Го-го-го, Каза



Дата канвертавання25.06.2016
Памер19.85 Kb.
Го-го-го, Каза
Го-го-го, Каза,

Го-го, шэрая,

Дзе ж ты, Козанька,

Дзе ж ты хадзіла?


Я ў бару-бару

Ягадкі брала,

Як прыбег ваўчок –

Схапіў Козаньку.


Го-го-го, Каза,

Як ты крычала?

А я крычала:

Ме-ме-ме-ме-ме!


Ты, стара Каза,

Стань, расхадзіся

Ды й хазяіну

Ў ногі скланіся.


Шчэ й гаспадыні,

Штоб падарылі

Мерачку аўсу,

Сала паласу…



Усё!!!


Ай, Калядачкі, бліны – ладачкі…
Ай, Калядачкі,

Бліны- ладачкі,

Ой, рана, рана,

Бліны-ладачкі.


Ай, каўбасачкі,

Паніжыцеся,

Ай, Калядачкі,

Пабліжыцеся!





Бывайце здаровы!
Бывайце здаровы,

жывіце багата,

А мы ўжо пойдзем

У новую хату… - два разы





Прыпеўкі


  1. Дай, божа, усяго,

Чаго хочацца:

Паспаць, паляжаць,

Паварочацца!


  1. Рассыпся, гарох,

А я пазбіраю,

Раздайся, народ,

А я – пагуляю!


  1. Мяне татка гадаваў –

Уволю хлеба не даваў,

Каб я шыбка не расла –

Хутка замуж не пайшла!


  1. Расці, каравай,

Вышэй тое печы,

Каб было дзе ўчатырох

Каравай сцярэгчы!


  1. У нашага Сенькі

Харашэнька на двары –

Стаіць чарашэнька

Па карэнечка ў нары!

6. Ты, Марыйка, дзе бувала,

Можа ў лесе зімавала?

Гарод гарадзіла,

Красачкі садзіла!


  1. Мы пасеялі гарох –

Вырасла люцэрня.

Аграном развёў рукамі:

- Пераблытаў зерне!


  1. А хто там ідзе

Паміж вербамі?

Ці то мой, ці то твой

Свеціць рэбрамі!


  1. Ой, дай, божа, у добры час,

Як у людзей, так і ў нас.

Вясёла гадзіна –



Каб жыта радзіла!
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка