Гісторыя (па накірунках) 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства



Дата канвертавання15.05.2016
Памер287.56 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

________________ А.В. Данільчанка
22.10.2013
Рэгістрацыйны нумар № УД-10047/баз.

Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны (нумізматыка)
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:
1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)

1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства

1-23 01 12 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны

1-26 02 04 Дакументазнаўства і інфармацыйнае забеспячэнне

(па напрамках)

Тэрмін дзеяння праграмы – да мая 2018 г.

2013 г.

Складальнік:



І.Н. Колабава, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Рэцэнзенты:
Ю.А. Блашкоў, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;
А.М. Нароўская, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(протокол № 11 ад 16.05.2013 г.);



Вучэбна-метадычнай камісіяй гістарычнага факультэта Беларускага дзржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 7 ад 28.05.2013 г.);

Адказны за выпуск: І.Н. Колабава і В.М. Сідаровіч



ЗМЕСТ


Тлумачальная запіска.........................................................................


4

Прыкладны вучэбна-метадычны план..............................................


6

Змест вучэбнай дысцыпліны.............................................................


11

Літаратура............................................................................................


16


Тлумачальная запіска

Актуальнасць курса «Нумiзматыка» вызначаецца яго значнай роляй у працэсе падрыхтоўкi сучасных высокакваліфікаваных спецыялicтаў.



Мэтай выкладання курса “Нумiзматыка” з’яўляецца ўзбагачэнне інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў шляхам засваення імі здабыткаў і тэарэтычных дасягненняў айчыннай і замежнай навукі ў сферы нумiзматыкі, усведамленне студэнтамі унікальнасці і багацця матэрыяльнай культуры Беларусі як сведчання яе самабытнай гісторыі. Мэтавая скiраванасць курса акрэслiвае шэраг задач, вырашэнне якiх забяспечвае засваенне неабходных ведаў, уменняў i навыкаў.

Задачамі выкладання – курса “Нумiзматыка” з’яўляецца засваенне студэнтамі навуковых паняццяў і тэрмінаў па названай дысцыпліне; асноўных звестах па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

Студэнты павiнны ведаць:

–асноўныя этапы гiсторыi грашовага абарачэння на тэрыторыi Беларусi; агульнатэарэтычныя пытаннi беларускай нумізматыкі;

–метадалагiчныя асновы вывучэння гісторыі грашовых сістэм і грашовага абарачэння.

–сутнастныя характарыстыкi асобных перыядаў у гiсторыi грашовага абарачэння на тэрыторыi Беларусi;

–асноўныя навуковыя дасягненнi ў сферы нумiзматыкi;

–месца i ролю нумiзматыкi ў рэчышчы гiстарычнай навукi.



Студэнты павiнны умець:

–выкарыстоўваць фармацыйны i цывiлiзацыйны падыход да характарыстыкi заканамернасцяў i асаблiвасцяў асобных этапаў у гiсторыi грашовага абарачэння на тэрыторыi Беларусi

–тлумачыць уплыў культурна-цывiлiзацыйных фактараў на фармiраванне грашовых сiстэм;

–здзейсняць параўнаўчы аналiз сутнасцi грашовых рэформ;

–ацэньваць асноўныя дасягненнi развiцця навуковай нумiзматыкі ў кантэксце гiстарычнага развiцця i выкарыстоўваць культурна-гiстарычную спадчыну Беларусi ў сваёй прафесiйнай дзейнасцi;

–аналiзаваць працэс фармiравання асобных грашовых сiстэм на тэрыторыi Беларусi.

–працаваць з рэчавым матэрыялам, аналізаваць яго этымалогію, відаваю прыналежнасць і структуру; праводзіць навуковую апрацоўку музейных калекцый;

–карыстацца навуковай і даведкавай літаратурай па пытаннях нумiзматыкі.

Курс «Нумiзматыка» непасрэдна звязаны з такімі навукамі, як археалогiя, этналогiя, гiсторыя і мовазнаўства, а таксама з шэрагам спецыяльных гiстарычных дысцыплiн (геральдыкай, метралогіяй, палеаграфiяй, сфрагістыкай, храналогіяй).

Асноўныя формы навучання: лекцыi, семiнарскiя заняткi, самастойная работа. Форма кантролю ведаў – экзамен (гісторыя (па накірунках), музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны, гісторыка-архівазнаўства) и залик (дакументазнаўства і інфармацыйнае забеспячэнне (па напрамках).



Прыкладны вучэбна-тэматычны план

для дзённага аддзяленя

Гісторыя (па накірунках)


№ п.п.

Назва тэмы або раздзела

Аўдыторныя

З іх

Самастойная работа студэнтаў

Лекцыі

Семінары

КСР




1

Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі


2

2







2

2

Матэрыяльныя характарыстыкі манеты

2

2







2

3

Знешнія характарыстыкі манеты

4

4







2

4

Тэхніка манетнай вытворчасці

2

2







4

5

Скарбы – помнікі гісторыі і культуры

2

2







4

6

Тэма скарбаў у фальклоры

2







2

4

7

Перыяд рымскага дэнарыя. Перыяд куфічнага дзірхама

2

2

2




4

8

Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя

2

2

2




4

9

Безманетны перыяд

2

2

2




4

10

Перыяд пражскага гроша

2

2

2




4

11

Грашовае абарачэнне ў канцы XV ст. – сярэдзіне XVII ст.

2

2

2




4

12

Грашовае абарачэнне ў 2-й палове XVII – XVIII ст.

2

2

2




4

13

Грашовае абарачэнне з канца XVIII ст. па кастрычнік /лістапад/ 1917 г.

2

2

2

2

4

14

Савецкі перыяд (кастрычнік /лістапад/ 1917 – снежань 1991 г.)

2

2

2




4

15

Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)

2

2







2




Разам


50

30

16

4

52

Прыкладны вучэбна-тэматычны план

для дзённага аддзяленяя

Гісторыка-архівазнаўства, дакументазнаўства

і інфармацыйнае забеспячэнне (па напрамках), музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны)


№ п.п.

Назва тэмы або раздзела

Аўдыторныя

З іх

Cамастойная работа студэнтаў

Лекцыі

Семінары

КСР

Муз.,

дакумен.


Архівы

1

Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі


2

2













2

Уласцівасці і функцыі тавару і грошай

2

2













3

Матэрыяльныя характарыстыкі манеты

2

2







2

2

4

Знешнія характарыстыкі манеты

4

4







2

2

5

Тэхніка манетнай вытворчасці

2

2







2

2

6

Скарбы – помнікі гісторыі і культуры

2

2







4

4

7

Тэма скарбаў у фальклоры

2







2







8

Перыяд рымскага дэнарыя. Перыяд куфічнага дзірхама

2

2







4

4

9

Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя

2

2







4

4

10

Безманетны перыяд

2

2







4

4

11

Перыяд пражскага гроша

2

2







4

4

12

Грашовае абарачэнне ў канцы XV ст. – сярэдзіне XVII ст.

2




2




4

4

13

Грашовае абарачэнне ў 2-й палове XVII – XVIII ст.

2




2




6

4

14

Грашовае абарачэнне з канца XVIII ст. па кастрычнік /лістапад/ 1917 г.

2




2




6

4

15

Савецкі перыяд (кастрычнік /лістапад/ 1917 – снежань 1991 г.)

2




2




6

4

16

Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)

2




2




4

4




Разам

34

22

10

2

52

46

Прыкладны вучэбна-тэматычны план

для завочнага аддзяленяя

Гісторыка-архівазнаўства,

дакументазнаўства

і інфармацыйнае забеспячэнне (па напрамках), музейная справа

і ахова гісторыка-культурнай спадчыны


№ п.п.

Назва тэмы або раздзела

Аўдыторныя

З іх

Cамастойная работа студэнтаў

Лекцыі

Семінары

КСР




1

Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі

2

2







16

2

Уласцівасці і функцыі тавару і грошай Матэрыяльныя характарыстыкі манеты Знешнія характарыстыкі манеты

2




2




16

3

Тэхніка манетнай вытворчасці

2




2




16

4

Скарбы – помнікі гісторыі і культуры

2

2







16

5

Перыяд рымскага дэнарыя. Перыяд куфічнага дзірхама Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя

2

2







16

6

Безманетны перыяд

Перыяд пражскага гроша



2

2







16

7

Грашовае абарачэнне ў канцы XV ст. – сярэдзіне XVII ст.

Грашовае абарачэнне ў 2-й палове XVII – XVIII ст. Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)



2

2







18




Разам

14

10

4



114



Змест вучэбнай дысцыпліны


Агульная нумізматыка

Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі

Этымалогія тэрміна нумізматыка. Вызначэнне нумізматыкі як навуковай дысцыпліны. Прадмет, задачы, крынiцы нумізматыкі. Гістарыяграфічны агляд развіцця нумізматыкі. Яе станаўленне і развіццё ў Беларусі.

Сувязь нумізматыкі з іншымі гістарычнымі дысцыплінамі (гісторыя, археалогія, музеязнаўства, этнаграфія, сфрагістыка, фалерыстыка і інш.).

Буйнейшыя нумізматычныя зборы ў музеях замежжа і на тэрыторыі Беларусі.

Тэма грошай у літаратуры, мастацтве, фальклоры.
Уласцівасці і функцыі тавару і грошай

Вызначэнне паняццяў тавар, грошы.

Уласцівасці тавару (спажывецкая вартасць, менавая вартасць, вартасць).

Таварагрошы – іх функцыі, уласцівасці, роля ў таварным абарачэнні. Даманетныя металічныя сродкі грашовага абарачэння.

Уласцівасці металічных грошай (стабільная менавая вартасць, кампактнасць, фізічнае даўгалецце і інш.).

Функцыі грошай.


Манета. Матэрыяльныя і знешнія характарыстыкі. Манета ў нумізматычным зборы

Этымалогія тэрміна манета. Манета як аснова нумізматычнага даследвання. Першыя манеты (Старажытны Кітай, Лідзія, Эгіна).

Грашовая сістэма. Асноўныя, зборныя і дробныя грашовыя адзінкі. Рэальная і намінальная вартасці манеты.

Матэрыяльныя характарыстыкі манеты. Металы (умоўныя вызначэнні), маса, манетная стапа, манетная проба (залатніковая, каратная, лотавая, метрычная). Лігатура.

Знешнія характарыстыкі манеты (форма, поле, выявы, аверс, рэверс, гурт, легенда, тып і інш.).

Манеты нерэгулярных эмісій. Памятныя (мемарыяльныя), пробныя, данатыўныя, манеты надзвычайных абставін, антыкварныя падробкі, прыватныя грошы, манеты–перайманні, наваробныя манеты, фальшывыя манеты.

Правядзенне чысткі і кансервацыі манет.

Навуковая апрацоўка нумізматычных помнікаў.

Сістэма вызначэння калекцыйнай вартасці і ступені рэдкасці манет.

Тэхніка манетнай вытворчасці

Манета як помнік гісторыі тэхнічнай думкі.

Агульная характарыстыка вырабу манет тэхнікай ліцця.

Агульная характарыстка тэхнікі ручной чаканкі манет (падрыхтоўчыя работы, выраб манетных пласцін і манетных штэмпеляў, выраб манет, верыфікацыя манет).

Тэхніка ручной чаканкі манет (выраб дротавых грошаў).

Тэхніка вырабу брактэятаў.

Механізацыя працэсаў вырабу манеты (выкарыстанне шрубавага прэсу, конскай цягі, паравога рухавіка, электрычнасці).

Тэхніка вальцверка. Гурцільная машына.

Сучасныя манетаробныя машыны.

Хібнасці пры чаканцы (памылкі ў легендзе, гібрыдныя манеты, двайны ўдар, змяшчэнне штэмпеля і інш.).


Скарбы – помнікі гісторыі і культуры. Манета ў побыце, звычаях і вераваннях

Скарбы – матэрыяльныя сведчанні шырока распаўсюджанага да XIX ст. звычая захавання каштоўнасцей, прычыны яго ўзнікнення.

Скарбы як рэгулятары грашовага абарачэння. Скарбы грашовыя і грашова-рэчавыя.

Класіфікацыя скарбаў (страчаныя, зваротныя, незваротныя /культавыя ахвяраванні/, часовыя, доўгатэрміновыя, надзвычайных абставінаў, фальшывых манет).

Знаходкі грашовых і грашова-рэчавых скарбаў на тэрыторыі Беларусі.

Прынцыпы датавання скарбаў. Аналіз тапаграфіі скарбаў на тэрыторыі Беларусі. Захаванне скарбаў як адзінага комплексу.

Буйнейшыя зборы скарбаў у музеях Беларусі.

Дзяржаўнае заканадаўства ў дачыненні да скарбаў.

Тэма скарбаў у фальклоры. Антрапаморфныя і зааморфныя сведчанні аб наяўнасці скарбаў. Падзел скарбаў на “злыя” і “добрыя”. Захаванне скарбаў добрымі (дзедзя, бялун, купальскі дзядок) і цёмнымі сіламі (палявік, лесавік, дрыгавік, кладавік).

Рукапісныя “Траўнікі”, “Вызыўныя кнігі”, “Роспісы”.

Тэма скарбаў у літаратурных творах.

Манета ў побыце, звычаях і вераваннях. Графіці на манетах і грашовых злітках. Кашалькі для захавання манет (матэрыял, форма). Знаходкі кашалькоў у культурных слаях старажытнах гарадоў.

Выкарыстанне манет у якасці ўпрыгожвання (падвескі, маністы, завушніцы, пярсцёнкі).

Выкарыстанне манет як узнагароджвання, падарунка, у вясельным, паграбальным абрадах, закладка манеты пад рог падмурка, упрыгожванне манетамі абразоў, ахвяраванні багам.



Гісторыя грашовага абарачэння

на тэрыторыі Беларусі ў канцы І ст. – пачатку XXI ст.
Перыяд рымскага дэнарыя (антычны) (канец I ст. – 1-я трэць III ст.).

Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя наміналы перыяду рымскага дэнарыя (дэнарыі, аўрэўсы, сестэрцыі). Агульная характарыстыка. “Бурштынавы” шлях. Спецыфіка выкарыстання антычных манет на тэрыторыі Беларусі. Спыненне сістэматычнага паступлення антычных манет на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.

Аналіз тапаграфіі знаходак антычных манет на тэрыторыі Беларусі.


Перыяд куфічнага дзірхама (IX ст. – 80-я гг. X ст.)

Куфічны дырхам. Паходжанне тэрмінаў куфічны, дзірхам. Дзірхамы – першыя рэальная грошы на тэрыторыі Беларусі.

Грашовая тэрміналогія (нагата, куна, рэзана, векша).

Вызначэнне і характарыстыка асаблівасцяў асобных этапаў у перыядзе куфічнага дзірхаму (IX ст. – 833; 833 – 900; 900 – 938; 938 – 980-я гг.).

Спыненне сістэматычнага паступлення куфічнага дзірхама на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.

Выкарыстанне дзірхамаў у ювелірных вырабах.

Аналіз тапаграфіі знаходак куфічных дзірхамаў на тэрыторыі Беларусі.

Каз’янкаўскі манетны скарб (1972).


Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя

(канец X ст. – 60-я гг. XI ст.)

Асноўныя наміналы (заходнееўрапейскія дэнарыі, іх мясцовыя назвы).

Аналіз тапаграфіі знаходак заходнееўрапейскіх дэнарыяў на тэрыторыі Беларусі.

Знаходкі скарбаў каля в. Стары Дзядзін (1926) і каля в. Дзягцяны (1957).

Візантыйская чаканка (намісмы, міліярысіі, фолісы).

Першыя манеты Русі – златнікі і срэбранікі. Пінскі манетны скарб (1804).

Спыненне сістэматычнага паступлення заходнееўрапейскіх дэнарыяў на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.
Безманетны перыяд (60-я гг. XI ст. – XIII ст.)

Выкарыстанне ў грашовым абарачэнні зліткаў (грыўны-рублі, палціны). Кіеўскі, наўгародскі, літоўскі тыпы зліткаў.

Аналіз тапаграфіі знаходак зліткаў на тэрыторыі Беларусі.

Вішчанскі скарб (1979).

Грашова-вагавая сістэма. Грыўня як вагавая адзінка для срэбра.

Узгадванне грашовых тэрмінаў у пісьмовых крыніцах.



Перыяд пражскага гроша (XIV – XV стст.)

Пражскі грош.. Беларускія пісьмовыя крыніцы аб пражскім грошы. Мясцовая тэрміналогія (шырокі, добры, прагскі, плоскі, чэскі).

Склад скарбаў з пражскімі грошамі на тэрыторыі Беларусі.

Аналіз тапаграфіі знаходак пражскага гроша на тэрыторыі Беларусі.

Спыненне сістэматычнага паступлення пражскіх грошай на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.

Лічыльна-грашовая і вагавая сістэмы Вялікага княства Літоўскага (рубель, палціна, капа, паўкапы, грыўня).

Пачатак складання манетнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага. Выпускі першай манеты Вялікага княства Літоўскага – літоўскага дэнарыя (пенязь, пенезь).

Аналіз тапаграфіі знаходак літоўскага дэнарыя на тэрыторыі Беларусі.

Іншаземная манета – шылінгі (соліды) Лівонскага Ордэна, пулы Залатой Арды, дукаты (вугорскія), ноблі (карабельнікі) і інш.

Мясцовая тэрміналогія (гатавізна, пенязі-грошы).

Вагавая сістэма (грыўня, вярдунак, скойц, кварта).
Грашовае абарачэнне ў канцы XV ст. – сярэдзіне XVII ст.

Развіццё манетнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага (выпускі літоўскага гроша, талера, дуката).

Суадносіны рыначных курсаў літоўскага і польскага грошаў. Уніфікацыя манетнай сістэмы па рэформе Стэфана Баторыя (1578–1580). Захаванне традыцыйнай сістэмы ўліку на літоўскія і польскія грошы.

Мясцовая тэрміналогія (асмак, лядскі, польскі, сужоны).

Дзейнасць манетных двароў Вялікага княтва Літоўскага і Польшчы. Асноўныя наміналы іх вытворчасці.

Лічыльна-грашовыя паняцці (злоты, капа, паўкапы, рубель, палціна).

Талер. Мясцовая тэрміналогія (палашнікі, леўкі, талеры ляўковыя, левікі, крыжовыя, реелы, рыялавыя). Піліпкі (кантрамаркіраваныя неапалітанскія талеры і паўталеры) – першыя крэдытныя грошы Вялікага княтва Літоўскага.

Іншаземная манета – дукаты, партугалы, ноблі, шылінгі Лівонскага Ордэна, драйпёлькеры Прусіі, торнеры Шатландыі.

Расійская грашовая сістэма XV–XVII стст. Наўгародка (капейка), дзенга (маскоўка), палушка (палова дзенгі). Грашовая рэформа цара Аляксея Міхайлавіча (1654–1663). Яфімкі з “прызнакам”.

Лічбавыя паняцці (алтын, грывеннік, палціна, рубель).

Адносіны беларускага рынка да срэбнай і меднай расійскай манеты.
Грашовае абарачэнне ў 2-й палове XVII – XVIII ст.

Манетныя двары Вялікага княства Літоўскага і Польшчы.

Рэформа Яна Казіміра Вазы (1659–1666). Медныя соліды (шелегі, барацінкі) і білоныя 30-грашовікі (тынфы). Розніца паміж намінальнай і рэальнай вартасцямі меднага соліда і тынфа. Брэсцкі манетны двор (1665–1666). Вынікі і наступствы рэформы.

Пераход на біметалічную медна-срэбную грашовую сістэму. Сутнасць паняцце “наддача”.

Лічыльныя паняцці.

Грашовыя рэформы 1752, 1787, 1794 гг. Пачатак грашова-папяровых эмісій Рэчы Паспалітай.

Мясцовая тэрміналогія (курэнцыя, рускі злоты і інш.).

Іншаземная манета – манеты Шведскай Прыбалтыкі, Нідэрландаў, Прусіі, Расіі і інш.

Грашовая рэформа Петра І (1700–1704). Увядзенне манет новага тыпу і дзесяцічнай грашова-вагавай сістэмы. Расійская манета на беларускіх рынках.
Грашовае абарачэнне з канца XVIII ст. па кастрычнік (лістапад) 1917 г.

Спецыфіка грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Працяг абарачэння польскіх, літоўскіх і заходнееўрапейскіх манет. Спроба адкрыцця Полацкага манетнага двара.

Плацінавая расійская манетная чаканка. Пачатак чаканкі “вядомай” манеты, імітуючай галандскі дукат (пучковы, лабанчык, арапчык).

Манеты Каралеўства Польскага ў складзе Расійскай імперыі. Манеты польскага паўстання 1830–1831 гг. Рагачоўскі манетны скарб (1971).

Папяровыя грошы – асігнацый (1769). Вадзяныя знакі (філігрань). Умовы захавання пакупнічай здольнасці папяровых грошаў.

Грашовая рэформе Я.Ф. Канкрына (1839–1843) і ўвядзенне срэбнага монаметалізма.

Поўнае зліццё грашовай гаспадаркі Беларусі з агульнарасійскай.

Пецярбургскі манетны двор. Размяшчэнне чаканкі расійскай манеты ў замежжы. Працяг выпуска “вядомай манеты”.

Грашовая рэформа С.Ю. Віттэ (1895–1897) і ўвядзенне залатога монаметалізма.

Развіццё крызісных з’яў ў эканоміцы Расійскай імперыі (узрастанне тыражоў папяровых эмісій і знешніх пазык, спыненне абмена банкамі папяровых грошай на золата, знікненне з абарачэня залатых, срэбных, медных манет). Выкарыстанне ў абарачэнні папяровых грашовых сурагатаў (паштовых марак).

Дзейнасць Часовага ураду у галіне грашовага абарачэння (аблігацыі «Займа свабоды», «думскія білеты», «керанкі»). Інфляцыя.

Асаблівасці грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі ў перыяд І Сусветнай вайны. Чарневіцкі скарб (1970-я гг.).



Савецкі перыяд (кастрычнік (лістапад) 1917 – снежань 1991 г.)

Стварэнне Народнага банка РСФСР (1918). “Грашовы голад” і працяг знаходжання ў абарачэнні дзяржаўных каштоўных папер царскага і Часовага урадаў. Выкарыстанне для грашовых эмісій Савецкай дзяржавы манетных штэмпеляў і клішэ папяровых грошай папярэдніх улад.

Папяровыя грошы РСФСР у 1919–1921 гг. (савзнакі). Рэформа 1922–1924 гг. Сутнасць і наступствы. Утварэнне Дзяржбанка СССР (1923). Стабілізацыя фінансавага становішча ў краіне. Папяровыя эмісіі, чаканка манет. Грашовае абарачэнне ў канцы 1920-х – 1930-я гг.

Манетная і папяровая вытворчасць грошай у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовая рэформа 1947 г. Грашовыя купюры новага ўзору.

Змена маштаба цен у 1961г. Грашовыя купюры і манеты новага узору.

Мемарыяльныя манеты.

Апошнія грашовыя эмісіі ад імя СССР 1991–1992 гг.


Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)

Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Самастойныя грашовыя сродкі Рэспублікі Беларусь. Разліковыя білеты Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь узору 1992–1999 гг.

Дэнамінацыя разліковых білетаў Нацыянальнага Банка ў 2000 г. Білеты Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 г.

Памятныя манеты 1996–2006 гг.


Літаратура

Асноўная

1. Банкноты и монеты Национального банка Республики Беларусь. 1992–2003. – Мн.: Транстэкс, 2003. – 125 с.

2. Беляков, А.С. Нумизматика /А.С. Беляков /Введение в специальные исторические дисциплины. – М.: Изд-во МГУ, 1990. – С. 81–146.

3. Зварич, В.В. Нумизматический словарь /В.В. Зваріч. – Львов: Вища школа, 1976. –156 с.

4. Потин, В.М. Введение в нумизматику /В.М. Потин //Труды Государственного Эрмитажа. – Т. XXVI. – Вып. 6, – Л., 1986. – С. 69–162.

5. Потин, В.М. Монета в быту, обычаях и верованиях Руси X – XVII вв. /В.М. Потин /Экономика, политика и культура в свете нумизматики. Сб. науч. тр. – Л.: Изд-во Гос. Эрмитажа, 1982. – С. 78–99.

6. Потин, В.М. Монеты. Клады. Коллекции. Санкт-Петербург: Искусство, 1993. – 303 с.

7. Рябцевич, В.Н. Нумизматика /В.Н. Рябцевич //Археология и нумизматика Беларуси. – Мн.: БелЭн., 1993. – С. 16–19.

8. Рябцевич,  В.Н. Нумизматика Беларуси /В.Н. Рябцевич. – Мн.: Полымя, 1995. – 687 с.

9. Сотникова, М.П. Древнейшие русские монеты X-XI веков /М.П. Сотникова – М.: Наука, 1995. – 193 с.

10. Спасский, И.Г. Русская монетная система /И.Г. Спасский. – Л.: Аврора, 1970. – 256 с.

11. Фенглер,  Х. Словарь нумизмата /Фенглер Х., Гироу Г., Унгер В. – М.: Радио и связь, 1982. – 328 с.


Дадатковая

1. Колобова, И.Н. Клад 1918 г. из дер. Черневичи /И.Н. Колобова //Материалы VI Международной научной нумизматической конференции. – Варшава, 2004. С. 145–148.

2. Колобова, И.Н. Pынкавыя кошты ў Mагілеве другой паловы XVII – 70-х гг. XVIII стст. /И.Н. Колобова //Гiсторыя Mагілева:мiнулае i сучаснасць. Зборнiк навуковых прац удзельнiкаў Трэццяй Miжнароднай навуковай канферэнцыі: «Гiсторыя Mагілева: мiнулае i сучаснасць». Магiлёў, 22-23 траўня 2003 г. – Магiлёў, 2003. – Ч. 1. – С. 76–84.

3. Маршак, М.Б. Наполеоновские подделки русских ассигнаций /М.Б. Маршак //Труды Государственного Эрмитажа. – Т. XXVI. – Вып. 6, – Л., 1986. – С. 50–64.

4. Мельникова,  А. Булат и злато /А. Мельникова. – М.: Молодая гвардия, 1990. – 206 с.

5. Рябцевич, В.Н. Денежные депозиты Полоцкой земли конца X – начала XIV вв. /В.Н. Рябцевич //Гісторыка-Археалагічны зборнік. – 2000. – № 15. – С. 67–78.

6. Рябцевич, В.Н. Фальсификация шиллингов Ливонского ордена в конце XV – середине XV1 в. /В.Н. Рябцевич, И.Н. Колобова //Труды Государственного исторического музея. – 2002. – С. 170–187.

7. Сотникова, М.П. Тысячелетие древнейших русских монет /М.П. Сотникова, И.Г. Спасский. – Л.: Искусство, 1983. – 239 с.

8. Спасский, И.Г. Золото Владимира Святославича /И.Г. Спасский /Экономика, политика и культура в свете нумизматики. Сб. науч. тр. – Л.: Изд-во Гос. Эрмитажа, 1982. – С. 5–47.

9. Северова, М.П. Подделки русских монет X–XI вв. /М.П. Северова /Экономика, политика и культура в свете нумизматики. Сб. науч. тр. – Л.: Изд-во Гос. Эрмитажа, 1982. – С. 4–21.



10. Уздеников, В.В. Монеты России XVIII – начала XX века /В.В. Узденников. – М.: Мир Отечества, 1994. – 207 с.



: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка