Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж



Дата канвертавання06.07.2016
Памер116.17 Kb.
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МАСТАЦКІ КАЛЕДЖ”


ПАЛАЖЭННЕ

Аб атэстацыі

педагагічных работнікаў
Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж” (далей – каледж) распрацавана на падставе Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 года №101 “Аб зацверджанні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)”.

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. Мэтай атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляецца:

1.1.1. вызначэнне адпаведнасці ўзроўня прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў патрабаванням да кваліфікацыі пры прысваенні ім кваліфікацыйных катэгорый;

1.1.2. стымуляванне росту навукова-тэарэтычнага ўзроўню, прафесiйнага майстэрства, развiцця творчай iнiцыятывы, павышэння прэстыжу i аўтарытэту педагогаў.

1.2. Асноўнымі задачамі атэстацыі з’яўляюцца:

1.2.1 стымуляванне мэтанакіраванага бесперапыннага павышэння ўзроўня прафессійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, дзелавых і асабістых якасцей;

1.2.2. аб’ектыўная адзнака вынікаў працоўнай дзейнасці, дзелавых і асабістых якасцей педагогаў;

1.2.3. забеспячэнне педагагічным работнікам магчымасці павышэння аплаты працы.

1.3. Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца:

1.3.1. адкрытасць, калегіяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак, якiя забяспечваюць аб'ектыўныя, карэктныя, гуманныя адносiны да педагагiчных работнiкаў;

1.3.2. добраахвотнасць атэстацыі на другую, першую, вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі, пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама на прысваенне і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік –метадыст”.

1.4. Па ініцыятыве педагагiчнага работнiка праводзіцца атэстацыя на на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.

Па ініцыятыве дырэктара праводзіцца атэстацыя на на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі. Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляецца для педагагiчнага работнiка абавязковай.

Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі праводіцца ў дачыненні да педагагiчнага работнiка, які мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, кваліфікацыйную катэгорыю “настаўнік –метадыст”.

1.5. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой, першай кваліфікацыйнай катэгорыі можа правадзіцца па ініцыятыве дырэктара ў дачыненні да педагагiчнага работнiка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленным патрабаванням, або педагагiчнага работнiка, які мае перапынак у працы на педагагічных пасадах больш як два гады. Такой атэстацыі не падлягаюць цяжарныя жанчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў.

1.6. Кваліфікацыйняй катэгорыя, якая прысвоена педагагічнаму работніку па пасадзе, перайменаванай ва ўстаноўленным парадку, захоўваецца.

1.7. Кваліфікацыйняй катэгорыя ў выпадках і ў парадку, які ўстаноўлены сапраўднай Пастановай, можа быць адменена.


2. АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМIСIЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ

2.1. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца атэстацыйнай камісіяй.

2.2. Атэстацыйная камісія фарміруецца з ліку педагагічных работнікаў каледжа (у колькасці не менш за пяць членаў) , якія маюць першую , вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі , кваліфікацыйную катэгорыю “настаўнік-метадыст”, тэрмінам на адзін год.

У склад атэстацыйнай камісіі ўваходзіць дырэктар каледжа або па яго рашэнню іншая ўпаўнаважаная ім асоба, а таксама прадстаўнік прафсаюзнага камітэта.

Асобы, якiя праходзяць атэстацыю ў перыяд работы камiсii, не могуць уваходзiць у яе склад.

2.3. Персанальны склад атэстацыйнай камiсii афармляецца загадам дырэктара ў тэрмін да 1 кастрычнiка, даводзіцца да ведама калектыва. Тэрмін работы камісіі – адзін год з даты прыняцця загаду аб вызначэнні яе складу.

2.4. Атэстацыйная камісія выбірае старшыню, намесніка старшыні, сакратара з ліку членаў камісіі.

2.5. Атэстацыйная камісія мае права даваць рэкамендацыі аб вылучэнні кандыдатуры на вышэйшую пасаду, аб павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі, аб пераводзе атэстуемага ў iншыя падраздзяленні з улікам яго прафесійных наклоннасцей, узроўня і профілю спецыяльнай падрыхтоўкі, дзелавых і асабістых якасцяў; аб павышэнні службовых акладаў; аб неабходнасці павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі работнікаў і інш.

2.6. Педагагічны работнік, які выказаў жаданне прайсці атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, падае пісьмовую заяву ў атэстацыйную камісію да 31 сакавіка бягучага навучальнага года. Атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыі (адмове ў допуску).

2.7. Абавязковымі ўмовамі допуску для педагагiчных работнiкаў, якія прэтэндуюць на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi “настаўнік-метадыст”, зяўляецца наяўнасць аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, які абагульнены і выкарыстўваецца іншымі настаўнікамі (выкладчыкамі) устаноў, публікацый у навукова-метадычных і іншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных педагагічных формаў, метадаў і сродкаў навучання.

2.8. Да атэстацыi дапускаюцца педагагiчныя работнiкi, якiя маюць адукацыю ў адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi i стаж работы на пасадзе, па якой яны атэстуюцца, 2 гады, а для першай i вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый - 3 гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыі ” настаўнік – метадыст”-- тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыі. У гэты стаж улічваецца час працы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленным парадку.

Асобы, якiя атрымалi дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай або якiя маюць акадэмiчную ступень магiстра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на другую квалiфiкацыйную катэгорыю пры наяўнасцi стажу работы на адпаведнай пасадзе 1 год.

Асобы, якiм прысуджана вучоная ступень цi прысвоена вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыі пры наяўнасцi стажу работы на адпаведнай пасадзе 1 год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі – адзін год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую квалiфiкацыйнаую катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыі.

У стаж работы не ўлічваецца перыяд знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.

2.9. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый (другой, першай, вышэйшай) ажыццяўляецца паслядоўна.

2.10. Дырэктар і яго намеснікі, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць, праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленным сапраўднай Пастановай парадку.

2.11. Атэстацыя на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі і квалiфiкацыйнай катэгорыі “настаўнік – метадыст”--складаецца з квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi, для прэтэндэнтаў на прысваенне другой і першай квалiфiкацыйных катэгорый - атэстацыйнай гутаркi.

2.12 Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі і квалiфiкацыйнай катэгорыі “настаўнік – метадыст” праводзіцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi. Кваліфікацыйный экзамен праводзіцца ў форме абароны ўласнага вопыту або абароны аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета па выбару атэстуемага.

2.13. Аатэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) квалiфiкацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме атэстацыйнай гутаркi.

2.14. Квалiфiкацыйны экзамен папярэднічае атэстацыйнай гутарцы.

2.15. Вынікі квалiфiкацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакай “здаў” або “не здаў”.

2.16. У выпадку , калі атэстуемы па выніках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжвнні атэстацыі на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі “настаўнік – метадыст”) атрымаў адзнаку “здаў”, але атэстацыйная камісія не прыняла рашэнне аб прысваенні яму кваліфікацыйнай катэгорыі, ён мае права прайсці атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркi на працягу трох гадоў з даты здачы кваліфікацыйнага экзамену.

У выпадку, калі атэстуемы атрымаў адзнаку “не здаў”, далейшая яго атэстацыя не праводзіцца.

У выпадку, калі атэстуемы па выніках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі “настаўнік – метадыст”) атрымаў адзнаку “здаў”, але атэстацыйная камісія не пацвердзіла яму кваліфікацыйную катэгорыію, або атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні такой атэстацыі атрымаў адзнаку “не здаў”, кваліфікацыйная катэгорыя яму зніжаецца.

2.17. Ад абавязковай здачы квалiфiкацыйнага экзамену вызваляюцца:

2.17.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР) i былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў-удзельніц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў галiне адукацыi;

2.17.2. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць вучонае званне і ( ці) вучоную ступень;

2.17.3. выкладчыкi, якiя з'яўляюцца аўтарамi падручнiкаў, вучэбна-метадычных комплексаў, вучэбных дапаможнiкаў;

2.17.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi i лаўрэатамi рэспублiканскага або пераможцамi абласных конкурсаў прафесiйнага майстэрства педагагічных работнікаў;

2.17.5. педагагiчныя работнiкi, якiя падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных i рэспублiканскiх алімпіяд, конкурсаў i фестываляў мастацкай творчасцi навучэнскай моладдзi;

2.17.6. педагагiчныя работнiкi, якiя ўнеслi асабiсты ўклад у фармiраванне новай, больш эфектыўнай сiстэмы адукацыi, распрацоўку сучасных методык развiцця здольнасцей адоранай моладзi ў галiне навукi, тэхнiкi, перадавых тэхналогiй, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў.

2.18. Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць 2 месяцаў з даты:

- падачы заявы -у дачыненні да педагагiчнага работнiка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне другой або першай кваліфікацыйнай катэгорыі ;

- прадстаўлення даведкі аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену-у дачыненні педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (“квалiфiкацыйнай катэгорыі “настаўнік – метадыст”) або пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі і квалiфiкацыйнай катэгорыі “настаўнік – метадыст”.

Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў (тры месяцы) у дачыненні да педагагiчнага работнiка, які праходзіць атэстацыю на падцвяржэнне кваліфікацыйнай катэгорыі.

2.19. Для прэтэндэнтаў на другую i першую катэгорыi квалiфiкацыйны экзамен не праводзiцца.

2.20. Графiк праходжання атэстацыi на вучэбны год (пасля разгляду заяў атэстацыйнай камiсiяй, што фiксуецца пратакольным запiсам) прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю складаецца не пазней 15 кастрычнiка, а прэтэндэнтаў на другую i першую катэгорыi - не пазней 1 красавiка бягучага года.

Графiк зацвярджаецца загадам дырэктара i ўзгадняецца з прафсаюзным камiтэтам каледжа. Атэстуемыя знаёмяцца з графiкам пад роспiс у дзесяцiдзённы тэрмiн.

2.21. Атэстацыйная камiсiя ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi праводзiць вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага, кiруючыся патрабаваннямi тарыфна-квалiфiкацыйных характарыстык, метадычнымi рэкамендацыямi па ацэнцы дзейнасцi педагагiчных работнiкаў.

2.22. Атэстуемы знаеміцца з характарыстыкай, падпісанай дырэктарам i старшыней прафкама, не пазней чым за тыдзень да атэстацыі.

2.23. З улiкам аналiзу педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага праводзiцца атэстацыйная гутарка. У час гутаркi супастаўляюцца ацэначныя меркаваннi адмiнiстрацыi, членаў камiсii i атэстуемага, робяцца вывады аб эфектыўнасцi, вынiках яго педагагiчнай працы, маральна-асобасных якасцях, абмяркоўваюцца шляхi самаўдасканалення, паляпшэння педагагiчнай дзейнасцi, перспектывы прафесiйнага росту i павышэння квалiфiкацыi.

2.24. Абмеркаванне атэстацыйных матэрыялаў праводзiцца ў прысутнасцi атэстуемага і фiксуецца пратакольным запiсам.

2.25. Матэрыялы атэстацыі (асабістая заява, характарыстыка, даведка аб здачы кваліфікацыйнага экзамену, пратаколы паседжання камісіі, аналітычныя матэрыялы вывучэння педагагічнай дзейнасці атэстуемага) захоўваюцца ў каледжы на працягу 5 гадоў.

2.27. Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі афармляецца пратаколам. Пратакол падпісваецца старшынёй і ўсімі членамі камісіі, якія прымалі ўдзел у галасаванні.

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛІФІКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ

3.1. Асноўнымі задачамі экзамену з’яўляюцца:

-стымуляванне росту прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, развіццё іх творчай ініцыятывы;

-авалоданне перадавым вопытам;

-уключэнне ў даследчую дзейнасць;

-вызначэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства педагагічнага работніка, які дасягнуты пасля атрымання папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі.

3.2. Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгоры “настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы». Экзамен пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ва ўстановах адукацыі, якія пералічаны вышэй.

3.3. Метадычнае забеспячэнне, формы экзамену, пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», метадычнае забеспячэнне экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» вызначаюць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка».

3.4. З праграмай і формамі экзамену педагагічны работнік знаёміцца ва ўстанове адукацыі з ліку тых, якія пералічаны ў пункце 3, дзе `ён здае экзамен.


4. РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI

4.1. На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркі атэстацыйная камiсiя вырашае:

4.1.1. прысвоiць (адмовіць у прысваенні) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

4.1.2. пацвердзiць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

4.1.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

4.1.4. адмяніць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).

4.2. Пры прыняцці рашэння аб зніжэнні (адмене) педагагічнаму работніку кваліфікацыйнай катэгорыі, па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі, за ім захоўваецца папярэдняя кваліфікацыйная катэгорыя..

4.3. Калі пры правядзенні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагiчнаму работнiку папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі, яна прымае рашэнне адмовіць у прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, на якую прэтэндуе педагагiчны работнiк. Пры наяўнасці падставы для захавання ў яго кваліфікацыйнай катэгорыі, якую ён мае, са згоды педагагічнага работніка атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасці падставы для захавання ў педагагічнага работніка гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі або адказе яго на яе пацвярджэнне – рашэнне аб адмене гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі.

4.4. Калі пры правядзенні атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагiчнаму работнiку гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі, то пры наяўнасці падставы для прысваення педагагiчнаму работнiку дадзенай кваліфікацыйнай катэгорыі камісія прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасці падставы для прысваення гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі – рашэнне аб яе адмене.

4.5. Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камісіі. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.

З рашэннем атэстацыйнай камiсii атэстуемага знаёмяць непасрэдна пасля атэстацыi пад роспiс.

4.6. Рашэнне атэстацыйнай камісіі афармляецца загадам дырэктара.

4.7. У выпадку, калі па вынiках атэстацыі прынята рашэнне аб адмове ў прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, зніжэнні або яе адмене, педагагiчны работнiк мае права прайсці атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі не раней чым праз адзін год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.

4.8. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца пяць гадоў у каледжы.

4.9. Пры нязгодзе з вынiкамi атэстацыi педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю вышэйстаячага органа кiравання .

4.10. Спрэчкi, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.


УЗГОДНЕНА



Загад дырэктара

ад 15.11.2012 года № 1-3-120


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка