Гісторыя уа “зэльвенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат”



Дата канвертавання22.07.2016
Памер33.6 Kb.
ТыпУрок
ГІСТОРЫЯ

УА “ЗЭЛЬВЕНСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ САНАТОРНАЯ ШКОЛА-ІНТЭРНАТ”
На аснове прыказа № 158/16 Міністра адукацыі БССР Г. Я. Кісялёва ад 20 сакавіка 1964 года адкрыць Зэльвенскую школу-інтэрнат Гродзенскай вобласці з 24 сакавіка 1964 года.

Першы дырэктар школы-інтэрната – А. А. Галавач

Сакратар камсамольскай арганізацыі – Л. Цэйкала

Першая ст. важатая – Л. Батура

Старшыня савета дружыны – Н. Жукава

У 1980 годзе школа была рэарганізавана ў санаторна-лясную школу. З 05.11.1991 санаторна-лясная школа стала санаторнай школай-інтэрнат.





Першы ўрок у новай школе


Закладка саду




Занятак танцавальнага гуртка


На ўроку фізікі

Урок працоўнага навучання



У паходзе




Сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.









Мір. Праца. Май.




Збор дружыны імя Алега Кашавога.



У школьнай сталовай




Першы выпуск Зэльвенскай школы-інтэрната

1971/1972 нав. год




Выпускнікі школы



Манцэвіч (Семяняка) Раіса Іванаўна.

Нарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Бязводнае Зэльвенскага раёна ў сялянскай сям’і.

З 1969/1970 навучальнага года яна вучылася ў Зэльвенскай школе-інтэрнат.

У 1973 годзе закончыла 8 класаў гэтай школы.

З 1974 года працавала ў г. Ваўкавыску на мясакамбінаце і прадаўжала навучанне ў вячэрняй школе. Па сямейных абставінах у 1976 годзе вярнулася на малую радзіму. З 1977 года стала працаваць у Зэльвенскім райбыткамбінаце ткачыхай.

За старанную працу ў 1981 годзе ёй прысвоена званне “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” з уручэннем перахадзячага вымпела. А ўжо ў 1984 годзе прысвоена званне лепшай маладой рабочай.

У 1987 годзе Раіса Іванаўна ўзнагароджана Ганаровай Граматай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР “За дасягненне найвышэйшых рэзультатаў ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве ў гонар 70-годдзя Вялікага Кастрычніка”.

У цяперашні час Раіса Іванаўна працягвае працаваць у Зэльвенскім райбыткамбінаце партніхай.

За сваю старанную працу яна 3 разы заносілася на раённую дошку гонару, узнагароджвалася неаднаразова падзячнымі пісьмамі ад райвыканкама.



Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Нарадзіўся ў в. Кастровічы Слонімскага раёна ў сялянскай сям’і.

З 1968/1969 г. ён вучыўся ў Зэльвенскай школе-інтэрнаце.

У 1973 годзе закончыў 10 класаў гэтай школы і паступіў на філалагічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна.

З 1978 – 1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты “Заря”, рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982 – 1990гг. – супрацоўнік штотыднёвіка “Літаратуры і мастацтва”, потым рэдактар газеты “Дзеці і мы”, загадчык літаратурнага аддзела часопіса “Нёман”.

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 годзе. Выдаў кнігі прозы “Стронга” (1984), “Прыручэнне птушкі” (1989), “Вочы Начніцы” (1989)і інш.

Вядомы як таленавіты дзіцячы пісьменнік. Актыўна далучае дзяцей да фальклорных скарбаў, выдаў кнігу казак “Сонейка, свяці” (1988), “Заклятыя скарбы” (1992), “Янка і Ружа” (1993), “Дзівосны карабель” (1995) і інш.

Уладзімір Іванавіч з’яўляецца лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1995).

У цяперашні час жыве і працуе у Мінску.

Нашы ўзнагароды














: ssi.zelva -> library
library -> Рэжым дня На будні дзень
library -> Спосабы эканоміі электраэнергіі Мэта
library -> Раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-псіхолагаў на 2013-2014 навучальны год Кіраўнік: Т.І. Камарэц
library -> Конкурсная праграма "Маладыя таленты школы" Струг І. Л. Яскевіч Т. А. 28. 09
library -> Раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы на 2013- 2014 навучальны год
library -> Графік сетка работы раённых метадычных фарміраванняў на 2013-2014 н г
library -> Ж. М. Сліж г р а ф І к асабістага прыёму грамадзян І юрыдычных асоб адміністрацыяй уа зэльвенская дзяржаўная санаторная




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка