Грамадазнаўства, 10 клас Тэма: “Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні”



Дата канвертавання24.12.2016
Памер52.68 Kb.
Іна Шымко,

настаўніца гісторыі і грамадазнаўства

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Глыбоцкая раённая гімназія”



Грамадазнаўства, 10 клас

Тэма: “Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні”
Мэта ўрока для настаўніка: сфарміраваць уяўленні вучняў аб палітычных партыях і палітычных сістэмах, падвесці вучняў да разумення неабходнасці шматпартыйнасці для ўмацавання дэмакратычнага ладу дзяржавы.
Задачы ўрока для настаўніка:

1. Садзейнічаць развіццю інфармацыйнай культуры вучняў (пошук , адбор, удакладненне неабходнай інфармацыі з дадатковых крыніц).

2. Садзейнічаць развіццю крытычнага мыслення вучняў шляхам работы з медыятэкстамі (аналіз эмблемы партыі, грамадскага аб’яднання, дэвіза, слогана).

3. Стварыць мадэльную сітуацыю, якая паспрыяе выказванню сваёй пазіцыі, прапанову альтэрнатывы (абмеркаванне прэзентацыйных матэрыялаў, створаных ў групах, прапанова ўласных ідэй для эмблемы, слогана з мэтай зацікавіць пэўныя сацыяльныя групы).


Мэта на мове вучняў:
Навучальная мэта:

  • даведаюся аб паняццях “партыя”, “грамадскае аб’яднанне”, “палітычная сістэма”, тыпах партыі, мэтах, функцыях;

  • змагу прывесці прыклады палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў;

  • змагу патлумачыць прыметы дэмакратычнага ладу дзяржавы і канкрэтызаваць іх прыкладамі.


Медыйная мэта:

  • навучуся вызначаць, якім чынам ідэалагічная скіраванасць партыі адлюстравана ў знешніх атрыбутах (эмблема, слоган);

  • змагу перавесці інфармацыю з адной знакавай сістэмы ў другую (з тэксту ў схему, з выявы ў тэкст).


Медыйны змест урока: матэрыялы з інтэрнэту і іншых медыя, на якіх будзе адбывацца фарміраванне медыя- і інфармацыйных кампетэнцый вучняў.
Дадатковая інфармацыя: аб партыях, грамадскіх аб’яднаннях з інтэрнэту, з афіцыйных сайтаў партый, грамадскіх аб’яднанняў. Можна скарыстоўваць інфармацыю аб розных партыях. Можа быць варыянт, што выбіраюць партыі па ідэалагічнай скіраванасці.

Электронны рэсурс па сімволіцы палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў: http://www.vexillographia.ru/belarus/party.htm
Медыяадукацыйны патэнцыял урока. У падручніку матэрыял падаецца агульна, увага акцэнтуецца на агульных характарыстыках партыі і грамадскіх аб’яднанняў. Улічваючы, што кожная партыя – гэта арганізацыя, якая мае пэўныя мэты – прыйсці да ўлады – яна павінна “рэкламаваць” сябе і свае ідэалагічныя мэты, несці пэўны пасыл. Палітычныя лідары і партыі ствараюць сімволіку для абаснавання палітычнага курса, таму дадзеная тэма дастаткова медыйная, дазваляе папрацаваць з сімваламі, вызначыць іх ідэю. Акрамя таго, інфармацыю аб партыях неабходна знайсці, для чаго неабходна правільна выкарыстаць дадатковыя крыніцы – матэрыялы электронных і друкаваных СМІ.
Вучэбна-метадычнае і тэхнічнае забеспячэнне:

  • вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання пад рэдакцыяй М.І.Вішнеўскага,Мінск “Адукацыя і выхаванне”, 2009;

  • выхад у інтэрнэт, смартфон для прагляду афіцыйных сайтаў партый і грамадскіх арганізацый;

  • памятка з пытаннямі для аналізу медыятэксту;

  • праектар, экран для прэзентацыі групамі сваёй работы.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Асноўныя паняцці: палітычная партыя, грамадскае аб’яднанне, электарат, палітыка, плюралізм, шматпартыйнасць, палітычная сістэма
Ход урока
І этап. Стадыя выкліку

Настаўнік называе тэму ўрока і разам з вучнямі вызначае мэты ўрока і крытэрыі дасягнення мэты


Крытэрыі дасягнення мэты ўрока:

  • ведаю азначэнні паняццяў: “партыя”, “грамадскае аб’яднанне”, “электарат”, “плюралізм”, “партыйная сістэма”;

  • змагу назваць тыпы і функцыі партый, віды партыйных сістэм;

  • прааналізую эмблемы і слоганы палітычных партый па алгарытму;

  • выкажу свае меркаванні наконт праблемнага пытання.

Праблемнае пытанне: Даказаць, што шматпартыйнасць з’яўляецца істотным фактарам умацавання дэмакратычнага характару дзяржавы, забеспячэння палітычных правоў яе грамадзян
ІІ этап. Работа класа з ЛСС, карыстаючыся матэрыялам падручніка і інтэрнэта. Праца ў парах.

Задача для вучняў:

І варыянт. Карыстаючыся матэрыялам падручніка або інфармацыяй з інтэрнэту скласці схему “Палітычныя партыі”.

Схема складаецца з наступныях вектараў

1 вектар – тыпы партый па становішчы ў палітычнай сістэме (урадавыя,апазіцыйныя)

2 вектар – па ідэалагічнай скіраванасці (ліберальныя, кансерватыўныя, сацыял-дэмакратычныя, камуністычныя, рэлігійныя, нацыянал-патрыятычныя)

3 вектар – па праграмных устаноўках (левыя,правыя,цэнтрысцкія)

4 вектар – па метадах рэалізацыі праграмы (рэфармісцкія, рэвалюцыйныя)
ІІ варыянт

Карыстаючыся матэрыялам падручніка або інфармацыяй з інтэрнэту скласці схему “Віды партыйных сістэм” (аднапартыйная, двухпартыйная, шматпартыйная).



Крытэрыі:

  • знайду неабходную інфармацыю

  • вызначу неабходныя характарыстыкі

  • запоўню схемы.



Кароткае падсумаванне па пытаннях “Палітычныя партыі” і “Віды партыйных сістэм”.
ІІІ этап. Прэзентацыя работы груп (з мэтай эканоміі часу, заданне было ў якасці дамашняга).

Пытанні для характарыстыкі партыі, грамадскага аб’яднання:

  • назва партыі, грамадскага аб’яднання

  • лідар

  • ідэалогія

  • сацыяльныя слаі, на якія скіравана дзейнасць

  • эмблема (што адлюстравана на эмблеме, якія колеры выкарыстаны)

  • якія ключавыя словы адлюстраваны на эмблеме?

  • які пасыл нясе эмблема для электарата?

  • як суадносіцца эмблема, дэвіз і ідэалагічная скіраванасць партыі, грамадскага аб’яднання? (іншымі словамі, ці “чапляе” эмблема тую сацыяльную групу, чые інтарэсы спрабуе абараняць?)


ІVэтап.Абмеркаванне матэрыялаў, прадстаўленых групамі

Пытанні:

1.Якія эмблемы партый выклікалі давер?

2.Якімі ключавымі словамі, сімваламі гэта было дасягнута?

3. Што б вы змянілі ў прапанаваных эмблемах, слоганах, каб партыя атрымала пераканаўчую перамогу на выбарах?


Vэтап. Выказванні вучняў па праблемнаму пытанню з дапамогай ПАПС-формулы.

П - пазіцыя (у чым заключаецца Ваш пункт гледжання) Я лічу…

А – абгрунтаванне (Ваш довад у падтрымку пазіцыі) Таму што…

П – прыклад (факты, якія адлюстроўваюць Ваш довад)

С – выснова (да якога вываду прыйшлі) Таким чынам…

(партыі адлюстроўваюць пазіцыю розных сацыяльных груп, прыцягваюць увагу да вострых грамадскіх праблем і іх вырашэнне, далучаюць людзей да ўдзелу ў кіраванні дзяржаўнымі і грамадзянскімі справамі, ствараюць здаровую палітычную канкурэнцыю, забяспечваюць законнасць існуючых палітычных рэжымаў)
Заключны этап. Рэфлексія

  1. Самай цікавай інфармацыяй для мяне з’явілася…

  2. Самай карыснай…

  3. Найбольш цікавай работай для мяне на ўроку было…

  4. Найбольш складаным на ўроку было…


Д/з параграф 16, пытанні.

Заданне (з дапамогай іншых крыніц інфармацыі)

  • Дзе можна знайсці інфармацыю аб зарэгістраваных партыях у Беларусі? (адрасы сайтаў)

  • Колькі зарэгістраваных партый у Беларусі?

  • Якія з партый маюць афіцыйныя сайты?

  • Якая сацыяльная база беларускіх партый?

  • Праграма якой партыі вас зацікавіла? Чаму?


Заданне на выбар

Колькі дзейнічае ў Беларусі грамадскіх аб’яднанняў? Распрацуйце сімволіку і слоган прапанаванай вамі грамадскай арганізацыі. Патлумачце, для якіх сацыяльных груп будзе працаваць дадзеная арганізацыя? Якім чынам гэта адлюстравана ў сімволіцы?
: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка