стала тое, што ў цэнтр п’есы пастаўлены вобраз здрадніка і правакатара Скроба­та-Нёманскага. Такая пастаноўка дала магчымасць пашырыць выяўленчыя далягляды і выбрацца з каляіны ранейшых традыцый.

Значным фактарам барацьбы з тэорыяй бесканфліктнасці стала рас­працоўка гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі. Адной з асаблівасцей ад­люстравання рэчаіснасці было захаванне прынцыпаў гістарызму, другой – адмаўленне ад «наменклатурнага» выбару персанажаў, ад пастаноўкі ў цэнтр твораў герояў, буйных не характарам, а сваім службовым становіш­чам. Імкненню ўбачыць вялікае ў «простым» чалавеку ў немалой ступені абавязаны сваім поспехам драмы І. Мележа «Дні нараджэння» (1957), К. Губарэвіча «Галоўная стаўка» (1957), А. Маўзона «У бітве вялікай» (1957), П. Васілеўскага «Год дзевяцьсот семнаццаты» (1957).

Па-свойму спрабавала вырвацца з путаў тэорыі бесканфліктнасці бе­ларуская сямейна-бытавая драма і бытавая камедыя, шырокае распаў­сюджванне якіх у 1950-х гадах тлумачыцца негатыўнымі адносінамі ў тэат­ральным асяроддзі так званай вытворчай драмы. Адзнакай добрага тону стала абвостраная ўвага да калізій унутранага свету герояў, рэзкая крытыка мяшчанскай ментальнасці ў грамадстве.

Да нямногіх прынцыповых удач савецкай драматургіі варта аднесці п’есу А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!». Многія свае творчыя пралікі паспрабаваў выправіць А. Маўзон у новай драме «Пад адным небам» (1962) – у творы назіраецца прага выкрыцця мяшчанскай ідэалогіі. Зусім не выпад­кова на сцэнах некаторых тэатраў п’еса ішла пад сімпатычнай назвай «Ас­цярожна: Мякішавы!», бо вобразы галоўных герояў – бацькі і сына Мякі­шавых – творчая ўдача аўтара.

Сярод твораў маральна-этычнай праблематыкі найбольшы поспех вы­паў на долю драмы І. Мележа «Пакуль вы маладыя» (пастаўленая ў 1957 г. на сцэне тэатра імя Я. Купалы). Вельмі прыязна і прыхільна ўспрыняла тэат­ральная грамадскасць Беларусі выхад у свет п’ес настаўніка з Маладзечан­шчыны Івана Козела «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961). Асаблівы поспех выпаў на першую з іх: традыцыйная абрадавасць вяселля і святкавання Купалля стала той чароўнай прызмай, праз якую пры­ватны малюнак жыцця давераснёўскай заходнебеларускай вёскі набыў аб­рысы агульнанацыянальнай масштабнасці.

На рубяжы 1950–1960-х гадоў вельмі актыўна пачаў выступаць у драматургіі знакаміты празаік І. Шамякін. У першай аўтарскай п’есе «Не верце цішыні» (1957) адсутнічаюць індывідуальна-самабытныя характары ва ўчынках. Гэты недахоп пісьменнік паспрабаваў пераадолець у драме «Вы­гнанне блудніцы» (1961), дзе характар галоўнага героя раскрываецца не толь­кі ў слове-дыялогу, але і ў справе-дзеянні.

Сацыяльнай масштабнасці і мастацкай выразнасці бракуе і героям дра­мы П. Васілеўскага «Чалавек вярнуўся» (1959), М. Алтухова «Трэці лішні» (1959), А. Гутковіча і Ф. Казоўскай «Праўда і шчасце» (1959).

Пачатак 1960-х гадоў у развіцці беларускай драматургіі засведчыў большую ўвагу да праблем надзённай рэчаіснасці, бо п’есы на сучасную тэматыку ахвотна друкаваліся і ўключаліся ў рэпертуар тэатраў. Між тым, асаблівых дасягненняў у раскрыцці тагачаснага жыцця драматургія не ме­ла. Ніводзін з пералічаных твораў: «Злавацца не трэба» (1960) В. Зуба, «Спра­ва яе жыцця» (1962) А. Гутковіча і Ф. Казоўскай, «Пад адным небам» (1962) А. Маўзона, «А куды ж нам падзецца?..» (1963) К. Губарэвіча – не сталі прыкметнай падзеяй у тэатральным жыцці рэспублікі, не ўзняліся да знач­ных мастацкіх абагульненняў. І толькі А. Макаёнак і яго «Лявоніха на арбі­це» (1961) даказалі, што пры выбары арыгінальных ракурсаў асвятлення, пры майстэрскім асэнсаванні матэрыялу надзённая рэчаіснасць можа стаць асновай для напісання яркага твора.

Такім чынам, паклаўшы ў аснову сваёй дзейнасці метад творчага раз­няволення, барацьбу з рознага роду рэгламентамі, беларуская драматургія дадзенага перыяду зрабіла важкі крок наперад, падрыхтаваўшы глебу для новых мастацкіх тэхналогій і наватарскіх пошукаў у галіне літаратуры.

3. Слоўнік паняццяў


Драма

(ад грэч. drama – дзеянне) – 1) сюжэтны літаратурны твор, на­пісаны ў размоўнай форме і без маўлення аўтара; 2) літара­турны твор такога роду з сур’ёзным канфліктам і глыбінёй перажыванняў; 3) усялякая кранаючая падзея ў жыцці.

«Лірычная проза»

літаратурны жанр, які характарызуецца наступнымі асаблі­васцямі: эмацыянальнасцю, адсутнасцю сюжэта, рытмічнай і гукавой арганізаванасцю, прысутнасцю аўтарскага «я», па­глыбленасцю ў псіхалогію героя.

Паралелізм

(ад грэч. «parallelismos») – у літаратуры прыём, пабудаваны на аналогіі, падабенстве, агульнасці характэрных рысаў.

Умоўна-асацыятыў­ны вобраз

вобраз, заснаваны на разнастайных асацыяцыях, што ўзніка­юць на падставе канкрэтных уяўленняў.



4. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання і кантролю
4.1 Матэрыялы да лекцыі

План лекцыі:

1.   Асаблівасці развіцця беларускай драматургіі з 1945 – да 1970-х гадоў ХХ ст.

2.   Лірычны пачатак творчасці А. Куляшова.

3.   Жанрава-стылёвыя асаблівасці, філасафічнасць і гуманістычны па­чатак паэзіі М. Танка.

4.   Маральна-этычная праблематыка лірыкі П. Панчанкі.

5.   Адметнасць і разнапланавасць творчасці І. Мележа.

6.   І. Шамякін як майстар раманнага жанру.

7.   Асаблівасці «лірычнай прозы» Я. Брыля.

8. Літаратурна-мастацкія адметнасці прозы В. Быкава.

9.   Творчая індывідуальнасць А. Макаёнка.

10. Сінтэтызм навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасці І. На­вуменкі.

11. Творчасць У. Караткевіча як мастацкі летапіс жыцця беларускага народа.

12. Дакументалізм прозы А. Адамовіча.


4.2 Пытанні і заданні да лекцыі

1. Прааналізаваць уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на фарміра­ванне літаратурнага светапогляду прыгаданых аўтараў.

2. Вызначыць ідэйна-тэматычныя асаблівасці творчай спадчыны кла­сікаў.

3. Акрэсліць жанравыя адметнасці твораў беларускіх пісьменнікаў.


4.3 Матэрыялы да практыкума «Беларуская літаратура ў пер­шае пасляваеннае дзесяцігоддзе»

План практыкума:

1. Грамадска-палітычная атмасфера першага пасляваеннага дзесяці­годдзя (вяртанне да мірнай працы, працяг сталінскіх рэпрэсій, арышты і вы­сылка ў Сібір беларускіх пісьменнікаў С. Грахоўскага, А. Звонака, Б. Мі­куліча, С. Шушкевіча і інш.).

2. Літаратура і ідэалогія: пастановы ЦК ВКБ (б) «Аб часопісах «Звяз­да» і «Ленінград» (1946); «Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні» (1946); ЦК КП (б) Б аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літа­ратурна-мастацкіх часопісаў і газеты «Літаратура і мастацтва» (1947).

3. Сацыялістычны реалізм і яго ўздзеянне на развіццё тагачаснай лі­таратуры: адбітак тэорыі бесканфліктнасці на творчай практыцы пісьмен­нікаў.
4.4 Пытанні і заданні да практыкума «Беларуская літаратура ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе»
1. Паэмны эпас: яго мастацкія вартасці і складанасці развіцця (М. Танк «Люцыян Таполя» (1946); П. Броўка «Хлеб» (1946); Я. Колас «Рыбакова хата» (1947); А. Куляшоў «Новае рэчышча» (1948), «Толькі ўперад» (1950).

2. Адраджэнне і развіццё шматтэмных і шматжанравых панарамных эпічных палотнаў (М. Лынькоў «Векапомныя дні» (кн. 1, 1948–1951); І. Ме­леж «Мінскі напрамак» (1952); І. Шамякін «Глыбокая плынь» (1949); А. Ку­лакоўскі «Расстаёмся надоўга» (1952–1954); І. Гурскі «У агні» (1952).

3. Схематызм і спрошчанасць паказу жыцця беларускай вёскі ва ўмо­вах калгаснай сістэмы (М. Паслядовіч «Святло пад Мінскам» (1950); І. Ша­мякін «У добры час» (1952); Я. Брыль «У Забалоцці днее» (1950), «На Быст­ранцы» (1955).

4. Набыткі і страты пасляваеннай драматургіі: п’есы К. Крапівы «З народам» (1948); А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў» (1947); К. Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» (1952).

5. Сцэнічны лёс камедыі К. Крапівы «Пяюць жаваранкі» (1950).

6. Наватарства ў паказе тагачаснай рэчаіснасці (камедыя А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка» (1953).

7. Узнаўленне падзей і вобразаў гістарычнага мінулага ў драматыч­най трылогіі М. Клімковіча «Георгій Скарына» (1946–1955); п’есе В. Воль­скага «Машэка» (1946).
4.5 Матэрыялы да семінара-практыкума «Беларуская літаратура другой паловы 1950-х – 1970-я гады ХХ ст.»

План семінара:

1. Грамадска-палітычная атмасфера адзначанага перыяду (асуджэнне культу асобы Сталіна, хрушчоўская «адліга», літаратурныя змены).

2. Аднаўленне гістарычнай панарамы беларускай літаратуры: рэабі­літацыя рэпрэсаваных пісьменнікаў (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, М. Чарот, У. Ха­дыка, Т. Кляшторны, М. Зарэцкі і інш.); вяртанне да творчай дзейнасці У. Дубоўкі, С. Грахоўскага, П. Пруднікава, Я. Скрыгана, Я. Пушчы, А. Зво­нака, М. Хведаровіча, С. Шушкевіча і інш.

3. Істотныя змены ў творчасці паэтаў франтавога пакалення (А. Ку­ляшоў, П. Броўка, П. Панчанка, М. Танк і інш.).

4. Наватарская манера асвятлення ваенных падзей у творчасці В. Бы­кава, А. Адамовіча, А. Асіпенкі.

5. Шматвектарнасць літаратурнага працэсу ў 1960-я гады: прыход у літаратуру «філалагічнага пісьменніцкага пакалення» (І. Чыгрынаў, І. На­вуменка, У. Караткевіч, Р. Барадулін, В. Адамчык, С. Гаўрусёў, І. Пташні­каў, Е. Лось, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, А. Вярцінскі, П. Макаль, Н. Гіле­віч, В. Зуёнак і інш.).

6. Светапогляднае аднаўленне беларускай літаратуры другой паловы 1950–1960-х гадоў (пераасэнсаванне жыцця, выяўленне сацыяльнага кры­тыцызму, пафас гуманізму і маральна-духоўных каштоўнасцей).

7. Развіццё інтымнай і пейзажнай лірыкі (П. Броўка, Р. Барадулін, А. Вя­люгін і інш.).

8. Ваенныя матывы ў лірыцы 1950-х– 1960-х гадоў (П. Панчанка, Н. Гі­левіч, А. Пысін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, Р. Барадулін і інш.).


4.6 Матэрыялы да практыкума «Беларуская літаратура другой паловы 1950-х –1970-я гады»

Пытанні:


1. У чым заключаюцца адметнасці звароту да гістарычнай тэматыкі да­дзенага перыяду (на прыкладзе кніг У. Караткевіча «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969)?

2. У чым праяўляюцца асаблівасці мастацка-псіхалагічнага аналізу тво­раў І. Мележа, В. Быкава, А. Кулакоўскага, В. Адамчыка?

Заданні:

1. Аналіз раманнага эпасу 1950–1970-х гадоў: шматграннасць адлюст­равання жыцця (І. Шамякін «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы»); беларускі менталітэт і нацыянальны характар (І. Мележ «Людзі на балоце», «Подых навальніцы»).

2. Разгляд філасофіі гісторыі ў прозе (У. Караткевіч «Каласы пад сяр­пом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»).

3. Мастацкія набыткі ў жанры аповесці (І. Шамякін, В. Быкаў, А. Ку­лакоўскі, Я. Брыль, Б. Сачанка, І. Навуменка, А. Асіпенка).

4. Рамантычная версія мінулага ў творах У. Караткевіча «Дзікае па­ляванне караля Стаха», «Сівая легенда».

5. Эмацыянальна-філасофская глыбіня светабачання ў жанры мінія­цюры (зборнікі Я. Брыля «Жменя сонечных промняў», «Свае старонкі»).

6. Наватарства ў галіне беларускай драматургіі (А. Макаёнак «Выба­чайце, калі ласка» (1953), «Зацюканы апостал» (1969).

7. Маральна-этычная праблематыка п’ес І. Мележа «Пакуль вы мала­дыя» (1957); А. Дзялендзіка «Выклік багам» (1965), «Грэшная любоў» (1967).



5. Тэсты і заданні для кантролю за вынікамі навучання
1. Якія грамадска-палітычныя падзеі і ідэалагічныя ўстаноўкі ўлад для творчай інтэлігенцыі негатыўна ўплывалі на развіццё літаратуры ў цэлым?

а) новая хваля рэпрэсій, зноў скіраваная супраць нацыянальна свядомай інтэлі­генцыі;

б) барацьба з рознымі бандамі, якія арганізоўвалі былыя паліцэйскія;

в) так званая тэорыя бесканфліктнасці.


2. У чым сутнасць так званай тэорыі бесканфліктнасці?

а) Раз савецкае грамадства бяскласавае, то ў ім няма і не можа быць вострых канфліктаў. Тым больш такіх канфліктаў не павінна быць і ў мастацтве.

б) Наяўнасць канфлікту ў мастацкім творы – выдумка буржуазных крытыкаў. У сапраўднасці ён шкодзіць твору і робіць яго нецікавым.
3. Адметнай рысай літаратуры таго часу з’яўлялася:

а) актыўнае развіццё беларускай прозы розных форм;

б) уступленне ў літаратуру пісьменнікаў, якія прайшлі гартаванне на франтах ці ў партызанах;

в) глыбокае і ўсебаковае даследаванне вытокаў перамогі савецкіх людзей у ба­рацьбе з фашыстамі.


4. Якія матывы былі вядучымі ў паэзіі пасляваеннага дзесяцігоддзя?

а) барацьба супраць партыйнай і чыноўніцкай бюракратыі;

б) услаўленне радаснага і шчаслівага жыцця савецкіх людзей;

в) выяўленне ў вершах радасці пераможцаў, вяртання дадому франтавікоў, пала­нянак, абарона міру.


5. Якія п’есы можна аднесці да творчых удач беларускіх пісьменнікаў той пары?

а) К. Крапіва «Пяюць жаўранкі»; г) А. Маўзон «Канстанцін Заслонаў»;

б) К. Губарэвіч «Брэсцкая крэпасць»; д) К. Крапіва «Мілы чалавек»;

в) А. Макаёнак «Выбачайце, калі ласка»; е) К. Губарэвіч, І. Дорскі «Алазанская даліна».



6. Якое месца адыграла ў гісторыі і драматургіі п’еса А. Макаёнка «Выба­чайце, калі ласка»?

а) У аснове твора востры канфлікт паміж кар’ерыстам Каліберавым, старшынёй райвыканкама, яго памагатымі і дзяржаўнымі інтарэсамі, інтарэсамі калгаснікаў.

б) П’еса сцвярджала: у літаратуры пачынае выразна акрэслівацца новы этап яе развіцця, які цяжка стрымліваць ідэалагічным структурам.

в) Камедыя сваім пафасам сведчыла пра змены ўладных структур у адносінах да літаратуры, паслабленне кантролю за творчасцю пісьменнікаў.


7. На якія этапы ўмоўна падзяляецца перыяд з сярэдзіны 1950-х – 1970-я га­ды?

а) вылучаецца новая хваля рэпрэсій;

б) перыяд хрушчоўскай адлігі;

в) так званыя застойныя гады.


8. Назваць найбольш значныя здабыткі беларусаў у галіне культуры (у му­зычным мастацтве, тэатральнай дзейнасці, жывапісе, кінамастацтве і г.д.) другой паловы 1950-х – 1970-х гадоў.
9. Якія літаратурныя жанры былі пашыраны ў другой палове 1950-х гадоў?

а) раман; д) вершы ліра-сатырычнага зместу;

б) аповесць; е) гімн;

в) апавяданне; ж) меладрама.

г) навела;
10. Пералічыць вядомыя раманы 1960–1970-х гадоў ХХ ст.
11. Якія тэмы асэнсоўваліся ў прозе 1960–1970-х гадоў ХХ ст.?

а) гістарычнае мінулае беларускага народа; д) чарнобыльская трагедыя;

б) прыгодніцкая (фантастычная) тэма; е) маральна-этычныя тэмы;

в) тэма Вялікай Айчыннай вайны; ж) экалогія;

г) асуджэнне таталітарнай сістэмы; з) калектывізацыя і яе вынікі.
12. Якія з ніжэйназваных твораў належаць да дакументальных твораў пра Вялікую Айчынную вайну?

а) А. Адамовіч, Я. Брыль, У. Калеснік «Я з вогненнай вёскі»;

б) В. Быкаў «Сотнікаў»;

в) С. Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча»;

г) Трылогія І. Чыгрынава «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чу­жынцы»;

д) А. Адамовіч «Хатынская аповесць»;

е) І. Пташнікаў «Тартак».
13. Вызначыць асноўныя стылявыя плыні беларускай прозы другой пало­вы 1950–1970-х гадоў:

а) рэалістычна-аналітычная; в) крытычная;

б) лірычная; г) рамантычная.
14. Назваць вядомых беларускіх паэтак, якія ў літаратуры 1960–1970-х га­доў склалі «жаночую» паэзію.
15. Якія віды і формы вершаў былі пашыраны ў паэзіі другой паловы 1950–1970-х гадоў?

а) так званыя цвёрдыя формы верша: санет, актава, трыялет;

б) розныя віды медытатыўнага, лірыка-філасофскага верша;

в) балада, легенды, пасланні;

г) папулярнасцю карысталася панегірычная паэзія;

д) у лірыку былі ўведзены новыя жанравыя формы: квантэмы, версэты, пункці­ры, рубаі і інш.


16. Хто ў гэты перыяд стаў заснавальнікам новага для беларускай драма­тургіі жанру – жарну трагікамедыі?

а) К. Крапіва; в) А. Петрашкевіч; д) А. Дудараў;

б) У. Караткевіч; г) А. Макаёнак; е) М. Матукоўскі.
17. Акрэсліць асноўныя тэмы драматычных твораў другой паловы 1950–1970-х гадоў, назваць іх аўтараў.

Літаратура


1.   Алейчык, Т.Я. Экзамен па беларускай літаратуры / Т.Я. Алейчык. – Мінск: Сучаснае слова, 1997. – 240 с.

2.   Баршчэўскі, Л.П. Беларуская літаратура і свет / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Ва­сючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П. Баршчэўскага. – Мінск: Радыёла-плюс, 2006. – 576 с.

3.   Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: Б. Са­чанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЭ імя Броўкі, 1992–1995. – 6 т.

4.   Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – 2003. – 583 с.

5.   Грамадчанка, Т.К. Беларуская літаратура: Школьныя творы: Кароткі змест і аналіз / Т.К. Грамадчанка. – Мінск: Аверсэв, 1999. – 543 с.

6.   Лазарук, М.А. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ стагоддзе (20–50-я гады) / М.А. Лазарук, А.А. Семяновіч; пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск: Выш. шк., 2000. – 511 с.

7.   Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэбны дапаможнік / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск: Выш. шк., 2001. – 352 c.

8.   Сіўко, Ф.І. Пісьменнікі Віцебшчыны: Даведнік / Ф.І. Сіўко. – Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2001. – 88 с.

9.   Старычонак, В.Д. Беларуская літаратура / В.Д. Старычонак. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 350 с.

10. Янушкевіч, Я.Я. За архіўным парогам: Беларуская літаратура ХІХ–ХХ стст. у святле архіўных пошукаў / Я.Я. Янушкевіч. – Мінск: Маст. літ., 2002. – 381 с.

Модуль К

КАНТРОЛЬ (ЗАЛІК, ІСПЫТ)
Уводзіны
Мэтай дадзенага модуля з’яўляецца паўтарэнне і сістэматызацыя сту­дэнтамі ведаў, атрыманых у працэсе навучання па курсе «Гісторыя бела­рускай літаратуры ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.», а таксама кантроль ве­даў. Падчас вывучэння і авалодвання матэрыялам студэнты мелі магчымасць атрымаць прамежкавыя кантрольныя матэрыялы ў выглядзе тэставых і прак­тычных заданняў. Выніковы кантроль прадугледжвае такія віды заняткаў, як залік і іспыт.

У працэсе вывучэння тэмы студэнты павінны: засвоіць паняцці, ха­рактарызаваць з’явы, аналізаваць і інтэрпрэціраваць працэсы, фарміраваць уменні (мінімальна неабходныя), што адзначаліся на працягу разгляду ўсіх папярэдніх тэм.



1. Схема вывучэння матэрыялу

(вучэбна-інфармацыйны блок)




Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Від заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Кантроль узроўню ведаў

і уменняў.



Выніковы кантроль

Камбінаваны залік

10

2.

Кантроль узроўню ведаў

і уменняў.



Выніковы кантроль

Іспыт

24



2. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе кантролю
2.1 Пытанні да заліку

1.   Асаблівасці развіцця новай беларускай літаратуры.

2.   Сацыяльна-палітычная атмасфера і літаратурна-грамадскі рух у першай трэці ХІХ ст.

3.   Ідэйна-мастацкі аналіз паэмы «Энеіда навыварат».

4.   Жыццё і творчасць П. Багрыма.

5.   Праблематыка і ідэйная накіраванасць літаратуры 1830–1840-х га­доў.

6.   Ян Чачот як этнограф і пісьменнік.

7.   Ян Баршчэўскі: разнастайнасць творча-выяўленчага шляху.

8.   Літаратурны працэс 1850–1860-х гадоў: жанравая спецыфіка і ад­метнасць праблематыкі.

9.   А. Вярыга-Дарэўскі як грамадскі дзеяч і пісьменнік.

10. У. Сыракомля і Беларусь.

11. В. Каратынскі як пісьменнік.

12. Гісторыя аўтарства і ідэйна-мастацкія асаблівасці паэмы «Тарас на Парнасе».

13. Жыццёвы і творчы шлях, светапогляд В. Дуніна-Марцінкевіча.

14. Тэматыка і праблематыка, мастацкія асаблівасці вершаваных апо­весцей В. Дуніна-Марцінкевіча.

15. Тэматыка і праблематыка драматычных твораў В. Дуніна-Мар­цінкевіча.

16. К. Каліноўскі як грамадскі дзеяч і літаратар.

17. Літаратурны рух і сацыяльна-палітычная атмасфера паслярэфор­меннага часу. Беларуская публіцыстыка.

18. Жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча, ідэйна-эстэтычныя прын­цыпы.

19. Адметнасць жыцця і творчасці Я. Лучыны.

20. Асаблівасць і ідэйна-тэматычная накіраванасць творчасці А. Гу­рыновіча.

21. Сацыяльна-палітычная атмасфера і асноўныя літаратурныя тэн­дэнцыі пачатку ХХ ст.

22. Жыццёвы і творчы шлях К. Каганца.

23. Тэматыка, праблематыка і адметнасць творчасці Цёткі.

24. Жыццёвы шлях Я. Купалы. Значэнне яго творчасці.

25. Ідэйна-мастацкія асаблівасці зборнікаў Я. Купалы «Жалейка», «Шляхам жыцця».

26. Тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці фальклорна ра­мантычных паэм Я. Купалы.

27. Ідэйна-мастацкія асаблівасці драматызаваных паэм Я. Купалы.

28. Тэматыка і праблематыка драматургіі Я. Купалы.

29. Жыццёвы і творчы шлях, светапогляд Я. Коласа.

30. Паэзія Я. Коласа дакастрычніцкага часу.

31. Ідэйна-мастацкія асаблівасці прозы Я. Коласа («Казкі жыцця»).

32. Тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка».

33. Тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці паэмы Я. Коласа «Новая зямля».

34. Творчасць Ядвігіна Ш., асаблівасці прозы.

35. Адметнасць жыцця і творчасці З. Бядулі.

36. Творчасць М. Гарэцкага. Ідэйна-мастацкі аналіз зборніка «Рунь».

37. Мастацкія вартасці апавяданняў М. Гарэцкага 1915–1917-х гадоў.

38. Раманы М. Гарэцкага «Віленскія камунары», «Камароўская хро­ніка»: ідэйна-мастацкія асаблівасці і сістэма вобразаў.

39. Аповесці М. Гарэцкага: ідэйна-мастацкая накіраванасць.

40. Жыццё і творчасць М. Багдановіча, аналіз зборніка «Вянок».

41. Проза, публіцыстыка, літаратурна-крытычная дзейнасць М. Баг­дановіча.

42. Жыццёвы шлях А. Гаруна, спецыфіка і ідэйна-мастацкія вартасці яго творчасці.

2.2 Тэсты і заданні для кантролю за вынікамі навучання

1. На якой культурна-мастацкай глебе сфарміравалася новая беларуская лі­таратура?

а) толькі на глебе беларускай вуснай народнай творчасці;

б) на глебе польскай літаратуры;

в) на глебе рускай і ўкраінскай літаратур;

г) на аснове сінкрэтычнага ўплыву нацыянальнага фальклору, беларускага кла­січнага мастацкага слова, еўрапейскіх літаратурных традыцый.
2. Назваць гады жыцця Паўлюка Багрыма.

а) 1808–1884; в) 1838–1864;

б) 1812–1891; г) 1851–1897.
3. Што з’явілася прычынай, па якой П. Багрым быў аддадзены ў рэкруты?

а) бязвыхаднае матэрыяльнае становішча;

б) жаданне служыць Айчыне;

в) агульная рэкруцкая павіннасць;

г) удзел у Крошынскім сялянскім бунце, чытанне антыпрыгонніцкіх вершаў.
4. У якой форме напісаны верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы»?

а) у форме дыялога; в) у форме закліку-маналога;

б) у форме паслання; г) у форме адказу.
5. Назваць вобразы, што выкарыстоўвае паэт у вершы.

Жалейка, скрыпачка, цымбалы, гуслі, дуда, ваўкалак, салоўка, кажан, маці, баць­ка, айчым, мора, кума, лірычны герой.


6. Якія грамадска-палітычныя падзеі далі пачатак перыяду 1830–1860-х га­доў?

а) трэці падзел Рэчы Паспалітай; в) паўстанне дзекабрыстаў;

б) нападзенне Напалеона на Расію; г) лістападаўскае паўстанне 1830 г.
7. Якія рысы характару вылучалі Ф. Савіча сярод іншых падлеткаў, а за­тым – сяброў-юнакоў?

Смеласць, бяздумная рызыкоўнасць, чэснасць, фанатычная рэлігійнасць, спагад­лівасць, упартае імкненне да мэты, клопат пра чалавека, любоў да працы, справядлі­васць.


8. Выбраць з пераліку тыя культурна-асветніцкія цэнтры, якія ўзніклі на беларускіх землях у сярэдзіне ХІХ ст. пасля падаўлення паўстання 1830 г.?

Горы-Горацкі земляробчы інстытут; маёнтак вядомага кампазітара М. Агінскага Залессе; Крошын; Ружаны; Плешчаніцы; Зэльва, дзе ўзніклі першыя тэатры; г. Тураў.


9. Якія факты сведчаць пра асаблівую папулярнасць на Беларусі першага апублікаванага твора В.І. Дуніна-Марцінкевіча?

а) перапісваўся ад рукі і разыходзіўся ў рукапісах;

б) актыўна ставіўся на тэатральных падмостках;

в) быў у актыўным рэпертуары акторскіх гурткоў;

г) перавыдаваўся.
10. Выбраць з пераліку найбольш вядомыя ананімныя вершы і гутаркі бе­ларускай літаратуры сярэдзіны ХІХ ст.

«Мужык», «Праўда», «Белая сарока», «Вось які цяпер люд стаў», «Пісьмо з-пад шыбеніцы», «Зайграй, зайграй, хлопча малы», «Вясна гола перапала».


11. Якімі палітычнымі падзеямі вызначаліся 1860–1870-я гады ХІХ ст.?

а) маніфестам цара пра адмену прыгоннага права;

б) выступленнем дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы;

в) паўстаннем пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.


12. Дзе і калі нарадзіўся К. Каліноўскі?

а) 21 студзеня 1838 г. у в. Мастаўляны Гродзенскага павета;

б) 6 лістапада 1851 г. у Мінску;

в) 9 сакавіка 1840 г. у фальварку Свіраны Віленскага павета.


13. Якую газету і пад якім псеўданімам выдаваў К. Каліноўскі?

а) «Нашу долю» пад псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава»;

б) «Лучынку» пад псеўданімам «Мацей Бурачок»;

в) «Мужыцкую праўду» пад псеўданімам «Яська – гаспадар з-пад Вільні».


14. У якім годзе быў арыштаваны К. Каліноўскі?

а) у 1864;

б) у 1863;

в) у 1865.


15. Якія творы былі напісаны К. Каліноўскім перад смерцю?

«Рэпартаж з пятлёй на шыі», «Мужыцкая праўда», «Пісьмо з-пад шыбеніцы», «Ліст да Абуховіча», «Марыська чарнаброва, галубка мая...».


16. Назавіце пісьменнікаў, фалькларыстаў і грамадскіх дзеячаў, якія праца­валі ў 1880–1890-я гады на карысць Беларусі і яе народа.

І. Цюхай-Ліпскі, І. Насовіч, А. Багдановіч, А. Гарун, Цётка, П. Шэйн, Е. Рама­наў, Аліндарка, Я. Лучына, К. Каганец, К. Вераніцын, Марыська Ямант, М. Доўнар-За­польскі, А. Ельскі, Тамаш Зан, А. Гурыновіч.


17. Чаму Францішак Багушэвіч каля дваццаці гадоў жыў па-за межамі Бе­ларусі?

а) На Радзіме не было магчымасці атрымаць добрую адукацыю, знайсці адпавед­нае месца працы.

б) На Бацькаўшчыне не было магчымасці займацца літаратурнай дзейнасцю, плённа тварыць, пісаць на роднай мове.

в) Францішак быў вымушаны ратавацца ад рэпрэсій уладаў супраць былых удзельнікаў шляхецкага паўстання Каліноўскага.

г) На Украіне Францішак Казіміравіч набыў дыплом юрыста, працаваў судовым следчым. Увесь гэты час ён чакаў магчымасці вярнуцца на Радзіму, амністыі паўстан­цаў.
18. Пад якімі псеўданімамі выйшлі зборнікі Францішка Багушэвіча?

а) Сымон Рэўка з-пад Барысава; г) Мацей Бурачок;

б) Яська – гаспадар з-пад Вільні; д) Навум Прыгаворка.

в) Мацей Рэўка;


19. Які фальклорны матыў пакладзены ў аснову сюжэта паэмы «Кепска бу­дзе!»?

а) Аўтар выкарыстаў народнае паданне пра мужыка-асілка, які, дзякуючы неча­лавечым намаганням, вызваляе пакрыўджанага з турмы.

б) У аснову сюжэту аўтар паклаў народнае павер’е пра тое, што народжанаму ў сакавіку чалавеку не шанцуе ўсё жыццё.
20. Якія беларускія выдавецтвы і перыядычныя выданні з’явіліся ў наша­ніўскі перыяд?

а) «Наша хата»; д) «Полымя»;

б) «Маладняк»; е) «Наша Доля»;

в) «Вольная Беларусь»; ж) «Наша Ніва»;

г) «Лучынка»; з) «Загляне сонца і ў наша аконца».
21. Якія тэмы і матывы дамінавалі ў паэзіі нашаніўцаў?

а) паказ гаротнага жыцця беларускага народа;

б) абуджэнне самасвядомасці беларусаў;

в) апяванне хараства прыроды, паэтызацыя маладосці, кахання;

г) заклік да пратэсту, да змагання за долю і волю, за дзяржаўнасць Беларусі;

д) выяўленне любові да роднага кута, гонару за багатую гісторыю народа, вера ў яго будучыню;

е) паэтызацыя жыцця і гераічных здзяйсненняў беларускай шляхты;

ж) услаўленне радасцей жыцця, асалоды ад зносін з шэдэўрамі сусветнага мас­тацтва;

з) філасофскія творы.
22. Якія пісьменнікі дасягнулі найбольшых поспехаў у стварэнні псіхалагіч­ных апавяданняў?

а) Якуб Колас; в) Максім Гарэцкі; д) Змітрок Бядуля;

б) Карусь Каганец; г) Ядвігін Ш.; е) Цётка.
23. У якім становішчы апынуліся беларусы пад уладай Польшчы?

а) Беларусам былі створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага нацыянальнага жыц­ця.

б) Польскія ўлады ставілі сваёй мэтай апалячваць беларускае насельніцтва краю, выкараняць іх нацыянальную свядомасць.
24. Дзе, калі і якім па ліку ў сям’і нарадзіўся Янка Купала?

а) в. Мікалаеўшчына, 3 лістапада 1882 г., быў трэцім сынам у бацькоў;

б) ф. Вязынка, 7 ліпеня 1882 г., быў першым дзіцяткам у сям’і;

в) г. Мінск, 9 снежня 1891 г., быў другім сынам.


25. Дзе вучыўся Я. Купала ў Пецярбургу?

а) на курсах Лесгафта;

б) на курсах А. Чарняева;

в) у Пецярбургскім універсітэце.


26. У якім зборніку быў змешчаны верш Я. Купалы «А хто там ідзе?»

а) «Шляхам жыцця»;

б) «Гусляры»;

в) «Жалейцы».


27. Назваць вершы Я. Купалы інтымнай тэматыкі.

«Пакахай мяне, дзяўчынка...», «Ужо днее», «Я ад вас далёка», «Не праспі».


28. Які ідэйны змест уклаў Купала ў назву твора «Тутэйшыя»?

а) Тутэйшыя – гэта сінонім слова «беларусы», але слова «тутэйшыя» перадае яшчэ і канкрэтнае геаграфічнае пражыванне людзей.

б) Тутэйшыя – гэта насельніцтва, якое пражывае ў пэўным рэгіёне, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці.

в) Тутэйшыя – гэта людзі, якія страцілі сваю нацыянальную свядомасць і год­насць і здатныя на рэнегацтва, нацыянальны нігілізм, манкурцтва, сталі манкуртамі.


29. Якуб Колас у вершы «Палессе» прызнаваўся, што любіць «гэты край, бы яго родны сын». Якую ролю адыграла Палессе ў жыцці і творчасці пісьмен­ніка?

а) Тут пісьменнік знайшоў верных і надзейных сяброў, якія падтрымлівалі яго ў час жыццёвых выпрабаванняў.

б) З Палессем звязана творчая гісторыя многіх вершаў, апавяданняў, аповесцей, паэм Якуба Коласа.

в) На Берасцейшчыне адбыліся важныя змены ў асабістым жыцці мастака слова.

г) Тут прайшло яго маленства.

д) На Палессі Якуб Колас стаў выдатным педагогам, вучоным-этнографам, гра­мадскім дзеячам.

е) Тут ён быў арыштаваны і асуджаны на тры гады турэмнага зняволення.

з) Палешукі выбіралі пісьменніка дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.


30. Якія праблемы ўзнімае пісьменнік у паэме «Новая зямля»?

а) У гэтай паэме Якуба Коласа хвалюе праблема інтэлігенцыі і яе ролі ў гра­мадстве.

б) У творы асэнсоўваецца праблема выбару моладдзю шляхоў служэння народу і Айчыне.

в) Цэнтральнай праблемай паэмы з’яўляецца праблема зямлі, волі, незалежнасці, перспектывы для селяніна і будучыні Беларусі.

г) Пісьменніка хвалюе праблема сям’і, узаемаадносінаў паміж бацькамі і дзець­мі, іх навучанне і выхаванне, сваяцкія адносіны ўвогуле.

д) Знітаванасць чалавека з роднай зямлёй, з тымі мясцінамі, дзе ен нарадзіўся, дзе жылі яго продкі, вернасць іх традыцыям, звычаям – вось кола пытанняў, якія асвят­ляюцца ў творы.

е) У паэме раскрываецца роля прыроды ў жыцці селяніна і чалавека ўвогуле.
31. Якія традыцыйныя святы і звычаі беларусаў апісаны ў паэме «Новая зямля»?

а) купалле; в) вяселле; д) сёмуха;

б) вялікдзень; г) сялянскі банкет; е) каляды.
32. Якія сярод названых ніжэй другарадных вобразаў ёсць у паэме «Сымон-музыка»?

а) карчмар Шлёма; д) Антось; і) Ракоўскі;

б) дзед Курыла; е) дзед Даніла; к) рэстаранныя музыкі;

в) князёўна; ж) сям’я Ганны; л) Галыга;

г) князь; з) жабрак; м) Яўхім.
33. У якой меры вытрымана ў трылогіі «На ростанях» логіка развіцця ха­рактару Лабановіча ў канцы твора?

а) Лабановіч – аналітык, чалавек разумовага складу характару. У першай частцы трылогіі ён ўсё і ўсіх, з кім сутыкае яго жыццё, падвяргае глыбокаму аналізу, шмат ува­гі надае і самааналізу. Невыпадкова адным з педагагічных яго прынцыпаў было разві­ваць у сваіх выхаванцаў крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі: «як выніклі?, у чым іх прычыны?» У канцы твора ў гутарках з Галубові­чам Лабановіч – усяго паслухмяны вучань без абуджанай самастойнай думкі.

б) Галоўны герой трылогіі «На ростанях» паказаны ў развіцці. Таму зусім зака­намерна, што ў канцы твора ён адмовіўся ад юначых перакананняў, шукаў сабе настаў­нікаў. Такім настаўнікам аказаўся Галубовіч, які захапіў галоўнага героя бальшавіцкімі ідэаламі. Гэта пераканальна паказана ў канцы твора.

в) Якуб Колас парушыў логіку развіцця свайго героя і, аддаючы даніну тагачас­най ідэалогіі, ігнараванне якой магло прывесці ў лепшым выпадку да высылкі ў Сібір ці Казахстан, свядома прывёў яго да бальшавікоў.

г) Той Лабановіч, які акрэслены пісьменнікам у першай кнізе, не мог арыента­вацца толькі на Усход, не бачыць у выдаўцах газеты «Наша Ніва» сваіх аднадумцаў, а тым больш не мог прыняць ідэалы бальшавікоў, якія арыентаваліся на пралетарыят, а ў сялянах бачылі ўласнікаў, варожых пралетарскай ідэалогіі.
34. Якімі мовамі карыстаўся М. Багдановіч у сваей творчай дзейнасці?

а) Максім Багдановіч – беларускі пісьменнік, таму і пісаў па-беларуску.

б) Гэты мастак слова вядомы як цудоўны перакладчык ці не з усіх славянскіх моў, а таксама з французскай, нямецкай, грэчаскай, лацінскай і інш.

в) Максім Багдановіч пісаў свае арыгінальныя мастацкія творы, а таксама кры­тычныя артыкулы, навуковыя працы на трох мовах: беларускай, рускай, украінскай.


35. Чым вызначаюцца лірычныя творы?

а) Для лірычных твораў характэрны разгорнуты паказ падзей, чалавечых харак­тараў і тых абставін, у якіх яны дзейнічаюць.

б) У лірычных творах раскрываюцца думкі, перажыванні аўтара. Разам з тым біяграфіі паэта і героя могуць не супадаць.
36. Колькі гадоў пражыў Алесь Гарун?

а) 27;


б) 40;

в) 33.
37. Якім псеўданімам падпісваўся Алесь Гарун пад сваімі апавяданнямі?

а) Ядвігін Ш.;

б) Л. Калюга;

в) Жывіца.
38. Вызначце, якія з ніжэйпрыведзеных выказванняў адносяцца да асобы М. Гарэцкага:

а) «Творчасць [гэтага пісьменніка] – адна з самых цікавых старонак беларускай культуры. Без яе цяжка ўявіць працэс станаўлення нашага нацыянальнага мастацтва, складаныя шляхі беларускай прозы. Як арыгінальны пісьменнік [ён] па-свойму разумеў задачы мастацтва. Ён раіў не спыняцца на паказе знешніх праяў рэчаіснасці. «Што яно, жыццё, спрадвечнае і патаемнае і людзі ў ім – такія розныя, часам дзіўныя, людзі філо­сафы, мысліцелі? – вось цэнтральная думка ўсёй пісьменніцкай спадчыны...». М.І. Міш­чанчук.

б) «Пра тое, што [мастак гэты] узняў беларускую байку на вышыню мастацкай дасканаласці, зрабіў яе сапраўдным сатырычным і літаратурным жанрам, напісана шмат і паўтарацца тут не варта. Варта толькі сказаць, што байка, сатырычны верш сталі для пісьменніка стартавай пляцоўкай у сэнсе далейшых літаратурных сяганняў». І.Я. На­вуменка.

в) «[Гэты пісьменнік] належыць да ліку выдатных дзеячаў беларускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага пры­гожага пісьменства. [Ён] – ...гонар і сумленне беларускай нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыяналыіай свядомасці беларусаў». М.І. Му­шынскі.


39. Чаму М. Гарэцкі ў «Камароўскай хроніцы» пісаў пра сябе: «…Чатыры гады жыцця прапала»?

а) Летам 1914 г. М. Гарэцкі ідзе служыць «вольнанапісаным» у царскае войска, і служба яго закончылася толькі вясною 1917 г., але і пасля гэтага прыйшлося не адзін месяц папраўляць сваё здароўе ў выніку ранення на фронце.

б) Служба Максіма Іванавіча тэлефаністам артылерыйскай батарэі ў расійскай арміі, удзел у ваенных дзеяннях, вучоба ў Паўлаўскім ваенным вучылішчы, зноў служ­ба і дэмабілізацыя пасля хваробы – гэта быў не лепшы перыяд у жыцці выдатнага бе­ларускага празаіка.

в) У перыяд з 1914 па 1917 гг. М. Гарэцкі адбываў тэрмін пакарання ў астрозе за антыўрадавую дзейнасць.


40. Якія з ніжэйпрыведзеных апавяданняў належаць пяру М. Гарэцкага?

а) «Стары прафесар»; д) «У лазні»; і) «Дзёгаць»;

б) «Літоўскі хутарок»; е) «Малады дубок»; к) «На этапе»;

в) «У чым яго крыўда?»; ж) «Прысяга»; л) «Рускі»;

г) «Пяць лыжак заціркі»; з) «Апостал»; м) «Незадача».
41. На прыкладзе апавяданняў «У чым яго крыўда?», «Роднае карэнне», «У лазні» вызначыць, у чым праявілася наватарства М. Гарэцкага-празаіка:

а) Увёў у беларускую літаратуру вобраз інтэлігента ў першым пакаленні, які выйшаў з сялянскага асяроддзя і імкнецца знайсці спосабы паляпшэння жыцця народа.

б) Першым пачаў апяваць героіку грамадзянскай вайны, уславіў барацьбу пра­цоўнага народа за свабоду і незалежнасць.

в) Пісьменнік пачаў маляваць псіхалагічны партрэт маладога чалавека, юнака, на прыкладзе якога раскрываецца духоўны свет патрыятычна настроенай моладзі, што стаіць на пазіцыях нацыянальнага адраджэння.

г) З творамі Максіма Іванавіча ў беларускай прозе з’явілася філасофскае асэнса­ванне жыцця.
42. З творамі якіх мастакоў слова, што паказвалі першую сусветную вайну і чалавека ў віры крывавых падзей, можна параўнаць запіскі «На імперыялістыч­най вайне»?

а) М. Лынькова, К. Чорнага, Я. Маўра;

б) Э. Хемінгуэя, Э.М. Рэмарка, А. Барбюса;

в) Дж. Лондана, М. Твена, Ф. Купера.



2.3 Спіс рэкамендаванай да заліку літаратуры

1.   П. Багрым. Верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы».

2.   В. Равінскі. Паэма «Энеіда навыварат».

3.   Ф. Савіч. Верш «Дзе ж тое шчасце падзелася?».

4.   Я. Чачот. 4 балады (у тым ліку «Магіла Міндоўга» і інш.); 4 вер­шы на беларускай мове («Узногі», «Да мілых мужыкоў» і інш.); зборнік бе­ларускіх народных песень «З-над Нёмана і Дзвіны».

5.   Я. Баршчэўскі. Вершы «Дзеванька», «Гарэліца»; паэма «Бунт хло­паў»; балады «Дзве бярозы», «Жыццё сіраты»; кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

6.   А. Вярыга-Дарэўскі. Вершы «Думка», «Альбом».

7.   У. Сыракомля. «Добрыя весці», «Ужо птушкі пяюць усюды».

8.   К. Каліноўскі. «Мужыцкая праўда», «Пісьмо з-пад шыбеніцы».

9.   В. Дунін-Марцінкевіч. П’есы «Ідылія», «Пінская шляхта», «За­лёты»; вершаваныя аповесці «Гапон», «Вечарніцы».

10. Ф. Багушэвіч. Зборнікі «Дудка беларуская», «Смык беларускі»; вершаваная аповесць «Кепска будзе»; апавяданні «Тралялёначка», «Дзя­дзіна», «Сведка», «Палясоўшчык».

11. К. Вераніцын. Паэма «Тарас на Парнасе».

12. Я. Лучына. 6 вершаў на выбар.

13. А. Гурыновіч. 6 вершаў на выбар.

14. К. Каганец. 3 апавяданні на выбар, 4 вершы на выбар, 2 творы на выбар: «Двойчы прапілі», «У іншым шчасці няшчасце схавана», «Стара­жовы курган», «Сын Даніла».

15. Цётка. Зборнікі «Скрыпка беларуская», «Хрэст на свабоду».

16. Я. Купала. Зборнікі «Жалейка», «Шляхам жыцця»; паэмы «Ад­вечная песня», «Сон на кургане», «Курган», «Бандароўна», «Магіла Льва»; камедыя «Паўлінка»; драма «Раскіданае гняздо»; трагікамедыя «Тутэй­шыя»; зборнік «Спадчына»; паэмы «Безназоўнае», «Над ракой Арэсай»; «Ляўкоўскі» цыкл вершаў; вершы перыяду Вялікай Айчыннай вайны («Паў­стаў народ», «Беларускім партызанам», «Народ-мсцівец» і інш.).

17. Я. Колас. Зборнікі паэзіі «Песні жальбы», «Водгулле»; апавядан­ні «Нёманаў дар», «У старых дубах», «Малады дубок», «Сяргей Карага», «Крывавы вір», «Багаховец»; алегарычныя апавяданні з цыкла «Казкі жыц­ця»; паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка»; трылогія «На ростанях».

18. М. Багдановіч. Зборнік «Вянок»; паэмы «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь»; артыкулы «Забыты шлях», «Краса і сіла», «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХV стагоддзя», «Белорусское воз­рождение», «Братья-чехи», «Галицкая Русь», «Сталецце руху беларускага народа».

19. Ядвігін Ш. 5 апавяданняў на выбар: «Хлеб», «Суд», «Дуб-дзяду­ля», «Важкая фіга», «Пазыка», «Чортава ласка», «Павук», «Падласенькі», «Рабы», «Бярозка», «Гаротная», «Шчаслівая», «Зарабіў», «Раны».

20. М. Гарэцкі. Зборнік прозы «Рунь»; апавяданні «У лазні», «Род­нае карэнне», «Што яно?», «Літоўскі хутарок», «Рускі», «Войт», «Пан­ская сучка»; аповесці «Дзве душы», «Меланхолія», «У чым яго крыўда?», «На імперыялістычнай вайне», «Ціхая плынь»; забароненыя творы «Фан­тазія», «Усебеларускі з’езд 1917 года»; раманы «Віленскія камунары», «Ка­мароўская хроніка».

2.4 Пытанні да іспыту

1.   Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі ў 1920-я га­ды ХХ ст.

2.   Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры ў 1920-я га­ды ХХ ст.

3.   Дзейнасць літаратурных арганізацый («Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і інш.) 1920-х гадоў ХХ ст.

4.   Ідэйна-светапоглядныя змены ў беларускай літаратуры 1930-х га­доў ХХ ст. Асаблівасці метаду сацрэалізму.

5.   Паэтычная ідылія жыцця ў паэзіі 1930-х гадоў ХХ ст. (Ляўкоўскі цыкл вершаў Я. Купалы).

6.   Эстэтычныя зрухі ў развіцці беларускай паэзіі другой паловы 1930-х гадоў ХХ ст. (вершаваны цыкл А. Куляшова «Юнацкі свет»).

7.   Паэтычны эпас 1930-х гадоў ХХ ст. і яго жанравая мадыфікацыя (А. Куляшоў «Крыўда», «Аманал»; К. Крапіва «Хвядос – чырвоны нос»; Я. Купала «Над ракой Арэсай», «Тарасова доля»; П. Броўка «Кацярына»).

8.   Ідэйна-мастацкі змест беларускай прозы 1930-х гадоў ХХ ст. (М. За­рэцкі «Вязьмо»; К. Крапіва «Мядзведзічы»; К. Чорны «Бацькаўшчына», «Лю­ба Лук’янская»).

9.   Стан беларускай драматургіі 1930-х гадоў ХХ ст. (ідэйна-эстэтыч­ныя пошукі К. Крапівы, К. Чорнага, В. Шашалевіча, М. Зарэцкага).

10. Тэма калектывізацыі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў 1930-х гадоў ХХ ст. (К. Крапіва, М. Зарэцкі, Я. Колас і інш.).

11. Праблематыка прозы К. Чорнага.

12. Канцэпцыя чалавечай асобы ў аповесці К. Чорнага «Лявон Буш­мар».

13. Гістарызм і сацыяльна-філасофскія матывы рамана К. Чорнага «Бацькаўшчына».

14. Праблематыка творчасці К. Чорнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны (раманы «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Млечны шлях»).

15. К. Крапіва – байкапісец: традыцыі народнай смехавой культуры ў творах.

16. Пародыя і сатыра ў творчасці К. Крапівы (паэмы «Біблія», «Шкі­рута», «Хвядос – чырвоны нос»).

17. Абарона сатырычных жанраў, іх тэарэтычнае асэнсаванне ў арты­кулах К. Крапівы «Думкі пра сатыру», «Аб сатырычнай камедыі», «Кан­флікт – аснова п’есы».

18. Тэма Вялікай Айчыннай вайны і яе мастацкае вырашэнне ў дра­мах К. Крапівы «Проба агнём», «Валодзеў гальштук», «З народам», «Людзі і д’яблы».

19. Адметнасць прозы М. Лынькова, жыццёвы і творчы шлях аўтара.

20. Інтэлектуалізм паэзіі У. Дубоўкі (паэмы «Штурмуйце будучыні аван­посты», «Пурпуровых ветразей узвівы», «Кругі»).

21. Трагізм жыцця і творчасці Ц. Гартнага.

22. Адметнасці таленту А. Мрыя. «Запіскі Самсона Самасуя» як пер­шы сатырычны раман у беларускай літаратуры.

23. Беларуская паэзія 1920–1930-х гадоў ХХ ст.: асноўныя прадстаў­нікі, пафас, асаблівасці развіцця.

24. Паэзія замежжа (Н. Арсеньева, М. Сяднёў, Л. Геніюш): асноўныя матывы, вобразы, спецыфіка развіцця.

25. П. Броўка: біяграфічныя звесткі, асноўныя матывы творчасці (паэ­мы «Праз горы і стэп», «Кацярына»).

26. Пошукі А. Куляшовым новай паэтычнай формы ў творах «Крыў­да», «Аманал», «Гарбун».

27. Пошук сродкаў эпічнасці ў паэмах А. Куляшова 1930-х гадоў («Ан­тон Шандабыла», «Баранаў Васіль», «Песня аб разведчыках»).

28. Адлюстраванне характару маладога сучасніка ў нізцы вершаў А. Ку­ляшова «Юнацкі свет.

29. Асноўныя матывы ваеннай лірыкі А. Куляшова («Балада пра ча­тырох заложнікаў», «Ліст з палону», «Сцяг брыгады»).

30. Адлюстраванне ўмоўна-казачнага свету ў паэме А. Куляшова «Пры­годы цымбал».

31. Сродкі паказу непасрэднасці пачуцця ў вершаваных творах А. Ку­ляшова «Колас», «Крылы», «Вяселле», «Пасведчанне, «Маё пасведчанне», «Балада пра вока».

32. Навізна прыёмаў адлюстравання рэчаіснасці ў «Новай кнізе» А. Ку­ляшова.

33. Асноўная праблематыка і мастацкія вартасці паэм А. Куляшова «Цунамі», «Далёка да акіяна», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус».

34. Асноўныя матывы кніг паэзіі А. Куляшова «Сасна і бяроза», «Хут­касць».

35. Праблематыка вершаў М. Танка 1930-х гадоў («Спатканне», «Пес­ня кулікоў», «Павязлі цягнікі», «На пероне», «Да дня»).

36. Жанрава-стылёвыя асаблівасці, праблематыка, мастацкія вартасці паэм М. Танка «Нарач», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля», «Казка пра музыку».

37. Асноўныя мастацкія прыёмы адлюстравання вобраза К. Каліноў­скага ў паэме М. Танка «Кастусь Каліноўскі».

38. Асноўны пафас ваеннай лірыкі М. Танка (вершы «Не шкадуйце, хлопцы, пораху...», «Вастрыце зброю», «Падымайся, Беларусь», «Мы вер­немся», «Родная мова», «Маці», «Рэквіем», «Мы ў свой горад прыйшлі»; паэма «Янук Сяліба»).

39. Адметнасці мастацкага адлюстравання свету чалавека ў зборніках М. Танка «Каб ведалі», «На камні, жалезе і золаце», «У дарозе».

40. Асноўныя канцэпты і матывы ў кнігах М. Танка «След бліскаві­цы», «Мой хлеб надзённы», «Перапіска з зямлёй», «Глыток вады», «Хай будзе святло», «Нарачанскія сосны», «За маім сталом».

41. Творчасць М. Танка 1980–1990-х гадоў: філасафічнасць лірыкі ў кнігах «Збор калосся», «Мой каўчэг», «Errata».

42. П. Панчанка: жыццёвы і творчы шлях, асноўныя матывы лірыкі аўтара (зборнікі «Упэўненасць», «Вераснёвыя сцягі»).

43. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў ранніх апавяданнях І. Меле­жа («Сустрэча», «У завіруху», «Такі кароткі водпуск»).

44. Творчая гісторыя і адметнасці эпічнай манеры рамана І. Мележа «Мінскі напрамак».

45. Драматургія І. Мележа: праблематыка, жанравыя асаблівасці п’ес «Пакуль маладыя», «Дні нараджэння», «У новым доме».

46. «Палеская хроніка» І. Мележа: гісторыя стварэння, панарамнасць, канцэптуальнасць.

47. Тэматыка і праблематыка літаратурна-крытычных выступленняў І. Мележа (кніга «Жыццёвыя клопаты»).

48. Стылёвыя асаблівасці і праблематыка творчасці І. Шамякіна 1940–1950-х гадоў (раманы «У добры час», «Крыніцы», «Снежныя зімы», «Сэр­ца на далоні»).

49. Праблематыка, сістэма вобразаў, структура пенталогіі І. Шамякі­на «Трывожнае шчасце».

50. Асаблівасці лірычнай прозы Я. Брыля (апавяданні «Галя», «Гур­тавое», «Memento mori»).

51. Раскрыццё антываеннай тэматыкі ў рамане Я. Брыля «Птушкі і гнёзды», вобраз галоўнага героя.

52. Мастацкія адметнасці першых драматургічных твораў А. Макаён­ка («Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе», «Крымінальная справа», «Пер­шае пытанне»).

53. Ідэйна-мастацкія асаблівасці п’ес А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка», «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце».

54. Маральна-этычная праблематыка і адметнасць твораў А. Макаён­ка «Кашмар», «Верачка».

55. Творчае наватарства А. Макаёнка ў трагікамедыях «Трыбунал», «Зацюканы апостал».

56. Сацыяльна-філасофскі і этычны пошук А. Макаёнка ў п’есах «Таб­летку пад язык», «Пагарэльцы», «Дыхайце эканомна».

2.5 Тэсты і заданні для кантролю за вынікамі навучання

1. Вызначыць правільны варыянт гадоў жыцця К. Крапівы:

а) 1896–1995; в) 1896–1991;

б) 1900–1992; г) 1893–1990.
2. Вызначыць аб’ект смеху ў лепшым творы К. Крапівы 1970-х гадоў «Бра­ма неўміручасці»:

а) тагачасная наменклатура, якая прагла ўвекавечання яшчэ пры жыцці;

б) генетыка, якая выкарыстоўвала апошнія навуковыя дасягненні ў антыгуман­ных мэтах;

в) абмежаванасць, спажывецкія прынцыпы жыцця некаторай часткі беларускага сялянства.


3. У экспазіцыі п’есы «Хто смяецца апошнім» вызначаюцца:

а) месца дзеяння (навукова-даследчы інстытут); в) канфлікт камедыі;

б) парадкі і непарадкі ў жыцці ўстановы; г) асноўныя персанажы.
4. Дзе нарадзіўся К. Чорны?

а) засценак Боркі на Случчыне; в) вёска Палуж на Краснапольшчыне;

б) вёска Нізок на Уздзеншчыне; г) вёска Малая Багацькаўка на Мсціслаўшчыне.
5. Назваць сапраўднае імя К. Чорнага:

а) Кандрат Кандратавіч Атраховіч; в) Андрэй Антонавіч Шашалевіч;

б) Мікалай Карлавіч Раманоўскі; г) Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.
6. Назваць першы апублікаваны твор пісьменніка:

а) верш «Ай, не шапчы, мая бярозанька»; г) апавяданне «У лазні»;

б) апавяданне «Вераснёвыя ночы»; в) апавяданне «На граніцы».
7. Што перашкодзіла К. Чорнаму поўнасцю рэалізаваць свой талент?

а) сталінскія рэпрэсіі; г) вялікае расчараванне;

б) неўладкаванасць у бытавых адносінах; д) Вялікая Айчынная вайна.

в) падарванае здароўе – хвароба на сухоты;


8. Які твор Кузьмы Чорнага застаўся недапісаным?

а) «Трэцяе пакаленне»; е) «Зямля»;

б) «Вялікі дзень»; ж) «Млечны шлях»;

в) «Лявон Бушмар»; з) «Скіп’ёўскі лес».

г) «Сястра»;
9. Назваць прозвішча, імя, імя па бацьку П. Броўкі:

а) Пётр Міронавіч Броўка;

б) Пётр Усцінавіч Броўка;

в) Пётр Аляксеевіч Броўка.


10. Рэдактарам якога часопіса ў 1940 г. назначаюць Петруся Броўку?

а) «Полымя»;

б) «Маладняк»;

в) «Узвышша».


11. Назваць дату смерці П. Броўкі:

а) 24 сакавіа 1980 г.;

б) 4 лютага 1978 г.;

в) 25 ліпеня 1984 г.


12. У якім узросце А. Куляшоў надрукаваў свой першы верш?

а) у шаснаццаць гадоў;

б) у дванаццацігадовым узросце;

в) ва ўзросце васьмі год.


13. Як называецца першая паэма, напісаная А. Куляшовым?

а) «Аманал»;

б) «Баранаў Васіль»;

в) «Крыўда».


14. У якім узросце А. Куляшоў надрукаваў адзін са сваіх лепшых вершаў?

а) у васемнаццаць гадоў;

б) у семнаццаць гадоў;

в) у чатырнаццацігадовым узросце.


15. Якія імёны А. Куляшоў дае галоўным героям паэмы «Цунамі»?

а) Ён і яна;

б) Васіль і Кацярына;

в) Грышка і Марыська.


16. На якую тэматыку напісана паэма «Хамуціус»?

а) на фантастычную;

б) на гістарычную;

в) на экалагічную.


17. Якое сапаўднае імя М. Танка?

а) Іван Дамінікавіч Луцэвіч;

б) Яўген Іванавіч Скурко;

в) Самуіл Яўхімавіч Плаўнік.


18. Якая інтанацыйная накіраванасць давераснёўскай лірыкі песняра На­рачанскага краю?

а) дамінантай з’яўляецца філасофская, інтымная лірыка ўрачыстага характару;

б) патрыятычная лірыка з узнёслай, заклікальнай інтанацыяй.

в) творы з астрожнымі матывамі трагічнага, тужлівага гучання.


19. У пасляваенны час паэт выпрацаваў свой адметны мастацкі стыль. У чым яго асаблівасць?

а) філасафічнасць;

б) элегічнасць, прытчападобнасць твораў;

в) спавядальнасць, гутарковасць (павольнасць, непаспешлівы характар) інтанацыі;

г) творы мелі аўтабіяграфічную аснову;

д) метафарычнасць.


20. Чаму П. Панчанка назваў сваім родны кутком мястэчка Бягомль на Ві­цебшчыне?

а) Тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады, тут вучыўся, палюбіў кнігі, свет пры­роды.

б) П. Панчанка ў м. Бягомль працаваў настаўнікам і пачаў займацца літаратур­най дзейнасцю.
21. Якія асноўныя тэмы можна выдзеліць у творчасці І. Шамякіна?

а) тэма калектывізацыі; г) тэма сучаснага жыцця горада і вёскі;

б) тэма Вялікай Айчыннай вайны; д) чарнобыльская тэма;

в) тэма пасляваеннага жыццця; е) гістарычная тэма.


22. Вызначыць асноўныя праблемы рамана І. Шамякіна «Сэрца на далоні»:

а) праблема гістарычнай справядлівасці і праўды;

б) праблема дэмакратызацыі грамадства;

в) праблема выхавання моладзі;

г) праблема сямейных узаемаадносін;

д) праблема экалогіі;

е) маральныя праблемы;

ж) філасофскія праблемы.


23. Якая назва першага апавядання І. Мележа?

а) «У завіруху»; г) «Вераснёвыя ночы»;

б) «Сустрэча»; д) «У гарах дажджы»;

в) «Па дарозе»; е) «Досвіткі».


24. Што складае змест «Першай кнігі» І. Мележа?

а) ваенныя дзённікі, сшыткі, запісныя кніжкі (франтавыя, шпітальныя, тылавыя) аўтара;

б) мастацкае адлюстраванне падзей Вялікай Айчыннай вайны.
25. Якую назву меў другі раман «Палескай хронікі»?

а) «Людзі на балоце»; д) «Завеі, снежань»;

б) «У палескай глушы»; е) «На ростанях»;

в) «Подых навальніцы»; ж) «За асакою бераг»;

г) «У глыбі Палесся»; з) «Праўда вясны».
26. Ці варта пагадзіцца з меркаваннем І. Мележа пра тое, што, «аддаўшы» Ганну за Яўхіма, аўтар паграшыў супраць логікі развіцця гэтага характару?

а) так;


б) не.
27. У пасляваенныя гады Я. Брыль:

а) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяр­жаўным выдавецтве БССР, сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі;

б) быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР;

в) узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР і рэдакцыю Беларускай Савецкай Энцык­лапедыі.


28. Які празаічны жанр займае вядучае месца ў творчасці пісьменніка апош­ніх гадоў?

а) раман; в) аповесць;

б) нарыс; г) мініяцюра.
29. Якія з ніжэйпералічаных апавяданняў належаць Я. Брылю?

а) «У гарах дажджы»; г) «Тралялёначка»; ж) «Марыля»;

б) «Нёманаў дар»; д) «Галя»; з) «Сваякі»;

в) «Адзін дзень»; е) «Маці»; і) «Дваццаць».


29. Сэнс жыцця для старога Хамёнка з апавядання «Галя» заключаўся ў наступным:

а) быць багатым, каб паўнюткімі былі гумно, камора;

б) жыць годна, даць сыну адукацыю.
30. Напісаць замалёўку на тэму: «Янка Брыль – выдатны апавядальнік».

2.6 Спіс рэкамендаванай да іспыту літаратуры

1. М. Чарот. Аповесць «Свінапас».

2. А. Вольны. Аповесці «Два», «Ваўчаняты».

3. Я. Купала. Ляўкоўскі цыкл вершаў («Я – калгасніца», «Сыны», «Госці», «Лён», «Вечарынка», «Алеся»); паэмы «Над ракой Арэсай», «Ба­рысаў», «Тарасова доля».

4. А. Мрый. «Камандзір», «Няпросты чалавек»; раман «Запіскі Сам­сона Самасуя».

5. К. Крапіва. Паэмы «Хвядос – чырвоны нос», «Біблія», «Шкірута»; зборнікі «Асцё», «Крапіва», «Апавяданні», «Людзі-суседзі»; артыкулы «Дум­кі пра сатыру», «Аб сатырычнай камедыі», «Канфлікт – аснова п’есы»; раман «Мядзведзічы»; п’есы «Канец дружбы», «Партызаны», «Хто смя­ецца апошнім», «Проба агнём», «Валодзеў гальштук», «З народам», «Лю­дзі і д’яблы», «Мілы чалавек», «Пяюць жаваранкі», «Брама неўміручасці».

6. К. Чорны. Апавяданні «На граніцы», «Будзем жыць», «Быльніка­вы межы», «Бяздонне», «Па дарозе», «Хвалі гавораць», «Пачуцці», «Верас­нёвыя ночы», «Начлег у вёсцы Сінегах»; раманы «Сястра», «Зямля», «Баць­каўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Млеч­ны шлях»; аповесці «Лявон Бушмар», «Люба Лук’янская»; зборнік фельето­наў «Кат у белай манішцы».

7. М. Танк. Вершы «Спатканне», «Песня кулікоў», «Павязлі цягнікі», «На пероне», «Да дня»; паэмы «Нарач», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля», «Казка пра музыку», «Кастусь Каліноўскі», «Янук Сяліба», «Люцы­ян Таполя», «Мікалай Дворнікаў»; вершы перыяду Вялікай Айчыннай вай­ны «Не шкадуйце, хлопцы, пораху...», «Вастрыце зброю», «Падымайся, Бе­ларусь!», «Мы вернемся», «Родная мова», «Маці», «Рэквіем», «Мы ў свой горад прыйшлі»; зборнікі «Каб ведалі», «На камні, жалезе і золаце», «У да­розе», «Збор калосся», «Мой каўчэг», «Errata»; кнігі «След бліскавіцы», «Мой хлеб надзённы», «Глыток вады», «Перапіска з зямлёю», «Хай будзе святло», «Нарачанскія сосны», «Дарога, закалыханая жытам», «За маім сталом».

8. Я. Брыль. «У Забалоцці днее», «На Быстранцы»; зборнікі «Жме­ня сонечных промняў», «Свае старонкі», «Галя», «Гуртавое», «Memento mori»; раман «Птушкі і гнёзды».

9. І. Мележ. Апавяданні «Сустрэча», «У завіруху», «Такі кароткі вод­пуск», «Перад навальніцай», «Павел прыехаў»; аповесць «Гарачы жнівень»; раман «Мінскі напрамак»; п’есы «Пакуль маладыя», «У новым доме», «Дні нараджэння»; «Палеская хроніка» (раманы «Людзі на балоце», «Подых на­вальніцы», «Завеі, снежань»; незакончаныя раманы «За асакою – бераг». «Праўда вясны»; кніга «Жыццёвыя клопаты».

10. А. Макаёнак. П’есы «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе», «Крымінальная справа», «Першае пытанне», «Выбачайце, калі ласка», «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Таблет­ку пад язык», «Кашмар», «Трыбунал», «Пагарэльцы»; фельетон «Верачка».

11. П. Броўка. Паэмы «Праз горы і стэп», «Кацярына».

12. М. Зарэцкі. Раман «Вязьмо»; п’еса «Сымон і Кацярына».

13. П. Глебка. Паэма «Мужнасць».

14. Я. Колас. Аповесці «Дрыгва», «На прасторах жыцця», «Адшча­пенец».

15. А. Куляшоў. Вершаваны цыкл «Юнацкі свет»; зборнікі «Росквіт зямлі», «Па песню, па сонца», «Медзі дождж»; паэмы «Антон Шандабы­ла», «Баранаў Васіль», «Песня аб разведчыках», «Хлопцы апошняй вайны», «Крыўда», «Аманал», «Гарбун», «Прыгоды цымбал», «Сцяг брыгады», «Дом № 24», «Новае рэчышча», «Грозная пушча», «Цунамі», «Далёка да акіяна», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус», «Балада пра чатырох заложнікаў»; кнігі паэзіі «Сасна і бяроза», «Хуткасць», «Новая кніга».

16. М. Лынькоў. Апавяданні «Ірына», «Антон», «Васількі», «Салют».

17. У. Дубоўка. Паэмы «Штурмуйце будучыні аванпосты», «Пурпу­ровых ветразей узвівы», «Кругі».

18. І. Шамякін. Раманы «У добры час», «Снежныя зімы», «Сэрца на далоні», «Крыніцы»; пенталогія «Трывожнае шчасце».

Спіс выкарыстаных крыніц


Асноўная літаратура

1.   Александровіч, С.Х. Пуцявіны роднага слова: Праблемы развіцця бела­рускай літаратуры і друку другой паловы ХІХ – пачатак ХХ стст. / С.Х. Александровіч. – Мінск: БДУ, 1971. – 245 с.

2.   Баршчэўскі, Л.П. Беларуская літаратура і свет / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Ва­сючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П. Баршчэўскага. – Мінск: Радыёла-плюс, 2006. – 576 с.

3.   Беларуская літаратура: Проза 20-х гадоў: Хрэстаматыя / Д.Я. Бугаёў [і інш.]; пад рэд. Д.Я. Бугаёва. – 2-е выд. – Мінск: Універсітэцкае, 1997. – 592 с.

4.   Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: Хрэстаматыя / С.Х. Александро­віч [і інш.]; пад рэд. С.Х. Александровіч. – Мінск: Выш. шк., 1971. – 373 с.

5.   Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: Б. Са­чанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЭ імя Броўкі, 1992–1995. – 6 т.

6.   Бугаёў, Д.Я. Максім Гарэцкі: Манаграфія / Д.Я. Бугаёў. – 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – 239 с.

7.   Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – 2003. – 583 с.

8.   Гніламёдаў, У.В. Янка Купала: Жыццё і творчасць / У.В. Гніламёдаў. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – 238 с.



9.   Жураўлёў, В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стст. / В.П. Жураўлёў; пад рэд. У.В. Гні­ламёдава. – Мінск: Беларуская навука, 2000. – 191 с.

10.   Лазарук, М.А. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ стагоддзе (20–50-я гады) / М.А. Лазарук, А.А. Семяновіч; пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск: Выш. шк., 2000. – 511 с.

11. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў ВНУ. Ч. 1. / А.А. Лой­ка; пад рэд. Ю.С. Пшыркова. – Мінск: Выш. шк., 1977. – 304 с.

12. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэбны дапаможнік / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск: Выш. шк., 2001. – 352 c.

13. Мушынская, Т.Ф. Беларуская літаратура 20–30-х гадоў / Т.Ф. Мушын­ская. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 160 с.

14. Навуменка, І.Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч / І.Я. Навуменка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 214 c.

15. Навуменка, І.Я. Змітрок Бядуля: Навуковае выданне / І.Я. Навуменка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995. – 144 с.

16. Навуменка, І.Я. Максім Багдановіч / І.Я. Навуменка. – Мінск: Беларус­кая навука, 1997. – 141 с.

17. Пшыркоў, Ю.С. Летапісец свайго народа: Жыццёвы і творчы шлях Яку­ба Коласа / Ю.С. Пшыркоў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 367 c.

18. Семяновіч, А.А. Гісторыя беларускай драматургіі ХІХ – пачатак ХХ стст.: Дапаможнік для філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў / А.А. Семяновіч. – Мінск: Выш. шк., 1985. – 166 с.

19. Старычонак, В.Д. Беларуская літаратура / В.Д. Старычонак. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 350 с.

20. Чыгрын, І.П. Паміж былым і будучым: Проза Максіма Гарэцкага / І.П. Чыгрын. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 168 с.

21. Янушкевіч, Я.Я. За архіўным парогам: Беларуская літаратура ХІХ–ХХ стст. у святле архіўных пошукаў / Я.Я. Янушкевіч. – Мінск: Маст. літ., 2002. – 381 с.

22. Ярош, М.Р. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы / М.Р. Ярош. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 344 с.

Дадатковая літаратура

1.   Алейчык, Т.Я. Экзамен па беларускай літаратуры / Т.Я. Алейчык. – Мінск: Сучаснае слова, 1997. – 240 с.

2.   Вашко, Л. Гістарызацыя свядомасці: Беларуская літаратура і беларуш­чына на пачатку ХХ стагоддзя: Навуковая публіцыстыка / Л. Вашко. – Мінск: Б.и., 1997. – 151 с.

3.   Грамадчанка, Т.К. Беларуская літаратура: Школьныя творы: Кароткі змест і аналіз / Т.К. Грамадчанка. – Мінск: Аверсэв, 1999. – 543 с.

4.   Кісялёў, Г.В. Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. / Г.В. Кісялёў. – 2-е выд. – Мінск: Бел. навука, 2003. – 549 с.

5.   Лецка, К.І. Вытокі і генезіс беларускага рамантызму ХІХ ст.: Манагра­фія / К.І. Лецка. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 370 с.

6.   Майхрович, А.С. Янка Купала и Якуб Колас: Вопросы мировоззрения / А.С. Майхрович; под ред. В.М. Конон. – Минск: Наука и техника, 1982. – 246 с.

7.   Пратасевіч, М.І. Пуцявінамі Коласа / М.І. Пратасевіч. – Мінск: Універ­сітэцкае, 2002. – 24 с.

8.   Сіўко, Ф.І. Пісьменнікі Віцебшчыны: Даведнік / Ф.І. Сіўко. – Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2001. – 88 с.

9.   Яцухна, В.І. Беларуская малафарматная драматургія ХVІ – першай па­ловы ХХ стст. / В.І. Яцухна. – Гомель: ГДУ, 2004. – 183 с.


ЗМЕСТ



Прадмова


Модуль 0. Уводзіны ў курс. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення

новай беларускай літаратуры. Перыядызацыя новай

беларускай літаратуры

Модуль 1. Дарэформенны перыяд развіцця новай

беларускай літаратуры (1830 – 1850-я гг. ХІХ ст.)



Модуль 2. Паслярэформенны перыяд развіцця новай

беларускай літаратуры (1860 – 1880-я гг. ХІХ ст.)



Модуль 3. Развіццё новай беларускай літаратуры ў 1890-я гг. ХІХ ст.

Модуль 4. Грамадска-літаратурны працэс на пачатку ХХ ст.

Модуль 5. Гісторыка-літаратурная панарама ХХ ст. Мадэрнізм

і беларуская літаратура..............................................................................



Модуль 6. Літаратурныя суполкі ў савецкай Беларусі.

Расстралянае адраджэнне. Літаратура Заходняй Беларусі.....................



Модуль 7. Развіццё асноўных тэндэнцый беларускай літаратуры

ў творчасці яе прадстаўнікоў (З. Бядуля, К. Чорны, М. Лынькоў,

М. Зарэцкі, У. Дубоўка, П. Броўка, К. Крапіва).................

Модуль 8. Вытокі сучаснай беларускай літаратуры (на

прыкладзе творчасці А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка,…………..

І. Мележа, А. Макаёнка, І. Шамякіна, Я. Брыля, В. Быкава,………….

І. Навуменкі, У. Караткевіча, А. Адамовіча



Модуль – К. Кантроль (залік, іспыт)

Літаратура

Вучэбнае выданне

Багарадава Таццяна Робертаўна

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
(ХІХст. – 1970-я гг. ХХ ст.)
Вучэбна-метадычны комплекс

для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 06

«Рамана-германская філалогія»

Рэдактар
Дызайн вокладкі




Падпісана да друку. Фармат 60×841/16. Папера афсетная. Гарнітура Таймс.

Рызаграфія. Ум. друк. арк. 8,59. Ул.-выд. арк. 7,68. Тыраж экз. Заказ .



Выдавец і паліграфічнае выкананне –

установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны універсітэт»

ЛИ№ 02330/0133020 ад 30.04.04 ЛП № 02330/0133128 ад 27.05.04


2

11440, г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29



1 Беларуская літаратура: тэсты для падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў у ВНУ / Г.С. Гарадко [і інш.]; пад рэд. Г.С. Гарадко. – Мінск: Аверсэв, 2004. – 272 с. (тут і далей тэставыя заданні ўзяты з дадзенай кнігі).

2 Баршчэўскі, Л.П. Беларуская літаратура і свет / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П. Баршчэўскага. – Мінск: Радыёла-плюс, 2006. – 576 с. (Матэрыял лекцыйнага курса модуля вы­карыстаны з дадзенай крыніцы).

3 Баршчэўскі, Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мінск: Радыёла-плюс, 2006. – 576. (Часткова матэрыял лекцыйнага курса модуля выкарыстаны з дадзенай крыніцы).

4Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / Рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – 2003. – 583 с. (Лекцыйны матэрыял часткова ўзяты з дадзенай крыніцы).

5 Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / Рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – 2003. – 583 с. (Лек­цыйны матэрыял часткова ўзяты з дадзенай крыніцы).

6 Каландры – машына, што складаецца з сістэм валоў, паміж якімі прапускаецца тканіна, папера або гу­ма, каб надаць ім глянец, гладкасць ці атрымаць лісты, пласціны.

7 Крапіва, К. Збор твораў.: у 3 т. / К. Крапіва. – Мінск, 1956. – 2 т.

8 Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – 2003. – 583 с. (Лекцыйны матэрыял часткова ўзяты з дадзенай крыніцы).

1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка