Гісторыя школы ў вёсцы Цырын



Дата канвертавання17.06.2016
Памер71.29 Kb.


Гісторыя школы ў вёсцы Цырын
Гісторыя школы – гэта гісторыя роднай вёскі, роднага народа. Агульнавядома, што галоўнай культурнай установай вёскі з’яўляецца школа. Яна адыгрывае важную ролю не толькі ў гісторыі, але і ў культурным абліччы вёскі.

Школа ў Цырыне ўпершыню была адкрыта ў 1862 годзе як царкоўна-прыходская. Гэта быў час, калі ў Расіі было адменена прыгоннае права, Цырын у той час быў значным населеным пунктам, як тады называлі, мястэчкам, цэнтрам воласці. Яго жыхары пачыналі разумець, што будаваць свой дабрабыт, паляпшаць жыццё могуць толькі адукаваныя людзі.

У той час навучыцца грамаце мясцовыя дзеці маглі толькі ў Карэлічах ці ў Гарадзішчы. Ды і вучылася іх зусім мала. Таму і было насельніцтва пагалоўна непісьменным. Ды і што давала вучоба ў царкоўна-прыходскай школе? Чытаць, пісаць, ведаць арыфметычныя дзеянні. Галоўным прадметам быў закон Божы. Нездарма ж школа называлася царкоўна-прыходская.

Настаўнікамі ў іх былі адстаўныя ўнтэр-афіцэры, або тыя, хто скончыў народнае вучылішча. Такія школы пераходзілі пачаргова з дому ў дом, настаўніка таксама кармілі пачаргова па месцы пераходу школы ў хату новага гаспадара.

Час ішоў і запатрабаваў ператварэння Цырынскай царкоўна-прыходской шкоы ў народную, змест адукацыі ў такой школе быў значна вышэйшым.

У архіўным фондзе “Дырэкцыя народных вучылішч Мінскай губерніі” у ведамасцях школ Мінскай дырэкцыі за 1881 г. змешчаны звесткі аб адкрыцці Цырынскага народнага вучылішча 1 верасня 1862 года. Змяшчалася вучылішча ў грамадскім доме. На ўтрыманне вучылішча штогод выдзялялася 200 рублёў з дзяржаўнага казначэйства. Настаўнікам быў Дзмітрый Сцяпанавіч Нагацкі, які скончыў курс Маладзечанскай семінарыі і атрымліваў заробак у памеры 150 руб. і кватэру. Законанастаўнікам быў свяшчэннік Мікалай Фадзеевіч Сцепуржынскі праваслаўнага вераспавядання, які скончыў курс Мінскай духоўнай семінарыі і атрымліваў заробак у памеры 25 рублёў. Усяго вучылася 61 хлопчык і 12 дзяўчынак.

У 1891 годзе ў вучылішчы вучылася 62 хлопчыка і 18 дзяўчынак. Настаўнікам быў Лявонцій Сільвестарвавіч Іолаб, а законанастаўнікам – мясцовы свяшчэннік Мікалай Сцепуржынскі.

У 1892 годзе ў вучылішчы навучалася 64 хлопчыка і 2 дзяўчынкі. Адам Іванавіч Мароз быў настаўнікам у 1896 г., а Грыгорый Андрэевіч Піцэвіч у 1898г. Законанастаўнікам у гэты час быў Павел Прорвіч.

У 1900-1901 навучальным годзе заняткі наведвалі 73 хлопчыкі і 22 дзяўчынкі, якіх вучылі настаўнік Зіновій Чырко (скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю) і законанастаўнік – праваслаўны свяшчэннік Павел Ліхадзіеўскі (выхаванец Мінскай духоўнай семінарыі). Ліхадзіеўскі тут выкладаў Закон Божы да Кастрычніцкай рэвалюцыі. (Апошнімі настаўнікамі былі Аляксей Багдашыч і Ніна Вілянс).

У 1904 г. настаўнікамі працавалі Вікенцій Адамавіч Гутар, Зінаіда Караффа-Корбут.

У 1905 г. у Цырынскае народнае вучылішча хадзілі 54 хлопчыкі і 36 дзяўчынак. Заробак настаўніка складаў 300 рублёў у год.

Цікавыя звесткі пра навучанне дзяцей у канцы ХІХ стагоддзя змешчаны ў Мінскіх епархіяльных ведамасцях за 1896 г. Вось што там напісана:

“Настоятель Циринской церкви, Новогрудского уезда, священник Николай Степружинский доносит, что им открыта, с участием прихожан, церковно-приходские школы, сверх существующего народного училища в м. Цирин, в следующих деревнях Циринского прихода:

В д. Бабоневка и Ольшаны – учащихся 12, учителем был Семён Козакевич, кончивший народное училище. Жалованье 12 руб. Попечителем избран Григорий Козуля.

В д. Дорогове, - учащихся 18, учителем утвержден Михаил Лукьянович, окончивший народное училище. Жалованье 13 руб 50 коп. Попечителем избран Иван Радюк…

Все учителя православного исповедания, крестьяне означенных выше деревень обязались давать учителям содержание, помещение с отоплением и освещением и покупать для учащихся все письменные принадлежности.”

Першая сусветная вайна нанесла вялікія страты мястэчку Цырын. У ходзе ваенных дзеянняў мястэчка Цырын было зруйнавана і спалена. Тут ужо было не да школы.

У 1915 г. Цырынскае народнае вучылішча стала двухкласным.

Мала добрага далі вясковаму насельніцтву гады панавання панскай Польшчы. Так склалася гісторыя нашай Беларусі , што яе заходняя частка трапіла пад уладу Польшчы, якая не давала магчымасці беларускаму насельніцтву вучыцца на роднай мове. У гады польскай акупацыі з 1921 па 1938 гг. школа працавала і ўсеагульная адукацыя складала толькі чатыры класы. Выкладанне ў школе вялося на польскай мове. Гэта стварала вельмі вялікія цяжкасці для мясцовага насельніцтва ў справе атрымання адукацыі. Тыя, хто хацеў вучыцца далей, хадзілі ў Карэлічы, дзе было сямігадовае навучанне.

Школай з паўсюдным навучаннем дзяцей і выкладаннем на роднай мове яна стала толькі ў той час, калі Заходняя Беларусь уз’ядналася з Расіяй, стала савецкай. Ужо ў 1939 г. у Цырыне была адкрыта беларуская сямігодка, у якой пачалі вучыцца ўсе дзеці жыхароў Цырына, а таксама навакольных вёсак. Але нядоўга цягнулася шчасце.

Вялікая Айчынная вайна перарвала стваральную працу нашых людзей і вучобу дзяцей у школе. У гады вайны акупацыйныя ўлады для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэйскіх, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь уводзілі абавязковае школьнае навучанне. За адмову пасылаць дзяцей у школу на бацькоў і вучняў накладваліся розныя спагнанні. Мэтамі такіх школ з’яўляліся адрыў моладзі ад камуністычнай ідэалогіі і выхаванне яе ў духу германскага нацыянал – сацыялізму і анямечванне. Заняткі пачыналіся з лекцыі пра Новую Еўропу пад кіраўніцтвам А.Гітлера, праводзіліся гутаркі аб “перамогах” войска вермахта. На роднай мове выкладаліся чытанне, пісьмо, прыродазнаўства, матэматыка, геаграфія, спевы, рамяство, фізічная культура. Асаблівая ўвага звярталася на вывучэнне нямецкай мовы, геаграфіі і гісторыі.

Многае прыйшлося перажыць былым вучням Цырынскай школы ў перыяд нямецкай акупацыі: і пагрозу вывазу ў германію на катаржныя работы, і смерць у нямецкіх лагерах, ці ад фашысцкай кулі.

Але яны, прайшоўшы праз усе жахі нямецкай акупацыі, захавалі сваё жаданне да вучобы.

Таму адразу ж пасля вайны ў Цырыне зноў была адкрыта школа, у якой меліся класы з першага па шосты. У гэтых класах было шмат пераросткаў. Займаліся тады ў школе юнакі і дзяўчаты, якім было ў той час па 14-16 гадоў. Па меры пераходу школьнікаў у наступныя класы, расла іх колькасць. Таму школа спачатку была сямігадовай, а потым – сярэдняй. Яе першым дырэктарам быў Вікенцій Вікенцьевіч Лежань, а яго пераемнікі – М.І. Нікалайчанка, П.М.Шчарбакоў, М.С.Рацько, П.П. Сачыўка, Вахтомаў, І.Г. Карзан.




Свой першы выпуск Цырынская школа дала ў 1949 годзе. На фатаграфіі гэтага выпуску стаяць юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася па 18-20 гадоў. Цікава тое, што пераважная большасць выпускнікоў гэтага выпуску абрала прафесію настаўніка ( 13 із 18 выпускнікоў). І гэта зусім невыпадкова. Была тады ў моладзі вялікая цяга да навукі, вельмі ж патрэбны былі вёсцы кадры настаўнікаў. Сярод тых, хто скончыў школу ў 1949 годзе, ёсць многія, што вярнуліся працаваць у родную вёску. Гэта Мікалай Мікалаевіч Бурак, Мікалай Філіпавіч Кулак, Марыя Вікенцьеўна Лежань.

Ішлі гады, багацела школа, значна больш стала ў класах вучняў. Калі першы выпуск налічваў толькі 18 вучняў, то ўжо праз пяць гадоў колькасць іх патроілася. Сотні юнакоў і дзяўчат атрымалі сярэднюю адукацыю ў Цырынскай сярэдняй школе. Яны сталі настаўнікамі і ўрачамі, інжынерамі і аграномамі, многія засталіся працаваць у родным калгасе.

Былыя выпускнікі, сёння навуковыя супрацоўнікі. Гэта Леў Паўлавіч Мірачыцкі, Лідзія Мікалаеўна Леановіч, Іван Іосіфавіч Леановіч, Сяргей Іванавіч Леановіч, Уладзімір Іванавіч Адамушка, Сяргей Іванавіч Паўловіч, кадравыя афіцэры Савецкай арміі Віктар Рыгоравіч Пацко,Валерый Міхайлавіч Рацько, Іван Іванавіч Буячынскі, Іван Іосіфавіч Несцяровіч, урачы Мікалай Аляксандравіч Сяргееў, Антаніна Паўлаўна Ждановіч, Аляксандр Паўлавіч Паўловіч, Канстанцін Паўлавіч Халупка, Сяргей Паўлавіч Халупка, Аляксандр Паўлавіч Халупка, партыйныя і савецкія работнікі Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі, Уладзімір Іванавіч Лежань і інш.

Школа паспяхова выконвае свае задачы на працягу многіх гадоў. Асабліва вялікіх поспяхаў яна дасягнула ў шасцідзясятых, першай палове сямідзясятых гадоў. Школа двойчы выходзіла пераможцам у міжрэспубліканскіх спаборніцтвах школ трох рэспублік на лепшую пастаноўку выхаваўчай работы і працоўнага выхавання. У 1962 годзе дэлегацыя Цырынскіх школьнікаў прымала ўдзел у міжрэспубліканскім злеце пераможцаў трох рэспублік. Там дэлегацыя цырынскіх школьнікаў узначальвала калону школьнікаў Беларускай ССР. Наш вучань ад імя сваей рэспублікі разам з прадстаўнікамі другіх рэспублік узнімаў сцяг злету.

У 1964 годзе школа заняла першае месца ў рэспубліцы па ахове прыроды. Яна стала ўдзельнікам ВДНГ па ахове прыроды. Школа выступіла са зваротам берагчы родную прыроду да школьнікаў нашай рэспублікі. А лясніцтва, што было створана ў Цырынскай СШ, было адным з першых школьных лясніцтваў не толькі ў Беларускай ССР, але і па ўсей нашай краіне. Вопыт яго работ пераймалі многія школы іншых рэспублік. Члены школьнага лясніцтва , што пачалі ахову калгаснага лесу, больш як удвая павялічылі яго плошчу. Цяпер першы лес выкарыстоўваюць у гаспадарчых мэтах.

У пачатку сямідзясятых гадоў школа неаднаразова выходзіла пераможцам абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па працоўнаму навучанню. За выдатную пастаноўку гэтай работы была ўдзельніцай ВДНГ і ўзнагароджана трактарам, які доўгія гады выкарыстоўваўся для навучання школьнікаў прафесіі трактарыста. Многія з тых, хто атрымаў тады прафесію механізатара, зараз паспяхова працуюць у калгасе па гэтай спецыяльнасці.



У 1978 годзе школа перайшла ў новае прасторнае светлае памяшканне, справіла наваселле. Тут быў адзіны ў раёне плавальны басейн, які наведвалі не толькі вучні, але і дарослыя. Створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця вучняў.






: cirin -> library
library -> Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Удзел у фестывалі- конкурсе творчасці дзяцей і моладзі "Вянок славы" выцякае
library -> Конкурсная праграма праходзіла паміж дзвюма камандамі: "Кадзеты" Лукскай сш І "Памяць" Цырынскай сш-сада. Фотарэпартаж з вечара
library -> Студзень 2015г.№5 Фотарэпартаж з конкурсу вядучых
library -> Навагодні квз снежань 2014г., №4 Вясёлым, іскрыстым на гумар І смех атрымаўся навагодні баль у старшакласнікаў
library -> Урок матэматыкі ў 3 класе па тэме: " табліца множання ліку 8 І на лік 8"
library -> Вучнёўскага актыву; план работы калектыву па важнейшаму накірунку
library -> Урок (занятак), тэма Клас Выхавацель, настаўнік 10. 02 Урок беларускай мовы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка